Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
834 links
Download Telegram
Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты

Напрыканцы 2024 года выйшла з друку кніга доктара гістарычных навук Андрэя Мяцельскага «Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты». Манаграфія прысвечана ўладальнікам аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэднявеччы валодаў Мсціславам, паказваецца іх уклад і ў развіццё горада, і ў агульнадзяржаўныя справы.

Асобныя главы прысвечаны князям Мсціслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве. Кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука» (247 старонак), разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
👍8🥰5
Forwarded from YouTube Беларусi
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📹 Рэтра дня

1994 год. Алімпійскія Гульні ў Лілехамеры.

❤️ Адзіныя гульні, на якіх беларусы выступалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

🎵 TikTok tribunaby

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26👍5
Праект «Кава з гісторыкам» аднаўляе працу

«Кава з гісторыкам» – гэта цыкл нефармальных лекцый з прафесійнымі беларускімі гісторыкамі. У Варшаве сустрэчы за філіжанкай кавы будуць праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) два разы на месяц па суботах а 13.00.

Першая сустрэча адбудзецца 22 лютага напярэдадні гадавіны ўварвання Расеі ва Украіну. Таму і тэма будзе адпаведнай - «Удзел грамадзян ВКЛ у войнах з Масквой на пачатку 17 стагоддзя». Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Віктар Якубаў распавядзе, як вайна з Масковіяй паўплывала на ўзброеныя сілы ВКЛ і Еўропы, разгледзіць, якую ролю жаўнеры ВКЛ адыгралі ў барацьбе за Смаленск і Маскву. Таксама мы даведаемся аб удзеле жыхароў беларускіх, ўкраінскіх і польскіх земляў у стварэнні і вядзенні Дзмітрыяда.

Таксама сустрэчы запланаваныя ў Вільні, Беластоку, Гданьску і Празе.
👍178🔥4
101 год таму. Хацелась бы штосьці пасвяжэй
😁27🔥10💯7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядаў Менск 100 гадоў таму? Дзякуючы штучнаму інтэлекту і моушн-дызайну, аўтар ютуб-каналу Yushkin Яўген Юшкін аднавіў і анімаваў старыя фатаздымкі, каб вярнуць мінулае да жыцця. Праект дэманструе вуліцы, будынкі і атмасферу горада, якога больш не існуе, але які можна ўбачыць зноў. Цалкам відэа глядзіце па спасылцы.
🔥19👍84
І яшчэ раз пра генеалогію беларусаў. Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаванняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзніклі? Пра гэта і пра іншае размова з этнолагам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
12👍2😁1
Незалежныя даследнікі ў супрацы з Інстытутам беларускае мовы і пры падтрымцы Central Project Management Agency рыхтуюць праект праграмы курсу „Беларусазнаўства“. Вы можаце паўплываць на ягоны змест!

Падчас вывучэння мовы дужа важныя не толькі лексіка і граматыка, але і фонавыя веды пра краіну і народ. На нашу думку, гэты курс актуальны не толькі для тых, хто вывучае беларускую мову як замежную, але і для саміх беларусаў — для ўсведамлення сваёй ідэнтычнасці. 

А як вы ўяўляеце гэты курс? Калі ласка, прайдзіце ананімную апытанку і зрабіце свой унёсак у развіццё праекта. А мы будзем дзяліцца з вамі вынікамі нашай працы!
👍111🤯1
Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" апублікаваў вельмі складаны выпуск пра Хатынь і міфы прапагандыстаў вакол яе. Чаму менавіта Хатынь стала сімвалам (і прычым тут польская Катынь), ці меў дачыненне да гэтага жаху Сцяпан Бандэра, як расследванне зайшло ў тупік і чаму пра яго мала пісалі ў медыях тых часоў. Сабралі ўсе факты і паслядоўна расказваем вам, як усё было.
👍6💔2👎1😢1👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хатынь vs Катынь

Калі ў 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь, яму паказалі манументальны помнік Хатыні. У тагачасных паведамленнях прэсы ў ангельскай або нямецкай транскрыпцыі назва Хатынь змяняецца на Khatyn або нават Katyn. А вось, якую нататку апублікавала газета The New York Times 2 ліпеня 1974 года.

