Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
836 links
Download Telegram
За што партызана, Героя Савецкага Саюза, пазбавілі ўзнагарод і асудзілі на 7 гадоў

Пра Барыса Мікалаевіча Луніна з вёскі Туркі Саратаўскай губерні ёсць асобная старонка на сайце "Партызаны Беларусі".

У 1939 г. яго прызвалі ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію, а з лютага 1941 г. ён стаў камандзірам мінамётнага разліку 17-га палка 17-й бранятанкавай дывізіі. 8 жніўня таго ж года падраздзяленне трапіла ў акружэнне, а сам Лунін — у палон. Яго ўтрымлівалі ў канцлагеры ў Масюкоўшчыне, дзе ён неўзабаве ўступіў у лагерную паліцыю. Аднак у сакавіку 1942 г. Лунін здолеў збегчы і далучыўся да партызан.

Праз месяц ён стаў камандзірам партызанскага атрада «Штурмавы». З данясенняў вынікала, што ў 1942—1944 гадах атрад, а пазней брыгада Луніна, паспяхова змагалася з нямецкімі акупантамі на Меншчыне і Вілейшчыне. Партызаны актыўна ўдзельнічалі ў "рэйкавай вайне", пускалі пад адхон эшалоны з варожай тэхнікай, знішчалі нямецкія падраздзяленні. За гэта ў 1944 г. Барыс Лунін атрымаў залатую зорку Героя Савецкага Саюза і ордэн Леніна.

Пасля вайны заслужаны партызан працаваў памочнікам міністра аўтатранспарту БССР, а пазней — намеснікам начальніка аўтакалоны ў Краснадарскім краі. І жыццё паважанага героя магло быць вельмі добрым.

Аднак у 1953 годзе Барыса Луніна арыштавалі. Над былым партызанам пачаўся працэс. Высветлілася, што камандзір не толькі злоўжываў алкаголем, "сужыўнічаў з многімі партызанкамі", але і аддаваў загады свайму падначаленаму, былому начальніку Асобага аддзела НКВД той жа брыгады Івану Беліку, аб расстрэлах і забойствах непажаданых яму асоб. Абодва фальсіфікавалі следчыя справы аб нібыта датычнасці гэтых людзей да варожай агентуры. Сярод расстраляных былі мірныя савецкія грамадзяне, дзеці, а таксама восем савецкіх падпольшчыкаў, якія далучыліся да атрада ў снежні 1942 г.

22 чэрвеня 1957 г. ваенны трыбунал Беларускай вайсковай акругі асудзіў Луніна і Беліка да сямі гадоў пазбаўлення волі. У лістападзе таго ж года Лунін быў пазбаўлены ўсіх званняў і ўзнагарод. Былы партызанскі камандзір памёр у 1994 годзе, пахаваны ў Анапе. Цалкам прачытаць прысуд Луніну і Беліку можна тут.
🔥12🤔4👍31
95 гадоў з пачатку масавых высылкаў кулакоў з БССР углыб Расеі

5 сакавіка 1930 года паводле загаду АДПУ пачалася масавая высылка кулакоў з БССР. Бальшавікі выганялі сялян з памежных раёнаў, высялялі заможных гаспадароў і тых, хто не хацеў ісці ў калгасы. Дэпартавалі як адзіночак, так і цэлымі сем’ямі. Людзей грузілі ў вагоны на станцыях Менск, Фаніпаль, Пухавічы, Барысаў, Бабруйск, Гомель, Орша, Слуцк, Віцебск, Полацк, Калінкавічы ды інш., каб адправіць на Далёкі Усход, Урал і Паўночны край.

Гэта была першая, але не апошняя хваля маштабнай кампаніі калектывізацыі і раскулачвання, якая праводзілася па ўсім СССР пад кіраўніцтвам Масквы. Толькі ў 1930 годзе адбылося некалькі этапаў дэпартацыі: у сакавіку–красавіку, у траўні (адзіночак) і ў лістападзе (гэтым разам высылалі сем’і раней сасланых «адзіночак», каб тыя не ўцякалі дадому).

