Сабралі для вас імпрэзы ў Беларусі, Польшчы і Літве, каб літаратурна правесці гэты і наступны тыдзень:
🔸11 красавіка — чытацкі клуб у Мінску. Абмяркуюць твор Вячаслава Адамчыка “Чужая Бацькаўшчына”.
▫️15 красавіка — у Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве.
🔸15 красавіка — у Варшаве Аляксандр Фядута прачытае лекцыю пра філаламатаў.
▫️15 красавіка — у Мінску прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай.
🔸16 красавіка — прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова "Давай памаўчым" у Мінску.
▫️18 красавіка — Арцём Шуканаў, Максім Знак і беларускія выдаўцы на кніжным кірмашы ў Беластоку.
🔸18 красавіка — вясновы фэст у Ракуцёўшчыне.
▫️18 красавіка — сустрэча з Макарам у Варшаве.

❤8👍2
У Нацбібліятэцы ў Мінску пройдуць кнігазнаўчыя чытанні 📚
16-17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларускі пройдуць ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пачатак канферэнцыі ў чацвер а дзясятай гадзіне ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі.
Чытанні будуць праходзіць у выглядзе навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі кніжнай культуры.
Падрабязней ⬅️
Чытаць без VPN 🔗

❤2
Як “Дзяўчынка з Беларусі” з’явілася ў Бразіліі 🇧🇷
Кніга “Дзяўчынка з Беларусі” выйшла ў выдавецтве “Папуры” ў канцы мінулага года, але ўжо захапіла сваёй незвычайнай гісторыяй беларускіх дзяўчатак і хлопчыкаў, а таксама іх бацькоў, трапіла ў папулярныя падкасты і блогі ды выклікала цікаўнасць: як такая гісторыя нарадзілася ў аўтаркі з Бразіліі?
📖 Перакладчыца кнігі Воля Фіранка сустрэлася з аўтаркай Бландзінай Франку і ілюстратарам Жузэ Карлусам Лолу, каб разам адказаць на чытацкія пытанні спецыяльна для bellit.info.
Чытаць інтэрв'ю 👈

Бразільскія “бацькі” “Дзяўчынкі з Беларусі” ўпершыню ўбачылі пераклад сваёй кнігі на беларускую мову і адразу адзначылі якасць выдання: “Ды яна прыгажэйшая за бразільскую! Пакажам мясцовым выдаўцам, як трэба рабіць кнігі!“.
Чытаць інтэрв'ю 👈
Чытаць без VPN 🔗
❤8🔥2
Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску 🔥
Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленне пра ролю жанчыны ў свеце.
Неўзабаве ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”.
Падрабязней 👈

👍8❤6
📚 Украінскі пераклад кнігі Альгерда Бахарэвіча трапіў у шорт-ліст прэміі House of Europe Award.
Раман "Дзеці Аліндаркі" беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча — сярод шасці найлепшых перакладных выданняў 2025 года ва Украіне.
Украінскі пераклад выйшаў у выдавецтве "Стилос", перастварылі тэкст Лэсік Панасюк і Дарына Гладун.
🏆 House of Europe Award — гэта ўзнагарода, заснаваная міжнароднай ініцыятывай "House of Europe", якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Пераможцу у літаратурнай і іншых намінацыях абвесцяць напрацягу некалькіх тыдняў.
Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" выйшла з 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы", а ў 2024 яе перавыпусціла выдавецтва "Янушкевіч".

Пра што кніга "Дзеці Аліндаркі"? Героі рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.
Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" выйшла з 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы", а ў 2024 яе перавыпусціла выдавецтва "Янушкевіч".
❤8
📝 17 красавіка: прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ у Беластоку.
17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання "Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст." з удзелам яго аўтаркі Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.
🔶 Зоя Пераслаўцаў-Ярашэвіч — польская навукоўца, якая спецыялізуецца на гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
З кнігі можна даведацца:
〰️ колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, якія выпускалі кнігі на старабеларускай мове, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны былі;
〰️ якія былі тыражы і рэпертуар гэтых выданняў;
〰️ якія друкарні дзейнічалі найдаўжэй;
〰️ якія друкарні вялі рэй з пункту гледжання аб’ёмаў кніжнай прадукцыі. Якая была колькасць у цэлым;
〰️ што можна сказаць пра змест выдадзеных кніг, іх жанры і функцыянальныя тыпы;
〰️ чым адметны быў графічны бок друкаў, фарматы выданняў, іх дызайн
📆17 красавіка 2026, 18:00-20:00 (CET)
📍Беларускі хаб "Новая Зямля" (ul. św. Rocha 5/32)

❤6
📘Выйшаў новы том манаграфіі пра беларускія гаворкі ў Літве.
У Вільні пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка “Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Шальчынінкайскі раён”.
Кніга выдадзеная на польскай мове, змяшчае рэзюмэ на ангельскай і літоўскай.

