Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.36K photos
95 videos
2 files
827 links
Download Telegram
25 артэфактаў беларускага пратэсту – Музей Вольнай Беларусі выдаў свой першы каталог.

Адкрыты ў Варшаве летам 2022 года Музей Вольнай Беларусі падрыхтаваў першы каталог збораў, адзначыўшы ў ім 25 найбольш важных артэфактаў са сваіх калекцый. Сам музей створаны для “збору, захавання, вывучэння і папулярызацыі гісторыка-культурных феноменаў і артэфактаў, якія адлюстроўваюць барацьбу беларускага народа за дэмакратычныя і нацыянальныя каштоўнасці” – гаворыцца ў выданні.

Тэматычна каталог дзеліцца на чатыры рубрыкі. Гэта “Надзея” – калекцыя прадметаў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю ў Беларусі 2020 года, “Ахвярнасць і гераізм” – раздзел, прысвечаны палітвязням, “Салідарнасць з Украінай”, што дэманструе асабістыя рэчы беларускіх добраахвотнікаў, удзельнікаў абароны Украіны супраць поўнамаштабнай расійскай агрэсіі і “Супрацьстаянне”, тэматычны блок пра супраціўленне дыктатуры А. Лукашэнкі ў сучасных умовах і пераважна на міжнароднай арэне.

Густоўна аформлены, альбом дэманструе найбольш каштоўныя экспанаты музея, сабраныя за некалькі апошніх гадоў працы. Тут знакамітая вясельная сукенка “БЧБ-нявесты” Іны Зайцавай, сцяг з імёнамі ўсіх беларускіх палітвязняў, над якім працуе Марыя Грыц. Кантролер рэйв-выканаўцы Папы Бо, барабаны ўдзельнікаў вулічных мінскіх маршаў, асабістыя рэчы Міраслава Лазоўскага і Васіля Грудовіка, што загінулі на полі бою ва Украіне. Вопратка жанчын-палітзняволеных і куля, якой быў паранены адзін з удзельнікаў пратэстаў. Таксама – дакументы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення “Аб перадачы сітуацыі ў Беларусі ў пракуратуру Міжнароднага крымінальнага суда” і такі яскравы сімвалічны артэфакт, напрыклад, як працоўная папка Святланы Ціханоўскай, з якой яна выступае на міжнародных форумах і сустрэчах.

Фотаздымкі артэфактаў суправаджаюцца кароткімі апісаннямі і цытатамі з інтэрв’ю саміх галоўных герояў – людзей, што стваралі і ўвасаблялі ў сваіх асабістых дзеяннях мірны беларускі пратэст супраць дыктатуры.

“Супрацьстаянне беларусаў пачалося як яркая ўспышка, што асвяціла розум мільёнам і выхапіла з ценю раней схаваных дэманаў. – так падсумоўваюць сучасны стан беларускага пратэсту аўтары каталогу – Цяпер, ва ўмовах звярынай помслівасці Лукашэнкі і татальных чыстак, тысяч палітзняволеных у турмах і соцень тысяч вымушаных эмігрантаў, беларускі супраціў працягваецца як падпольная плыня ўнутры краіны і шырокая хваля за яе межамі.”

Выданне лімітаванае, і як нам паведамілі ў Музеі Вольнай Беларусі, каталог распаўсюджваецца сярод арганізацый-партнёраў музея, а таксама прызначаны для міжнароднай аўдыторыі – акрамя беларускай мовы, усе тэксты пададзены таксама па-польску і па-ангельску.

Пазнаёмицца з дзейнасцю Музея Вольнай Беларусі можна ў Instagram i Facebook альбо паглядзець выпускі дакументальнага праекта “Артэфакты Музея Вольнай Беларусі”.
👍24🔥7🥴1
Як апошні абраны мінскі губернскі маршалак шляхты Аляксандр Лапа стаў ахвярай рэпрэсій Міхаіла Мураўёва

Пра гэта беларускі архівіст Юрый Снапкоўскі піша ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Аляксандр Лапа (1802 - 1869) быў прадстаўніком каталіцкага шляхецкага роду. Падчас паўстання ў 1863 годзе яго добраахвотная адстаўка з пасады маршалка дваранства Мінскага генерал-губернатара супала з пераходам Міхаіла Мураўёва на пасаду Віленскага генерал-губернатара, што прыцягнула ўвагу апошняга.

