bellitinfo
468 subscribers
1.5K photos
5 videos
1 file
1.35K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📘Нямецкае выдавецтва апублікавала кнігу Святланы Алексіевіч па-беларуску.

У Нямеччыне ў межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі”, якую праводзяць Ірына Герасімовіч і Сільвія Засэ, выйшла супольная публікацыя выдавецтваў “Логвінаў” і “Suhrkamp” — кніга Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар” на беларускай мове.

Падрабязней 👈
1️⃣ Schloss Wiepersdorf Fellowships 2026 рэзідэнцыя і стыпендыя ў Schloss Wiepersdorf (Германія).

Для каго: даследчыкі, літаратары, перакладчыкі, мастакі, кампазітары — з завершанай мастацкай або акадэмічнай адукацыяй, працай над дысертацыяй або са значным прафесійным досведам.

Умовы:
〰️ 3 месяцы пражывання (сакавік – травень, чэрвень – жнівень, верасень – лістапад);
〰️ штомесячная стыпендыя;
〰️ жыллё і харчаванне;
〰️ кампенсацыя візавых выдаткаў.

📕Дэдлайн — 15 красавіка, 23:59 (па CEST). Падавацца можна як індывідуальна, так і ў творчым тандэме.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ ⬅️

2️⃣ Творчая рэзідэнцыя ў польскім Шчэціне ад культурніцкага цэнтра "Корпус".

Арганізатары запрашаюць:
беларускіх творцаў (у тым ліку і літаратараў) з індывідуальнымі праектамі, а таксама творчыя дуэты.

Рэзідэнцыя пройдзе ў польскім горадзе Шчэцін, у “Доме далакопа” (Dom Grabarza). Працягласць — да трох тыдняў.

📝 Калі: травень — верасень 2025 года (графік абмяркоўваецца індывідуальна).

📕Дэдлайн — 15 красавіка.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ ⬅️
Прапануем некалькі цікавых літаратурных імпрэз у красавіку ў Варшаве:

📒10 красавіка: сустрэча з Евай Вежнавец.

📒12 красавіка: прэзентацыя кнігі "Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га".

📒26 красавіка: карайтынг на прыродную тэму разам з Тоні Лашдэн.
Беларускі ПЭН запрашае на вэбінар па аўтарскім праве ✍️

Да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца 23 красавіка, Беларускі ПЭН разам з экспертамі з “WKB Lawyers” падрыхтавалі вэбінар, прысвечаны ключавым аспектам аўтарскага права ў літаратурнай сферы (польскае і еўрапейскае прававое рэгуляванне).

Вэбінар пройдзе на польскай мове з каментарамі па-беларуску.

🗓 Калі: 23 красавіка 2025 года, 16:00 па польскім часе (працягласць – каля 2 гадзін).
👉 Каб прыняць удзел, трэба зарэгістравацца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💛 Кніжная блогерка Кацярына, з якой у нас нядаўна выходзіла інтэрв'ю, стварыла падкаст "Кніжныя размовы".

У ім Кацярына расказвае пра дзіцячую, падлеткавую і дарослую літаратуру, якую вы можаце прачыцаць ці паслухаць па-беларуску.

У першым выпуску гаворка вядзецца пра кнігі "Казік з Каменнай горкі" Алеся Кудрыцкага, "Чараўнік краіны Оз", Фрэнка Баўма, "Італьянскія вакацыі" Аляксандры Хамянок, "Капітан Лятучая Рыба" Альгерда Бахарэвіча і іншыя.

🔊Паслухаць падкаст можна на Apple Podcasts, Spotify, Castbox і іншых стрымінгах.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16 красавіка: сустрэча лабараторыі паэтычнай метафізікі ў Мінску 🧩

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры.

Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць.

✍️Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Падрабязней 👈
Skaryna Press выдала новы зборнік вершаў Алеся Аркуша 📖

У выдавецтве Skaryna Press выйшаў двухмоўны паэтычны зборнік Алеся Аркуша “Чаму праўда такая слабая? / Dlaczego prawda jest tak słaba?”.

📝 Пераклад на польскую мову зрабіла літаратуразнаўца, даследніца беларускай літаратуры Бэата Сівек.

Аўтограф-сэсія аўтара адбудзецца 27 красавіка а 13-й гадзіне на стэндзе беларускіх выдавецтваў падчас Беластоцкага кніжнага кірмашу.

Больш пра кнігу ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Падкаст пісьменніка і журналіста Сяргея Дубаўца "Літаратурныя зацемкі" з'явіўся на розных стрымінгавых платформах 🔗

🔊Падкаст даступны ў аўдыяфармаце на:

Soundcloud
Youtube
Spotify
Apple Podcasts
Listen Notes
Podcast Index
Telegram, а таксама даступна карыстальнікам Amazon Music.


✍️ Яшчэ падкаст дасяжны ў тэкставай версіі.
bellitinfo pinned a photo
📘 У ЗША выходзіць кніга вершаў Дзмітрыя Строцава.