Ніксан бачыць Хатынь, савецкі мемарыял, а не Катынскі лес

Партызанскі мэмарыял часоў Другой сусветнай вайны ў Хатыні, да якога ўчора прывезлі прэзідэнта Ніксана, ня варта блытаць з Катынскім лесам, дзе падчас вайны былі забітыя каля 10 тысяч польскіх афіцэраў.

Мемарыял Хатынь, які знаходзіцца ў 35 мілях на паўночны ўсход ад Менска, у глыбіні партызанскага краю, ушаноўвае 150 беларускіх вяскоўцаў, забітых нямецкімі войскамі ў сакавіку 1943 года.

Паводле савецкіх уладаў, сялян сагналі ў хлеў, які падпалілі. Тых, хто імкнуўся вырвацца, забівалі кулямётным агнём.

Палякі, забітыя ў Катыні, каля чыгункі ў 15 мілях на захад ад Смаленска, былі ўзятыя ў палон Чырвонай Арміяй, калі яна ўвайшла ў Польшчу ў верасні 1939 г. Немцы, якія акупавалі Смаленшчыну падчас Другой сусветнай вайны, паведамілі ў 1943 г., што яны выявілі масавыя магілы з тысячамі целаў і яны сцвярджалі, што расейцы забілі палонных у сакавіку, 1940 года.

На відэа Рычард Ніксан у Хатыні. Архіў AP.
👍8🔥2
Forwarded from Historyja
21 лютага 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi.
🎉19👍3🔥2
Паэма «Песня пра зубра» — знакаміты твор, напісаны на лацінскай мове ўраджэнцам Вялікага княства Літоўскага Міколам Гусоўскім. Упершыню яна была надрукавана ў 1523 годзе ў Кракаве, але дзе менавіта быў выдадзены твор, заставалася для беларусаў таямніцай. Перакладчыцкая ініцыятыва «BelRead» вывучыла навуковыя публікацыі і даведалася, дзе была друкарня. Падрабязней у матэрыяле "Люстэрка".
20🔥3👏3😁1
Што святкаваць беларусам замест 23 лютага? @euroradio пагутарыла з гісторыкамі, і вось якія яны маюць прапановы.

“Мне падаецца, што не трэба звязваць свята з далёкім мінулым, бо гэта не зусім рэлевантна”


Чытайце тут: https://euroradio.fm/shto-svyatkavac-belarusam-zamest-23-lyutaga-prapanovy-gistorykau

Спасылка, якая працуе без VPN
🔥7👍1
У Варшаўскім універсітэце пачнуцца сустрэчы Беларускага гістарычнага клуба

Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і Беларускі Інстытут публічнай гісторыі пачынаюць штомесячныя сустрэчы Беларускага гістарычнага клуба. На іх прафесійныя гісторыкі і даследчыкі будуць абмяркоўваць важныя падзеі з гісторыі Беларусі, Польшчы і Украіны.

Першая сустрэча клуба адбудзецца 27 лютага (чацвер) у залі 2.166 (II паверх) у будынку Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55, Warszawa). Пачатак а 18.30.

Тэма "85-ыя ўгодкі першай савецкай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ўглыб СССР". На сустрэчы гісторыкі распавядуць пра механізмы першай масавай дэпартацыі, распрацаванай НКВД СССР і БССР, і скіраванай супраць былых асаднікаў і леснікоў. Размова пойдзе і аб тым, у якіх умовах адбывалася акцыя спецслужбаў, як яе перажылі людзі, што сталася з іх адабранай маёмасцю. Таксама паразмаўляем і пра тры наступныя перадваенныя дэпартацыі на былых польскіх крэсах.
👍147🔥3
Forwarded from Historyja
Пра вёску Хатынь ведае амаль кожны. Яна стала сімвалам пакут беларусаў падчас Другой cусветнай вайны. Але пра вёску Лаўжы амаль ніхто не чуў. Яе таксама спалілі, а ўсё яе насельніцтва пазабівалі. Разам з дзецьмі і жанчынамі. Лаўжы былі знішчаныя ў дзень свята Савецкай Арміі - 23 лютага 1945 г. Але ў Лаўжах загінулі не толькі жыхары вёскі. У ачэпленую войскамі вёску заганялі ўсіх, хто раптам апынаўся на дарозе. Нават дзяцей. Гэтая аперацыя больш падобная да карнай акцыі, чым да бою.

