Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.38K photos
95 videos
2 files
832 links
Download Telegram
Беларусам трэба дзякаваць за дзяржаўнасць Леніну і Сталіну? Прынамсі, так лічыць кандыдат-спойлер Сыранкоў. Але гэта, вядома ж, хлусня і банальная адсутнасць нават павярхоўнага ведання гісторыі Беларусі.

Карткамі таксама можна падзяліцца ў нашым інстаграме.
7👍4😁41👎1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Нельга прыліпаць да свайго месца, як гумка да крэсла!" "Дзе грошы, Аляксандр? Вярні народу гэтыя грошы!" "Перспектывы, пры якіх Лукашэнка застаецца пры ўладзе, яшчэ страшнейшыя!" "Калі Лукашэнка абяцаў абараняць ўладу з аўтаматам - ён быў шчыры. Але з узброяй наперавес уладу ўтрымліваюць толькі злачынцы!" - яскравыя і ў чымсці прарочыя фрагменты выступу на беларускім тэлебачанні кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. 2 сакавіка 2006 г.
👍14🔥8
Forwarded from Спадчына
У ходзе пракурорскай праверкі ў Глыбоцкім, Аршанскім, Полацкім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах выяўлены факты знаходжання асобных аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў неналежным стане,

«Неправядзенне работ па іх добраўпарадкаванні, непрыняцце мер па іх захаванню прывесці да іх поўнага разбурэння і страты».

У Віцебску, Аршанскім, Полацкім, Ушацкім, Лепельскім і Глыбоцкім раёнах зафіксаваны выпадкі невыканання патрабаванняў заканадаўства ў частцы афармлення пашпартоў на аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны.

Акрамя таго, пракуратура г.Віцебска выявіла факты размяшчэння на чатырох будынках горада, якім прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, сродкаў вонкавай рэкламы ў парушэнне ўстаноўленага парадку.

Шкада, што не называюцца канкрэтныя аб'екты. На пракурорскіх фота пазнаюцца толькі руіны царквы ў Межаве Аршанскага раёна.

#ахова #Межава #Віцебск
https://prokuratura.gov.by/ru/media/novosti/zashchita-sotsialnykh-prav-grazhdan/v-inykh-sferakh/organy-prokuratury-v210125/
👍7
Forwarded from Historyja
26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Закон “Аб мовах”, які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі. Гэта мела спыніць татальную расеізацыю і вярнуць беларускай мове належнае месца ў Беларусі як дзяржаве ды краіне.

У законе прапісвалася, што “Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай”, а таксама, што:

“Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву”.
20👍10🔥2
Forwarded from YouTube Беларусi
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Это наш исторический флаг


📹 Ретро дня. 2017 год. Олег Гайдукевич в эфире «Еврорадио» рассуждает о беларусских национальных символах.

Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁24👏8🔥1🤡1👀1
Створана першая тысячагадовая кальцавая храналогія сасны ў Беларусі. Яна дазволіць датаваць драўляныя пабудовы ў краіне

У міжнародным часопісе Dendrochronologia у артыкуле вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Максіма Ярмохіна паведамляецца: шляхам аб'яднання шэрагаў драўняных кольцаў жывых дрэваў, гістарычных будынкаў і археалагічных раскопак была распрацавана першая тысячагадовая храналогія Pinus sylvestris, сасны звычайнай, у Беларусі (997-2020 гг.).

Гістарычнае бярвенне было сабрана з Нясвіжскага замка і Свята-Пакроўскай царквы ў Турцы, а археалагічнае – з Гродзенскага замка і Навагрудака. Раней даследаванні былі абмежаваны ўзростам жывых дрэваў, таму ахоплівалі не больш за 200 гадоў.

