Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
838 links
Download Telegram
Алег Дзярновіч кіраўнік раскопак Крэўскага замка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: "Ня будзем спяшацца з высновамі, але пэўна можна сцвярджаць, што мы выявілі падмурак нейкай канструкцы".
В. Абуховіч паказваў тут яшчэ адну браму Крэўскага замка.
Крыніца Krajaznauca Historyk
🔥15👍5🤡1
У сеціве з’явілася праграма, якая дазваляе ўбачыць беларускія страчаныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце, паведамляе reform.news.

У Беларусі запусцілі платформу Xraytours, якая з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналогій дапоўненай рэальнасці (AR) аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі краіны. Для рэканструкцыі страчаных структур у віртуальным асяроддзі выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі 3D-мадэлявання. Платформа прапануе інтэрактыўныя туры з дапоўненай рэальнасцю, дзе карыстачы могуць даследаваць гістарычныя месцы і ўбачыць рэканструяваныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце.

Стваральнікі платформы выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне для гістарычных даследаванняў і 3D-мадэлявання для стварэння дакладных і рэалістычных копій помнікаў, якія затым інтэгруюцца ў дадатак AR для стварэння захапляльнага і інтэрактыўнага досведу.

«Наша плятформа дае карыстальнікам унікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў.

У віртуальным асяродзьдзі, злучаючы мінулае й сучаснасьць, вы можаце вывучаць кожную дэталь, адчуць атмасфэру таго часу й атрымаць новы досьвед, якога няма ў традыцыйных музэях ці падарожжах. Мы імкнемся зрабіць гісторыю даступнай і зразумелай для кожнага, незалежна ад яго месцазнаходжаньня», — пішуць стваральнікі Xraytours.

Кожны жадаючы можа наведаць сайт Xraytours, пратэсціраваць платформу і нават зрабіць фота з адноўленымі будынкамі праз AR. Стваральнікі праекта просяць карыстальнікаў пакідаць зваротную сувязь, каб удасканальваць прадукт і пашыраць базу даступных гістарычных аб’ектаў.
👍134🔥2
У БССР ссылалі ў канцлагеры задоўга да нацыстаў

"Заключыць у канцэнтрацыйны лагер тэрмінам на тры гады." Такія фармулёўкі часта сустракаюцца ў пратаколах Асобых нарадаў АДПУ ў справах рэпрэсаваных у 1920-х гадах – прыкладна да 1933 года. Пазней савецкія ўлады замянілі назву канцлагеры на папраўча-працоўныя лагеры (глядзі дакумент за 1937 год), але сутнасць іх ад гэтага не змянілася.

Пра савецкія канцэнтрацыйныя лагеры беларускія гісторыкі пісалі мала. Гэтая тэма ў БССР і сёння не з'яўляецца "дэсертабельнай", то бок навуковая праца на яе аснове не будзе абаронена – цэнзура не прапусціць. У масавай свядомасці канцлагеры асацыююцца найперш з нацысцкімі лагерамі смерці.

Між тым канцэнтрацыйныя лагеры для ваеннапалонных існавалі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны ў розных краінах. Але менавіта бальшавікі першымі стварылі сістэму канцлагераў для грамадзянскіх асоб, зраілі з яе канвеер для прамысловага знявэчання і знішчэня іншадумцаў і нязгодных.

Першыя лагеры бальшавікі заснавалі яшчэ ў 1918 годзе па ініцыятыве Леніна і Дзяржынскага. Ужо ў 1919 годзе яны афіцыйна зацвердзілі сетку канцлагераў для "ворагаў рэвалюцыі". У 1923 годзе сетку перадалі пад кіраванне АДПУ (папярэднік НКВД).

Першапачаткова савецкая ўлада арганізоўвала лагеры на закрытых тэрыторыях: у былых манастырах, маёнтках, фабрыках і заводах. Пра гісторыю першага канцлагера ў самым сэрцы Менска раім прачытаць тут.

10 лістапада 1930 года Савет Народных Камісараў СССР створыў цэлую сістэм ГУЛАГ - Галоўнае ўпраўленне лагераў, якая аб'ядноўвала дзясяткі лагераў па ўсім Саюзе.

Камуністы выкарыстоўвалі лагеры для "перавыхавання" іншадумцаў і нязгодных грамадзян. Так званае перавыхаванне адбывалася праз прымусовую, рабскую працу за міску пахлёбкі. Тыя, хто трапляў туды, гарантавана гублялі здароўе, а часта і жыццё. Таму гэтыя месцы таксама можна называць лагерамі смерці.

Сістэма ГУЛАГу дасягнула апагею ў 1937-1938 гадах, калі праз савецкія лагеры прайшлі мільёны людзей.

ГУЛАГ і рэпрэсіі былі падмуркам савецкай сістэмы. Тэрор і рэпрэсіі застаюцца падмуркам і сённяшняй улады.

Дакументы з Archiwum akt nowych.
😢11🤬8👍2
Беларусы стварылі 3D-мадэль Крэўскага замка

"Мы стварылі мастацкую 3D рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой адлюстравалі магчымы выгляд крэпасці з трыма вежамі. Гэта прыкладная, але наглядная візуалізацыя таго, якім замак мог быць у мінулым. Цяпер кожны можа апынуцца перад Крэўскім замкам у любой кропцы свету! Дзякуючы дапоўненай рэальнасці (AR), яго можна ўбачыць праз смартфон – у сваім горадзе, у двары ці нават у пакоі", - напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук адна з удзельніц праекту Алеся Пархоменка.

Паглядзець мастацкую рэканструкцыю ў AR можна тут.
👍9💯32🔥1
Forwarded from Historyja
Уначы з 14 на 15 сакавіка 1919 года пачалося антысавецкае паўстанне ў Нясвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адміністрацыйныя будынкі, ліквідавалі мясцовы савет і вызвалілі вязняў.

Праз некалькі дзён выступ быў падаўлены атрадамі “чырвоных”. Частка паўстанцаў адышла на захад, частка была схопленая бальшавікамі. 24 сакавіка пяць кіраўнікоў паўстання былі расстраляныя: Мячыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Станіслаў Іваноўскі, Аляксандар Шыдлоўскі, Язэп Янушкевіч. У міжваенны час у іх памяць быў усталяваны помнік, знішчаны ў час Другой сусветнай вайны.
💔22👍51
🔴 Ужо заўтра! У Вільні абмяркуюць каланіяльныя праекты продкаў беларусаў

☕️ 15 сакавіка Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць усіх жадаючых на Каву з гісторыкам Віктарам Якубавым.

Разам паспрабуем разабрацца, што такое імперыя і каланіялізм у эпоху Новага часу, як удзельнічалі продкі беларусаў у суседскіх і ці мелі ўласныя каланіяльныя праекты.

💘 Уваход вольны. Данаты вітаюцца.

Дзе і калі?

Дата: 15 сакавіка.

Час: 18:00 (час мясцовы).

Месца: Vilniaus, 20, Vilnius
.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍11😁1
Forwarded from Historyja
16-18 сакавіка 1919 года адбыліся антысавецкія выступы ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстанне.

Бальшавікі спрабавалі арганізаваць мабілізацыю мясцовага насельніцтва на вайну супраць Польшчы, а таксама пачалі рэквізіцыю ў мясцовых жыхароў маёмасць і харчавання на патрэбы бальшавіцкай арміі. У адказ на гэта ў Барысаве пачаліся беспарадкі сярод сагнаных на мабілізацыю жыхароў: былі разгромленыя савецкія органы ўлады, пасля чаго людзі разышліся па дамах. У наступныя дні бальшавікі ўчынілі хвалю рэпрэсій супраць актыўных удзельнікаў паўстання, многія былі расстраляныя.
🔥11👍52😡1
Рыжскі мірны дагавор 1921 года

18 сакавіка 1921 года ў Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, які завяршыў польска-савецкую вайну 1919–1921 гадоў.

Беларускія дэлегацыі ад БССР і БНР не былі дапушчаны да перамоваў. Польскі бок адмовіўся прызнаць паўнамоцтвы дэлегацыі БССР, а РСФСР не жадала ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў. У выніку ад імя БССР выступалі прадстаўнікі бальшавіцкага ўраду РСФСР.

БНР спрабавала прыцягнуць увагу еўрапейскіх дзяржаў да несправядлівага пагаднення, але тыя падтрымалі Польшчу і праігнаравалі інтарэры беларусаў. У выніку савецка-польская мяжа падзяліла Беларусь напалову: Заходняя Беларусь з плошчай у 110 тыс. км² і насельніцтвам 4,5 млн жыхароў адышла да Польшчы.

Пры гэтым у другім артыкуле дамовы было запісана, што бакі,"згодна з прынцыпам самавызначэння народаў, прызнаюць незалежнасць Украіны і Беларусі".

Рыжскі мір асудзілі БНР, беларускія палітычныя партыі, нацыянальная інтэлігенцыя (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка), а таксама Усебеларускія канферэнцыі 1921 і 1925 гадоў. Тагачасны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Аркадзь Смоліч пісаў: «Межы праведзены па жывому целу Беларусі...»

Дагавор таксама не прызнала і асудзіла Украінская Народная Рэспубліка.

Ілюстрацыі: 1. перамовы ў Рызе; 2. карыкатура 1921 г. на ганебны рыжскі паздел Беларусі паміж Польшчай і бальшавікамі; 3. мапа падзеленай Беларусі.
🤬16👍5😢1
Бальшавікі хацелі саступіць Менск палякам

Пачас перамоваў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іёфэ прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР да Бярэзіны наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Ўкраіне. Бальшавікі былі гатовы аддаць і Менск.

Аднак уключэнне Менску ў склад адроджанай Другой Рэчы Паспалітай быў галоўнай воссю спрэчкі ў польскай дэлегацыі. У той час у палітыцы Польшчы існавалі дзве асноўныя канцэпцыі: федэратыўная Юзафа Пілсудскага і інкарпарацыйная - яе прытрымліваліся польскія нацыянал-дэмакраты, у тым ліку Раман Дмоўскі.

Федэратыўная канцэпцыя палягала на ідэі стварэння "Міжмор'я" - саюза Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны, дзе Менск мог стаць часткай Польшчы або аўтаномным цэнтрам у межах польскай федэрацыі.

Пры гэтым інкарпарацыйная ідэя разглядала ўключэнне ў склад Польшчы толькі тэрыторый з пераважна польскім насельніцтвам, без Беларусі і большай часткі Украіны. Ідэя Рамана Дмоўскага ўрэшце перамагла, і польскі бок адмовіўся ад прапановы бальшавікоў. У выніку Рыскай мірнай дамовы Менск застаўся на савецкім баку. А савецка-польская мяжа пралягла ў 30-40 кіламетрах ад сталіцы БССР.

На здымку: Юзаф Пілсудскі і польскія вайскоўцы на плошчы Свабоды ў Менску.19 верасня 1919 г.
🤔94👍3
Якуб Колас і Міхась Чарот пра падзел Беларусі паводле Рыжыскага міру

Якуб Колас, «Беларускаму народу»:
"Нас падзялілі - хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!
Нашы тут гоні, бары!"


На падзел краіны праз год адрэагаваў і пралетарскі паэт Міхась Чарот:

"Заціхла бура, і сонца гляне
Над родным краем балот і ніў,
К жыццю наш вольны край паўстане
І свету скажа, што ён шчэ жыў.
Няхай і стогне, няхай і плача.
Слязьмі хай мые падзелаў след,
Як моцным стане — у бой паскача
І крыўду скажа на цэлы свет.
Міхась Чарот, «Заціхла бура, і сонца гляне"
😢13🔥2