Алаіза Пашкевіч напісала верш "Мужыцкая доля", які апублікавалі пад псеўданімам Банадысь Асака ў анталогіі "Песні" (1904).
Anonymous Quiz
65%
Праўда
35%
Хлусня
❤4
Сцэнар фільма з удзелам Шэран Стоўн паводле твору Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" быў ухвалены кінакампаніяй Columbia Pictures.
Anonymous Quiz
18%
Праўда
82%
Хлусня
❤5
Выйшла новая кніга вершаў Ігара Бабкова 📓
Паэтычная серыя hochroth Minsk выдаўца Дзмітрыя Строцава папоўнілася новай кнігай — зборнікам вершаў Ігара Бабкова “Сляза і Камень”.
Падрабязней ⬅️
Чытаць без VPN 🔗

👍8👌2
✍️ "Расцяжэнне" і Bukinist:ka Press абвесцілі пісьменніцкі open call.
Лабараторыя фемінісцкага ліста "Расцяжэнне" разам з выдавецтвам Bukinist:ka Press адкрылі прыём рукапісаў на open call "Радасці жыцця".
Пераможцу будуць абіраць пісьменні:ніца Тоні Лашдэн і стваральніца кнігарні Bukunistka Алёна Карпава.
Абраны рукапіс надрукуюць у выдавецтве Bukinist:ka Press, а аўтар:ка атрымае ганарар у 500 еўра.
📕 Дэдлайн прыёму рукапісаў: 30 чэрвеня 2026, 23:59 CET.
Дэталі тут 👈

"Мы хотим издать книгу, которая даст опору в сложные времена, и поэтому зовём писатель:ниц показать нам свои работы! Что-то давно написано, но так и не было издано? Что-то вы только-только закончили и готовы показать рукопись с пылу, с жару? А что-то вы успеете дописать до дедлайна? Шлите, шлите всё, что есть!", — пішуць арганізітары.
Пераможцу будуць абіраць пісьменні:ніца Тоні Лашдэн і стваральніца кнігарні Bukunistka Алёна Карпава.
Абраны рукапіс надрукуюць у выдавецтве Bukinist:ka Press, а аўтар:ка атрымае ганарар у 500 еўра.
📕 Дэдлайн прыёму рукапісаў: 30 чэрвеня 2026, 23:59 CET.
Дэталі тут 👈
❤9
📚 У Варшаве адбудзецца кніжны маркет у падтрымку незалежных выдавецтваў.
5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”.
Выдавецтвы-удзельнікі: “Мяне Няма”, Янушкевіч, Kamunikat, Gutenberg Publisher, “Полацкія лабірынты”, ARCHE, “АЧК-Беларусь“.
📍 Karma Crew. Адрас: Al. 3 Maja 15.
⏰ Пачатак а 15:00.

❤12
4 красавіка: анлайн-сустрэча з Мікітам Найдзёнавым 📖
Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы працягвае серыю сустрэч пад назвай "Літаратура і кава".
📚Наступная анлайн-гутарка адбудзецца з Мікітам Найдзёнавым, беларускім паэтам, музыкам і шоўмэнам.
Вас чакае гутарка пра літаратуру, паэзію і творчасць.
📅 4 красавіка
🕛 12:00 Нью-Ёрк, 9:00 Сан-Францыска, 18.00 Варшава, 19.00 Мінск.
Падрабязней 👈

❤7🔥2🤡1
📗Выходзіць смешная кніга фінскага пісьменніка — адкрыты перадзаказ.
Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад па-беларуску кнігі для дзяцей фінскага пісьменніка Тыма Парвэла “Патэ гуляе ў футбол”.
Пераклад з арыгіналу здзейсніў Юры Лашкевіч.
Падрабязней ⬅️
Чытаць без VPN 🔗
Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад па-беларуску кнігі для дзяцей фінскага пісьменніка Тыма Парвэла “Патэ гуляе ў футбол”.
Пераклад з арыгіналу здзейсніў Юры Лашкевіч.
Падрабязней ⬅️
Чытаць без VPN 🔗
❤6
🔹15 красавіка ў Варшаве: лекцыя Аляксандра Фядуты пра філаматаў.
15 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы і палітзняволенага Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

❤6💩1
📚 Інстытут беларускай кнігі афіцыйна зарэгістраваны ў Польшчы.
Пра гэта паведамляецца ў сацсетках арганізацыі: "Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай".
Таксама ІБК запрашае на сустрэчу, якая пройдзе ў Варшаве, 22 красавіка (серада), 18.00-20.00 (дакладнае месца будзе абвешчана пазней).
Тэма сустрэчы: "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем".
На мерапрыемстве абмяркуюць наступныя пытанні:
✔️ Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі.
✔️ Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар?
✔️ Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга?
Сачыць за навінамі ІБК можна тут 👈