Праз цяжкія ўмовы жыцця людзі імкнуліся ўцячы з месцаў высылак. Часта іх арыштоўвалі і наноў ссылалі. А за беспраўна рэпрэсаванымі сялянамі ішлі тыя, хто імкнуўся іх уратаваць.

Дэпартацыйныя акцыі адбываліся і ў наступныя 1931–1935 гады. У гэты перыяд дзяржаўны тэрор супраць сялянства ў прыватнасці і ўсяго грамадства толькі набіраў абароты, каб выліцца ў Вялікі тэрор 1937–1938 гадоў.

Гісторыкі да сённяшняга дня спрачаюцца, колькі агулам было вывезена з беларускай вёскі. Называюцца лічбы ад 90 тыс. да 350 тыс. чалавек - шмат хто з іх па сённяшні дзень нерэабілітаваны. Тыя, хто выжыў у высылках, наноў траплялі ў жорны сталінскай мясарубкі ў 1937–1938 гадах. Гэтым разам шанцаў выжыць у іх было яшчэ менш. Былых кулакоў камуністы забівалі.

Да сённяшняга дня ў Беларусі няма аніводнага памятнага знака, усталяванага дзяржавай, які б нагадваў пра гэтую змрочную старонку нашай гісторыі.
💔15🤬10😢7🔥1
Выпіска з пратакола паседжання тройкі УНКВД Свярдлоўскай вобласці ад 27 верасня 1937 года з прысудам расстраляць Стэфана Ліжэўскага

Стэфан Касперавіч Ліжэўскі нарадзіўся ў вёсцы Арлоўшчына Аршанскага раёна. У 1930 годзе Стэфана разам з маткай і малымі братамі Браніславам, Францам, Міхаілам, Эудардам, Валянцінам і сёстрой Марыяй бальшавікі саслалі на Урал. 6 жніўня 1937 года Стэфана зноў арыштавалі. 2 катрычніка яго расстралялі. У 1989 годзе Ліжэўскі быў рэабілітаваны.
🤬14😢6💔4🔥1
Спачатку раскулачылі і выслалі, потым расстралялі

Сям'я Каменскіх жыла на хутары Глякова на супрацьлеглым ад Воршы беразе Дняпра. Бацьку Іосіфу і маці Марыі было ўжо па 72 гады, калі вясной 1930 года іх раскулачылі і разам з сынам Антонам саслалі пад Котлас, што ў Архангельскай вобласці.

Летам бацька і сын спрабавалі пабудаваць плыт і ўцячы з месца высылкі. На жаль, стары Каменскі патануў. Антон уцёк у Маскву да сваякоў, аднак у жніўні 1931 года яго зноў арыштаваў АДПУ і саслаў на Урал, у Ніжні Тагіл.

У 1934 годзе Антона Каменскага зноў арыштавалі і асудзілі на тры гады лагераў.

У 1937 годзе Каменскі, нарэшце, вярнуўся ў Воршу. Але 27 жніўня НКВД арыштаваў яго ў чарговы раз і асудзіў яго да расстрэлу нібыта за шпіянаж. 10 лістапада Антона расстралялі ў Воршы. Следам на камуністычную Галгофу пайшлі яшчэ некалькі сем'яў сваякоў.

На здымках: Іосіф і Марыя Каменскія, іх сын Антон Каменскі з жонкай Елізаветай.
😢19💔10🤬5🔥1
Forwarded from Historyja
4 сакавіка 1990 года адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР (XII) 12-га склікання, які абвясціў Незалежнасць Беларусі, зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай і вярнуў нацыянальныя сімвалы ў якасці дзяржаўных. Фракцыя БНФ складала толькі 8% ад усяго дэпутацкага корпусу, але здолела дабіцца некаторых прабеларускіх зменаў! На фота ўлётка БНФ на выбарах.
👍242🥰1🎉1
У гэтую суботу Музей Вольнай Беларусі зноў запрашае на «Каву з гісторыкам»!