Мураўёў выдаў загад аб арышце Лапы, падазраючы яго ў недастатковай лаяльнасці і нават падтрымцы сабатажу з боку чыноўнікаў. Арышт і ссылка на Урал не толькі сталі прычынай сыходу Лапы з грамадска-палітычнай арэны імперыі, але і прадвызначылі яго сацыяльна-эканамічную маргіналізацыю і, у пэўным сэнсе, смерць.

Таксама гэта падзея паставіла кропку ў існаванні інстытута выбараў маршалкаў шляхты ў заходнім рэгіёне імперыі і паклала пачатак гвалтоўнаму паслабленню ролі польскага землеўладання, адзначае Юрый Снапкоўскі.
😢8😱422🤬2
21 год таму ў Варшаве ва ўзросце 65 гадоў пайшоў з жыцця ўраджэнец беларускай Шчучыншчыны, былы вучань Гродзенскай музычна-педагагічнай вучэльні Чэслаў Антонавіч Выдрыцкі. Ён жа — адзін з самых знакамітых польскіх музыкаў, легенда року, спявак, кампазітар і аўтар песень Чэслаў Юліюш Выджыцкі, які праславіўся на ўвесь свет пад псеўданімам Чэслаў Немэн. У разгары яго кар'еры польскія выданні прызнавалі яго найлепшым вакалістам, самым папулярным спеваком, а ў 1999-м назвалі «лепшым польскім артыстам усіх часоў». Як гэтага дабіўся выхадзец з Беларусі? "Зеркало" расказвае, навошта сям'і Немэна давялося пакінуць радзіму, чаму яго творчасць раздражняла камуністычныя ўлады Польшчы, на якія здзелкі з сумленнем яму даводзілася ісці, каб не патрапіць у чорныя спісы, — і як ён, нягледзячы на ​​гэта, напісаў песню, якая стала сімвалам імкнення палякаў да пераменам.
👍102
Forwarded from Historyja
18 студзеня 1984 года ў Маскве памёр Панцеляймон Панамарэнка - камуністычны савецкі дзеяч, расеец, кіраўнік савецкай Беларусі (БССР), Першы сакратар ЦК Камуністычнай Партыі Беларусі ў перыяд 1938-1947. Панамарэнка нарадзіўся 9 жніўня 1902 года на Кубані.

У час сваёго кіравання Панамарэнка напісаў справаздачу "О белорусском языке, литературе и писателях" у якой раскрытыкаваў адрозненне беларускіх слоў ад расейскіх і абвінаваціў яшчэ не забітых беларускіх пісьменнікаў у "профашистских" настроях, якія паводле расейскага камуніста вялі "контр-революционную националистическую работу".

У Менску па сённяшні дзень ёсць вуліца Панамарэнкі.
💩17🤮8👍2🤡2😨1
Знаёмім са зместам чарговага (11/2024) нумара "Беларускага гістарычнага часопіса", які дэманструе, як музейшчыкі Беларусі і Расіі ад безвыходнасці развіваюць міжсобку супрацу.
👍10🤮5😢2🤬1
Forwarded from Спадчына
У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму будуць экспанаваць унікальны для Беларусі помнік, каб нагадаць пра яго былое хараство.

Новым выглядам помніка ў сваім фэйсбуку падзяліўся гісторык-некрапаліст Сяргей Грунтоў, які таксама прыклаўся да гэтай працы. Грунтоў падабраў аналагі ў Польшчы і Літве, і даваў парады па дэталях, а кіраваў работамі кіраваў Барыс Лазука, які прысвяціў гэтаму помніку адзін са сваіх артыкулаў, праўда, 20 гадоў таму.

