bellitinfo
483 subscribers
1.57K photos
5 videos
1 file
1.42K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг 📘

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюцца найлепшыя паэтычныя кнігі на беларускай мове, абвясціла кароткі спіс, які складаецца з трох пазіцый.

Хто прэтэндуе на перамогу? ⬅️
Кнігу Максіма Знака выдалі на дацкай мове 📒

Кнігу беларускага аўтара і ганаровага сябра Дацкага ПЭНа Максіма Знака цяпер можна чытаць па-дацку. У выдавецтве Underskoven выйшаў яго твор “Зэкамерон” у перакладзе на дацкую мову Лотэ Янсен (Lotte Jansen).

Падрабязней 👈
Музей Максіма Багдановіча апублікаваў сваю праграму на "Ноч музееў" 🌜

Праграма “Прагулкі з Максімам” — гэта:

🌙 Дзіцячыя імпрэзы: тэатралізаванае чытанне з Таццянай Крыцкай, падарожжа па зачарованым царстве і знаёмства з беларускімі міфічнымі істотамі, занятак па маляванні сілуэтнага партрэта Багдановіча (узрост: 5 -12 гадоў.)
🌙 Музычная частка: Алесь Камоцкі — паэт, бард, Mary Helios — індзі-фолк аўтар-выканаўца.
🌙 Майстар-класы: выраб паштовак і конкурс калажоў, лекцыя і майстар-клас па візуальнай паэзіі.
🌙 Іншыя забавы: АРТ-дзея ад мастачкі Святланы Верабей, літаратурны КВІЗ, гаданні і містыфікацыі, створаныя штучным інтэлектам, крыжаванкі і слоўныя настолкі Наталлі Галко, квэст па ваколіцах музея на аснове выстаўкі Геннадзя Чыстага, кніжны агляд Міхала Бараноўскага — “Дзе шукаць паэзію?”.

Таксама ў "Ноч музееў" пакажуць сапраўдны “Слуцкі пояс” з фондаў музея.

📍17 траўня (субота), 16.00-23.30, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).
🎫 Уваход — 20 рублёў.

Падрабязней ⬅️
Памёр віцебскі пісьменнік і журналіст Сяргей Рублеўскі 🥀

Сяргей Рублеўскі — аўтар васьмі зборнікаў прозы і паэтычнага зборніка "Адам і Ева", сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2003 годзе стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, у 2012 годзе атрымаў прэмію "Гліняны вялес", у 2020 годзе быў уганараваны прэміяй "Залаты апостраф", заснаванай рэдакцыяй часопіса "Дзеяслоў".

Сяргей Рублеўскі працаваў рэдактарам віцебскай абласной газеты "Народнае слова" — выдання, якое ў першыя гады беларускай незалежнасці падтрымлівала дэмакратычныя каштоўнасці.

📚Прачытаць некаторыя творы Сяргея Рублеўскага можна ў інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.
📖 18 траўня: прэзентацыя кнігі Яна Чыквіна “Бачыць свет”.

У 85 гадавіну нарадзін Яна Чыквіна (18.05.1940 — 14.11.2022) музей малой айчыны ў Студзіводах на Падляшшы (Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach) запрашае на прэзентацыю новага зборніка паэзіі “Бачыць свет”.

Ян Чыквін — беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры, прафесар гуманітарных навук. Быў шматгадовым старшынёй Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, аўтарам некалькіх дзясяткаў кніг і рэдактарам літаратурнага часопіса „Termopile”. Новы зборнік паэзіі выйшаў у маі 2025 года пад рэдакцыяй прафесаркі Галіны Тварановіч.

📆 18 траўня (нядзеля), 16.00.
📍Музей малой айчыны ў Студзіводах / Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, вул. Саснова, 17.
Выходзіць пераклад кнігі пра паўстанне ў Варшаўскім гета 📓

Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпускае з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) “Апярэдзіць Госпада Бога” (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

Падрабязней ⬅️
Кніга пра Гаруна. Новы выпуск “Літаратурных зацемак” Сяргея Дубаўца 🔊

Журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец у пятым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” расказвае пра кнігу Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”, што прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна.

✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️
Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава з раней недрукаванымі творамі📙

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"i!" — новы альбом паэта Віктара Сямашкі і піяністкі Юліі Шавель 🎤

Выйшаў меладэкламацыйны зборнік, у якім авангардныя вершы паэта Віктара Сямашкі гучаць пад імправізацыйны акампанемент піяністкі Юліі Шавель.

