bellitinfo
473 subscribers
1.53K photos
5 videos
1 file
1.38K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Цікавыя літаратурныя імпрэзы ў красавіку і траўні ☀️

✔️23 красавіка:
сустрэча школы "Тэкст" у Мінску (тэма — п'еса і дыялог, госць — Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі).

✔️25 красавіка: прэзентацыя кнігі "Самы цымус" Алеся Белага ў Беластоку (і лекцыя пра традыцыйную беларускую кухню)

✔️26 красавіка: прэзентацыя кнігі "Гвалт" Аляксандра Чарнухі ў Кракаве

✔️23 траўня: музычна-паэтычны перфоманс па вершах Анатоля Сыса ў Беластоку
🌸 Красавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі” ўжо можна прачытаць.

Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць:

✔️успаміны пра сяброўства Барадуліна і Калесніка,
✔️прозу Міхася Зізюка,
✔️вершы ад Ірыны Хадарэнкі, Уладзіміра Васька, Вольгі Грыдзюшкі,
✔️а таксама крытыку ажно на тры кніжныя навінкі ды многае іншае.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Папаўненне ў філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі” 📗

У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якая апошнім часам выходзіць у выдавецтве Рамана Цымберава, з'явілася новая кніга — твор філосафа Анры Брэгсона “Смех. Эсэ пра значэнне камічнага”.

Пераклад з французскай зрабіў Зміцер Колас.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📕 Адкрыта перадзамова на “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”.

Выдавецтва “Колоград” падрыхтавала да друку адметнае выданне — “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”, які ўяўляе сабой асабісты турыстычны дакумент, у якім можна адзначаць кожнае месца, наведанае падчас падарожжаў па краіне.

🎨 У аснове дызайну “Пашпарта” — натхняльныя сярэднявечныя гравюры і ілюстрацыі, выкананыя беларускімі мастакамі.

Падрабязней ⬅️
Выдавецтва "Янушкевіч" купіла правы на выданне двух важных твораў 📖

Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Gutenberg анансуе кнігу пра дыназаўра ад Андрэя Скурко 🦖

У выдавецтве Gutenberg хутка выйдзе новая кніга для дзяцей ад творчага тандэму пісьменніка Андрэя Скурко і мастачкі Волі Кузміч.

Старт продажаў плануецца на 16 траўня і пачнецца ў межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве.

Падрабязней ⬅️
📖 Адкрыты прыём заявак на рэзідэнцыю для аўтараў і ілюстратараў дзіцячай літаратуры ў Эстоніі.

Narva Art Residency сумесна з Эстонскім цэнтрам дзіцячай літаратуры абвяшчае конкурс на ўдзел у рэзідэнцыі дзіцячай літаратуры. Падаваць заяўкі могуць творчыя асобы з Эстоніі і іншых краін.

Абраныя рэзідэнты будуць запрошаныя ў Нарву ў верасні і кастрычніку 2025 года. Кожная рэзідэнцыя суправаджаецца стыпендыяй у памеры 1500 еўра.

Важна: стыпендыяты абавязаны падаць рукапіс дзіцячай кнігі і/або ілюстрацыі, створаныя падчас рэзідэнцыі, у Narva Art Residency (NART) і Эстонскі цэнтр дзіцячай літаратуры да 15 чэрвеня года, наступнага пасля рэзідэнцыі. Арганізатары пакідаюць за сабой права выдаць дзіцячую кнігу на падставе пададзеных матэрыялаў.

Дэдлайн: 1 траўня.

Падаць заяўку ⬅️
Выйшла новая кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава 📗

У выдавецтве Skaryna Press выйшла трэцяя паэтычная кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава з назвай “Сонм-Трава”.

Выданне склалі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя па-ангельску, і пераклады з розных моваў.

Падрабязней 👈
Як літаратурна правесці тыдзень у Мінску:

🌼30 красавіка:
чаяванне з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч.

🌼30 красавіка: хуткія літаратурныя знаёмствы ў музеі Багдановіча.

🌼1 траўня: тэматычная экскурсія "Броўка і сацрэалізм".

🌼1 траўня: сустрэча літаратурнай школы "Тэкст" у музеі Багдановіча.
Gutenberg анансуе прыгодніцкі раман для падлеткаў 📖

Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева.

Прыгодніцкі раман з’явіцца ў продажы 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшаў паэтычны зборнік Алеся Стружко 📓

У выдавецтве “Логвінаў” пабачыла свет навінка — зборнік вершаў Алеся Стружко “Камякі”. Кніга складаецца з 50 вершаў.

✍️ Аўтар называе іх “камякамі” і тлумачыць гэта тым, што кожны тэкст перад з’яўленнем “прайшоў цярністы шлях ад сэрца да горла”.

Падрабязней 👈
8 траўня: "Дзень адчыненых дзвярэй" выдавецтва "Пфляўмбаўм" у Вільні 📚

На імпрэзе галоўная рэдактарка Алена Казлова і дырэктарка Нэрынга Левансявічутэ раскажуць пра гісторыю і працу беларускага выдавецтва, якое працуе ў выгнанні ў Літве, а таксама пра кніжныя навінкі.

У другой частцы імпрэзы пройдзе прэзентацыя кнігі "Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў" і аўтограф-сэсія пісьменніцы Анкі Упалы (Алена Казлова), якая раскажа пра сваю найноўшую аповесць.

Мадэраваць сустрэчу будзе пісьменнік, перакладчык і знаўца літаратуры Ўладзіслаў Гарбацкі.

🛍 Напрыканцы можна будзе задаваць пытанні і купіць кнігі выдавецтва "Пфляўмбаўм".

📍8 траўня (чацвер), 18.00, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20). Уваход вольны.