Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
840 links
Download Telegram
Рыжскі мірны дагавор 1921 года

18 сакавіка 1921 года ў Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, які завяршыў польска-савецкую вайну 1919–1921 гадоў.

Беларускія дэлегацыі ад БССР і БНР не былі дапушчаны да перамоваў. Польскі бок адмовіўся прызнаць паўнамоцтвы дэлегацыі БССР, а РСФСР не жадала ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў. У выніку ад імя БССР выступалі прадстаўнікі бальшавіцкага ўраду РСФСР.

БНР спрабавала прыцягнуць увагу еўрапейскіх дзяржаў да несправядлівага пагаднення, але тыя падтрымалі Польшчу і праігнаравалі інтарэры беларусаў. У выніку савецка-польская мяжа падзяліла Беларусь напалову: Заходняя Беларусь з плошчай у 110 тыс. км² і насельніцтвам 4,5 млн жыхароў адышла да Польшчы.

Пры гэтым у другім артыкуле дамовы было запісана, што бакі,"згодна з прынцыпам самавызначэння народаў, прызнаюць незалежнасць Украіны і Беларусі".

Рыжскі мір асудзілі БНР, беларускія палітычныя партыі, нацыянальная інтэлігенцыя (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка), а таксама Усебеларускія канферэнцыі 1921 і 1925 гадоў. Тагачасны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Аркадзь Смоліч пісаў: «Межы праведзены па жывому целу Беларусі...»

Дагавор таксама не прызнала і асудзіла Украінская Народная Рэспубліка.

Ілюстрацыі: 1. перамовы ў Рызе; 2. карыкатура 1921 г. на ганебны рыжскі паздел Беларусі паміж Польшчай і бальшавікамі; 3. мапа падзеленай Беларусі.
🤬16👍5😢1
Бальшавікі хацелі саступіць Менск палякам

Пачас перамоваў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іёфэ прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР да Бярэзіны наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Ўкраіне. Бальшавікі былі гатовы аддаць і Менск.

Аднак уключэнне Менску ў склад адроджанай Другой Рэчы Паспалітай быў галоўнай воссю спрэчкі ў польскай дэлегацыі. У той час у палітыцы Польшчы існавалі дзве асноўныя канцэпцыі: федэратыўная Юзафа Пілсудскага і інкарпарацыйная - яе прытрымліваліся польскія нацыянал-дэмакраты, у тым ліку Раман Дмоўскі.

Федэратыўная канцэпцыя палягала на ідэі стварэння "Міжмор'я" - саюза Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны, дзе Менск мог стаць часткай Польшчы або аўтаномным цэнтрам у межах польскай федэрацыі.

Пры гэтым інкарпарацыйная ідэя разглядала ўключэнне ў склад Польшчы толькі тэрыторый з пераважна польскім насельніцтвам, без Беларусі і большай часткі Украіны. Ідэя Рамана Дмоўскага ўрэшце перамагла, і польскі бок адмовіўся ад прапановы бальшавікоў. У выніку Рыскай мірнай дамовы Менск застаўся на савецкім баку. А савецка-польская мяжа пралягла ў 30-40 кіламетрах ад сталіцы БССР.

На здымку: Юзаф Пілсудскі і польскія вайскоўцы на плошчы Свабоды ў Менску.19 верасня 1919 г.
🤔94👍3
Якуб Колас і Міхась Чарот пра падзел Беларусі паводле Рыжыскага міру

Якуб Колас, «Беларускаму народу»:
"Нас падзялілі - хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!
Нашы тут гоні, бары!"


На падзел краіны праз год адрэагаваў і пралетарскі паэт Міхась Чарот:

"Заціхла бура, і сонца гляне
Над родным краем балот і ніў,
К жыццю наш вольны край паўстане
І свету скажа, што ён шчэ жыў.
Няхай і стогне, няхай і плача.
Слязьмі хай мые падзелаў след,
Як моцным стане — у бой паскача
І крыўду скажа на цэлы свет.
Міхась Чарот, «Заціхла бура, і сонца гляне"
😢13🔥2
На здымках:

1. Польская і бальшавіцкая памежныя камісіі вызначаюць “рыжскую мяжу” пад Радашковічамі. Вясна 1921 гады.

2. Салдаты Войска Польскага ля першых польскіх памежных слупоў. Вясна 1921 года, Беларусь.

Крыніца: pikabu.ru
👍13🤨1
АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ

📆 20 сакавіка (чацвер)

18.30

📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх).

Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе.

На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху.

