Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
835 links
Download Telegram
Як Савецкая Расея здала Беларусь немцам. Храналогія падзей

У кастрычніку 1917 г. да ўлады ў Расеі прыйшлі бальшавікі на чале з Леніным. Яны планавалі неадкладна спыніць вайну з немцамі, якая працягвалася з 1914 г. У снежні таго ж года ў Брэст-Літоўску бальшавіцкі ўрад падпісаў сепаратнае пагадненне аб перамір’і з кайзераўскай Германіяй і яе хаўруснікамі. Пачаліся мірныя перамовы.

9 студзеня 1918 г. немцы вылучылі ультыматум, патрабуючы пакинуць пад пад ваенным кантролем Германіі і Аўстра-Венгрыі тэрыторую Польшчу, Літвы, часткі Беларусі і Украіны, Эстоніі і Латвіі, захопленых у 1915-16 гадах. 28 студзеня савецкая дэлегацыя з лозунгам «вайну спыняем, але мір не падпісваем» выйшла з перамоваў. У адказ 18 лютага германцы пачалі наступ па ўсёй лініі Усходняга фронту.

Бальшавікі, якія раней распусцілі старую армію, цяпер паспешна спрабавалі стварыць сваю Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. 28 студзеня Савет Народных Камісараў выдаў адпаведны дэкрэт.

Тым часам нямецкія войскі без супраціву імкліва прасоўваліся на ўсход. Яны занялі Мінск (21 лютага), Полацк, Дзвінск, Рэвель (Талін), Жытомір і Луцк.

23 лютага чырвонаармейцы пад Псковам і Нарвай упершыню паспрабавалі даць бой немцам, але пацярпелі паразу. Нягледзячы на гэта, савецкая прапаганда назвала гэта першай перамогай Чырвонай арміі. (З 1922 года гэта дата адзначалася як Дзень Чырвонай арміі, а пасля Другой сусветнай - Дзень Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту).

25 лютага немцы захапілі Пскоў і Рэвель і наблізіліся да тагачаснай сталіцы – Петраграда. У паніцы бальшавікі перанеслі сталіцу ў Маскву, а Ленін запатрабаваў неадкладнага падпісання міру.

3 сакавіка быў падпісаны Брэсцкі мір. Паводле яго, Савецкая Расія афіцыйна выйшла з вайны, аддаўшы Германіі кантроль над Украінай, Беларуссю, Прыбалтыкай і часткай Каўказа.

На здымку: генерал Эйхдорн у акупаваным Менску. Люты 1918.
👍10🔥6😢2
Forwarded from Наша Ніва
Новы след Францыска Скарыны адшукаўся ва Уроцлаве. Як Контррэфармацыя дапамагла выданню першай друкаванай кнігі ў ВКЛ

У навуковай літаратуры неаднаразова ўздымалася пытанне пра сувязі беларускага першадрукара з Уроцлавам, сталіцай Сілезіі. Цяпер навукоўцы змаглі даказаць, што першая друкаваная кніга ў Вялікім Княстве Літоўскім з’явілася шмат у чым дзякуючы гэтаму гораду. А таксама дзякуючы рэлігійнаму канфлікту ў Еўропе.

https://nashaniva.com/362239

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362239
🔥95👍1👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тры гады вайны расеі супраць Украіны. Як усё пачыналася.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
😢18🔥5😱1
У Літве заклікалі забараніць беларусам выкарыстоўваць "Пагоню" і прапанавалі абраць іншы сімвал: "Крыж Ефрасінні Полацкай, пячатку Ізяслава"

Каля 70 літоўскіх грамадскіх дзеячаў звярнуліся да прэзідэнта, у МЗС і Сейм Літвы з патрабаваннем забараніць выкарыстоўваць герб "Віціс" (у беларускім варыянце - "Пагоня") і "іншыя літоўскія сімвалы" на пашпарце Новай Беларусі і ў любой іншай афіцыйнай форме.

