Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.36K photos
95 videos
2 files
823 links
Download Telegram
Forwarded from Historyja
Як саветы са святам Божага Нараджэння змагаліся.

Больш тут
😢4👍3😡1
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі

Запушчаны сёння партал «Гісторыя Беларусі» — сучасны рэсурс з інтэрактыўнымі тэхналогіямі. Кіраўнік тэхкаманды — Павел Лібер.

https://nashaniva.com/358058

Без VPN — па гэтай спасылцы.
👍224😁3
Шаноўныя сябры, усім шчаслівага Раства і Калядаў!
👍19🎉117🎄2
Старонка з "Беларускага работніцка-сялянскага календара" (выдадзены ў Менску ў выдавецтве "Савецкая Беларусь"), за снежань 1924 года, дзе каталіцкія каляды 25-26 чысла пазначаны выходнымі.
🔥242
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Калядны студэнцкі
падарунак 1930-х.
Талён на права атрыманьня БАЦІНАК ЖАНОЧЫХ і КАЛЁШ МУЖЧЫНСКІХ да 25.12.1932 г. Зачынены Студэнцкі Кааператыў
г. Менск.
#Дакументы
#Каляды
#Студэнты
#Кааперацыя
👍17
Беларусы заўважылі ў дзяржустановах ідэалагічныя метадычкі з фэйкам пра БНФ і «моцнага лідара» Аляксандру Лукашэнку, які нібыта за трыццаць год адвёў краіну ад бездані. Але ж 1994 год, да якога апелююць аўтары гэтага прапагандысцкага тэксту — не падзеі Другой сусветнай вайны, а найноўшая гісторыя Беларусі, у краіне шмат жывых сведкаў і ўдзельнікаў гэтага часу. Тады на каго разлічаны настолькі нахабнае перакручванне фактаў і хлусня?

«У краіне няма візіі будучыні, і патлумачыць, дзеля чаго гэта ўсё, ніводны ідэолаг талкова не можа», - гаворыць у экспрэс-каментары «Салідарнасці» сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч.
💯8🤡3👍2🤬1
90 гадоў таму была выяўлена першабытная стаянка на Крывінскім тарфяніку

У 1925 г. было вырашана асушыць велізарнае балота (тарфянік), якое знаходзілася за 2,5 км на поўдзень ад в. Асавец (Бешанковіцкі раён) у левабярэжжы р. Крывінка. Калі капалі глыбокія канавы, рабочыя трапілі на косці і чарапкі посуду. Тэхнік перадаў адзін з прадметаў батаніку Дактураўскаму, а той – Канстанціну Палікарповічу, выбітнаму беларускаму археолагу (на фота).

Першыя раскопкі стаянкі прайшлі пад кіраўніцтвам Палікарповіча ў жніўні-верасні 1934 г. На працу ён наняў да 6 мясцовых сялян (уключаючы падлеткаў). Культурны пласт быў перакрыты слоем торфу ў 1,5 м. Пазней на гэтай стаянцы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку былі знойдзены прылады працы і кераміка паўночнабеларускай культуры.

Стаянка Асавец-1 стала першым з дзесятка археалагічных помнікаў вядомага ў свеце Крывінскага тарфяніку, месца старажытных паселішчаў узростам да 6 тысяч гадоў. З другой паловы 1960-х тарфянік даследваў Міхась Чарняўскі, затым яго сын Максім.
👍14🔥5
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Не маюць гістарычнай каштоўнасці». У Лагойску зносяць графскія стайні

На тэрыторыі былой рэзідэнцыі Тышкевічаў бульдозеры руйнуюць гістарычны будынак, які называюць «баракам», а яго драўляныя часткі спальваюць.

https://nashaniva.com/358175

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
🤬35😐3👎2😱2
Чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920-х?

Пра гэта ў расійскім часопісе «Журнал Фронтирных Исследований» піша доктар гістарычных навук Яўген Кодзін. У 1920-х правядзенне беларусізацыі меркавалася не толькі ў межах БССР, але і ў рэгіёнах РСФСР з кампактным пражываннем беларусаў. Гэта значыць ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях – з вывучэннем у школах першай ступені беларускай мовы, а ў школах другой ступені курса беларусазнаўства.

Са Смаленшчыны паведамлялася: калі ў 1926/27 годзе ў 18 школах першай ступені на беларускую мову былі пераведзеныя першыя групы навучэнцаў, то на 1927/28 год ужо 36 школ першай ступені «пачалі беларусізавацца».

Аднак у рэальнасці беларусізацыя адбывалася фармальна. Яна не атрымала належнай падтрымкі мясцовых уладаў, якія не ўспрымалі задачу як прыярытэтную і не адчувалі запыту з боку жыхароў. У самым пачатку 1930-х гадоў у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях ад правядзення беларусізацыі адмовіліся.
😢135👍1😁1😐1
Forwarded from Наша Ніва
У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы

Армейскі стаж 26 гадоў.

https://nashaniva.com/358291

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
😡19💩12😁1
Forwarded from Historyja
Ноччу 30 на 31 снежня 1917 года бальшавікі разагналі Першы Усебеларускі З'езд.
🤬23🤯2👎1🔥1
Forwarded from Historyja
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай дзяржаве. На той час гэта была вялікая перамога, бо была і задума, каб вайскоўцы прысягалі СНД" - піша Зміцер Гурневіч.
👍38🔥1
Канешне, вы глядзелі фільм "Карнавальная ночь", магчыма, нават, і фільм "Дайте жалобную книгу". Хутчэй за ўсё вы чулі савецкі і расейскі нефармальны гімн танкавых войскаў "Тры танкісты". Аўтар гэтых гітоў - Барыс Ласкін, які нарадзіўся ў Воршы. Запрашаем паглядзець ролік пра Барыса Ласкіна і ягоныя творы.