Тэма сустрэчы - «Права на супраціў у ВКЛ другой паловы 16-га — пачатку 17-га стст.».

Не прапусціце магчымасць паглыбіцца ў гісторыю ў нефармальнай атмасферы. Мы пагаворым пра тое, як з'явілася і дзейнічала права на супраціў у ВКЛ. Разгледзім яго крыніцы, змест і формы. Даведаемся, як інтэлектуалы і палітычныя дзеячы Еўропы і ВКЛ разумелі, хто і пры якіх абставінах можа арганізаваць супраціў кіраўніцтву дзяржавы.

Лектар — Ігар Бортнік, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук.

📆 Дата: 8 сакавіка.
🕙 Час: 13:00 (час мясцовы)
📍Месца: Музей Вольнай Беларусі
(ul. Foksal 11, Warszawa)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍103🔥3
Як у Беларусі III стагоддзя маглі з’явіцца копіі рымскіх дынарыяў?

Пра гэта піша беларускі археолаг Віталь Сідаровіч (з 2022 года супрацоўнік Варшаўскага ўніверсітэта). Беларусь была перыферыйнай зонай распаўсюджвання літых варварскіх копій рымскіх імператарскіх дэнарыяў: на сёння зафіксавана 47 знаходак III стагоддзя (на фота).

Яны абазначаюць памер тэрыторыі Вельбарскай культуры (існавала ў паўночнай Польшчы і паўднёва-заходняй Беларусі на працягу рымскага перыяду, ідэнтыфікуецца з готамі) ці зону яе ўплыву, а таксама кантакты з Чарняхоўскай культурай (сучасная Украіна і Малдова), дзе вырабляліся літыя копіі рымскіх дынаряў. Магчыма, і самі вельбарчане рабілі літыя копіі. А вось на тэрыторыі Кіеўскай культуры (Гомельская, Магілёўская вобласці) знаходкі копій дэнарыяў амаль невядомыя.

Копіі не разглядаліся эквівалентам паўнавартасных срэбных рымскіх манет: сыравіну выбіралі неразборліва. Магчыма, копіі выраблялі, каб падтрымаць наяўнасць знаёмых грошай, калі пастаўкі рымскіх дэнарыяў зменшыліся.
👍14🥰2
5 марта 1953 года памёр Іосіф Сталін. Як піша ў сваёй кніжцы "У светлую будучыню" беларускі гісторык Аляксандр Гужалоўскі, рэакцыя беларускага грамадства на смерць кіраўніка дзяржавы, акрамя пачуццяў гора і смутку, уключала ўвесь спектр чалавечых эмоцый.

Рэдактара альманаха «Советская Отчизна» Івана Шамякіна, паводле яго ўласных слоў, смерць Сталіна «напалохала». Капітан Савецкай Арміі Васіль Быкаў, якому навіну пра смерць дыктатара абвясцілі перад строем на Сахаліне, сказаў сабе ў думках: «Слава табе, Госпадзі. У студэнта Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіміра Караткевіча, які па ўласнай ініцыятыве паехаў у Маскву на пахаванне Сталіна, таксама «не было скрухі». Драматург Андрэй Макаёнак, які ўжо напачатку творчага шляху сутыкнуўся 3 жорсткай сталінскай цэнзурай, «піў з радасці». З радасцю і надзеяй сустрэла вестку аб смерці Сталіна шматмільённае насельніцтва ГУЛАГа. Сергей Грахоўскі, які адбываў другі па ліку тэрмін зняволення на пасяленні ў Новасібірскай вобласці, наступным чынам распавядаў пра наладжаныя пасяленцамі хаўтуры: «Божа мой, якое гэта было свята! Самае вясёлае і радаснае за доўгія-доўгія беспрасветныя гады. Дзесьці дасталі гарэлкі, пілі за магчымае вызваленне, спявалі і плакалі, але не ад гора ад шчасця».
🍾28👍15💩3
Злачынства, хлусня, памяць – 85-я гадавіна рашэння аб Катынскім расстрэле