У распаўсюджанай заяве падпісанты звяртаюць увагу на праблему літвінізму на фоне інфармацыйнай і гібрыднай вайны супраць Літвы. Аўтары ліста сцвярджаюць, што карані беларускай дзяржаўнасці і народнасці ляжаць не ў Вялікім Княстве Літоўскім, а ў русінскіх княствах Полацкім, Віцебскім, Смаленскім, Тураўскім, Валынскім і іншых княствах, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

"Мы не можам дзяліцца сімваламі дзяржаўнасці і нацыянальнасці з супольнасцямі, значныя члены якіх з'яўляюцца антылітоўскімі і тыражуюць дэзінфармацыю і ліцвінскія наратывы, якія распаўсюджваюцца Расеяй, якія імкнуцца сказіць гісторыю нашага народа", — гаворыцца ў заяве.

Кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч тлумачыць, чым быў і застаецца для беларусаў "Пагоня": "Уся гісторыя супраціву беларусаў рэжыму Лукашэнкі, перадусім супраціву духоўнага, прайшла пад «Пагоняй», гэта быў для нас сімвал адначасова як растаптаных надзей, так і веры ў лепшае заўтра".

Прачытаць увесь тэкст Аляксандра Пашкевіча можна па спасылцы.
🤡23🤯5💊4🔥2🤨2👍1🤬1
Навукоўцы: Скарына набыў друкарскія матэрыялы ва Уроцлаве

Пра гэта пішуць даследчыкі Надзея Марозава з Інстытута літоўскай мовы і Аляксандр Паршанкоў з Карлава ўніверсітэта (Прага) ў літоўскім часопісе Slavistica Vilnensis. Параўнанне адбіткаў у выданнях друкара з Уроцлава (сталіцы Сілезіі) Адама Дыяна і ў скарынаўскім выданні паказала, што для іх выкарыстоўвалася адна і тая ж дошка (на ілюстрацыі). Толькі Скарына ў сваім выданні прыбраў ніжнюю фігуру, бо ў першапачатковым выглядзе дошка не адпавядала кішэннаму фармату «Малой падарожнай кніжкі».

Прычына была ў тым, што ў 1520 годзе была выдадзена була Папы Льва X з забаронай на распаўсюд ерэтычных ідэй Марціна Лютэра, што прымусіла Адама Дыяна часова спыніць ці істотна абмежаваць друкарскую дзейнасць. Верагодна, менавіта ў гэты час Францыск Скарына пераязджаў з Прагі ў Вільню і менавіта тады наведаў Уроцлаў, дзе набыў у Дыяна друкарскія матэрыялы, у якіх той ужо не меў патрэбы.
12👍5👌1
«Удзел грамадзян ВКЛ у войнах з Масквой на пачатку 17 стагоддзя»

Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстутута публічнай гісторыі Віктар Якубаў распавядзе, як вайна з Масковіяй паўплывала на ўзброеныя сілы ВКЛ і Еўропы, якую ролю жаўнеры ВКЛ адыгралі ў барацьбе за Смаленск і Маскву. Таксама мы даведаемся аб удзеле жыхароў беларускіх, ўкраінскіх і польскіх земляў у стварэнні і вядзенні Дзмітрыядаў.
🔥16👍6
Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце. Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.
🤬13😁3🖕2💊2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
27 лютага 1919 году праз месяц пасля абвяшчэньня ССРБ на загад Масквы абвяшчаецца ўжо новая “рэспубліка” — Літоўска-Беларуская ССР.
Што гэта было за ўтварэнне? І чаму Сталін адмовіў у яе існавані ў невялічкім роліку "Свабоды".
👍11🤔3👎2
Ужо сёння ў Варшаве Беларускі гістарычны клуб запрашае

"85-ыя ўгодкі першай савецкай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ўглыб СССР".

