Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.37K photos
95 videos
2 files
829 links
Download Telegram
Падзямеллі Аршаншчыны: міфы і рэальнасць
Разбіраемся якія падзямеллі ў Оршы маглі існаваць, якія сапраўды існавалі, а якія існавалі толькі ў легендах.
Падземныя хады - адна з самых інтрыгуючых аршанскіх з'яў. Але ці існавалі яны насамрэч ці не? Аказваецца, так. Але не ўсе з тых пра якія гавораць легенды.
У сённяшнім краязнаўчым роліку Orsha.eu разбіраецца, якія падзямеллі насамрэч існавалі, а якія існавалі толькі ва ўяўленні.
10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
2011 год. Пытанне ад смелай незалежнай журналісткі Марыны Коктыш Лукашэнку: "А ці маглі б вы паступіць, як паступіў бы сапраўдны мужчына, як паступіў бы палітык, які нібыта чэсна выйграў выбары і які нічога не баіцца. Адпусціце Саннікава, Статкевіча... Вы ня раз казалі, што пакінеце прэзідэнцкае крэсла, калі зразумееце, што вас не падтрымлівае большасць. А як вы гэта зразумееце? Бо ў краіне няма незалежнага тэлебачання, у краіне не працуюць незалежныя сацыялагічныя цэнтры, прыняты закон больш за трох не збірацца. Што павінна адбыцца ў краіне, каб вы склалі з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы?"
👏17🔥8😢1
Беларусам трэба дзякаваць за дзяржаўнасць Леніну і Сталіну? Прынамсі, так лічыць кандыдат-спойлер Сыранкоў. Але гэта, вядома ж, хлусня і банальная адсутнасць нават павярхоўнага ведання гісторыі Беларусі.

Карткамі таксама можна падзяліцца ў нашым інстаграме.
7👍4😁41👎1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Нельга прыліпаць да свайго месца, як гумка да крэсла!" "Дзе грошы, Аляксандр? Вярні народу гэтыя грошы!" "Перспектывы, пры якіх Лукашэнка застаецца пры ўладзе, яшчэ страшнейшыя!" "Калі Лукашэнка абяцаў абараняць ўладу з аўтаматам - ён быў шчыры. Але з узброяй наперавес уладу ўтрымліваюць толькі злачынцы!" - яскравыя і ў чымсці прарочыя фрагменты выступу на беларускім тэлебачанні кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. 2 сакавіка 2006 г.
👍14🔥8
Forwarded from Спадчына
У ходзе пракурорскай праверкі ў Глыбоцкім, Аршанскім, Полацкім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах выяўлены факты знаходжання асобных аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў неналежным стане,

«Неправядзенне работ па іх добраўпарадкаванні, непрыняцце мер па іх захаванню прывесці да іх поўнага разбурэння і страты».

У Віцебску, Аршанскім, Полацкім, Ушацкім, Лепельскім і Глыбоцкім раёнах зафіксаваны выпадкі невыканання патрабаванняў заканадаўства ў частцы афармлення пашпартоў на аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны.

Акрамя таго, пракуратура г.Віцебска выявіла факты размяшчэння на чатырох будынках горада, якім прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, сродкаў вонкавай рэкламы ў парушэнне ўстаноўленага парадку.

Шкада, што не называюцца канкрэтныя аб'екты. На пракурорскіх фота пазнаюцца толькі руіны царквы ў Межаве Аршанскага раёна.

#ахова #Межава #Віцебск
https://prokuratura.gov.by/ru/media/novosti/zashchita-sotsialnykh-prav-grazhdan/v-inykh-sferakh/organy-prokuratury-v210125/
👍7
Forwarded from Historyja
26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Закон “Аб мовах”, які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі. Гэта мела спыніць татальную расеізацыю і вярнуць беларускай мове належнае месца ў Беларусі як дзяржаве ды краіне.

У законе прапісвалася, што “Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай”, а таксама, што:

“Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву”.
20👍10🔥2
Forwarded from YouTube Беларусi
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Это наш исторический флаг


📹 Ретро дня. 2017 год. Олег Гайдукевич в эфире «Еврорадио» рассуждает о беларусских национальных символах.

Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁24👏8🔥1🤡1👀1
Створана першая тысячагадовая кальцавая храналогія сасны ў Беларусі. Яна дазволіць датаваць драўляныя пабудовы ў краіне

У міжнародным часопісе Dendrochronologia у артыкуле вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Максіма Ярмохіна паведамляецца: шляхам аб'яднання шэрагаў драўняных кольцаў жывых дрэваў, гістарычных будынкаў і археалагічных раскопак была распрацавана першая тысячагадовая храналогія Pinus sylvestris, сасны звычайнай, у Беларусі (997-2020 гг.).

Гістарычнае бярвенне было сабрана з Нясвіжскага замка і Свята-Пакроўскай царквы ў Турцы, а археалагічнае – з Гродзенскага замка і Навагрудака. Раней даследаванні былі абмежаваны ўзростам жывых дрэваў, таму ахоплівалі не больш за 200 гадоў.

Паколькі першы горад у Беларусі, Полацак, датуецца 862 г., то створаная храналогія амаль такая ж старажытная, як і ўся гісторыя гарадоў у краіне. Яна ўпершыню дае інструмент, які дазваляе датаваць драўляныя пабудовы ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, піша Максім Ярмохін.
👍16
Forwarded from Historyja
29 студзеня 1884 года нарадзіўся Антон Луцкевіч - адзін з бацькоў беларускай незалежнасці і адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, заслужаны беларускі дзеяч, гісторык. Пазней працягваў беларускую дзейнасць у Заходняй Беларусі. Быў арыштаваны саветамі ў 1939 г. і сасланы ў савецкі лагер, дзе загінуў.
22👍6💔5
Пра што не любіць узгадваць прапаганда, калі гаворка заходзіць пра вайну, якая адгрымела 80 гадоў таму. Вось асноўныя "нязручныя" моманты.
👍16
Выйшла кніга "Гісторыя Пінска ў паштоўках і фатаграфіях". Аўтары Аляксандр Вялічка і Віталь Азаліньш.

Выданне абагульняе працяглыя даследаванні ў галіне філакартыі, фатаграфіі ў сталіцы Палесся. Тут прадстаўлены і першы сістэматычны каталог паштовак Пінска ў перыяд ад 1902 г. па 1918 г. Каталог налічвае больш за 600 паштовак горада і звязаных з ім сюжэтаў.

Кніга прызначана для шырокага кола карыстальнікаў. Яна будзе цікавай і карыснай ўсім аматарам гісторыі, краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, прафесійным гісторыкам фатаграфіі, філакартыстам, а таксама калекцыянерам усіх напрамкаў.

Крыніца
12👍9🔥2🤔2👎1
Гісторыя беларускай эміграцыі: лёс Аляксандры Мамонькі

Пра неаднароднасць беларускай эміграцыі піша гісторык Вольга Зубко ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Яна адзначае: для ідэйных беларусаў, якія выехалі пасля 1917 - 1923 гг., пра змену культурнай ці прафесійнай ідэнтычнасці не магло быць і гаворкі. Да 1925 г. яны чакалі падзення бальшавіцкага рэжыму і марылі пра вяртанне, таму не спрабавалі інтэгравацца.

Іншая катэгорыя імігрантаў, наадварот, была апалітычнай. Напрыклад, Аляксандра Мамонька (Сташкевіч) (1899 - ?) – жонка вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Язэпа Мамонькі. Пасля прыезду ў Прагу яна на фоне побытавай неўладкаванасці разышлася з мужам, беспаспяхова спрабавала знайсці сябе ў оперным спеве.

У 1928 г. Язэп Мамонька атрымаў візу на прыезд СССР, дзе адразу быў арыштаваны (расстраляны ў 1937 г.). Аляксандра Мамонька выехала з Чэхаславакіі ў сярэдзіне 1930-х альбо ў Літву, альбо ў Польшчу. Інфармацыя пра лёс Язэпа не магла абмінуць яе, таму яна вырашыла схаваць любыя звесткі пра сябе.
👍145🤔1