bellitinfo
478 subscribers
1.55K photos
5 videos
1 file
1.4K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
“Доўгая дарога дадому”Андрэй Хадановіч прачытае цыкл лекцый пра літаратуру 📚

6 траўня ва Уроцлаве Андрэй Хадановіч пачне чытаць цыкл лекцый пра беларускую літаратуру, які называецца “Доўгая дарога дадому”.

🖇 Першая лекцыя “Я вас не баюся” будзе прысвечаная Васілю Быкаву.

Падрабязней 👈
Паэма Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” з'явілася ў аўдыяверсіі 🔊

Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая агучвае “літаратуру турбулентных часоў”, апублікавала на сваім YouTube-канале аўдыяверсію паэмы Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” (упершыню публікавалася ў 1927-1928 гадах).

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Юля Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч выступяць у Літве 📚

9-10 траўня беларускія пісьменнікі ўдзельнічаюць у імпрэзах у межах Ковенскага міжнароднага літаратурнага тыдня (Kauno literatūros savaitė), а таксама сустракаюцца з чытачамі ў Вільні 11 траўня.

📖 Пачытаць падрабязней пра мерапрыемствы фестывалю ў Коўна з удзелам беларусаў можна па спасылцы.

А 11 траўня а 17.00 адбудзецца сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай у Вільні. Імпрэза адбудзецца па-беларуску.
📍Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
Гарадзенскі музыка Дзяніс Трусаў выдаў раман па-беларуску 📖

У выдавецтве фонда “Камунікат” выйшаў постмадэрнісцкі раман-пазл “Боў і мерць у Хротне” гарадзенца Дзяніса Трусава, які аўтар перапрацаваў і пераклаў з расейскай мовы.

Кнігу ўжо можна замовіць праз анлайн-краму выдавецтва.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі і польскі філосафы напісалі сумесную кнігу 📕

Беларускі і польскі філосафы Павел Баркоўскі і Анджэй Гняздоўскі (Andrzej Gniazdowski) напісалі сумесную працу, якая прысвечана асэнсаванню цяперашняга беларускага шляху і падзеяў польскай “Салідарнасці” з фенаменалагічнага пункту гледжання.

Выданне выйшла ў выдавецтве Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай Акадэміі навук.

Дзе купіць і калі прэзентацыя 👈
Беларускі музей у Вільні аблічбоўвае ўнікальны кніжны збор 📖

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча падзяліўся грунтоўнымі планамі па пераводзе кніг з бібліятэкі ў лічбавы фармат у межах праекту “Баркулаб”.

Сярод першых аблічбаваных кніг “Беларускі спеўнік” Станіслава Станкевіча і паэма Лявона Случаніна.

Падрабязней ⬅️
Падборка літаратурных рэзідэнцый з хуткімі дэдлайнамі:

✔️Literary Residency Warsaw
Для каго: пiсьменнiкi/-цы, драматургі/-ні, перакладчыкі/-цы з Беларусі і Украіны з мінімум адной выдадзенай кнігай / перакладам / пастаўленай п’есай.
Калі: ліпень — снежань 2025 (2–8 тыдняў).
🔺Дэдлайн: 12 траўня. Падаць заяўку

✔️Literary Residency Gdańsk
Для каго: для аўтараў(-к) з Беларусі, Украіны і Польшчы з мінімум адной выдадзенай кнігай, перакладчыкаў(-ц) на польскую мову; даследчыкаў(-ц) творчасці Марыі Яніён.
Калі: чэрвень — снежань 2025 (2–6 тыдняў).
🔺Дэдлайн: 16 траўня. Падаць заяўку

✔️Poetic Frequencies Residency ў Германіі
Для каго: паэты/-кі, звязаныя з адным з UNESCO Cities of Literature.
Калі: 1 верасня – 30 лістапада 2025.
🔺Дэдлайн: 18 траўня. Падаць заяўку

✔️Ronald Duncan Stipends for Southwest Writing 2025 у Англіі
Для каго:
для аўтараў(-к), якія маюць сувязь з South West Англіі альбо з UNESCO Cities of Literature.
Калі: верасень 2025 — жнівень 2026
🔺Дэдлайн: 15 чэрвеня. Падаць заяўку
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дэбютны раман Макса Шчура ўпершыню выйшаў на паперы 📗

Выдавецкая ініцыятыва SayBeat надрукавала дэбютны раман Макса Шчура “Там, дзе нас няма”, які аўтар напісаў яшчэ ў 2004 годзе і публікаваў у электроннай версіі.