5 сакавіка 1940 года Палітбюро ВКП(б) прыняло рашэнне, якое стала адным з самых трагічных эпізодаў ХХ стагоддзя. У гэты дзень вышэйшае савецкае кіраўніцтва на чале з Іосіфам Сталіным падпісала прысуд амаль 22 тысячам польскіх грамадзян, у тым ліку беларусаў, якія ўтрымліваліся ў лагерах у Казельску, Старабельску і Асташкаве, а таксама ў турмах Украіны і Беларусі. Вясной таго ж года пачаліся сістэматычныя расстрэлы, сляды якіх былі знойдзены ў Катыні, Харкаве, Медным і Быкоўні. Лукашэнкаўскі рэжым адмаўляе ў тым, што гэтае злачынства было здзейснена на тэрыторыі Беларусі. Хаця некалькі тысячаў вязняў былі скіраваныя з турмаў Заходняй Беларусі у Менск, дзе іх сляды губляюцца. Гісторыкі мяркуюць, што месцам забойстваў палонных вайскоўцаў мог быць Курапацкі лес.

Катынскі расстрэл быў не толькі генацыдам, але і элементам паслядоўнай савецкай палітыкі ў дачыненні да Польшчы. Ліквідацыя вайсковай, інтэлектуальнай і адміністрацыйнай эліты мела на мэце не толькі паслабленне патэнцыялу супраціву, але і знішчэнне польскай дзяржаўнай ідэнтычнасці. Пасля гадоў маўчання і хлусні, калі ў 1943 годзе немцы абвясцілі аб адкрыцці масавых пахаванняў у Катыні, Савецкі Саюз дзесяцігоддзямі адмаўляў сваю адказнасць, усклаўшы віну на Трэці Рэйх. Толькі ў 1990 годзе Крэмль афіцыйна прызнаўся ў злачынстве, хаця да сённяшняга дня тэма Катыні застаецца нязручнай для Расеі, а прапагандысцкія наратывы спрабуюць замыць адказнасць або адмаўляць яе.

Сёння, ва ўмовах працяглай расейскай агрэсіі супраць Украіны, гісторыя 85-гадовай даўніны набывае асаблівае значэнне. Катынь была ня проста злачынствам мінулага – гэта была частка імпэрскай лёгікі, якая дагэтуль вызначае дзеяньні Масквы. Працягваецца палітыка ліквідацыі элітаў, падаўлення непакорлівых нацый і фальсіфікацыі гісторыі. Падобна таму, як Сталін спрабаваў пазбавіцца ад польскай эліты ў 20-м стагодзьдзі, Расея сёньня імкнецца знішчыць Украіну як незалежную краіну.

Наша памяць пра ахвяраў Катыні - гэта не толькі даніна памяці забітым - гэта папярэджанне і абавязак. Гэта нагадвае пра нашу адказнасць за гістарычную праўду і неабходнасць гаварыць пра савецкія злачынствы і іх наступствы. У 85-ю гадавіну рашэння аб Катынскім расстрэле ўспомнім, што неўлічаная гісторыя можа вярнуцца ў новых, не менш трагічных версіях.
😢11🤬7💔6👍3
Фільм пра сталінскія расстрэлы ў Гомелі прызналі экстремісцкім

Ютуб-канал «1142Х» і размешчанае на ім відэа "Выжыў пасля расстрэлу. Дакументальны фільм "Лес" прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Рашэнне прынята судом па заяве намесніка пракурора Гомельскай вобласці.

Пракуратура знайшла ў відэа прыкметы экстрэмізму. Ведамства лічыць, што стваральнікі відэа "катэгарычна адмаўлялі вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа" .