Вёска, знішчаная савецкімі войскамі НКУС (НКВД)
🤬15😢5👍1🔥1
Дзве прычыны, чаму 23 лютага – адно з самых недарэчных «святаў» у беларускім календары

Па патрабаванні Лукашэнкі ў 1990-х «Дзень абаронцаў Айчыны» пераняў у Беларусі традыцыю святкавання «Дня савецкага войска». А тая афіцыйна брала адлік ад даты 23 лютага 1918 года. Нюанс у тым, што ў той момант бальшавікі здавалі Беларусь немцам. За два дні да гэтага тыя без бою занялі Менск.

Люты 23 немцы, якія знаходзіліся ўжо каля Пскова, вылучылі бальшавікам ультыматум, які праз суткі быў прыняты. Па яго выніках 3 сакавіка 1918 года быў падпісаны Брэсцкі мір, паводле якога савецкі ўрад аддаваў Беларусь акупантам. Гэта значыць святкаванне 23 лютага для беларусаў - недарэчнасць і дзікасць.


А што насамрэч спрабавалі схаваць бальшавікі за гэтым святам? ПАдрабязнасці ў матэрыяле "Салідарнасці".

На здымку: немцы ў Менску. 1918 год.
🔥10👌4👍2💯2
Як Савецкая Расея здала Беларусь немцам. Храналогія падзей

У кастрычніку 1917 г. да ўлады ў Расеі прыйшлі бальшавікі на чале з Леніным. Яны планавалі неадкладна спыніць вайну з немцамі, якая працягвалася з 1914 г. У снежні таго ж года ў Брэст-Літоўску бальшавіцкі ўрад падпісаў сепаратнае пагадненне аб перамір’і з кайзераўскай Германіяй і яе хаўруснікамі. Пачаліся мірныя перамовы.

9 студзеня 1918 г. немцы вылучылі ультыматум, патрабуючы пакинуць пад пад ваенным кантролем Германіі і Аўстра-Венгрыі тэрыторую Польшчу, Літвы, часткі Беларусі і Украіны, Эстоніі і Латвіі, захопленых у 1915-16 гадах. 28 студзеня савецкая дэлегацыя з лозунгам «вайну спыняем, але мір не падпісваем» выйшла з перамоваў. У адказ 18 лютага германцы пачалі наступ па ўсёй лініі Усходняга фронту.

Бальшавікі, якія раней распусцілі старую армію, цяпер паспешна спрабавалі стварыць сваю Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. 28 студзеня Савет Народных Камісараў выдаў адпаведны дэкрэт.

Тым часам нямецкія войскі без супраціву імкліва прасоўваліся на ўсход. Яны занялі Мінск (21 лютага), Полацк, Дзвінск, Рэвель (Талін), Жытомір і Луцк.

23 лютага чырвонаармейцы пад Псковам і Нарвай упершыню паспрабавалі даць бой немцам, але пацярпелі паразу. Нягледзячы на гэта, савецкая прапаганда назвала гэта першай перамогай Чырвонай арміі. (З 1922 года гэта дата адзначалася як Дзень Чырвонай арміі, а пасля Другой сусветнай - Дзень Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту).

25 лютага немцы захапілі Пскоў і Рэвель і наблізіліся да тагачаснай сталіцы – Петраграда. У паніцы бальшавікі перанеслі сталіцу ў Маскву, а Ленін запатрабаваў неадкладнага падпісання міру.

3 сакавіка быў падпісаны Брэсцкі мір. Паводле яго, Савецкая Расія афіцыйна выйшла з вайны, аддаўшы Германіі кантроль над Украінай, Беларуссю, Прыбалтыкай і часткай Каўказа.

На здымку: генерал Эйхдорн у акупаваным Менску. Люты 1918.
👍10🔥6😢2