Новае выданне дапоўнена аўтарскімі рэфлексіямі “Адказы без пытанняў” і “Палімпсест 2022”, параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі.

Падрабязней 👈
📚Вядомая праграма беларускага стэнду на Варшаўскім кірмашы.

Інстытут беларускай кнігі, з ініцыятывы якога на Варшаўскім кніжным кірмашы 15-18 траўня будзе працаваць салон беларускіх незалежных выдаўцоў, падзяліўся праграмай падзеяў на стэндзе.

Наведвальнікаў чакаюць аўтограф-сесіі беларускіх аўтараў і аўтарак, а таксама старты продажаў доўгачаканых кніжных навінак.

Глядзець праграму 👈
22 траўня: прэзентацыя кнігі Арцёма Сізінцава „На ,Старт‘ і ў ,Тэмпе‘“ ў Варшаве ⚽️

Кніга „На ,Старт‘ і ў ,Тэмпе‘“, што выходзіць у выдавецтве Skaryna Press, — маштабная работа пра гісторыю ножнага шпурляку (футболу) на Аршаншчыне, якая таксама закранае агульны дыскурс развіцця гэтага віду спорта ў Беларусі.

📘На прэзентацыі будуць згаданыя розныя аспекты, якія сустракаюцца ў кнізе: гісторыя Воршы і мясцовых клубаў, смешныя моманты з паядынкаў, жаночы футбол, стадыёны, вядомыя гульцы...

Будзе магчымасць задаць пытанні аўтару і выдаўцам, падзяліцца сваім досведам і прыдбаць кнігу.

📍22 траўня (чацвер), 19.30, Offside (Wileńska 23/38).
У мінскім тэатры лялек пакажуць спектакль паводле твора Васіля Быкава 🎭

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек анансаваў новы спектакль з назвай “Хутар” рэжысёра Яўгена Карняга, які ёсць пераасэнсаваннем аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”.

Першыя паказы чакаюцца напрыканцы чэрвеня.


Падрабязней 👈
24 траўня абвесцяць пераможцу прэміі Арсенневай 💫

24 траўня ў Варшаве адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу. Сустрэча пройдзе ў форме паэтычнага пікніка.

📍Беларускі Моладзевы Хаб (ul. Dożynkowa 6a). Пачатак у 16:00. Уваход вольны.

Падрабязней пра прэмію 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Саша Філіпенка едзе з раманам “Слон” у Польшчу, Літву і не толькі 📗

Саша Філіпенка едзе ў тур па гарадах Еўрасаюза з новым антываенным раманам “Слон”. Беларускі пераклад кнігі выходзіць у выдавецтве Gutenberg, старт продажаў выдання пачнецца на Варшаўскім кніжным кірмашы 17 траўня.

Пісьменнік наведае Варшаву, Вільню, Уроцлаў, Кракаў, Рыгу, Берлін і Дзюсельдорф.

Падрабязней 📖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Маляваныч агучыў уласныя казкі для “Кніжнага Возу” 📚

Актор Аляксандра Ждановіч, вядомы пад псеўданімам Маляваныч, ад нядаўняга часу пачаў пісаць казкі для дзяцей.

Цяпер, дзякуючы супрацы з “Кніжным Возам”, казкі "Наадваротны хлопчык" і "Бяздомны дом" выйшлі ў аўдыяфармаце. Агучыў іх сам аўтар.

Падрабязней ⬅️