Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.65K photos
105 videos
2 files
1.05K links
Download Telegram
Паўстанцкая Гара чакае аднаўлення

🙏 Месца памяці ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання 1863 года ва ўрочышчы Таболы на Падляшшы застаецца цяжкадаступным і патрабуе дадатковай увагі.

🔺 Паўстанцкая Гара, размешчаная сярод балотаў у межах ландшафтнага парка Кнышынскай пушчы, дагэтуль прыцягвае гісторыкаў і аматараў прыроды, але яе інфраструктура з гадамі заняпала.

Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/praz-bahnu-da-historyi-paustanckaja-hara-cakae-adnaulennja/
5👍5🙏3🕊1💯1
Forwarded from Спадчына
Стары замак у Гародні на пачатак XVII стагоддзя, узноўлены з дапамогай нейрасеткі на аснове мастацка-гістарычнай рэканструкцыі Паўла Татарнікава паводле матэрыялаў і з навуковымі кансультацыямі Мікалая Волкава.

Фота

#СтарыЗамак #Гродна #графічнаярэканструкцыя #замкі
👍16👏1
📌 Літоўскі Чырвоны Крыж запрашае мігрантаў, якія жывуць у Літве, на бясплатны анлайн-семінар пра гісторыю Літвы, які адбудзецца ў чацвер, 23 красавіка, у 18:00.

👨🏻‍🏫 Якія асноўныя гістарычныя этапы і даты ў гісторыі Літвы важна ведаць кожнаму чалавеку, які жыве ў гэтай краіне? Вялікае Княства Літоўскае — што яно азначае для літоўцаў? Што для літоўцаў сімвалізуюць Вільня, жоўта-зялёна-чырвоны сцяг і Віціс? Як гісторыя навучыла літоўцаў цаніць і берагчы сваю мову?

👌 Гэтыя і іншыя пытанні будуць раскрытыя ў фармаце семінара-дыскусіі гісторыкам, дацэнтам Універсітэта Вітаўта Вялікага, Русцісам Камунтавічусам.

📆 23 красавіка, чц | 18:00–19:30
📍 Анлайн, праз Microsoft Teams.
✍️ Удзел бясплатны, па рэгістрацыі ў гэтай форме: https://forms.office.com/e/XYcWnYzqfC
🤣8👍41😁1🤔1🤡1
Forwarded from Наша Ніва
«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў

«На тэрыторыі Беларусі практычна не было канфліктаў з-за «няправільнай» абраднасці. Калі ў нейкай вёсцы былі свае традыцыі, то праводзілі ўсё так, як казалі мясцовыя старцы».

https://nashaniva.com/393349

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393349
8👍1👻1
Magistra Svita: Як з'явілася шляхта і куды яна знікла

Шляхецтва — гэта адна з тых з'яваў, якія ўсе нібыта ведаюць, але мала хто бачыць цалкам. Адкуль яно наогул узялося? Як простыя ваяры з дружыны ператварыліся ў адметнае саслоўе з правам голасу на сойміку, асабістым гербам і прывілеямі, якіх не мелі нават іх еўрапейскія аналагі?

Новы выпуск падкаста Magistra Svita — гэта агляд уздоўж усяго жыцця шляхецтва: ад варварскага племені да соймавага актывіста, ад Гарадзельскай уніі да Канстытуцыі 3 мая.

І гэта вельмі павярхоўны агляд. Хутчэй пачатак размовы, якую мы абавязкова працягнем у наступыных выданнях.