У ЗША выходзіць двухмоўная ангельска-расейская кніга выбраных вершаў паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з назвай “Война и мир / War and Peace”.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зрабілі сумесны матэрыял з каналам пра беларускую музыку КЛІК 😍
Ведалі пра літаратурныя адсылкі ў гэтых песнях? 🎼
Forwarded from КЛІК
Караткевіч, Разанаў і Вежнавец. 5 літаратурных адсылак у беларускай музыцы

Песняў, пакладзеных на вершы беларускіх паэтаў, шмат. Рэдакцыя КЛІК разам з рэдакцыяй праекта пра беларускую літаратуру @bellitinfo капнула глыбей і зазірнула, якія літаратурныя адсылкі хаваюць у сваіх творах беларускія артысты. А там — процьма цікавага: ад класікаў Караткевіча і Купалы да сучаснікаў/-іц Вежнавец і Камароўскага.

Dzieciuki — «Ладдзя роспачы»

У 2014 годзе гарадзенскія фолк-панкі выпусцілі анімацыйны кліп у стылістыцы South Park на песню «Ладдзя роспачы». Назва трэку наўпрост адсылае да знакамітай аповесці Уладзіміра Караткевіча пра прыгоды шляхціца Гервасія Вылівахі.

Па сутнасці, трэк і кліп з'яўляюцца вольным пераказам твора беларускага класіка. Але мы рэкамендуем спачатку атрымаць асалоду ад арыгіналу, а пасля ўжо звяртацца да яго інтэрпрэтацый.

Gods Tower — «Людзі на балоце»

Выраз «Людзі на балоце» настолькі ўвайшоў у народ, што ўжо цяжка сказаць, ці гэта Мележ паўплываў на гомельскіх металістаў, ці нешта іншае. 

«Людзі на балоце» ў выкананні Gods Tower — эпічная сяміхвілінная балада. Тэкст песні можна наўпрост чытаць без музычнага суправаджэння — гэта якасная паэзія пра экзістэнцыйныя пакуты, выбары і лёс Беларусі і беларусаў.

Лайтовы — «Поўня»

Амаль год таму Аляксей выпусціў трэк, які літаральна стварыў за адзін дзень. Атрымалася медытатыўная песня з астранамічнай (ці астралагічнай) тэматыкай і запамінальнай мелодыяй. Але акрамя гэтага артыст зашыфраваў ажно дзве літаратурныя адсылкі.

Першая з радком «Пчала пачала паломнічаць» адсылае нас да назвы зборніка вершаказаў Алеся Разанава. А наступная фраза «вада пачынае жыць» ужо перакідвае слухача да назвы дэбютнай кнігі вершаў Артура Камароўскага. Вось так Лайтовы не напружваючыся і не выпячваючы паказаў сваю начытанасць.

Nochy, Leibonik — «Бяда»

Дзевяць месяцаў таму беларускія артысты Nochy і Leibonik закалабіліся, каб прынесці на музычнай талерачцы свой дэкадансавы дэнс. «Бяда» атрымалася не толькі рытмічным трэкам з трывожнай дынамікай, але і з адной цікавай літаратурнай адсылкай.

У куплеце Сяргея Башлыкевіча ёсць наступныя радкі: «Рэйс без пасадкі, ніхто не саскоча. Які ў нас курс? Па што ідзеш, воўча?». Такім чынам артыст адсылае слухача да знакамітага рамана Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?», які зусім нядаўна пераклалі на польскую мову.

SP Kava & Angst — «Думалі»

Песня, запісаная для трыб'юту «Песняроў», якая зусім не з'яўляецца каверам на лендарны гурт. Рэфрэнам тут гучыць «Малітва» Песняроў, але артысты капнулі глыбей.

«Думалі» па сваёй сутнасці з'яўляецца лістом да Уладзіміра Мулявіна і Янкі Купалы ад сучаснага пакалення. А сама назва трэку адсылае да купалаўскага верша, дзе
«думалі» ўтварылася на стыку словаў у радку «Я буДУ МАЛІцца і сэрцам і думамі». Вось такая атрымалася літаратурная галаваломка ў беларускіх рэпераў.

А якія адсылкі да беларускай літаратуры сустракалі вы? І дзе?

Напішыце, калі ласка, у каментарыях.
Выйшаў другі выпуск падкаста “Літаратурныя зацемкі” ад Сяргея Дубаўца 🔊

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у новым падкаст-праекце спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню і ейнае месца на беларускай літаратурнай мапе.

Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць 👈
У свеце сучаснага мастацтва ўсё часцей можна сустрэць тэрмін “мультыжанравы(-ая) артыст(-ка)”. Гэтыя таленавітыя людзі, якія вырашылі не адказваць адназначна на пытанне “кім ты хочаш стаць, калі вырасцеш” і паспяхова рэалізоўваюцца адразу ў некалькіх кірунках творчасці. Напрыклад, у музыцы і літаратуры.

📖🎼 Сёння разам з праектам пра беларускую музыку КЛІК узгадваем артыстаў, якіх можна і пачытаць, і паслухаць.

Чытаць тэкст 👈