Ці з'яўляецца "і" перакуленым клічнікам, што ідзе пасля светлага дрэва і хто едзе ў трансночным цягніку — даведаецеся, калі паслухаеце 🎶

Паслухаць альбом "i!" можна тут ⬅️
Выйшла дзіцячая кніжка пра прыгоды карняплода 🥔

У выдавецтве Słowianka выйшла з друку новая кніга для дзяцей — “Прыгоды Бульбіка” аўтарства Марыны Корзун і з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай.

Пра што кніга і як заказаць 👈
Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў📓

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы зборнік вершаваных твораў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова з назвай “Нетутэйшая далечыня”.

"Адвечнай сьлязою ў бяздонную студню зрэнкі
заглядвае, ў люстра нібы, нетутэйшая даль".


Дзе купіць і калі аўтограф-сесія ⬅️
19 траўня: паэтычная «Мова Нанова» ў Беластоку 📚

На новай сустрэчы курсаў у Беластоку выступяць беларускія паэткі Валянціна Аксак, Дар'я Бялькевіч і Вікця Жытнік.

Валянціна Аксак — паэтка, аўтарка дзесяці паэтычных кніг, у тым ліку «Кава ў арліным гняздзе», «Трэці Эдэм», «Уцёкі з Палесься» і іншых. У паэзіі Валянціны прыродныя вобразы цесна пераплятаюцца з біблейскімі гісторыямі і міфамі, ствараючы новыя сусветы.

Дар’я Бялькевіч — паэтка і арт-менеджарка. Аўтарка кнігі «Слёзы на вецер», якая выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». У вершах Дар’я расказвае пра складаныя рэчы простымі словамі, выкарыстоўваючы дыялогі, гукапіс і няроўныя рытмы.

Вікця Жытнік — паэтка, вядоўца курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку. Яе вершы ўвайшлі ў альманахі «аБДУмана» і «Альтанка». Вікця ў сваёй творчасці пераасэнсоўвае навакольны і ўнутраны свет, пазіраючы на рэчы з розных ці незвычайных ракурсаў.

📕Калі: панядзелак, 19 траўня 2025, 19:00
📍Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля», ul.Sw.Rocha 5/32
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
23 траўня: музычна-паэтычны перфоманс па вершах Анатоля Сыса ў Беластоку 🔥

🌲Pan_Les — гэта беларуска-польскі мастацкі эксперымент на мяжы музыкі і паэзіі. Уключае электроніку, палявыя запісы, арыгінальныя гукавыя аб'екты і голас. Гэта новая прэзентацыя вершаў Анатоля Сыса — беларускага класіка і бунтаўшчыка.

Склад каманды:
Sien’ka — Ежы Асеннік (Jerzy Osiennik) – польска-беларускі візуальны мастак, графічны дызайнер, музыка і аўтар песень (Р.Ф. Браха, Zero-85, Miniatury)
Sk.Ein — Сяргей Краўчанка – беларускі архітэктар, пісьменнік, кампазітар і музыкант (PortMone, Polyn)
Maot — Марэк Атвіноўскі (Marek Otwinowski) – польскі музыка, візуальны мастак, кампазітар тэатральнай музыкі (Karbido).

📍23 траўня (пятніца), 19:00, Kino Forum, ul. Legionowa 5. Уваход вольны.

Падрабязней 📖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20 траўня: сустрэча з Алегам Груздзіловічам і Яраславам Іванюком у Гданьску 🌊

✔️17.00 — сустрэча і кніжны кірмаш з Яраславам Іванюком, заснавальнікам фонду і выдавецтва Kamunikat, якому спаўняецца 25 гадоў.

✔️18.30 — з нагоды Дня палітвязня адбудзецца сустрэча з журналістам Алегам Груздзіловічам — былым палітвязнем, аўтарам кнігі "Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы" .

📌 20 траўня (аўторак), 17.00, БКТ "Хатка", Gdańsk, ul. Miszewskiego 17/307.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшла кніга выпускнікоў Школы маладога пісьменніка 📓

У Беластоку ў выдавецкай ініцыятыве "Экапрэс" пры партнёрстве фонда Kamunikat выйшаў зборнік "Пахне пераспелым яблыкам".

У выданне ўвайшлі творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка пры Міжнародным саюзе беларускіх пісьменнікаў.

📖 Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 траўня ў Варшаве.

Падрабязней ⬅️