🎧Слухайце ў новым выданні "Magistra Svita"
13👍3
Forwarded from Наша Ніва
Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні

Нацыянальнае ўпраўленне архіваў і дакументацыі ЗША выклала ў сеціва поўны масіў дакументаў Смаленскага абласнога і гарадскога камітэтаў партыі за 1917—1941 гады. Гэты захоплены ў час Другой сусветнай вайны збор хавае ў сабе ўнікальныя звесткі пра палітыку саветаў на Смаленшчыне, у перыяд, калі там была абвешчана ССРБ, праводзілася беларусізацыя і ставілася пытанне аб перадачы рэгіёна Беларусі. 

https://nashaniva.com/393341

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393341
👍16❤‍🔥1🤔1🤯1
Ужо сёньня: паўстанцы Касьцюшкі вызвалілі Вільнюhttps://smarturl.click/kZXZ6

З 22 на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай.

Цікава, што ў гэты ж дзень праз 125 гадоў, пасьля заняцьця Вільні польскім войскам і выгнаньня бальшавікоў, Начальнік Польскай дзяржавы Юзэф Пілсудзкі выдаў па-польску і па-літоўску адозву да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага, дэкляраваўшы самавызначэньне народам колішняй Рэчы Паспалітай. Зрэшты, як паказала далейшая гісторыя, гэта былі толькі словы.
5👍5💔2🤷‍♂1
📚 У Беластоку прайшла прэзентацыя навуковага даследавання і яго беларускага перакладу для часопіса ARCHE «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» з удзелам яго аўтаркі, гісторыка Ольштынскага ўніверсітэта – Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.

🔻 "Гэтая спадчына агульная для нас – для літоўцаў, беларусаў, украінцаў і палякаў."

https://racyja.com/by/kultura/u-belastoku-raskazali-pra-kirylicnyja-staradruki-casou-vkl/
👍10👏1🙏1
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚Гэты беларускі пісьменнік валодаў шасцю мовамі і быў адным з самых публікаваных у БССР

140 гадоў таму нарадзіўся знакаміты беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст і мовазнаўца Змітрок Бядуля. Ён працаваў з Купалам, сябраваў з Кузьмой Чорным, а ў ягонай кватэры некаторы час жыў Багдановіч.

Пра лёс нашага выбітнага земляка глядзіце ў нашым сюжэце!
12👍4
Forwarded from Наша Ніва
Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі

Новая кніга вядомага гісторыка Генадзя Сагановіча прысвечаная асобе Міколы Прашковіча (1932-1983) — беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і перакладчыка, які ўвайшоў у гісторыю таксама як адзін з удзельнікаў беларускага культурніцкага дысідэнцтва 1960—1970‑х гадоў.

https://nashaniva.com/393473

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393473
👍11
На тэрыторыі Новага замка ў Гродне знайшлі рэшткі царквы, падобнай да Каложскай

З 17 па 22 красавіка працягнулася даследаванне адкрытай падчас будаўнічых прац сцяны ХІІ стагоддзя на тэрыторыі Новага замка.

Археолагі, распрацоўваючы невялікія квадраты з паўночнага і паўднёвага бакоў траншэі, здолелі прасачыць працяг сцяны і выказаць магчымыя інтэрпрэтацыі. Рэшткі галаснікоў у раскопе, характар кладкі і наяўнасць фігурнай пілястры дазваляюць выказаць меркаванне, што гэта фрагмент сцяны храма - паўднёвай сцяны з бакавым уваходам. Архітэктурныя дэталі дакладна паўтараюць знакамітую Барысаглебскую (Каложскую) царкву. Чытаць на сайце або без VPN.
👍8🔥7
Польскае радыё падрыхтавала падкаст «Чарнобыль. Праўдзівая гісторыя»

Падкаст расказвае не толькі пра ход падзей 26 красавіка 1986 года, але і тое, як інфармацыя пра катастрофу дайшла да Польшчы, як узнік страх і першапачатковыя ахоўныя меры, у тым ліку ўвядзенне дзецям раствору Люголя.

https://www.polskieradio.pl/396/7810/Artykul/3677475
👍6
Беларуская загадка Рамана Скірмунта

Лекцыя Аляксандра Смалянчука з цыклу «Каляндар вольнай Беларусі»

25 красавіка
запрашаем на лекцыю, прысвечаную цікавай і супярэчлівай постацi беларускай гісторыі.

У гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся Раман Скірмунт - чалавек, які ў 1917–1918 гадах актыўна адстойваў права беларусаў на свабоду і ўласную дзяржаву. Яго называлі «беларускім дзеячам з вялікіх паноў», і гэтая характарыстыка да сёння выклікае пытанні.

Хто ён быў насамрэч? Палітык, патрыёт, арыстакрат, які шукаў шлях для Беларусі?

На лекцыі разам паспрабуем:
— разабрацца ў ключавых этапах яго жыцця
— зразумець яго ролю ў беларускай дзяржаўнасці
— крыху наблізіцца да разгадкі “загадкі Скірмунта”

🗓 25 красавіка
🕖 19:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
(Warszawa, Foksal 11/1)

Уваход па данатах
👍8🔥3
🎞 У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака, ёсьць там і крыпта з Катэдральнага касьцёлу Вільні

Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў выклаў 236 спраў з фонду «Віленскае таварыства сяброў навук». Унікальныя матэрыялы ў адкрытым доступе могуць дапамагчы і беларускім дасьледнікам, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на канал ArchiDucatus: Вільня|Vilna.

Сярод апублікаваных — фатаграфіі Яна Булгака, на якіх зафіксаваныя міжваенныя археалягічныя раскопкі крыпты каралёў у Катэдральным саборы і парэшткі манархаў. Адна з сэрый здымкаў падпісаная як «Фота руінаў Віленскага катэдральнага касьцёлу, базылікі, крыптаў каралёў: Аляксандра Ягелончыка, Барбары Радзівіл і іншых, падзямельляў і іншых да ачысткі ад апалай вапны, у час работ і пасьля рэстаўрацыі».


Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍81🔥1
Сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху

Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.
Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Уладзімірам Валодзіным (гісторык, антыядзерны актывіст) і Таццянай Новікавай (даследчыца, актывістка ў сферы энергетыкі), каб даследаваць спадчыну чарнобыльскага руху.

Уладзімір раскажа пра даследаванне вуснай гісторыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пра відэаінтэрв’ю, запісаныя Таццянай Логінавай і Святланай Алексіевіч у 1995–1996 гадах.

Таццяна звернецца да постчарнобыльскага руху праз уласны досвед і паразважае пра перадачу памяці наступным пакаленням, місію грамадзянскай супольнасці і пагрозу забыцця гэтай гісторыі.

Калі: 25 красавіка, 14:00
Дзе: Беларускі Моладзевы ХАБ (Dożynkowa 6A, Варшава)
Уваход вольны

Падрабязней на Ecohome
👍5
Forwarded from Новы Час
Код продкаў. Што хавала бабуліна легенда

Павел Хадзінскі

У адной беларускай сям’і была гісторыя пра скрыпача, якога пан нібыта прывёз з Варшавы. Яе ўспрымалі як факт — настолькі ўпэўнена яна гучала.

Але калі звярнуліся да архіваў, высветлілася: праўда там ёсць, але яна іншая.

За гэтай легендай стаіць гісторыя шляхецкага роду, страчанага статусу і лёсаў, што вядуць ужо ў ХХ стагоддзе...

Гісторыя цалкам — на сайце

Чытаць без VPN
👍3
«Гэта найвялікшая справа ў маім жыцьці». Як дыяспара дапамагла беларусам перажываць наступствы Чарнобылю

https://smarturl.click/VRdBj

40 год таму беларусы замежжа адгукнуліся на чарнобыльскую бяду: стваралі фонды салідарнасьці, прывозілі гуманітарную дапамогу, мэдыкамэнты, абсталяваньне ў чарнобыльскія рэгіёны, прымалі на аздараўленьне тысячы беларускіх дзяцей. Свабода пагаварыла з тымі, хто ў гэтым удзельнічаў.
👍4