На сустрэчы гісторыкі распавядуць пра механізмы першай масавай дэпартацыі, распрацаванай НКВД СССР і БССР, і скіраванай супраць былых асаднікаў і леснікоў. Размова пойдзе і аб тым, у якіх умовах адбывалася акцыя спецслужбаў, як яе перажылі людзі, што сталася з іх адабранай маёмасцю. Таксама паразмаўляем і пра тры наступныя перадваенныя дэпартацыі на былых польскіх крэсах.

📅 Дата: 27 лютага (чацвер)
🕰 Час: 18.30
📍Месца: ul. Dobra 55, Warszawa, будынак Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў залі 2.166 (II паверх)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍102
У Будслаўскі касцёл з рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага

Рэстаўрацыя скульптуры 1-й паловы XVII стагоддзя заняла два гады. Пабачыць фігуру ў храме можна будзе падчас Вялікага посту.

крыніца: budslau
👍154
Выйшла кніга пра заснавальніка беларускай савецкай археалагічнай школы, расстралянага ў 1937-м

Напачатку 2025 года ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла калектыўная манаграфія супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН «Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі. Лёс і навуковая спадчына: (да 130-годдзя з дня нараджэння)». За пятнаццацігадовы перыяд свайго навуковага жыцця даследчык зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай і расійскай археалогіі. Ён з’яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам сістэматычных і планамерных даследаванняў на тэрыторыі БССР і па праве лічыцца заснавальнікам беларускай савецкай археалагічнай школы.

На 497 старонках выдання, падрыхтаванага калектываў аўтараў (Вадзім Кошман, Аляксандра Вайтовіч, Элона Ляшкевіч і інш.), – артыкулы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Аляксандра Ляўданскага (у тым ліку, пра арышт і справу); дакументы і матэрыялы, звязаныя з асобай навукоўца (напрыклад, яго палявыя дзённікі); успаміны родных і калег; факты пра спадчыну навукоўца.
👍104😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Магілёў на старых здамках ажыў, дзякуючы штучнаму інтэлекту. Аўтар - Сяргей Дзям'янаў.
👍164🔥2👏1
Сенсацыя! Археолагі пацвердзілі: у Крэўскага замка была трэцяя вежа

"Усё ж, пад заваламі разбуранай вежы, мы знайшлі яго! Заходні кут Трэцяй (Свідрыгайлавай) вежы", - напісаў у Фэйсбук кіраўнік раскопак, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Дзярновіч. Калегі віншуюць яго з сенсацыяй!

Падмурак вежы знайшлі яшчэ ў ліпені 2023 года. Алег Дзярновіч тады пісаў: «Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак. Вежа была пашкоджана і больш не аднаўлялася. Гэтае адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігоддзямі: што Крэўскі замак быў дастаткова прымітыўны, трапецыя з дзвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замка была больш складаная і больш разгалінаваная».

Да гэтага было вядома толькі пра дзве вежы Крэўскага замка: Княскую і вежу Вітаўта. Яны стаялі ў кутах замка і былі пабудаваны на мяжы XIV і XV стагоддзяў. Першыя, яшчэ павярхоўныя знаходкі паказваюць, што ўяўленні пра замак былі зусім не такім, якім ён быў насамрэч.

Гэта адкрыццё дадае даследчыкам яшчэ больш пытанняў. Напрыклад, хто будаваў сутарэнні? У тыя часы іх мелі толькі важныя будынкі, у касцёлах, напрыклад, яны пачалі з'яўляцца пазней - на мяжы XV - XVI стагоддзяў. Адкуль былі майстры, якія пабудавалі сутарэнні ў XIV стагоддзі? Да таго на нашых землях былі вядомыя візантыйскія майстры, а тут - відавочна гатычны стыль.

Навуковец выказаў думку, што гэта былі ганзейскія майстры з Паўночнай Германіі, якія перабраліся ў Рыгу і Каралевец (цяперашні Калінінград). Магчыма, яны ўзвялі для нас такі будынак, як Крэўскі данжон са скляпамі.