❤7
25 красавіка: сустрэча з Евай Вежнавец у Варшаве.
У суботу 25 красавіка ў кніжнай краме "Букіністка" адбудзецца сустрэча з Евай Вежнавец — аўтаркай тонкай, магутнай і бескампраміснай беларускай прозы
На сустрэчы можна будзе купіць кнігі "Па што ідзеш, воўча?" і "Шлях дробнай сволачы" ды атрымаць аўтограф.
📍 Кнігарня BUKINISTKA, ul. Smulikowskiego 4C (metro Kopernik)
🕔 17:00–20:00
📸 Photo: KANAPLEV+LEIDIK

На імпрэзе гаворка пойдзе пра кнігі і тэкст як спосаб захоўваць тое, што знікае, пра аўтарскую оптыку, мову, памяць, гісторыю і пра тое, як літаратура дапамагае асэнсаваць нашу рэальнасць.
На сустрэчы можна будзе купіць кнігі "Па што ідзеш, воўча?" і "Шлях дробнай сволачы" ды атрымаць аўтограф.
📍 Кнігарня BUKINISTKA, ul. Smulikowskiego 4C (metro Kopernik)
🕔 17:00–20:00
📸 Photo: KANAPLEV+LEIDIK
❤7
📙Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай.
Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”.
Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы.
Падчас сустрэчы паэтка раскажа:
✔️пра новы зборнік
✔️пра эмігранцкі боль і аптымізм
✔️чаму яе вершы важна чытаць уголас
✔️чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі
Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

⚽️ 15 і 17 красавіка: прэзентацыі перакладу “Патэ гуляе ў футбол” у Польшчы.
Перакладчык Юрый Лашкевіч раскажа пра надзвычай смешнага фінскага пісьменніка Тыма Парвэла, кніжка якога “Патэ гуляе ў футбол” выходзіць у выдавецтве Gutenberg Publisher.
✔️15 красавіка — сустрэча ў Кракаве.
Будзе размова з перакладчыкам, а таксама кароткі квіз. Той/тая, хто справіцца лепш за ўсіх, сыдзе дадому з футбольным мячом.
⏰ 15 красавіка, 18:00
📍 Prastora, Mikołajska 4/6
Уваход: вольны (данаты вітаюцца), рэгістрацыя па спасылцы.
✔️17 красавіка — сустрэча ў Варшаве.
Перакладчык Юрый Лашкевіч разам з блогерам і журналістам Аляксандрам Івуліным раскажуць пра кнігу, а таксама пра тое, як запрасіць у каманду Мэсі. І разыграюць сярод наведвальнікаў футбольны мяч.
⏰ Калі: 17 красавіка, 17:30-19:00
📍 Biblioteka MDM (Marszałkowska 55/73, Warszawa)

СЁННЯ ў Варшаве: лекцыя Аляксандра Фядуты пра філаматаў.
Сёння ўвечары ў Беларускім моладзевым хабе адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы і палітзняволенага Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”.
🕖 19.00 (час мясцовы).
📍 Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa 6A, Варшава.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Уваход вольны.
Падрабязней 👈
Чытаць без VPN 🔗
Сёння ўвечары ў Беларускім моладзевым хабе адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы і палітзняволенага Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”.
Аляксандр Фядута (Dr. Hab.) — літаратуразнаўца, палітычны аналітык, гісторык грамадска-культурнага жыцця ў ХІХ стагоддзі. Аўтар дакументальнай аповесці пра Францішка Малеўскага «Філамат у Імперыі», кнігі пра атачэнне Адама Міцкевіча «Сляды на снезе», зборнікаў навуковых прац пра польска-беларуска-расейскія літаратурныя сувязі «Сюжэты і каментарыі» і «Лісты мінулага часу».
У 2021 годзе быў затрыманы, 5 верасня 2022 году быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», прызнаны палітзняволеным. 13 снежня 2025 году з групай 123 палітычных зняволеных быў дэпартаваны ва Украіну. Жыве ў Польшчы.
🕖 19.00 (час мясцовы).
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Уваход вольны.
Падрабязней 👈
Чытаць без VPN 🔗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8
📚 Як у Менску адсвяткуюць юбілей Змітрака Бядулі?
23 красавіка 2026 году спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі.
З гэтай нагоды 23 і 24 красавіка пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя:
〰️ ускладанне кветак да надмагільнага помніка Змітрака Бядулі на Усходніх могілках,
〰️ адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва,
〰️ адкрыццё мастацкай экспазіцыі ў “Беларускай хатцы“,
〰️ дыялогавая пляцоўка для прадстаўнікоў навуковай, пісьменніцкай і грамадскай супольнасцяў у “Беларускай хатцы“.