bellitinfo
587 subscribers
2.44K photos
7 videos
1 file
2.13K links
Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info

Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com
Download Telegram
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі 📝

10-11 красавіка ў польскай сталіцы адбудзецца фестываль сучаснай беларускай драматургіі “Dramatyzacja” — як фінал конкурса для драматургаў, які арганізаваў Беларускі Інстытут Тэатра.

У праграме: перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў, дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў, ўручэнне галоўнай узнагароды.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
🔥4👍21
📒 22 красавіка — сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве.

22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам.

Падчас сустрэчы Максім раскажа пра сваю кнігу "Зэкамерон", падзеліцца ўспамінамі пра час яе напісання і адкажа на пытанні. Таксама ён зайграе на гітары і заспявае старыя і новыя песні.

“Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зняволенага беларускага юрыста і актывіста. 100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Максім Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць са здольнасцю чалавека вытрымліваць прыгнёт”, — так пісала брытанская крытыка пра кнігу Максіма Знака, якая ўвайшла ў кароткі спіс прэміі Republic of Consciousness Prize.


Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.


Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
8
🌳"Безработное дерево" Светы Бень — у спісе найлепшых на кніжным кірмашы ў Італіі.

Кніга "Безработное дерево" аўтарства Светы Бень трапіла ў важны і прэстыжны спіс The BRAW Amazing Bookshelf.

The BRAW Amazing Bookshelf — выстава ў межах найбуйнейшага ў свеце Балонскага кірмашу дзіцячай кнігі (BCBF), якая ладзіцца па выніках міжнароднай прэміі BolognaRagazzi Awards (BRAW), адной з галоўных сусветных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры.


Сёлета на прэмію было пададзена больш за 4000 выданняў з 73 краін. Міжнароднае журы з экспертаў, крытыкаў і журналістаў адабрала 150 кніг з 43 краін, якія і склалі пераможны спіс.

📚 Сусветнае прызнанне атрымала рускамоўнае выданне кнігі ад мультымоўнага выдавецтва Editions "Sam Tam Books". На беларускай мове "Беспрацоўнае дрэва" выпусціла выдавецтва "Мяне няма".
7👍2
У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Папяровы голем".

Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.

"Беларуская літаратура — пачвара, яна зжырае ўсё. Мантра, якую аўтар паўтарае ці каб драпежнікаў адагнаць ад свайго статку ці каб ніхто і сунуцца не падумаў у тваё ціхае месьцейка… Усё зьнікае ў яе чорнай пашчы — тэксты, імёны, кнігі, вобразы і адкрыцьці, усё забываецца адразу, і ўжо ніколі ня вернецца да жывых. Ты нікому тут непатрэбны".


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️

Чытаць без VPN 👈
👍5👌2
📖 Па-беларуску выйдзе адна з найвядомейшых кніг пра будызм.

Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра набыццё правоў на беларускі пераклад кнігі “The Heart of the Buddha’s Teaching: Transforming Suffering into Peace, Joy, and Liberation” Тхыць Нят Ханя і анасавала выхад навінкі ў канцы 2026 году.

📝 Над перакладам кнігі працуюць Ларыса Івашкевіч, Антон Тарас і Макс Шчур.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
11👏4🥱1
Выйшла анлайн-лекцыя да гадавіны памяці Ларысы Геніюш 📺

Ларыса Геніюш —
выбітная паэтка, нязломная патрыётка, сакратарка БНР на чужыне і пакутніца савецкага ГУЛАГа.

З лекцыі вы даведаецеся:
✔️ хто і як дапытваў Ларысу Геніюш у Мінскай "Амерыканцы"?
✔️ чаму ў ГУЛАГу яе называлі Маці?
✔️ што тады азначалі лагерныя "ксівы"?
✔️ як пахаванне Ларысы Геніюш стала адной з самых масавых недзяржаўных акцый у Беларусі?

Лекцыю чытае Валерыя Чарнаморцава — віленская экскурсаводка, магістарка гуманітарных навук і стваральніца Віртуальнага музею савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі.

Глядзець ⬅️
8
📚 Вершы беларускіх паэтак апублікавалі ў брытанскім анлайн-часопісе "Matter".

У брытанскі анлайн-часопісе паэзіі, палітычных дыскусій, прозы і візуальных медыя пад назвай "Matter" выйшла падборка вершаў беларускіх паэтак (перакладзеных з беларускай і расейскай).

У яе ўвайшлі творы Валянціны Аксак, Веры Бурлак, Марыі Вайцяшонак, Вольгі Гронскай, Ірыны Дубянецкай, Вольгі Злотнікавай, Надзеі Кахновіч, Ганны Комар, Насці Шакуновай.

✍️ Перастварыў беларускую паэзію перакладчык Нэйтан Джэфэрс (Nathan Jeffers).

Ён таксама напісаў рэцэнзію на зборнік вершаў Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна і Змітрака Бядулі ў ангельскім перакладзе Веры Рыч, які выйшаў у Лондане ў 1982 годзе.