Паколькі першы горад у Беларусі, Полацак, датуецца 862 г., то створаная храналогія амаль такая ж старажытная, як і ўся гісторыя гарадоў у краіне. Яна ўпершыню дае інструмент, які дазваляе датаваць драўляныя пабудовы ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, піша Максім Ярмохін.
👍16
Forwarded from Historyja
29 студзеня 1884 года нарадзіўся Антон Луцкевіч - адзін з бацькоў беларускай незалежнасці і адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, заслужаны беларускі дзеяч, гісторык. Пазней працягваў беларускую дзейнасць у Заходняй Беларусі. Быў арыштаваны саветамі ў 1939 г. і сасланы ў савецкі лагер, дзе загінуў.
22👍6💔5
Пра што не любіць узгадваць прапаганда, калі гаворка заходзіць пра вайну, якая адгрымела 80 гадоў таму. Вось асноўныя "нязручныя" моманты.
👍16
Выйшла кніга "Гісторыя Пінска ў паштоўках і фатаграфіях". Аўтары Аляксандр Вялічка і Віталь Азаліньш.

Выданне абагульняе працяглыя даследаванні ў галіне філакартыі, фатаграфіі ў сталіцы Палесся. Тут прадстаўлены і першы сістэматычны каталог паштовак Пінска ў перыяд ад 1902 г. па 1918 г. Каталог налічвае больш за 600 паштовак горада і звязаных з ім сюжэтаў.

Кніга прызначана для шырокага кола карыстальнікаў. Яна будзе цікавай і карыснай ўсім аматарам гісторыі, краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, прафесійным гісторыкам фатаграфіі, філакартыстам, а таксама калекцыянерам усіх напрамкаў.

Крыніца
12👍9🔥2🤔2👎1
Гісторыя беларускай эміграцыі: лёс Аляксандры Мамонькі

Пра неаднароднасць беларускай эміграцыі піша гісторык Вольга Зубко ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Яна адзначае: для ідэйных беларусаў, якія выехалі пасля 1917 - 1923 гг., пра змену культурнай ці прафесійнай ідэнтычнасці не магло быць і гаворкі. Да 1925 г. яны чакалі падзення бальшавіцкага рэжыму і марылі пра вяртанне, таму не спрабавалі інтэгравацца.

Іншая катэгорыя імігрантаў, наадварот, была апалітычнай. Напрыклад, Аляксандра Мамонька (Сташкевіч) (1899 - ?) – жонка вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Язэпа Мамонькі. Пасля прыезду ў Прагу яна на фоне побытавай неўладкаванасці разышлася з мужам, беспаспяхова спрабавала знайсці сябе ў оперным спеве.

У 1928 г. Язэп Мамонька атрымаў візу на прыезд СССР, дзе адразу быў арыштаваны (расстраляны ў 1937 г.). Аляксандра Мамонька выехала з Чэхаславакіі ў сярэдзіне 1930-х альбо ў Літву, альбо ў Польшчу. Інфармацыя пра лёс Язэпа не магла абмінуць яе, таму яна вырашыла схаваць любыя звесткі пра сябе.
👍145🤔1
Forwarded from Historyja
1 лютага 1863 года Літоўскі правінцыйны камітэт (Komitet Prowincjonalny Litewski) начале з Кастусём Каліноўскім абвесціў сябе часовым урадам (Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі/Prowincjonalny Rząd Tymczasowy Litwy i Białorusi.) і выдаў заклік маніфест, адрасаваны адрасаваны "літоўцам, беларусам, жэмайцінам і жыхарам іншых абласцей, занятых расейцамі".
👍2610🥰4
Новае свята – Дзень Нязломнасці – заклікае адзначыць Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета:

«Шаноўныя беларусы і беларускі! Запрашаю падтрымаць нашую новую ініцыятыву па абнаўленні календара беларускіх свят – і пачаць разам з намі адзначаць дату 2 лютага як Дзень Нязломнасці.

Ён прысвечаны памяці нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага – гэта яго дзень нараджэння. І таксама гэтая дата нагадвае пра подзвіг многіх беларусаў і беларусак, якія аддалі шмат сіл, каб зрабіць нашую краіну свабоднай і шчаслівай. Незаўсёды іх шлях прыводзіў да перамогі, але яны змагаліся, нягледзячы ні на што.

