bellitinfo
467 subscribers
1.51K photos
5 videos
1 file
1.36K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Падкаст пісьменніка і журналіста Сяргея Дубаўца "Літаратурныя зацемкі" з'явіўся на розных стрымінгавых платформах 🔗

🔊Падкаст даступны ў аўдыяфармаце на:

Soundcloud
Youtube
Spotify
Apple Podcasts
Listen Notes
Podcast Index
Telegram, а таксама даступна карыстальнікам Amazon Music.


✍️ Яшчэ падкаст дасяжны ў тэкставай версіі.
bellitinfo pinned a photo
📘 У ЗША выходзіць кніга вершаў Дзмітрыя Строцава.

У ЗША выходзіць двухмоўная ангельска-расейская кніга выбраных вершаў паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з назвай “Война и мир / War and Peace”.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зрабілі сумесны матэрыял з каналам пра беларускую музыку КЛІК 😍
Ведалі пра літаратурныя адсылкі ў гэтых песнях? 🎼
Forwarded from КЛІК
Караткевіч, Разанаў і Вежнавец. 5 літаратурных адсылак у беларускай музыцы

Песняў, пакладзеных на вершы беларускіх паэтаў, шмат. Рэдакцыя КЛІК разам з рэдакцыяй праекта пра беларускую літаратуру @bellitinfo капнула глыбей і зазірнула, якія літаратурныя адсылкі хаваюць у сваіх творах беларускія артысты. А там — процьма цікавага: ад класікаў Караткевіча і Купалы да сучаснікаў/-іц Вежнавец і Камароўскага.

Dzieciuki — «Ладдзя роспачы»

У 2014 годзе гарадзенскія фолк-панкі выпусцілі анімацыйны кліп у стылістыцы South Park на песню «Ладдзя роспачы». Назва трэку наўпрост адсылае да знакамітай аповесці Уладзіміра Караткевіча пра прыгоды шляхціца Гервасія Вылівахі.

Па сутнасці, трэк і кліп з'яўляюцца вольным пераказам твора беларускага класіка. Але мы рэкамендуем спачатку атрымаць асалоду ад арыгіналу, а пасля ўжо звяртацца да яго інтэрпрэтацый.

Gods Tower — «Людзі на балоце»

Выраз «Людзі на балоце» настолькі ўвайшоў у народ, што ўжо цяжка сказаць, ці гэта Мележ паўплываў на гомельскіх металістаў, ці нешта іншае. 

«Людзі на балоце» ў выкананні Gods Tower — эпічная сяміхвілінная балада. Тэкст песні можна наўпрост чытаць без музычнага суправаджэння — гэта якасная паэзія пра экзістэнцыйныя пакуты, выбары і лёс Беларусі і беларусаў.

Лайтовы — «Поўня»

Амаль год таму Аляксей выпусціў трэк, які літаральна стварыў за адзін дзень. Атрымалася медытатыўная песня з астранамічнай (ці астралагічнай) тэматыкай і запамінальнай мелодыяй. Але акрамя гэтага артыст зашыфраваў ажно дзве літаратурныя адсылкі.

Першая з радком «Пчала пачала паломнічаць» адсылае нас да назвы зборніка вершаказаў Алеся Разанава. А наступная фраза «вада пачынае жыць» ужо перакідвае слухача да назвы дэбютнай кнігі вершаў Артура Камароўскага. Вось так Лайтовы не напружваючыся і не выпячваючы паказаў сваю начытанасць.

Nochy, Leibonik — «Бяда»

Дзевяць месяцаў таму беларускія артысты Nochy і Leibonik закалабіліся, каб прынесці на музычнай талерачцы свой дэкадансавы дэнс. «Бяда» атрымалася не толькі рытмічным трэкам з трывожнай дынамікай, але і з адной цікавай літаратурнай адсылкай.

У куплеце Сяргея Башлыкевіча ёсць наступныя радкі: «Рэйс без пасадкі, ніхто не саскоча. Які ў нас курс? Па што ідзеш, воўча?». Такім чынам артыст адсылае слухача да знакамітага рамана Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?», які зусім нядаўна пераклалі на польскую мову.

SP Kava & Angst — «Думалі»

Песня, запісаная для трыб'юту «Песняроў», якая зусім не з'яўляецца каверам на лендарны гурт. Рэфрэнам тут гучыць «Малітва» Песняроў, але артысты капнулі глыбей.

«Думалі» па сваёй сутнасці з'яўляецца лістом да Уладзіміра Мулявіна і Янкі Купалы ад сучаснага пакалення. А сама назва трэку адсылае да купалаўскага верша, дзе
«думалі» ўтварылася на стыку словаў у радку «Я буДУ МАЛІцца і сэрцам і думамі». Вось такая атрымалася літаратурная галаваломка ў беларускіх рэпераў.

А якія адсылкі да беларускай літаратуры сустракалі вы? І дзе?

Напішыце, калі ласка, у каментарыях.
Выйшаў другі выпуск падкаста “Літаратурныя зацемкі” ад Сяргея Дубаўца 🔊

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у новым падкаст-праекце спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню і ейнае месца на беларускай літаратурнай мапе.

Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць 👈
У свеце сучаснага мастацтва ўсё часцей можна сустрэць тэрмін “мультыжанравы(-ая) артыст(-ка)”. Гэтыя таленавітыя людзі, якія вырашылі не адказваць адназначна на пытанне “кім ты хочаш стаць, калі вырасцеш” і паспяхова рэалізоўваюцца адразу ў некалькіх кірунках творчасці. Напрыклад, у музыцы і літаратуры.

📖🎼 Сёння разам з праектам пра беларускую музыку КЛІК узгадваем артыстаў, якіх можна і пачытаць, і паслухаць.

Чытаць тэкст 👈
📙Пачаўся збор заявак на прэмію за найлепшы дызайн вокладкі.

Распачаўся новы сезон Прэміі імя Міхала Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.

📚Прэмія ацэньвае не толькі візуальную прыгажосць вокладкі, але і тое, наколькі яна адлюстроўвае сутнасць самога выдання.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць беларускі стэнд📚

З 25 па 27 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваныя і мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры, аўтограф-сэсіі, сустрэчы з аўтарамі.

На месцах 79—80 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Валерый Брусаў — папаўненне ў серыі “Паэты планеты” 📗

У серыі “Паэты планеты”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла новае выданне — выбраныя вершы Валерыя Брусава.

✍️ Пераклад з расейскай зрабіў Георгій Ліхтаровіч.

Што звязвала Брусава з Купалам і дзе купіць кнігу 👈
25 красавіка: імпрэза "Кшталт Слова" ў Познані 📓

"Кшталт Слова" — літаратурна-музычная імпрэза, якая звычайна праходзіць у Варшаве, упершыню адбудзецца ў Познані.

На мерапрыемстве выступяць паэтка Ганна Шакель, паэты Фрыдрых Самотны, Данііл Вашкевіч, Аляксандр Клюеў, Ільля Сініца, Сербскі Нож (Cяргей , Стас).

🎶 За музыку будуць адказваць Андрэй Марскі-Коцейка, Ільля Сіўцоў, Фрыдрых Самотны, Сербскі Нож.

📍25 красавіка (пятніца), 18.00, Пакой 202 (Nowowiejskiego, 46). Уваход — данат ад 10 злотых.
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал 📚

У выдавецтвае “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал “Запаленыя свечкі” з ілюстрацыямі Марка Шагала.

З ідышу ўспаміны пераклаў Ігар Крэбс.

Падрабязней ⬅️