«У прыватнасці, адмаўлялі той факт, што знойдзеныя следчай групай Генпракуратуры падчас палявых работ астанкі целаў належалі ахвярам, ​​расстраляным фашыстамі ў часы вайны. На відэа псеўдаэксперты-гісторыкі заяўлялі, што на месцы пахавання знойдзены астанкі людзей, рэпрэсаваных савецкай уладай у 30-х гадах мінулага стагоддзя» , - заявіў начальнік упраўлення Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў .

На канале таксама размешчаны іншыя відэа, якія "спрыяюць скажэнню гістарычнай праўды і накіраваны на падрыў аўтарытэту дзейнай улады і яе прадстаўнікоў".
🤬20🤡3👎2
Хто і як даследаваў месцы масавых забойстваў пад Гомлям. Храналогія

1995. У Шчакатоўскім лесе пад Гомлям знойдзеныя парэшткі людзей. Супрацоўнік Гомельскага абласнога музею Эдуард Чартко заявіў, што тут не было масавых расстрэлаў фашыстамі партызан ці мірных грамадзян, «інакш мы б пра гэта ведалі”. Мясцовыя жыхары сцвярджалі, што да вайны па начах чулі гукі стрэлаў з лесу.
На запыт пракуратуры археолагі раскапалі тры магілы. У кожнай з ям знайшлі парэшткі 44-48 чалавек, гільзы і кулі ад рэвальвера «Наган» і пісталета «Кольт». Знаходкі перадалі ў пракуратуру.

Сярод каштоўных знаходак - футляр для расчоскі з надрапаным надпісам. Расшыфроўка надпісу высветліла: ўладальнік быў арыштаваны 19.08.1937 года, знаходзіўся пад следствам да 7.10.1937, а 29.08.1937 абвінавачаны па шэрагу артыкулаў.

Археолаг Аляксандр Штыменка сцвярджаў: “расстрэлы ажыццяўляліся ў сціслыя тэрміны кастрычнік – лістапад 1937 года; усе пахаваныя загінулі гвалтоўнай смерцю ў выніку стрэлу ў патыліцу са стралковай зброі, якая стаяла на ўзбраенні ў СССР”.

2015. На сайце гомельскага Свята-Мікольскага мужчынскага манастыра з'явіўся матэрыял «1 лістапада 1937 года – дзень расстрэлу Гомельскіх праваслаўных святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх». Аўтар сцвярджаў, што ў 1937-м НКВД па сфабрыкаванай справе арыштаваў і расстраляў 56 гомельскіх святароў. Месца расстрэлу – Навабеліцкі лес (уключае Шчакатоўскі). Гэта высветлілася ў пачатку 2000-х, калі гомельскае УКДБ дазволіла царкве знаёміцца ​​са справамі рэпрэсаваных.

2021. Генпракуратура пачынае расследаванне крымінальнай справы аб так званым генацыдзе беларускага народу. У Шчакатоўскім лесе новыя раскопкі вядзе 52-гі асобны спецыялізаваны батальён. Вайскоўцы выкрылі больша за 30 масавых пахаванняў. У самым буйным былі парэшткі каля 60 чалавек. Незалежныя археолагі і назіральнікі ў раскопках не ўдзельнічалі.

2022. Сакавік. Нам. пракурора Гомельскага раёну Аляксандр Шынкароў заявіў: «Мы прыйшлі да таго, што з 1941-га па 1943 год тут не толькі расстрэльвалі, але і часова ўтрымлівалі мірных грамадзян. Знайшлі сведкаў, якія, спасылаючыся на апавяданні маці, бабуль, кажуць пра тое, што гэта было пастаяннае месца расстрэлу. Туды людзей зганялі, ператрымлівалі ад 3 да 5 сутак. Там жа расстрэльвалі, там жа закопвалі. Выяўлена і месца бліндажу расстрэльнай каманды».

Чэрвень Парэшткі 489 чалавек перапахавалі недалёка, каля вайскова-гістарычнага комплексу «Партызанская крыніца» на месцы дыслакацыі партызанскага атраду «Бальшавік». На павароце ў лес усталявалі гранітны помнік вагой 60 тон. У цэнтры кампазіцыі – сямʼя з дзіцём як сімвал болю і пакуты мірных жыхароў.