Арганізатары:
Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы
Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі
15👍6
Выйшла кніга пра дыпламата Ульянава, які займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі

У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія гісторыка Вольгі Бароўскай «Алесь Ульянаў: старонкі жыцця (1901 - 1937)». У 1920-х ён знаходзіўся на дыпламатычнай працы ў Польшчы (у тым ліку быў в.а. пасла СССР). Займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі, арганізоўваў вяртанне ў БССР дзеячаў нацыянальнага адраджэння.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы Другой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў 1925-м, на якой прынялі рашэнне пра роспуск ураду БНР і прызнанне Мінску адзіным беларускім культурным і палітычным цэнтрам. Ульянаў таксама супрацоўнічаў з ГПУ, з'яўляўся «спецыялістам» па інтэлігенцыі. Арыштаваны 24 траўня 1937 году.

На 305 старонках манаграфіі праз біяграфію асобы Ульянава робіцца спроба паказаць асаблівасці ўнутрыпалітычнага развіцця Савецкай Беларусі, яе ўзаемаадносіны з Польшчай, Заходняй Беларуссю. Упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак 192 дакументы.
👍20
18 сакавіка — даволі сумны дзень у гісторыі Беларусі. Глядзіце самі:

▪️У 1921 у гэты дзень падпісалі Рыжскую дамову, у выніку якой тэрыторыю Беларусі падзялілі на дзве часткі.

▪️А ў 1990 упершыню абралі дэпутатам Лукашэнку, які, акрамя ўсяго, у 1991 не галасаваў за незалежнасць краіны.

Можа, нават і не сумны, а трагічны дзень, як лічыце?
😢15👍2
ПОМНІК КНЯЗЯ ЮЗЕФА ПАНЯТОЎСКАГА І ГОМЕЛЬ. ЯКАЯ СУВЯЗЬ?

Помнік князя Юзафа Панятоўскага — даволі пазнавальны сімвал сучаснай Варшавы. Сёння ён знаходзіцца каля Прэзідэнцкага палаца (быўшага палаца Радзівілаў).

Статуя была адліта ў Варшаве ў 1830 годзе, і першапачаткова ўстаноўка помніка была запланавана на плошчы Красінскіх. Аднак адкрыццё не адбылося з-за паўстання 1830 года супраць Расійскай імперыі.

У 1836 годзе помнік быў разабраны, а праз шэсць гадоў расейскі цар Мікалай І перадаў манумент свайму намесніку ў Польшчы, генералу Івану Паскевічу, які быў вядомы сваім удзелам у падаўленні паўстання.

Паскевіч усталяваў помнік у сваёй рэзідэнцыі ў Гомлі, дзе ён знаходзіўся на тэрасе палаца побач з артылерыяй да 1922 года. У рамках акцыі вяртання незаконна вывезеных культурных каштоўнасцяў, вядомай як рэвіндыкацыя, паводле Рыжскага дагавора, помнік быў перададзены Польшчы, і ў 1922 годзе вярнуўся ў Варшаву.

Да Другой сусветнай вайны помнік знаходзіўся перад палацам Сасаў у Варшаве. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года немцы ўзарвалі помнік. Сёння рэшткі арыгінальнага манумента знаходзяцца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Сучасны помнік — гэта новая адліўка, зробленая ў 1948–1951 гадах.

Юзаф Антоні Понятоўскі (1763–1813) — вядомы польскі генерал і палітычны дзеяч, адзін з галоўных герояў вайсковых падзей напалеонаўскай эпохі. Ён быў пляменнікам апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Понятоўскага. Понятоўскі загінуў у 1813 годзе ў бітве пад Лейпцыгам, вядомай як "Бітва народаў".

На здымках:

Помнік Панятоўскага ў Гомлі падчас нямецкай акупацыі.
Сучасны выгляд помніка ў Варшаве.
Рэшткі арыгінальнага помніка.
Даваенны выгляд статуі.
13👍3🔥1
АД РАГВАЛОДА ДА БНР
літаратурна-гістарычная сустрэча


Чацвер, 20 сакавіка, а 18:00

📍Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19 (падземны пераход)

👉УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк распавядуць пра ключавыя моманты беларускай гісторыі – ад часоў Полацкага княства да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць вядомых даследчыкаў гісторыі і атрымаць адказы на пытанні пра мінулае і сучаснасць нашай краіны.

Таксама на сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтараў.

Организаторы: Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Kolegium Europy Wschodniej и Бібліятэка Kamunikat

Падрабязней тут
🔥9👍71😁1
Forwarded from Historyja
19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.
💔13👍3❤‍🔥21