Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
832 links
Download Telegram
Forwarded from MOST
У Беластоку ратуюць пахаванні беларускіх дзеячаў.

«Будзе ганьбай, калі гэтыя могілкі знікнуць».

https://mostmedia.io/2025/02/11/pahavanni-belaruskih-dzejachau-u-belastoku/?utm_source=tg

Из Беларуси — по ссылке.
👍149🔥3🙏1
Forwarded from Historyja
14 лютага 1919 года пачалася польска-бальшавіцкая вайна

Гэты канфлікт праходзіў на тэрыторыі нашай краіны і ў ім удзельнічалі таксама беларусы. Акрамя таго менавіта гэтая вайна на міжваенны перыяд падзяліла Беларусь на дзве часткі.
😢14👍3
Forwarded from Historyja
У Беларусі экстрэмісцкімі прызналі кнігі аўтарства Сяргея Навумчыка "Дзевяноста другі" і "Дзевяноста трэці".

Цыкл кніг пра 1990-я складаецца з шасці кніг. Кнігі даступныя ў інтэрнэце.
🔥12🤬9
Гісторыя вашай сям'і - гэта ключ да разумення гісторыі сваёй краіны і саміх сябе.

Заканчваецца рэгістрацыя на БЯСПЛАТНЫ анлайн-курс ад Нацыі Лідэраў "Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям'і і краіны"!

👉 Чаму гэты курс будзе карысны для вас?

🔅 вы даведаецеся, як аднавіць гісторыю свайго роду і стварыць генеалагічнае дрэва
🔅 зразумееце, як падзеі мінулага паўплывалі на вашу сям'ю і ваша жыццё сёння
🔅 навучыцеся шукаць інфармацыю ў архівах, працаваць з сямейнымі дакументамі і праводзіць інтэрв'ю са сваякамі
🔅 убачыце, як гісторыя вашай сям'і пераплятаецца з гісторыяй Беларусі.

📆 Старт навучання: 17 лютага
🕒 Працягласць: 6 тыдняў

Што вас чакае:
8 модуляў з відэалекцыямі, практычнымі заданнямі і вэбінарамі.
Падтрымка выкладчыка і куратараў.
Магчымасць стварыць свой радавод кнігу.

📅 Вебінары: кожную пятніцу з 20:00 да 21:00 (па Менску)

📌 Рэгістрацыя адкрыта да 23:59 нядзелі па Менскім часе па спасылцы
Калі ўжо праходзілі нашы курсы — уваходзьце на платформу і выбірайце курс "Радавод"!

Не выпусціце шанец пачаць даследаваць сваю гісторыю ўжо зараз!

❗️УВАГА!!! Медыярэсурсы Нацыі Лідэраў уключаны ў пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
13🔥3👍2
Forwarded from жыццё-маліна
☀️Новае СОНЦА – на канале!

Пачатак 90-х - гэта не толькі пра свабоду, але і пра тое, што звыклы лад жыцця быў больш немагчымы. Беларусы і не думалі сумаваць, а хутка знайшлі новыя магчымасці. Памежны гандль з Польшчай стаў адным з самых прыбытковых заняткаў. Успамінаем, як ладзілі такую кантрабанду, што вазілі ў Польшчу і якія тавары ехалі назад у Беларусь. Цэлая эпоха.

🔗Прагляд, падабайка, комент: https://youtu.be/g6Hdj3eASEc?si=JuQyqnLNsFheXmom
👍13🥰3🤔1
Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты

Напрыканцы 2024 года выйшла з друку кніга доктара гістарычных навук Андрэя Мяцельскага «Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты». Манаграфія прысвечана ўладальнікам аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэднявеччы валодаў Мсціславам, паказваецца іх уклад і ў развіццё горада, і ў агульнадзяржаўныя справы.

Асобныя главы прысвечаны князям Мсціслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве. Кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука» (247 старонак), разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
👍8🥰5
Forwarded from YouTube Беларусi
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📹 Рэтра дня

1994 год. Алімпійскія Гульні ў Лілехамеры.

❤️ Адзіныя гульні, на якіх беларусы выступалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

🎵 TikTok tribunaby

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26👍5
Праект «Кава з гісторыкам» аднаўляе працу

«Кава з гісторыкам» – гэта цыкл нефармальных лекцый з прафесійнымі беларускімі гісторыкамі. У Варшаве сустрэчы за філіжанкай кавы будуць праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) два разы на месяц па суботах а 13.00.

