Дэбютны раман Макса Шчура ўпершыню выйшаў на паперы 📗
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat надрукавала дэбютны раман Макса Шчура “Там, дзе нас няма”, які аўтар напісаў яшчэ ў 2004 годзе і публікаваў у электроннай версіі.
Новае выданне дапоўнена аўтарскімі рэфлексіямі “Адказы без пытанняў” і “Палімпсест 2022”, параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі.
Падрабязней 👈

📚Вядомая праграма беларускага стэнду на Варшаўскім кірмашы.
Інстытут беларускай кнігі, з ініцыятывы якога на Варшаўскім кніжным кірмашы 15-18 траўня будзе працаваць салон беларускіх незалежных выдаўцоў, падзяліўся праграмай падзеяў на стэндзе.
Наведвальнікаў чакаюць аўтограф-сесіі беларускіх аўтараў і аўтарак, а таксама старты продажаў доўгачаканых кніжных навінак.
Глядзець праграму 👈

22 траўня: прэзентацыя кнігі Арцёма Сізінцава „На ,Старт‘ і ў ,Тэмпе‘“ ў Варшаве ⚽️
Кніга „На ,Старт‘ і ў ,Тэмпе‘“, што выходзіць у выдавецтве Skaryna Press, — маштабная работа пра гісторыю ножнага шпурляку (футболу) на Аршаншчыне, якая таксама закранае агульны дыскурс развіцця гэтага віду спорта ў Беларусі.
📘На прэзентацыі будуць згаданыя розныя аспекты, якія сустракаюцца ў кнізе: гісторыя Воршы і мясцовых клубаў, смешныя моманты з паядынкаў, жаночы футбол, стадыёны, вядомыя гульцы...
Будзе магчымасць задаць пытанні аўтару і выдаўцам, падзяліцца сваім досведам і прыдбаць кнігу.
📍22 траўня (чацвер), 19.30, Offside (Wileńska 23/38).

У мінскім тэатры лялек пакажуць спектакль паводле твора Васіля Быкава 🎭
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек анансаваў новы спектакль з назвай “Хутар” рэжысёра Яўгена Карняга, які ёсць пераасэнсаваннем аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”.
Першыя паказы чакаюцца напрыканцы чэрвеня.

24 траўня абвесцяць пераможцу прэміі Арсенневай 💫
24 траўня ў Варшаве адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу. Сустрэча пройдзе ў форме паэтычнага пікніка.
📍Беларускі Моладзевы Хаб (ul. Dożynkowa 6a). Пачатак у 16:00. Уваход вольны.
Падрабязней пра прэмію 👈

Саша Філіпенка едзе з раманам “Слон” у Польшчу, Літву і не толькі 📗
Саша Філіпенка едзе ў тур па гарадах Еўрасаюза з новым антываенным раманам “Слон”. Беларускі пераклад кнігі выходзіць у выдавецтве Gutenberg, старт продажаў выдання пачнецца на Варшаўскім кніжным кірмашы 17 траўня.
Пісьменнік наведае Варшаву, Вільню, Уроцлаў, Кракаў, Рыгу, Берлін і Дзюсельдорф.
Падрабязней 📖

Маляваныч агучыў уласныя казкі для “Кніжнага Возу” 📚
Актор Аляксандра Ждановіч, вядомы пад псеўданімам Маляваныч, ад нядаўняга часу пачаў пісаць казкі для дзяцей.
Цяпер, дзякуючы супрацы з “Кніжным Возам”, казкі "Наадваротны хлопчык" і "Бяздомны дом" выйшлі ў аўдыяфармаце. Агучыў іх сам аўтар.
Падрабязней ⬅️

✍️ Адкрыты прыём заявак на літаратурную рэзідэнцыю ў Вільні.
На ёй для пісьменнікаў і пісьменніц прадастаўляецца стыпендыя і жытло, пакрываюцца транспартныя выдаткі. Прыярытэт удзелу для тых, чый праект звязаны з Літвой ці Вільняй.
Працягласць: 1 месяц (верасень ці кастрычнік 2025).
✔️Дэдлайн: 27 траўня.

Аўтар і перакладчык прэзентуюць чэскі раман па-беларуску ў Варшаве 📕
Выходзіць з друку містычны дэтэктыў чэскага аўтара Мілаша Урбана “Сямікасцелле. Гатычны раман з Прагі”.
Пра гэта расказаў у сацсетках перакладчык Сяргей Сматрычэнка, які перастварыў кнігу па-беларуску, а таксама анансаваў прэзентацыю рамана ў Варшаве.