Работы, праведзеныя ў рамках рэканструкцыі Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ставілі за мэту змяніць успрыманне каштоўнага твора мастацтва, адзінага ў сваім родзе на тэрыторыі краіны.

Раней чатыры скульптурныя надмагіллі (эгіфія) проста гарызантальна ляжалі адна побач з іншай не нейкай платформе. У прынцыпе, такі тып надмагільных помнікаў таксама вядомы ў Еўропе, але беларускі помнік выглядаў іначай.

Надмагіллі патрапілі ў музейную калекцыю з францысканскага касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах, якімі валодалі магнаты Сапегі. Запрасіў манахаў-францысканцаў у свой радавы маёнтак, дзе быў заснаваны кляштар, падканцлер літоўскі Павел Стэфан Сапега (1565-1635).

Сапега быў аж чатыры разы жанаты: з Рэгінай Дыбоўскай, з Альжбетай Веселен (толькі ад яе меў дзяцей, які скончылі або ў манастыры, або памерлі дзяўчынамі), з Кацярынай Гаслаўскай і, нарэшце, з Соф’яй Даніловіч.

Сапега памёр у 1635 годзе, верагодна, што прыкладна ў гэты час у касцёле быў пабудаваны вялікі і багаты надмагільны помнік у рэнесансным стылі, для яго самога і трох ягоных жонак, якія спачылі раней.

Першапачаткова скульптуры размяшчалі амаль вертыкальна, фігуры паказаны быццам ляжаць на баку, на вялікай падушцы, падпёршы галаву левай рукой. У руках жанчын кнігі, а Павел Сапега па тагачаснай модзе паказаны ў парадным даспеху. Выкананне фігур, як пішуць мастацтвазнаўцы, адзначаецца высокім майстэрствам.

На жаль, на тэрыторыі Беларусі не захавалася іншых скульптурных надмагілляў такога плану, як было ў Гальшанах, якія б маглі даць уяўленне пра першапачатковы выгляд помніка. Але захавалася надмагілле іншага прадстаўніка роду Сапегаў, які таксама быў пахаваны разам з жонкамі.

У віленскім касцёле Святога Міхаіла, дзе сёння працуе музей касцельных каштоўнасцей, знаходзіцца яруснае архітэктурнае надмагілле канцлера і гетмана вялікага літоўскага Льва Сапегі і дзвюх яго жонак. Вышыня помніка складае каля 10 м, па цэнтры яго ляжыць мармуровая фігура самога Льва Сапегі, а каля падножжа - жонак Альжбеты з Радзівілаў і Дароты з Фірлеяў.

Гэтыя два надмагіллі яднае не толькі імя Сапегаў, сумеснае пахаванне мужа з жонкамі, але мастацкае падабенства скульптур і час стварэння - Леў Сапега памёр у 1633 годзе, усяго на два гады раней за Паўла Сапегу.

Выяў надмагільнага помніка ў Гальшанах не захавалася. Але ёсць яго апісанне ў інвентары 1675 года: "Збоку надмагілле (epitaphium) вельмі прыгожае накшталт алтара, у чыёй структуры тры асобы нявест, а сам [фундатар] чацвёрты ляжыць угары. У той жа структуры дзевяць алебастравых асоб, а таксама два анёлкі". Вельмі падобна да апісання помніка ў віленскім касцёле.
Андрэй Шулаеў публікуе таксама выяву балясы з гербам Сапегаў “Ліс”, якая была частка агароджы помніка ў Гальшанах і сёння мусіць захоўвацца недзе ў музеі.
👍13❤‍🔥3😁1
Напярэдадні 162-й гадавіны пачатку паўстання 1863 года невядомыя выкралі ў Лідзе памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расеі, паведаміла выданне Znadniemna.pl.
🤬15
Forwarded from Historyja
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг. Гэтая падзея стала адной з самых важных у нашай навейшай гісторыі.

Адным з кіраўнікоў паўстання на Літве быў Вінцэнт Канстантын Каліноўскі, якія ў сваім запавеце "Лісты з-пад шыбеніцы" пісаў:

Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku (...) No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, ­adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...) Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.
18👍16💔1