Пазней пракурор вобласці заявіў, што з ямінаў вынялі парэшткі 875 чалавек. У адной магіле знайшлі дзве гільзы, кулю і фрагмент абоймы ад нямецкай вінтоўкі Маўзер, а таксама нямецкія флягу, манеты, фрагменты цюбікаў зубной пасты, запчасткі ад тэхнікі. У другой – гільзы, патроны і абоймы ад нямецкіх Walther MP і савецкіх – ТТ і ППШ. У трэцяй – савецкі рэвальвер. Старэйшы следчы Міхаіл Барынін тлумачыў, што такая зброя была на ўзбраенні ў НКВД, «але калі б у 1937-м годзе хто-небудзь страціў свой рэвальвер, яго прыцягнулі б да адказнасці. Зброя была персанальнай, вёўся строгі ўлік». Ён заявіў, што паводле экспертызы, гільзы належалі сістэме Нагана і былі вырабленыя ў 1932, 1935 і 1939 гадах. «Мы ўпэўненыя, што ўжывалі яго калабарацыяністы. Маглі выкарыстоўваць і фашысцкія акупанты як трафейную зброю, якую не трэба спісваць, што зручна», – пераконваў Барынін. Ён заявіў, што пошукавыя працы ў 90-я выканалі не навуковыя супрацоўнікі, таму яны прапусцілі іншыя месцы раскопак.

Жнівень. Падчас падрыхтоўкі будаўніцтва Усходняга абходу Гомля Упраўлення капітальнага будаўніцтва апублікавала справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. На схеме пазначаныя некалькі мясцінаў няўлічаных масавых пахаванняў. Адно з іх пазначанае 1941 г., а тры – у тым ліку Шчакатоўскі і суседні Батулінскі лес – 1937 годам. Аднак дакументы хутка прыбралі з вольнага доступу.
🤬9👍6
Дык хто адмаўляе генацыд беларускага народу?

Пракуратура Гомельскай вобласці прызнала YouTube-канал, на якім размешчаны дакументальны фільм "Лес", «экстрэмісцкім матэрыялам». Паводле яе версіі, стваральнікі фільма «катэгарычна адмаўлялі вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа». Але ці мае яна рацыю?

Варта нагадаць, што пракуратура адыгрывала адну з ключавых роляў у рэпрэсіях супраць мірных савецкіх грамадзян у 1920–1950-я гады. Генеральны пракурор і наркам унутраных спраў з намеснікамі ўваходзілі ў склад Камісіі НКВД і пракурора СССР, так званай «двойкі». Гэты пазасудовы, неправамоцны орган масава зацвярджаў «расстрэльныя спісы», сфабрыкаваныя НКВД. «Двойка» асудзіла на расстрэл дзясяткі тысяч чалавек.

Акрамя таго, пракуроры ўваходзілі ў яшчэ адзін пазасудовы орган - так званыя «тройкі», дзе разам з начальнікамі рэгіянальных аддзяленняў НКВД і сакратарамі мясцовых органаў камуністычнай партыі мелі права асуджаць людзей, у тым ліку на смяротнае пакаранне. Таксама пракуроры ўдзельнічалі ў судах супраць так званых «ворагаў народа».

Пра тое, як працавала пракуратура ў часы Вялікага тэрору, яскрава сведчаць высновы Камісіі ЦК КП(б) Беларусі па прыёме і перадачы спраў Пракуратуры БССР ад 7 сакавіка 1940 года. Сябры камісіі адзначалі, што падчас рэпрэсій пракурорскія работнікі дапускалі сур’ёзныя злоўжыванні і буйныя памылкі пры арыштах, пракурорскім наглядзе і вядзенні следства.