Лайкі, каментары, рэпосты вельмі вітаюцца, калі для вас гэта бяспечна.
👍172🤔2🥴2🎉1
Сябры, з надыйшоўшым! Жадаем усім міру, сканчэння тэрору і вольнай Беларусі! Дзякуй, што вы з намі! Жыве Беларусь!!! 🤍❤️❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
62👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуй Богу, украінцы выратавалі Святога Мікалая і падарылі яму новыя сані.

Ролік аб пераходзе Святым Мікалаем украінскай мяжы быў зроблены ў адказ на расейскае відэа, у якім расейцы забіваюць Мікалая ракетай. Самі ж застаюцца з камуністычным Дзедам Марозам. Маўляў, ім ня трэба нічога заходняга.

Між тым вобраз Святога Мікалая існаваў у Расейскай імперыі. Аднак у 1929 годзе ўжо ў Савецкай імперыі бальшавікі ў запале антырэлігійнай барацьбы афіцыйна забаранілі святкаваць Раство і нават ёлкі як "буржуазны, папоўскі і антысавецкі звычай". У апалу трапіў і Мікалай.

Але з 1 студзеня 1936 года камуністычнаеае кіраўніцтва вырашыла пакласці канец "леваму загібу" у барацьбе з ёлкамі. Вечназялёнае дрэва вяртаюць дзецям, Раство падмяняюць Новым годам, а замест Святога Мікалая з'яўляецца знаёмы нам Дзед Мароз. Праз год саветы ўпершыню дадалі яму Снягурку - дзяўчыну з нявызначанай радаслоўнай: яна нібыта ўнучка Дзеда, але пра ейных бацькоў - дзяцей старога - нічога не вядома. 😅
🥰25👍113🤯3
1 студзеня 1919 г. у Смаленску створаная напярэдадні пад кантролям Масквы Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусіі абвесціла стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусіі (ССРБ). Маніфест спачатку з'явіўся на расейскай мове і толькі 19 студзеня на беларускай.

Першапачаткова бальшавікі працівліся з'яўленню незалежнай беларускай дзяржавы. У снежні 1917 года яны разагналі I Усебеларускі з'езд, які меўся вырашыць далейшы лёс нашай краіны. Аднак абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года змусіла іх змяніць пазіцыю на больш гнуткую і перахапіць ініцыятыву.

"З гэтага часу, - было запісана ў маніфесце, - ўся ўлада на Беларусіі належыць толькі Саветам працоўных, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў". "Прадажная буржуазная Беларуская Рада, з "народнымі міністрамі" абвяшчаліся па-за законам, а ўсе законы, дамовы, пастановы, загады і распараджэнні Рады БНР - несапраўднымі. Такім чынам, бальшавікі прызналі ролю БНР у станаўленні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Рашэнне аб стварэнні ССРБ адмоўна сустрэлі партыйныя і савецкія работнікі Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерній. Так, віцебскія камуністы сцвярджалі, што "край ужо даўно русіфікаваны, мовы і нацыянальнай культуры няма", "беларускіх тэндэнцый у шырокіх пралетарскіх і сялянскіх масах не мелася і няма", і называлі абвяшчэнне рэспублікі "інтэлігентнай задумай захварэўшых нацыяналізмам таварышаў з Беларускага камісарыята і іншых ". Прыкладна тое ж казалі і магілёўскія бальшавікі.

Праз цяжкое знешнепалітычнае становішча камуністы разглядалі новую рэспубліку выключна як буфер у вайне з суседзямі. 27 лютага 1919 года яны злілі яе ў марыянеткавую квазідзяржаву ў Літоўска-Беларускую ССР (ЛітБел).

Аднавілі ж ССРБ (пазней - БССР) ужо ў 1920 годдзе. 31 ліпеня ў Менску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці Беларускай Савецкай Рэспублікі. Аднак сапраўдную незалежнасць наша рэспубліка атрымала толькі праз 70 гадоў.

Маніфест аб стварэнні ССРБ. НАРБ ф. 60. воп. 3. спр. 432. стр. 1-4
😢7👍5🤔3😡3🤣2💔1
Forwarded from Historyja
У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 года ў Смаленску бальшавікамі была абвешаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў.

ССРБ было адказам бальшавікоў на стварэнне беларускай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі.
👍14🤯1💩1🙈1
Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" распавядае пра Рамана Скірмунта - выбітнага палітыка і буйнога землеўладальніка, які стаяў у вытокаў БНР і на пэўны момант узначаліў яе ўрад у ролі прэм'ер-міністра. Ён меў у гаспадарцы цукровы завод, бровар, фабрыку сукна, вадзяны млын, а таксама збудаваў касьцёл, лякарню. У часы калі яго родны маёнтак Парэчча быў пад Польшчай, адыйшоў ад палітыкі, але так званае вызваленне Савецкай Арміей у выніку стала для Скірмунта фатальным. У 1939 годзе быў растраляны мясцовымі сялянамі па загадзе савецкага камісара Холадава, адмовіўшыся пры гэтым капаць сабе магілу.
👍215💩3🤡1🥴1