bellitinfo
482 subscribers
1.57K photos
5 videos
1 file
1.42K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Gutenberg анансуе кнігу пра дыназаўра ад Андрэя Скурко 🦖

У выдавецтве Gutenberg хутка выйдзе новая кніга для дзяцей ад творчага тандэму пісьменніка Андрэя Скурко і мастачкі Волі Кузміч.

Старт продажаў плануецца на 16 траўня і пачнецца ў межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве.

Падрабязней ⬅️
📖 Адкрыты прыём заявак на рэзідэнцыю для аўтараў і ілюстратараў дзіцячай літаратуры ў Эстоніі.

Narva Art Residency сумесна з Эстонскім цэнтрам дзіцячай літаратуры абвяшчае конкурс на ўдзел у рэзідэнцыі дзіцячай літаратуры. Падаваць заяўкі могуць творчыя асобы з Эстоніі і іншых краін.

Абраныя рэзідэнты будуць запрошаныя ў Нарву ў верасні і кастрычніку 2025 года. Кожная рэзідэнцыя суправаджаецца стыпендыяй у памеры 1500 еўра.

Важна: стыпендыяты абавязаны падаць рукапіс дзіцячай кнігі і/або ілюстрацыі, створаныя падчас рэзідэнцыі, у Narva Art Residency (NART) і Эстонскі цэнтр дзіцячай літаратуры да 15 чэрвеня года, наступнага пасля рэзідэнцыі. Арганізатары пакідаюць за сабой права выдаць дзіцячую кнігу на падставе пададзеных матэрыялаў.

Дэдлайн: 1 траўня.

Падаць заяўку ⬅️
Выйшла новая кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава 📗

У выдавецтве Skaryna Press выйшла трэцяя паэтычная кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава з назвай “Сонм-Трава”.

Выданне склалі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя па-ангельску, і пераклады з розных моваў.

Падрабязней 👈
Як літаратурна правесці тыдзень у Мінску:

🌼30 красавіка:
чаяванне з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч.

🌼30 красавіка: хуткія літаратурныя знаёмствы ў музеі Багдановіча.

🌼1 траўня: тэматычная экскурсія "Броўка і сацрэалізм".

🌼1 траўня: сустрэча літаратурнай школы "Тэкст" у музеі Багдановіча.
Gutenberg анансуе прыгодніцкі раман для падлеткаў 📖

Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева.

Прыгодніцкі раман з’явіцца ў продажы 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшаў паэтычны зборнік Алеся Стружко 📓

У выдавецтве “Логвінаў” пабачыла свет навінка — зборнік вершаў Алеся Стружко “Камякі”. Кніга складаецца з 50 вершаў.

✍️ Аўтар называе іх “камякамі” і тлумачыць гэта тым, што кожны тэкст перад з’яўленнем “прайшоў цярністы шлях ад сэрца да горла”.

Падрабязней 👈
8 траўня: "Дзень адчыненых дзвярэй" выдавецтва "Пфляўмбаўм" у Вільні 📚

На імпрэзе галоўная рэдактарка Алена Казлова і дырэктарка Нэрынга Левансявічутэ раскажуць пра гісторыю і працу беларускага выдавецтва, якое працуе ў выгнанні ў Літве, а таксама пра кніжныя навінкі.

У другой частцы імпрэзы пройдзе прэзентацыя кнігі "Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў" і аўтограф-сэсія пісьменніцы Анкі Упалы (Алена Казлова), якая раскажа пра сваю найноўшую аповесць.

Мадэраваць сустрэчу будзе пісьменнік, перакладчык і знаўца літаратуры Ўладзіслаў Гарбацкі.

🛍 Напрыканцы можна будзе задаваць пытанні і купіць кнігі выдавецтва "Пфляўмбаўм".

📍8 траўня (чацвер), 18.00, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20). Уваход вольны.
📚 14 траўня: Андрэй Хадановіч і Таццяна Нядбай выступяць на фестывалі Silesius ва Уроцлаве.

У межах паэтычнага фестывалю Silesius адбудзецца імпрэза Андрэя Хадановіча і Таццяны Нядбай пад назвай "Гэты край нас яшчэ не раструшчыў...".

Тэма гутаркі: жыццё і вершатворчасць у вымушанай эміграцыі. Вядучая сустрэчы — перакладчыца беларускай прозы і паэзіі Яанна Бернатовіч. Пераклад — Сяргей Дубіна.

🗓 14 траўня, 17:00, Wrocławski Dom Literatury (Przejście Garncarskie 2).

🖇 10-ты Міжнародны паэтычны фестываль Silesius пройдзе з 13 па 18 траўня ва Уроцлаве. Падрабязная праграма фэсту тут.
Хайку Уладзіміра Сцяпана выйшлі кнігай у Францыі 🇫🇷

У французскім выдавецтве Érès выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана. Пераклад на французскую мову — Яны Гульцяевай і Даніэлы Фожрас (Danièle Faugeras).

Падрабязней 👈
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у падкаст-праекце "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню, гэтым разам у фокусе віленская беларушчына, якая ніколі не была савецкай.

Героі гэтага эпізода — Уладзімір Жылка, Міхась Машара, Антон Луцкевіч, Янка Купала і іншыя пісьменнікі і пісьменніцы.

✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
“Доўгая дарога дадому”Андрэй Хадановіч прачытае цыкл лекцый пра літаратуру 📚

6 траўня ва Уроцлаве Андрэй Хадановіч пачне чытаць цыкл лекцый пра беларускую літаратуру, які называецца “Доўгая дарога дадому”.

🖇 Першая лекцыя “Я вас не баюся” будзе прысвечаная Васілю Быкаву.

Падрабязней 👈
Паэма Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” з'явілася ў аўдыяверсіі 🔊

Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая агучвае “літаратуру турбулентных часоў”, апублікавала на сваім YouTube-канале аўдыяверсію паэмы Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” (упершыню публікавалася ў 1927-1928 гадах).

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Юля Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч выступяць у Літве 📚

9-10 траўня беларускія пісьменнікі ўдзельнічаюць у імпрэзах у межах Ковенскага міжнароднага літаратурнага тыдня (Kauno literatūros savaitė), а таксама сустракаюцца з чытачамі ў Вільні 11 траўня.

📖 Пачытаць падрабязней пра мерапрыемствы фестывалю ў Коўна з удзелам беларусаў можна па спасылцы.

А 11 траўня а 17.00 адбудзецца сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай у Вільні. Імпрэза адбудзецца па-беларуску.
📍Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
Гарадзенскі музыка Дзяніс Трусаў выдаў раман па-беларуску 📖

У выдавецтве фонда “Камунікат” выйшаў постмадэрнісцкі раман-пазл “Боў і мерць у Хротне” гарадзенца Дзяніса Трусава, які аўтар перапрацаваў і пераклаў з расейскай мовы.

Кнігу ўжо можна замовіць праз анлайн-краму выдавецтва.

Падрабязней 👈