Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.36K photos
95 videos
2 files
824 links
Download Telegram
Forwarded from Historyja
У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 года ў Смаленску бальшавікамі была абвешаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў.

ССРБ было адказам бальшавікоў на стварэнне беларускай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі.
👍14🤯1💩1🙈1
Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" распавядае пра Рамана Скірмунта - выбітнага палітыка і буйнога землеўладальніка, які стаяў у вытокаў БНР і на пэўны момант узначаліў яе ўрад у ролі прэм'ер-міністра. Ён меў у гаспадарцы цукровы завод, бровар, фабрыку сукна, вадзяны млын, а таксама збудаваў касьцёл, лякарню. У часы калі яго родны маёнтак Парэчча быў пад Польшчай, адыйшоў ад палітыкі, але так званае вызваленне Савецкай Арміей у выніку стала для Скірмунта фатальным. У 1939 годзе быў растраляны мясцовымі сялянамі па загадзе савецкага камісара Холадава, адмовіўшыся пры гэтым капаць сабе магілу.
👍215💩3🤡1🥴1
Ці магла з наўгародскага дыялекту вырасці асобная мова? Хто такія “трыста залатых паясоў”? Чым Наўгародчына адрознівалася ад іншых частак Русі? Навошта наўгародцам князь і за што яго выганялі? Урэшце, як загінула Наўгародская рэспубліка? Грошы, Еўропа, дэмакратыя – ці мог Ноўгарад паказаць іншы шлях для Расіі? Кацярына Ваданосава тлумачыць у сваім відэа.
🔥13👍1😁1
Чым французскія легіянеры займаліся на тэрыторыі Беларусі ў 1942-1943 гадах?

Пра гэта ў свежым нумары часопіса Клио піша расійскі гісторык Наталля Башкірова. «Легіён французскіх добраахвотнікаў супраць бальшавізму» быў сфармаваны як на добраахвотнай аснове, так і з дапамогай мабілізацыі жыхароў анексаваных Рэйхам Эльзаса і Латарынгіі. У выглядзе 638-га пяхотнага палка легіён дзейнічаў на тэрыторыі Усходняй Беларусі з сярэдзіны 1942 года па сярэдзіну 1943-га.

Чым французы, якіх на пачатак 1943-га налічвалася каля 1400 чалавек, займаліся ў тыле групы армій «Цэнтр»? Не толькі ахоўвалі аўтамабільныя дарогі і чыгунку, але і актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні антыпартызанскіх аперацый. Французскія добраахвотнікі, задзейнічаныя ў «карных акцыях», бралі ўдзел і ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва.

Разам з тым пра нестабільныя палітычныя настроі французскіх легіянераў сведчылі факты іх пераходу на бок партызан. На фотаздымку – легіён на тэрыторыі Расіі ў лістападзе 1941 года.
🤯7👍5
Forwarded from ByProsvet
🤓 5 студзеня 1919 г. урад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) пераехаў са Смаленску ў Менск*. Апошні зрабіўся яе сталіцаю. У часе савецка-польскай вайны Менск займалі то польскія, то бальшавіцкія фармаванні. Па Рыжскай дамове горад адышоў саветам.

*Камуністы самахоць забралі ў склад РСФР Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую губерні.Часткова вярнулі ў 1924-м і 1926-м.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😡8👍3
Як узніклі Трызуб, Калюмны і Пагоня? Што такое герб і геральдыка? Чаму ў шляхты ВКЛ былі ўласныя гербы і чым яны адрозніваліся ад рыцарства Заходняй Еўропы? Якую ролю тут адыгралі Вітаўт, Ягайла і Гарадзельская унія 1413 года? Гісторыя ад "Вусы Скарыны". Вядучы праграмы "Вусы Скарыны" - Цімафей Акудовіч (і коцікі). Глядзіце ў новым выпуску гістарычнай праграмы "Вусы Скарыны":
🔥23👍5
Forwarded from Historyja
У крыптах Віленская катэдры знойдзена сховішча з інсігніямі, у тым ліку пахавальнымі каронамі караля польскага і вялікага княства літоўскага Аляксандра Ягелончыка, жоны Каліміра Ягелончыка - Эльжбеты Габсбург, а таксама Барбары Радзівіл. Акрамя таго знойдзеныя былі: скіпетр, каралеўскі шар, тры пярсцёнкі, ланцуг і дзве магільныя дошкі.

Каштоўнасці былі схаваныя ў 1939 годзе ў сувязі з Другой сусветнай вайной.

Крыніца: LRT
👍17❤‍🔥154😱1
Шаноўныя сябры, усіх з Раством!!!
24🤔3👍1
Што знайшлі немцы ў Катынскім лесе ў 1943 годзе? Навошта масавае забойства было патрэбнае Сталіну? Хто забіваў і што з імі пасля стала? Як Масква замятала сляды і спрабавала перакінуць віну на немцаў? Хто такі хірург Бурдэнка і якая яго роля? Ці паверыў Захад савецкім аргументам? Katyn i Khatyn – да чаго гэтая гульня словаў? Праўда і міфы пра Катынь – на канале "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай.
👍6🔥2
Бібліятэка Kamunikat размясціла абодва тамы даведніка пра сталінскія рэпрэсіі на Аршаншчыне

Двутомнік даследчыка Ігара Станкевіча «Всех поименно назвать» выйшаў у 2021 годзе.

Цяпер ён дасяжны для спампоўкі на старонцы аўтара.
29👍11🤔1
Беларусы нашчадкі літоўцаў ці русінаў? Ці сапраўды назва "Беларусь" пазбаўляе беларусаў права на спадчыну Вялікага Княства Літоўскага? І што рабіць з літвінізмам? Пра гэта і многае іншае размова з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушай на канале "Гісторыя на Свабодзе".
9👍7🤡3
Forwarded from Наша Ніва
Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну

Яшчэ ў яго выбарчай праграме ёсць ідэя зрабіць 17 верасня выходным днём.

https://nashaniva.com/359088

Без VPN — па гэтай спасылцы.
💩27💊10🤬2
Чаму з біяграфіі героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава знік факт пра бацьку-кулака? Як Заслонаў - ураджэнец Цвярской губерніі - апынуўся ў Воршы і хто насамрэч яго забіў? Пра гэтыя ды іншыя міфы з жыцця легендарнага партызана на канале orshaeu.
👍10
#фотабсср
Артыкул пра Менск з украінскага часопіса "Всесвіт" №1 1934 года з фотаздымкамі Дома Урада, новага драўлянага крытага рынка, які знаходзіўся на вуліцы Свярдлова (згарэў у першыя дні вайны) і жылога дома з сучасным адрасам вул.Кірава 19.
Цікава, што назва сталіцы БССР - Менск, якая была афіцыйнай у беларускай мове да лета 1939 года ўжывалася ў тэксце артыкула і па-украінску.
9🤔7🔥3👍1