Андрэй Горват напісаў новую кнігу “Дом” 📓
Пісьменнік Андрэй Горват напісаў і выдаў новую кнігу пра нараўлянскі палац, аднаўленнем якога ён займаўся. Кніга найбліжэйшым часам з’явіцца ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Гданьску і Познані.
Падрабязней пра кнігу ⬅️

Літаратурны музей Петруся Броўкі прадставіў праграму на "Ноч музееў" 🌔
Праграма называецца "Час адпачынку" і ўключае наступныя імпрэзы:
✔️Лекцыя “Вольны час Петруся Броўкі”, якую правядзе Карына Кушчанка, даследчыца і старэйшы навуковы супрацоўнік музея.
✔️Лекцыя “Горад, людзі, архітэктура, мода” ад гісторыка Антона Дзянісава.
✔️Відэапаказ фільма “Каханая” (“Беларусьфільм”, 1965).
Таксама на мерапрыемстве можна будзе наведаць майстар-клас па радыёэлектроніцы, сплесці авоську, пагуляць у савецкія настольныя гульні і паваражыць на картах Таро.
📍17 траўня (субота), 18.00-23.00, Літаратурны музей Петруся Броўкі, (Мінск, вул. Карла Маркса, 30).
💫 Уваход: 10 рублёў.

Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг 📘
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюцца найлепшыя паэтычныя кнігі на беларускай мове, абвясціла кароткі спіс, які складаецца з трох пазіцый.
Хто прэтэндуе на перамогу? ⬅️

Кнігу Максіма Знака выдалі на дацкай мове 📒
Кнігу беларускага аўтара і ганаровага сябра Дацкага ПЭНа Максіма Знака цяпер можна чытаць па-дацку. У выдавецтве Underskoven выйшаў яго твор “Зэкамерон” у перакладзе на дацкую мову Лотэ Янсен (Lotte Jansen).

Музей Максіма Багдановіча апублікаваў сваю праграму на "Ноч музееў" 🌜
Праграма “Прагулкі з Максімам” — гэта:
🌙 Дзіцячыя імпрэзы: тэатралізаванае чытанне з Таццянай Крыцкай, падарожжа па зачарованым царстве і знаёмства з беларускімі міфічнымі істотамі, занятак па маляванні сілуэтнага партрэта Багдановіча (узрост: 5 -12 гадоў.)
🌙 Музычная частка: Алесь Камоцкі — паэт, бард, Mary Helios — індзі-фолк аўтар-выканаўца.
🌙 Майстар-класы: выраб паштовак і конкурс калажоў, лекцыя і майстар-клас па візуальнай паэзіі.
🌙 Іншыя забавы: АРТ-дзея ад мастачкі Святланы Верабей, літаратурны КВІЗ, гаданні і містыфікацыі, створаныя штучным інтэлектам, крыжаванкі і слоўныя настолкі Наталлі Галко, квэст па ваколіцах музея на аснове выстаўкі Геннадзя Чыстага, кніжны агляд Міхала Бараноўскага — “Дзе шукаць паэзію?”.
Таксама ў "Ноч музееў" пакажуць сапраўдны “Слуцкі пояс” з фондаў музея.
📍17 траўня (субота), 16.00-23.30, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).
🎫 Уваход — 20 рублёў.

Памёр віцебскі пісьменнік і журналіст Сяргей Рублеўскі 🥀
Сяргей Рублеўскі — аўтар васьмі зборнікаў прозы і паэтычнага зборніка "Адам і Ева", сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 2003 годзе стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, у 2012 годзе атрымаў прэмію "Гліняны вялес", у 2020 годзе быў уганараваны прэміяй "Залаты апостраф", заснаванай рэдакцыяй часопіса "Дзеяслоў".
Сяргей Рублеўскі працаваў рэдактарам віцебскай абласной газеты "Народнае слова" — выдання, якое ў першыя гады беларускай незалежнасці падтрымлівала дэмакратычныя каштоўнасці.
📚Прачытаць некаторыя творы Сяргея Рублеўскага можна ў інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.

📖 18 траўня: прэзентацыя кнігі Яна Чыквіна “Бачыць свет”.
У 85 гадавіну нарадзін Яна Чыквіна (18.05.1940 — 14.11.2022) музей малой айчыны ў Студзіводах на Падляшшы (Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach) запрашае на прэзентацыю новага зборніка паэзіі “Бачыць свет”.
Ян Чыквін — беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры, прафесар гуманітарных навук. Быў шматгадовым старшынёй Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, аўтарам некалькіх дзясяткаў кніг і рэдактарам літаратурнага часопіса „Termopile”. Новы зборнік паэзіі выйшаў у маі 2025 года пад рэдакцыяй прафесаркі Галіны Тварановіч.
📆 18 траўня (нядзеля), 16.00.
📍Музей малой айчыны ў Студзіводах / Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, вул. Саснова, 17.

Выходзіць пераклад кнігі пра паўстанне ў Варшаўскім гета 📓
Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпускае з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) “Апярэдзіць Госпада Бога” (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага.