Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
837 links
Download Telegram
Forwarded from Спадчына
Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і размяшчэнне кальвінскага збору на ім.

Вядома, што камуністы ў 1950-я гады зрылі замчышча, ад яго застаўся невялікі астатак, які ні да чаго не прывязаны і цяжка суаднесці з гістарычнымі здымкамі. У гэтым астатку бачныя мураваныя фундаменты, што дае многім падставы асацыяваць яго з кавалкам «замка», які атачаў збор. «Замак» у двукоссях, бо натуральна ён не быў умацаваннем ад ворагаў, хутчэй гэтыя сцены баранілі кальвіністаў ад мясцовых «талерантных» беларусаў католікаў/праваслаўных.

Але аэрафотаздымак 1940х гадоў, накладзены на сучасныя спадарожнікавыя здымкі дае іншую карціну: усе замкавыя сцены былі цалкам зрытыя да самай пяты пагорка, , сёння па частцы былых умацаванняў праходзіць выпрастаная траса вуліцы, а той астатак, які невядома якім цудам захаваўся, гэта месца, дзе стаяў кальвінскі збор, а бачныя падмуркі, адпаведна, храмавыя, а не замкавыя.

#Дзяржынск #зборы #археалогія #фотапараўнанні
👍13😢71🔥1
Смерць Янкі Купалы - гэта мноства нестыковак і пытанняў. Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне солнца" сабраў усё, што можна было знайсці па гэтай гісторыі, і спрабуе разабрацца, што не так з афіцыйнай версіяй аб самагубстве беларускага песняра. Калі коратка - літаральна ўсё. Калі-небудзь архівы КДБ будуць адчыненыя, і мы даведаемся праўду, а пакуль прапануем паглядзець ролік і выказацца ў каментарах, у якую версію верыце вы.
😢1310
Forwarded from Historyja
Калі дзень жанчын (8 сакавіка) стаў святам у Беларусі?

Яшчэ пасля бальшавіцкага перавароту, феміністка і камуністка Аляксандра Калантай пераканала Леніна, каб Міжнародны (Інтэрнацыянальны) дзень жанчын зрабіць святам. Але як выходны дзень 8 сакавіка стала указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 8 траўня 1965 года. Такім чынам, з 1966 года, Савецкі Саюз стаў адной з першых дзяржаў, дзе свята адзначалася на дзяржаўным узроўні і гэты дзень адначасова абвясцілі выхадным. Падобна было ў падкантрольных СССР дзяржавах Камуністычнага (Сацыялістычнага) блоку. У дакуменце паведамлялася:

...в ознаменование выдающихся заслуг советских женщин в коммунистическом строительстве, в защите Родины в годы Великой Отечественной войны, их героизма и самоотверженности на фронте и в тылу, а также отмечая большой вклад женщин в укрепление дружбы между народами и борьбу за мир.


Свята на дзяржаўным узроўні было пацверджана указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе.
👍7🍌2
Forwarded from Historyja
9 сакавіка 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езду прымае Другую Устаўную грамату, якой была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазней павінен быў зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага і роўнага выбарчага права.
22👍1
Forwarded from MOST
Полька Камілія Юзэфаўна нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Кульбакі ў пяці кіламетрах ад Гродна і ўсё жыццё пражыла ў Гродне. Публікуем яе ўспаміны.

Як пілі гарбату ў яўрэя Блёмберга, якая кава была ў кубіках, як хадзілі на «прываткі» і як гэтае мірнае жыццё скончылася.

Мы падрыхтавалі гэты тэкст сумесна з рэдакцыяй Hrodna.life.

https://mostmedia.io/2025/03/11/kamilija-palochka/?utm_source=tg
👍84🥰1
Са справы аднаго з рэпрэсаваных і рэабілітаваных жыхароў БССР. У архівах пракуратуры багата такіх паперак з "экстремистской" сімволікай. Дарэчы пасля рэферэндуму 1995 года лукашэнкаўская ўлада адмовілася ад нацыянальных сімвалаў на карысць савецкім. А тут папера за верасень 1996 года. Пытанне: ці можна поводле дзеючага зараз заканадаўства РБ лічыць пракуратуру ці дзяржархівы экстремистской арганізацыяй за незаконнае захоўванне забароненай сімволікі?
😁17💯4