Цікава, што наш беларускі мастак Яўген Кулік (1937-2002) на малюнку-рэканструкцыі з 1980-х гадоў прадставіў Крэўскі замак з трыма (!!!) вежамі.
👍17🔥7👏54
Forwarded from Historyja
2 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзідэнцкую форму кіравання дзяржавай. Парламенцкая апазіцыя БНФ байкатавала галасаванне, заявіўшы, што ўвядзенне прэзідэнцтва прывядзе да дыктатуры.
👍19😢14👏2👎1
Другая сусветная вайна скончылася 80 гадоў таму, а міфы застаюцца і сёння. Адзін з іх - аб партызанскім руху ў Беларусі і СССР. Вядоўца праграмы "Вусы Скарыны" Цімафей Акудовіч распавядае пра аднаго з легендарных беларускіх партызанаў Васіля Каржа. Пра тое, як Корж яшчэ перад вайной ствараў партызанскія атрады можна паглядзець тут, а пра яго дзейнасць падчас вайны тут.
🔥8👍4
За што партызана, Героя Савецкага Саюза, пазбавілі ўзнагарод і асудзілі на 7 гадоў

Пра Барыса Мікалаевіча Луніна з вёскі Туркі Саратаўскай губерні ёсць асобная старонка на сайце "Партызаны Беларусі".

У 1939 г. яго прызвалі ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію, а з лютага 1941 г. ён стаў камандзірам мінамётнага разліку 17-га палка 17-й бранятанкавай дывізіі. 8 жніўня таго ж года падраздзяленне трапіла ў акружэнне, а сам Лунін — у палон. Яго ўтрымлівалі ў канцлагеры ў Масюкоўшчыне, дзе ён неўзабаве ўступіў у лагерную паліцыю. Аднак у сакавіку 1942 г. Лунін здолеў збегчы і далучыўся да партызан.

Праз месяц ён стаў камандзірам партызанскага атрада «Штурмавы». З данясенняў вынікала, што ў 1942—1944 гадах атрад, а пазней брыгада Луніна, паспяхова змагалася з нямецкімі акупантамі на Меншчыне і Вілейшчыне. Партызаны актыўна ўдзельнічалі ў "рэйкавай вайне", пускалі пад адхон эшалоны з варожай тэхнікай, знішчалі нямецкія падраздзяленні. За гэта ў 1944 г. Барыс Лунін атрымаў залатую зорку Героя Савецкага Саюза і ордэн Леніна.

Пасля вайны заслужаны партызан працаваў памочнікам міністра аўтатранспарту БССР, а пазней — намеснікам начальніка аўтакалоны ў Краснадарскім краі. І жыццё паважанага героя магло быць вельмі добрым.

Аднак у 1953 годзе Барыса Луніна арыштавалі. Над былым партызанам пачаўся працэс. Высветлілася, што камандзір не толькі злоўжываў алкаголем, "сужыўнічаў з многімі партызанкамі", але і аддаваў загады свайму падначаленаму, былому начальніку Асобага аддзела НКВД той жа брыгады Івану Беліку, аб расстрэлах і забойствах непажаданых яму асоб. Абодва фальсіфікавалі следчыя справы аб нібыта датычнасці гэтых людзей да варожай агентуры. Сярод расстраляных былі мірныя савецкія грамадзяне, дзеці, а таксама восем савецкіх падпольшчыкаў, якія далучыліся да атрада ў снежні 1942 г.

22 чэрвеня 1957 г. ваенны трыбунал Беларускай вайсковай акругі асудзіў Луніна і Беліка да сямі гадоў пазбаўлення волі. У лістападзе таго ж года Лунін быў пазбаўлены ўсіх званняў і ўзнагарод. Былы партызанскі камандзір памёр у 1994 годзе, пахаваны ў Анапе. Цалкам прачытаць прысуд Луніну і Беліку можна тут.
🔥12🤔4👍31