Выходзіць кніга эсэ журналісткі Алены Германовіч 📓
Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад зборніка эсэ журналісткі Алены Германовіч “Страшна і смешна”.
Кніга мусіць выйсці 20 красавіка, а замовіць навінку можна проста цяпер праз сайт выдавецтва.
Падрабязней 👈
Чытаць без VPN 🔗
Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад зборніка эсэ журналісткі Алены Германовіч “Страшна і смешна”.
Кніга мусіць выйсці 20 красавіка, а замовіць навінку можна проста цяпер праз сайт выдавецтва.
Падрабязней 👈
Чытаць без VPN 🔗
❤8
Памёр даследчык творчасці Караткевіча Анатоль Верабей 🖤
Памёр крытык, літаратуразнаўца, выкладчык, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей.
Анатоль Верабей доўгі час працаваў выкладчыкам на філфаку БДУ.
Чытаць кнігі Анатоля Вераб'я на Kaminkat.org ⬅️

Ён — аўтар кніг пра Максіма Танка і Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны Піліпа Пестрака і Уладзіміра Хадыкі. Быў аўтарам сцэнарыя дакументальнага фільма пра Караткевіча "Рыцар і слуга Беларусі" (1991 г.).
Анатоль Верабей доўгі час працаваў выкладчыкам на філфаку БДУ.
Чытаць кнігі Анатоля Вераб'я на Kaminkat.org ⬅️
😢10
📚Мінінфармацыі прыпыніла распаўсюдніцкую дзейнасць выдавецтва "Тэхналогія".
Ліцэнзія на друк кніг у выдавецтва ўсё яшчэ застаецца.
📖 "Тэхналогія" была заснавана ў 1988 годзе і стала першым прыватным выдавецтвам у Беларусі. Спецыялізуецца на выданні навукова-папулярнай літаратуры, даведнікаў, дзіцячых кніг, друку календароў і іншай папяровай ды сувенірнай прадукцыі.
"Навукова-вытворчым кааператывам "Тэхналогія" прапушчаны тэрмін для падачы паведамлення аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь", — паведамляе прэс-служба Мінінфарма.
Ліцэнзія на друк кніг у выдавецтва ўсё яшчэ застаецца.
📖 "Тэхналогія" была заснавана ў 1988 годзе і стала першым прыватным выдавецтвам у Беларусі. Спецыялізуецца на выданні навукова-папулярнай літаратуры, даведнікаў, дзіцячых кніг, друку календароў і іншай папяровай ды сувенірнай прадукцыі.
🤬12🤯5😢2😭1
📘 Дэбютны раман “Linea lateralis” Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва Surma.
✍️ Яна Гульцяева — перакладчыца, скончыла аддзяленне паланістыкі філалагічага факультэта БДУ ў 2017 годзе. Адна з пераможцаў конкурсу апавяданняў “10+10: Мінск” (2018), выпускніца Школы маладога пісьменніка (2020). З 2021 году жыве ў Францыі, перакладае беларускую і французскую паэзію, кароткую прозу і драматургію.
Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat.
Колькі часу і ў якіх абставінах аўтарка пісала раман, якая канцэпцыя кнігі, якія асабістыя вярэды закранаюцца ў тэксце і ці плануецца працяг кнігі — чытайце па спасылцы.

“Сямейная сага, сацыяльна-псіхалагічная драма, замалёўкі-ўспаміны, эмігранцкі плач па страчаным доме, дзе разбіваліся сэрцы, дзе ніколі не жыло шчасце… ці ўсё ж такі жыло?” — гаворыць анатацыя.
Колькі часу і ў якіх абставінах аўтарка пісала раман, якая канцэпцыя кнігі, якія асабістыя вярэды закранаюцца ў тэксце і ці плануецца працяг кнігі — чытайце па спасылцы.
Чытаць без VPN 🔗
❤11🙏1
Стартаваў новы сезон Прэміі Адамовіча 💛
Беларускі ПЭН распачаў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе.
На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы.
Можна намінаваць:
〰️ кнігі
〰️ артыкулы ў медыя
〰️ падкасты
〰️ кіна- і відэапраекты
📕Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2026 года (23:59 беларускага часу).