Да гэтага дня вы можаце напісаць на сваіх старонках у сацсетках:

– пра сучасных герояў – актывістаў, валанцёраў, палітвязняў, якія змагаюцца за свабодную Беларусь, і прысвяціць гэтыя матэрыялы новаму святу;
– пра постаць Кастуся Каліноўскага ў нашай гісторыі, пра яго ідэі і ўплыў на сучаснасць;
– пра выбітных асоб мінулага і сучаснасці, чые каштоўнасці і ідэі важныя для захавання мовы, культуры і беларускай ідэнтычнасці.

Калі ласка, прыкладзіце сваё сэрца і душу, каб гэтае свята паўстала як добрая дата новага беларускага календара. Далучайцеся! Разам мы робім гісторыю!».

#ДзеньНязломнасці

@CabinetBelarus
26🤡6👎3🤔2
Forwarded from ByProsvet
🤓 2 лютага 1838 г. у Мастаўлянах нарадзіўся палітычны дзеяч, публіцыст і кіраўнік паўстання 1863–1864 гг. Кастусь Каліноўскі. На яго станаўленне моцна паўплываў старэйшы брат Віктар. У 1862 г. распачаў выпуск газеты «Мужыцкая праўда». Па здушэнні паўстання арыштаваны*. Гэта адзін з самых вядомых патрыётаў Беларусі. 

*Дасылаў з-за кратаў лісты, што апублікавалі пасля ягонай смерці («Лісты з-пад шыбеніцы»).

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
28👍3
Forwarded from Наша Ніва
«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Дзве яркія дэталі: найбольш важныя дакументы ён паспеў загадзя схаваць у ножцы стала. А на наступны дзень, нягледзячы на пагрозу арышту, іх вынесла ягоная сувязная.

А за магчымасць пісаць лісты каханай і запіскі на волю, у тым ліку векапомныя «Лісты з-пад шыбеніцы», плацілі хабар турэмшчыкам: на сённяшнія грошы гэта каля 4800 даляраў за кожную запіску.

https://nashaniva.com/360382

Без VPN — па гэтай спасылцы.
22❤‍🔥11👍3🔥2
Як жыў і працаваў адзін з самых вядомых беларускіх журналістаў Павел Шарамет? За што Лукашэнка хацеў яго пасадзіць і чаму быў вымушаны адпусціць яго на волю? Што выбраў журналіст, калі ўлады паставілі яму ўльтыматум? І дзе ён пачаў новую кар’еру? Да чаго тут гісторыя пра зніклых беларускіх палітыкаў, якія пайшлі супраць Лукашэнкі і зніклі? Як загінуў Павел і што вядома пра гэтую трагедыю сёння?
Усе падрабязнасці ў новым сюжэце «Нашай Нівы»
💔8👍4🔥1
Forwarded from MOST
Беларусы Польшчы ўшанавалі гадавіну нараджэння Кастуся Каліноўскага маршам на яго радзіму.

Гэта каля самай мяжы з Беларуссю.

https://mostmedia.io/2025/02/03/marsh-kastusja-kalinouskaga/?utm_source=tg

З Беларусі — па спасылцы.
26👍6🔥4
🤍❤️🤍 Тадэвуш Касцюшка як сімвал свабоды для беларусаў у выгнанні

📌 Сёння, 4 лютага 2025 года, спаўняецца 279 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі – выдатнага ваеннага і палітычнага дзеяча, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

https://racyja.com/by/hramadstva/tadevus-kascjuska-jak-simval-svabody-dlja-belarusau-u-vyhnanni/
22👍4
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
СМАК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАЧАТКУ 1930-х.
ТАЛЁН на пачынку абутку міліцыянэру у арцель "Чырвоны Абутнік" 1931 г.

#дакументы #талён #абутак #міліцыянэр #такуюстранупросрали
🔥8👍6