Першая сустрэча адбудзецца 22 лютага напярэдадні гадавіны ўварвання Расеі ва Украіну. Таму і тэма будзе адпаведнай - «Удзел грамадзян ВКЛ у войнах з Масквой на пачатку 17 стагоддзя». Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Віктар Якубаў распавядзе, як вайна з Масковіяй паўплывала на ўзброеныя сілы ВКЛ і Еўропы, разгледзіць, якую ролю жаўнеры ВКЛ адыгралі ў барацьбе за Смаленск і Маскву. Таксама мы даведаемся аб удзеле жыхароў беларускіх, ўкраінскіх і польскіх земляў у стварэнні і вядзенні Дзмітрыяда.

Таксама сустрэчы запланаваныя ў Вільні, Беластоку, Гданьску і Празе.
👍178🔥4
101 год таму. Хацелась бы штосьці пасвяжэй
😁27🔥10💯7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядаў Менск 100 гадоў таму? Дзякуючы штучнаму інтэлекту і моушн-дызайну, аўтар ютуб-каналу Yushkin Яўген Юшкін аднавіў і анімаваў старыя фатаздымкі, каб вярнуць мінулае да жыцця. Праект дэманструе вуліцы, будынкі і атмасферу горада, якога больш не існуе, але які можна ўбачыць зноў. Цалкам відэа глядзіце па спасылцы.
🔥19👍84
І яшчэ раз пра генеалогію беларусаў. Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаванняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзніклі? Пра гэта і пра іншае размова з этнолагам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
12👍2😁1
Незалежныя даследнікі ў супрацы з Інстытутам беларускае мовы і пры падтрымцы Central Project Management Agency рыхтуюць праект праграмы курсу „Беларусазнаўства“. Вы можаце паўплываць на ягоны змест!

Падчас вывучэння мовы дужа важныя не толькі лексіка і граматыка, але і фонавыя веды пра краіну і народ. На нашу думку, гэты курс актуальны не толькі для тых, хто вывучае беларускую мову як замежную, але і для саміх беларусаў — для ўсведамлення сваёй ідэнтычнасці. 

А як вы ўяўляеце гэты курс? Калі ласка, прайдзіце ананімную апытанку і зрабіце свой унёсак у развіццё праекта. А мы будзем дзяліцца з вамі вынікамі нашай працы!
👍111🤯1
Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" апублікаваў вельмі складаны выпуск пра Хатынь і міфы прапагандыстаў вакол яе. Чаму менавіта Хатынь стала сімвалам (і прычым тут польская Катынь), ці меў дачыненне да гэтага жаху Сцяпан Бандэра, як расследванне зайшло ў тупік і чаму пра яго мала пісалі ў медыях тых часоў. Сабралі ўсе факты і паслядоўна расказваем вам, як усё было.
👍6💔2👎1😢1👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хатынь vs Катынь

Калі ў 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь, яму паказалі манументальны помнік Хатыні. У тагачасных паведамленнях прэсы ў ангельскай або нямецкай транскрыпцыі назва Хатынь змяняецца на Khatyn або нават Katyn. А вось, якую нататку апублікавала газета The New York Times 2 ліпеня 1974 года.

Ніксан бачыць Хатынь, савецкі мемарыял, а не Катынскі лес

Партызанскі мэмарыял часоў Другой сусветнай вайны ў Хатыні, да якога ўчора прывезлі прэзідэнта Ніксана, ня варта блытаць з Катынскім лесам, дзе падчас вайны былі забітыя каля 10 тысяч польскіх афіцэраў.

Мемарыял Хатынь, які знаходзіцца ў 35 мілях на паўночны ўсход ад Менска, у глыбіні партызанскага краю, ушаноўвае 150 беларускіх вяскоўцаў, забітых нямецкімі войскамі ў сакавіку 1943 года.

Паводле савецкіх уладаў, сялян сагналі ў хлеў, які падпалілі. Тых, хто імкнуўся вырвацца, забівалі кулямётным агнём.

Палякі, забітыя ў Катыні, каля чыгункі ў 15 мілях на захад ад Смаленска, былі ўзятыя ў палон Чырвонай Арміяй, калі яна ўвайшла ў Польшчу ў верасні 1939 г. Немцы, якія акупавалі Смаленшчыну падчас Другой сусветнай вайны, паведамілі ў 1943 г., што яны выявілі масавыя магілы з тысячамі целаў і яны сцвярджалі, што расейцы забілі палонных у сакавіку, 1940 года.

На відэа Рычард Ніксан у Хатыні. Архіў AP.
👍8🔥2
Forwarded from Historyja
21 лютага 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi.
🎉19👍3🔥2