Так, кіраўніцтва пракуратуры давала санкцыі на арышты не толькі паводле прадстаўленых матэрыялаў, але і паводле выпісак з іх, а часам нават па тэлефоне. Апроч таго, арышты санкцыянавалі пракурорскія работнікі, не ўпаўнаважаныя на гэта. За 1937–1938 гады пракуратура БССР санкцыянавала 1518 арыштаў. У гэты ж час НКВД без пракурорскага дазволу арыштаваў некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, але пракуратура ніяк не рэагавала на гэтую практыку.

У дакуменце адзначалася, што пракуратура БССР не ажыццяўляла нагляд за следствам па справах аб «контррэвалюцыйных злачынствах», за месцамі зняволення, асабліва за ўнутранымі турмамі, а таксама за выкананнем прысудаў судоў і пазасудовых органаў. За 1937–1938 гады пракуратура ні разу не адмовіла НКВД у санкцыі на арышты. Пры гэтым пракурор БССР Новік забараніў разглядаць скаргі асуджаных на расстрэл.

Ці была дадзена прававая ацэнка антынароднай дзейнасці пракуратуры ў часы камуністычнага тэрору? Не. Можа было пакаянне з боку беларускай пракуратуры за злачынствы папярэднікаў? Таксама не.

Ці можна лічыць рэпрэсіі ў БССР часткай генацыду беларускага народу? Паводле Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго і Канвенцыі аб непрымяняльнасці тэрміну даўніны да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва – так. Аднак беларускі рэжым і пракуратура гэта не цікавіць.

У пачатку 1990-х Вярхоўны Савет БССР ухваліў шэраг дакументаў аб парадку рэабілітацыі пацярпелых ад рэпрэсій у 1920–1950-х гадах. Пракуратура мелася адыгрываць важную ролю – правяраць справы рэпрэсаваных і аднаўляць іх правы. Ці дамаглася пракуратура апраўдання ўсіх незаконна рэпрэсаваных? Дакладна не.

Пракуратура разам з КДБ і МУС была абавязаная садзейнічаць сваякам і грамадскім арганізацыям у выяўленні месцаў пахавання расстраляных і памерлых у зняволенні. Як думаеце, колькі месцаў расстрэлаў выявіла пракуратура? Калі не лічыць засакрэчанага і схаванага расследавання па Курапатах – ніводнага.

Хутчэй можна казаць пра тое, што сёння пракуратура, як і КДБ, зацікаўлены ў там, каб схаваць сляды злачынстваў сваіх папярэднікаў. Такім чынам, яны адмаўляюць генацыд беларускага народа, здзейснены камуністычным рэжымам.

Але ці варта здзіўляцца, калі гэтыя структуры і сёння ажыццяўляюць тэрор і генацыд супраць беларускага народу ў тым сэнсе, як яго разумеюць вышэйзгаданыя канвенцыі?
🤬16👍8👌3💯1
Forwarded from Спадчына
Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і размяшчэнне кальвінскага збору на ім.

Вядома, што камуністы ў 1950-я гады зрылі замчышча, ад яго застаўся невялікі астатак, які ні да чаго не прывязаны і цяжка суаднесці з гістарычнымі здымкамі. У гэтым астатку бачныя мураваныя фундаменты, што дае многім падставы асацыяваць яго з кавалкам «замка», які атачаў збор. «Замак» у двукоссях, бо натуральна ён не быў умацаваннем ад ворагаў, хутчэй гэтыя сцены баранілі кальвіністаў ад мясцовых «талерантных» беларусаў католікаў/праваслаўных.

Але аэрафотаздымак 1940х гадоў, накладзены на сучасныя спадарожнікавыя здымкі дае іншую карціну: усе замкавыя сцены былі цалкам зрытыя да самай пяты пагорка, , сёння па частцы былых умацаванняў праходзіць выпрастаная траса вуліцы, а той астатак, які невядома якім цудам захаваўся, гэта месца, дзе стаяў кальвінскі збор, а бачныя падмуркі, адпаведна, храмавыя, а не замкавыя.

#Дзяржынск #зборы #археалогія #фотапараўнанні
👍13😢71🔥1