Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.39K photos
95 videos
2 files
841 links
Download Telegram
ПОМНІК КНЯЗЯ ЮЗЕФА ПАНЯТОЎСКАГА І ГОМЕЛЬ. ЯКАЯ СУВЯЗЬ?

Помнік князя Юзафа Панятоўскага — даволі пазнавальны сімвал сучаснай Варшавы. Сёння ён знаходзіцца каля Прэзідэнцкага палаца (быўшага палаца Радзівілаў).

Статуя была адліта ў Варшаве ў 1830 годзе, і першапачаткова ўстаноўка помніка была запланавана на плошчы Красінскіх. Аднак адкрыццё не адбылося з-за паўстання 1830 года супраць Расійскай імперыі.

У 1836 годзе помнік быў разабраны, а праз шэсць гадоў расейскі цар Мікалай І перадаў манумент свайму намесніку ў Польшчы, генералу Івану Паскевічу, які быў вядомы сваім удзелам у падаўленні паўстання.

Паскевіч усталяваў помнік у сваёй рэзідэнцыі ў Гомлі, дзе ён знаходзіўся на тэрасе палаца побач з артылерыяй да 1922 года. У рамках акцыі вяртання незаконна вывезеных культурных каштоўнасцяў, вядомай як рэвіндыкацыя, паводле Рыжскага дагавора, помнік быў перададзены Польшчы, і ў 1922 годзе вярнуўся ў Варшаву.

Да Другой сусветнай вайны помнік знаходзіўся перад палацам Сасаў у Варшаве. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года немцы ўзарвалі помнік. Сёння рэшткі арыгінальнага манумента знаходзяцца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Сучасны помнік — гэта новая адліўка, зробленая ў 1948–1951 гадах.

Юзаф Антоні Понятоўскі (1763–1813) — вядомы польскі генерал і палітычны дзеяч, адзін з галоўных герояў вайсковых падзей напалеонаўскай эпохі. Ён быў пляменнікам апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Понятоўскага. Понятоўскі загінуў у 1813 годзе ў бітве пад Лейпцыгам, вядомай як "Бітва народаў".

На здымках:

Помнік Панятоўскага ў Гомлі падчас нямецкай акупацыі.
Сучасны выгляд помніка ў Варшаве.
Рэшткі арыгінальнага помніка.
Даваенны выгляд статуі.
13👍3🔥1
АД РАГВАЛОДА ДА БНР
літаратурна-гістарычная сустрэча


Чацвер, 20 сакавіка, а 18:00

📍Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19 (падземны пераход)

👉УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк распавядуць пра ключавыя моманты беларускай гісторыі – ад часоў Полацкага княства да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць вядомых даследчыкаў гісторыі і атрымаць адказы на пытанні пра мінулае і сучаснасць нашай краіны.

Таксама на сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтараў.

Организаторы: Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Kolegium Europy Wschodniej и Бібліятэка Kamunikat

Падрабязней тут
🔥9👍71😁1
Forwarded from Historyja
19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.
💔13👍3❤‍🔥21
БНР: ПЕРАМОГА І КАТАСТРОФА 1918 ГОДА

📆 22 сакавіка 
13:00 (мясцовы час) 
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) 

Напярэдадні Дня Волі ў межах праекту "Кава з гісторыкам" паразмаўляем аб падзеях, якія сталі важным этапам на шляху да беларускай дзяржаўнасці. 

Мы пагаворым пра беларускі шлях да ідэі дзяржаўнасці, спробу яе рэалізацыі ва ўмовах Першай сусветнай вайны, а таксама пра месца БНР у нашай гісторыі.

Выступоўца Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута Славістыкі ПАН.

Сардэчна запрашаем.

Пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі і Беларускага Інстытута публічнай гісторыі
🔥11👍62
Ужо сёння ў Варшаве!!!

АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ

📆 20 сакавіка (чацвер)

18.30

📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх).

Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе.

На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху.

Арганізатары:
Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы
Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі
15🔥6
💬 Андрэй Казакевіч: У выгнанні гісторыкі мусяць інтэгравацца ў акадэмічнае асяроддзе

Доктар палітычных навук разважае пра цяжкасці беларускіх навукоўцаў у эміграцыі.

https://racyja.com/by/kultura/andrej-kazakevic-u-vyhnanni-historyki-musjac-intehravacca-u-akademicnae-asjaroddze/
10🔥5👍2😁2🤔1
НЯСКОРАНАЯ ГРАМАДЗЯНКА БНР

📅21 сакавіка (пятніца)

🕰18.00

📍5 května 5. května 851/70, 140 00 Praha 4-Nusle

Прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі бяз гнёздаў".

Удзел бяруць выдавец, кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк і аўтар прадмовы пісьменнік Уладзімір Арлоў, які добра ведаў аўтарку.

Самы вялікі раздзел кнігі прысьвечаны праскаму пэрыяду жыцьця Л. Геніюш.

Кніга мае камэнтары і дзясяткі фотаздымкаў, частка якіх (найперш праскіх) друкуецца ўпершыню.

На сустрэчы таксама можна будзе набыць навінкі беларускай літаратуры, выдадзеныя ў апошні час незалежнымі выдавецтвамі, у тым ліку нецэнзураваныя аповесьці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя”.

Падрабязней тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍5
Forwarded from Спадчына
У Ізабеліне падчас прац каля сінагогі XVIII стагоддзя, меркавана, выявілі манеты «барацінкі» часоў ВКЛ.

Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659–1666 гадоў, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На беларускіх землях іх выпускалі, у тым ліку, на Брэсцкім манетным двары.

«Пакуль надвор’е не спрыяе кладачным працам — робім планіроўку пляцоўкі.
Паралельна знаходзім і грошы на працяг працы», — напісалі супрацоўнікі каманды-рэстаўратараў «Маёнтак Падароск», якія займаюцца будынкам сінагогі ў Ізабеліне.

#Ізабелін #сінагогі
14👍4
Пра што сведчаць нацельныя крыжы ХІ-ХІІ стст. з тэрыторыі Глыбоцкага раёна

Пра гэта піша М.А. Нікіфаровіч, супрацоўнік Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава. Летась ён перадаў у Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей пяць шарыкаканцовых нацельных крыжоў XI–XII стст. (на здымку), якія атрымаў ад прыватных асоб разам з падрабязнай інфармацыяй аб месцах іх знаходжання. Усе крыжы былі знойдзеныя ў перыяд з 2018 па 2022 год на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Пра што яны сведчаць?

Каштоўнасць крыжоў у тым, што гэта адзін з самых ранніх хрысціянскіх атрыбутаў, якія археалагічна фіксуюцца на тэрыторыі Беларусі. Іх з’яўленне разам са зменай пахавальнага абраду на мяжы Х і ХІ стагоддзяў з’яўляецца бясспрэчным маркерам хрысціянізацыі жыхароў Полацкай зямлі.

Амаль усе крыжы (за выключэннем крыжа № 2) былі знойдзеныя ў непасрэднай блізкасці ад вадаёмаў. Гэтыя абставіны могуць сведчыць аб магчымай наяўнасці бліз месцаў іх знаходжання невядомых дагэтуль сярэднявечных селішчаў.
👍53