bellitinfo
587 subscribers
2.43K photos
7 videos
1 file
2.13K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
📘 Абвешчаны поўны спіс паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай.

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на прэмію імя Наталлі Арсенневай, якая ўручаецца за найлепшую беларускамоўную паэтычную кнігу.

Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг. Сёлета ў складзе журы (публічным) Дар'я Бялькевіч, Наста Кудасава, Віталь Рыжкоў і Андрэй Хадановіч.

Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў. Аўтарства будзе абвешчана толькі тады, калі гэта стане бяспечна.


Падрабязней ⬅️

Чытаць без VPN 🔗
5👍3🔥1
Сабралі для вас імпрэзы ў Беларусі, Польшчы і Літве, каб літаратурна правесці гэты і наступны тыдзень:

🔸11 красавіка — чытацкі клуб у Мінску. Абмяркуюць твор Вячаслава Адамчыка “Чужая Бацькаўшчына”.

▫️15 красавіка — у Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве.

🔸15 красавіка — у Варшаве Аляксандр Фядута прачытае лекцыю пра філаламатаў.

▫️15 красавіка — у Мінску прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай.

🔸16 красавіка — прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова "Давай памаўчым" у Мінску.

▫️18 красавіка — Арцём Шуканаў, Максім Знак і беларускія выдаўцы на кніжным кірмашы ў Беластоку.

🔸18 красавіка — вясновы фэст у Ракуцёўшчыне.

▫️18 красавіка — сустрэча з Макарам у Варшаве.
8👍2
У Нацбібліятэцы ў Мінску пройдуць кнігазнаўчыя чытанні 📚

16-17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларускі пройдуць ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пачатак канферэнцыі ў чацвер а дзясятай гадзіне ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі.

Чытанні будуць праходзіць у выглядзе навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі кніжнай культуры.

Падрабязней ⬅️

Чытаць без VPN 🔗
2
Як “Дзяўчынка з Беларусі” з’явілася ў Бразіліі 🇧🇷

Кніга “Дзяўчынка з Беларусі” выйшла ў выдавецтве “Папуры” ў канцы мінулага года, але ўжо захапіла сваёй незвычайнай гісторыяй беларускіх дзяўчатак і хлопчыкаў, а таксама іх бацькоў, трапіла ў папулярныя падкасты і блогі ды выклікала цікаўнасць: як такая гісторыя нарадзілася ў аўтаркі з Бразіліі?

📖 Перакладчыца кнігі Воля Фіранка сустрэлася з аўтаркай Бландзінай Франку і ілюстратарам Жузэ Карлусам Лолу, каб разам адказаць на чытацкія пытанні спецыяльна для bellit.info.

Бразільскія “бацькі” “Дзяўчынкі з Беларусі” ўпершыню ўбачылі пераклад сваёй кнігі на беларускую мову і адразу адзначылі якасць выдання: “Ды яна прыгажэйшая за бразільскую! Пакажам мясцовым выдаўцам, як трэба рабіць кнігі!“.


Чытаць інтэрв'ю 👈

Чытаць без VPN 🔗
8🔥2
Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску 🔥

Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленне пра ролю жанчыны ў свеце.

Неўзабаве ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
👍86
📚 Украінскі пераклад кнігі Альгерда Бахарэвіча трапіў у шорт-ліст прэміі House of Europe Award.

Раман "Дзеці Аліндаркі" беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвічасярод шасці найлепшых перакладных выданняў 2025 года ва Украіне.

Украінскі пераклад выйшаў у выдавецтве "Стилос", перастварылі тэкст Лэсік Панасюк і Дарына Гладун.

🏆 House of Europe Award — гэта ўзнагарода, заснаваная міжнароднай ініцыятывай "House of Europe", якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Пераможцу у літаратурнай і іншых намінацыях абвесцяць напрацягу некалькіх тыдняў.

Пра што кніга "Дзеці Аліндаркі"? Героі рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.


Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" выйшла з 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы", а ў 2024 яе перавыпусціла выдавецтва "Янушкевіч".
8
📝 17 красавіка: прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ у Беластоку.

17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання "Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст." з удзелам яго аўтаркі Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.

🔶 Зоя Пераслаўцаў-Ярашэвіч — польская навукоўца, якая спецыялізуецца на гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

З кнігі можна даведацца:
〰️ колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, якія выпускалі кнігі на старабеларускай мове, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны былі;
〰️ якія былі тыражы і рэпертуар гэтых выданняў; 
〰️ якія друкарні дзейнічалі найдаўжэй;
〰️ якія друкарні вялі рэй з пункту гледжання аб’ёмаў кніжнай прадукцыі. Якая была колькасць у цэлым;
〰️ што можна сказаць пра змест выдадзеных кніг, іх жанры і функцыянальныя тыпы;
〰️ чым адметны быў графічны бок друкаў, фарматы выданняў, іх дызайн

📆17 красавіка 2026, 18:00-20:00 (CET)
📍Беларускі хаб "Новая Зямля" (ul. św. Rocha 5/32)
6
📘Выйшаў новы том манаграфіі пра беларускія гаворкі ў Літве.

У Вільні пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка “Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Шальчынінкайскі раён”.

Кніга выдадзеная на польскай мове, змяшчае рэзюмэ на ангельскай і літоўскай.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
7
25 красавіка: сустрэча з Евай Вежнавец у Варшаве.

У суботу 25 красавіка ў кніжнай краме "Букіністка" адбудзецца сустрэча з Евай Вежнавец — аўтаркай тонкай, магутнай і бескампраміснай беларускай прозы

На імпрэзе гаворка пойдзе пра кнігі і тэкст як спосаб захоўваць тое, што знікае, пра аўтарскую оптыку, мову, памяць, гісторыю і пра тое, як літаратура дапамагае асэнсаваць нашу рэальнасць.


На сустрэчы можна будзе купіць кнігі "Па што ідзеш, воўча?" і "Шлях дробнай сволачы" ды атрымаць аўтограф.

📍 Кнігарня BUKINISTKA, ul. Smulikowskiego 4C (metro Kopernik)
🕔 17:00–20:00

📸 Photo: KANAPLEV+LEIDIK
7
📙Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай.

Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”.

Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы.

Падчас сустрэчы паэтка раскажа:
✔️пра новы зборнік
✔️пра эмігранцкі боль і аптымізм
✔️чаму яе вершы важна чытаць уголас
✔️чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі

Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Падрабязней ⬅️

Чытаць без VPN 🔗
8