❤8👍2
15 красавіка прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай у Мінску 💜
Выйшла з друку кніга паэзіі “НяВершы” акторкі і стваральніцы тэатру "Дом з Марамі" Нікі Беляўцовай. Прэзентацыя навінкі і сустрэча з аўтаркай адбудзецца ў сераду 15 красавіка ў прасторы “ЭХО”.
⏰Пачатак у 19:00
📍Месца: прастора “ЭХО”, пр. Незалежнасці, 95 к.5
Каб наведаць імпрэзу, трэба зарэгістравацца.

👍5🔥3❤2
📖 9 красавіка: сустрэча з паэтам і перакладчыкам Алесем Емяльянавым-Шыловічам у Мінску.
На сустрэчы пойдзе гаворка пра адну з нядаўніх перакладных прац пісьменніка — кнігу “Кар’ера Мікадзіма Дызмы”. Гэты твор — махлярскі раман 1932 года пісьменніка, ураджэнца Беларусі, Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча.
На імпрэзе будзе ісці размова пра перастварэнне вобразаў амаль стогадовай адлегласці, філіграннасць сюжэту і тонкае перакладчыцкае майстэрства, якое немагчыма бяз творчай інтуіцыі і ўласнага пачуцця тэксту.
⏰ Пачатак а 19:00.
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
🎟 Уваходны квіток — 8 рублёў.

Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гродна. Галоўны герой — правінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прынцыпаў і асаблівых здольнасцей, гультай, прайдзісвет — воляю камбінацый становіцца старшынёй Нацыянальнага Збожжавага Банку...
На імпрэзе будзе ісці размова пра перастварэнне вобразаў амаль стогадовай адлегласці, філіграннасць сюжэту і тонкае перакладчыцкае майстэрства, якое немагчыма бяз творчай інтуіцыі і ўласнага пачуцця тэксту.
⏰ Пачатак а 19:00.
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
🎟 Уваходны квіток — 8 рублёў.
❤7
Інтэрнэт-кнігарня і 4 беларускія кнігі і трапілі ў "экстрэмісцкі" спіс 😓
Кнігі, якія ўключылі ў спіс:
✔️"Апошняе пакаленне" Макара,
✔️"Наступны прыпынак — смерць" Камілы Цень,
✔️"Там, дзе нас няма" Макса Шчура (у дакуменце прозвішча пісьменніка напісана "Шнур" 🥴)
✔️1-ы том "Гістарычных працаў" Аляксандра Цвікевіча.
Інтэрнэт-кнігарня knihi.by, якую ўключылі ў спіс забароненых, працавала ў інтэрнэце з 2010 году і мела шырокі асартымент беларускамоўнай прадукцыі.

За выраб, выданне, захаванне або перавозку кніг, унесеных у "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
🤬8🤡1
🤍 Выйшла аўдыяверсія кнігі Паўла Севярынца "Каменнае сэрца".
"Каменнае сэрца" — зборнік эсэ палітыка, журналіста, пісьменніка, публіцыста і палітвязня Паўла Севярынца, напісаных на "сутках", "хіміі" ў папярэднія перыяды зняволення па крымінальных справах.
🖇 Кніга выйшла ў межах серыі "Беларуская турэмная літаратура" і дасяжная для праслухоўвання на сайце audiobooks.by.
Слухаць кнігу 🎧

Павал Севярынец — лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, прэміі "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава. Былы палітвязень.
Слухаць кнігу 🎧
👍5
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі 📝
10-11 красавіка ў польскай сталіцы адбудзецца фестываль сучаснай беларускай драматургіі “Dramatyzacja” — як фінал конкурса для драматургаў, які арганізаваў Беларускі Інстытут Тэатра.
У праграме: перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў, дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў, ўручэнне галоўнай узнагароды.

🔥4👍2❤1
📒 22 красавіка — сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве.
22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам.
Падчас сустрэчы Максім раскажа пра сваю кнігу "Зэкамерон", падзеліцца ўспамінамі пра час яе напісання і адкажа на пытанні. Таксама ён зайграе на гітары і заспявае старыя і новыя песні.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Падрабязней 👈
Чытаць без VPN 🔗
22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам.
Падчас сустрэчы Максім раскажа пра сваю кнігу "Зэкамерон", падзеліцца ўспамінамі пра час яе напісання і адкажа на пытанні. Таксама ён зайграе на гітары і заспявае старыя і новыя песні.
“Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зняволенага беларускага юрыста і актывіста. 100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Максім Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць са здольнасцю чалавека вытрымліваць прыгнёт”, — так пісала брытанская крытыка пра кнігу Максіма Знака, якая ўвайшла ў кароткі спіс прэміі Republic of Consciousness Prize.