Чытаць падборку 👈
🔥72
📘 Абвешчаны поўны спіс паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай.

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на прэмію імя Наталлі Арсенневай, якая ўручаецца за найлепшую беларускамоўную паэтычную кнігу.

Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг. Сёлета ў складзе журы (публічным) Дар'я Бялькевіч, Наста Кудасава, Віталь Рыжкоў і Андрэй Хадановіч.

Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў. Аўтарства будзе абвешчана толькі тады, калі гэта стане бяспечна.


Падрабязней ⬅️

Чытаць без VPN 🔗
5👍3🔥1
Сабралі для вас імпрэзы ў Беларусі, Польшчы і Літве, каб літаратурна правесці гэты і наступны тыдзень:

🔸11 красавіка — чытацкі клуб у Мінску. Абмяркуюць твор Вячаслава Адамчыка “Чужая Бацькаўшчына”.

▫️15 красавіка — у Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве.

🔸15 красавіка — у Варшаве Аляксандр Фядута прачытае лекцыю пра філаламатаў.

▫️15 красавіка — у Мінску прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай.

🔸16 красавіка — прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова "Давай памаўчым" у Мінску.

▫️18 красавіка — Арцём Шуканаў, Максім Знак і беларускія выдаўцы на кніжным кірмашы ў Беластоку.

🔸18 красавіка — вясновы фэст у Ракуцёўшчыне.

▫️18 красавіка — сустрэча з Макарам у Варшаве.
8👍2
У Нацбібліятэцы ў Мінску пройдуць кнігазнаўчыя чытанні 📚

16-17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларускі пройдуць ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пачатак канферэнцыі ў чацвер а дзясятай гадзіне ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі.

Чытанні будуць праходзіць у выглядзе навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі кніжнай культуры.

Падрабязней ⬅️

Чытаць без VPN 🔗
2
Як “Дзяўчынка з Беларусі” з’явілася ў Бразіліі 🇧🇷

Кніга “Дзяўчынка з Беларусі” выйшла ў выдавецтве “Папуры” ў канцы мінулага года, але ўжо захапіла сваёй незвычайнай гісторыяй беларускіх дзяўчатак і хлопчыкаў, а таксама іх бацькоў, трапіла ў папулярныя падкасты і блогі ды выклікала цікаўнасць: як такая гісторыя нарадзілася ў аўтаркі з Бразіліі?

📖 Перакладчыца кнігі Воля Фіранка сустрэлася з аўтаркай Бландзінай Франку і ілюстратарам Жузэ Карлусам Лолу, каб разам адказаць на чытацкія пытанні спецыяльна для bellit.info.

Бразільскія “бацькі” “Дзяўчынкі з Беларусі” ўпершыню ўбачылі пераклад сваёй кнігі на беларускую мову і адразу адзначылі якасць выдання: “Ды яна прыгажэйшая за бразільскую! Пакажам мясцовым выдаўцам, як трэба рабіць кнігі!“.


Чытаць інтэрв'ю 👈

Чытаць без VPN 🔗
8🔥2
Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску 🔥

Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленне пра ролю жанчыны ў свеце.

Неўзабаве ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
👍87
📚 Украінскі пераклад кнігі Альгерда Бахарэвіча трапіў у шорт-ліст прэміі House of Europe Award.

Раман "Дзеці Аліндаркі" беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвічасярод шасці найлепшых перакладных выданняў 2025 года ва Украіне.

Украінскі пераклад выйшаў у выдавецтве "Стилос", перастварылі тэкст Лэсік Панасюк і Дарына Гладун.

🏆 House of Europe Award — гэта ўзнагарода, заснаваная міжнароднай ініцыятывай "House of Europe", якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Пераможцу у літаратурнай і іншых намінацыях абвесцяць напрацягу некалькіх тыдняў.

Пра што кніга "Дзеці Аліндаркі"? Героі рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.


Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" выйшла з 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы", а ў 2024 яе перавыпусціла выдавецтва "Янушкевіч".
8
📝 17 красавіка: прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ у Беластоку.

17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання "Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст." з удзелам яго аўтаркі Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.

🔶 Зоя Пераслаўцаў-Ярашэвіч — польская навукоўца, якая спецыялізуецца на гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

З кнігі можна даведацца:
〰️ колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, якія выпускалі кнігі на старабеларускай мове, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны былі;
〰️ якія былі тыражы і рэпертуар гэтых выданняў; 
〰️ якія друкарні дзейнічалі найдаўжэй;
〰️ якія друкарні вялі рэй з пункту гледжання аб’ёмаў кніжнай прадукцыі. Якая была колькасць у цэлым;
〰️ што можна сказаць пра змест выдадзеных кніг, іх жанры і функцыянальныя тыпы;
〰️ чым адметны быў графічны бок друкаў, фарматы выданняў, іх дызайн

📆17 красавіка 2026, 18:00-20:00 (CET)
📍Беларускі хаб "Новая Зямля" (ul. św. Rocha 5/32)
6