Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.36K photos
95 videos
2 files
823 links
Download Telegram
#этнаграфія, #Костка

❄️ Трошкі зімовых сюжэтаў ад беларускага этнографа Вячаслава Косткі.

Падчас экспедыцыі 1903-1904 гг. ён наведаў родную Магілёўшчыну, на здымках тутэйшыя вёскі ды іх жыхары.❤️

(крыніца: калекцыя РЭМ)
26👍2
Forwarded from Historyja
Як саветы са святам Божага Нараджэння змагаліся.

Больш тут
😢4👍3😡1
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі

Запушчаны сёння партал «Гісторыя Беларусі» — сучасны рэсурс з інтэрактыўнымі тэхналогіямі. Кіраўнік тэхкаманды — Павел Лібер.

https://nashaniva.com/358058

Без VPN — па гэтай спасылцы.
👍224😁3
Шаноўныя сябры, усім шчаслівага Раства і Калядаў!
👍19🎉117🎄2
Старонка з "Беларускага работніцка-сялянскага календара" (выдадзены ў Менску ў выдавецтве "Савецкая Беларусь"), за снежань 1924 года, дзе каталіцкія каляды 25-26 чысла пазначаны выходнымі.
🔥242
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Калядны студэнцкі
падарунак 1930-х.
Талён на права атрыманьня БАЦІНАК ЖАНОЧЫХ і КАЛЁШ МУЖЧЫНСКІХ да 25.12.1932 г. Зачынены Студэнцкі Кааператыў
г. Менск.
#Дакументы
#Каляды
#Студэнты
#Кааперацыя
👍17
Беларусы заўважылі ў дзяржустановах ідэалагічныя метадычкі з фэйкам пра БНФ і «моцнага лідара» Аляксандру Лукашэнку, які нібыта за трыццаць год адвёў краіну ад бездані. Але ж 1994 год, да якога апелююць аўтары гэтага прапагандысцкага тэксту — не падзеі Другой сусветнай вайны, а найноўшая гісторыя Беларусі, у краіне шмат жывых сведкаў і ўдзельнікаў гэтага часу. Тады на каго разлічаны настолькі нахабнае перакручванне фактаў і хлусня?

«У краіне няма візіі будучыні, і патлумачыць, дзеля чаго гэта ўсё, ніводны ідэолаг талкова не можа», - гаворыць у экспрэс-каментары «Салідарнасці» сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч.
💯8🤡3👍2🤬1
90 гадоў таму была выяўлена першабытная стаянка на Крывінскім тарфяніку

У 1925 г. было вырашана асушыць велізарнае балота (тарфянік), якое знаходзілася за 2,5 км на поўдзень ад в. Асавец (Бешанковіцкі раён) у левабярэжжы р. Крывінка. Калі капалі глыбокія канавы, рабочыя трапілі на косці і чарапкі посуду. Тэхнік перадаў адзін з прадметаў батаніку Дактураўскаму, а той – Канстанціну Палікарповічу, выбітнаму беларускаму археолагу (на фота).

Першыя раскопкі стаянкі прайшлі пад кіраўніцтвам Палікарповіча ў жніўні-верасні 1934 г. На працу ён наняў да 6 мясцовых сялян (уключаючы падлеткаў). Культурны пласт быў перакрыты слоем торфу ў 1,5 м. Пазней на гэтай стаянцы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку былі знойдзены прылады працы і кераміка паўночнабеларускай культуры.

Стаянка Асавец-1 стала першым з дзесятка археалагічных помнікаў вядомага ў свеце Крывінскага тарфяніку, месца старажытных паселішчаў узростам да 6 тысяч гадоў. З другой паловы 1960-х тарфянік даследваў Міхась Чарняўскі, затым яго сын Максім.
👍14🔥5
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Не маюць гістарычнай каштоўнасці». У Лагойску зносяць графскія стайні

На тэрыторыі былой рэзідэнцыі Тышкевічаў бульдозеры руйнуюць гістарычны будынак, які называюць «баракам», а яго драўляныя часткі спальваюць.

https://nashaniva.com/358175

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
🤬35😐3👎2😱2
Чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920-х?

Пра гэта ў расійскім часопісе «Журнал Фронтирных Исследований» піша доктар гістарычных навук Яўген Кодзін. У 1920-х правядзенне беларусізацыі меркавалася не толькі ў межах БССР, але і ў рэгіёнах РСФСР з кампактным пражываннем беларусаў. Гэта значыць ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях – з вывучэннем у школах першай ступені беларускай мовы, а ў школах другой ступені курса беларусазнаўства.

Са Смаленшчыны паведамлялася: калі ў 1926/27 годзе ў 18 школах першай ступені на беларускую мову былі пераведзеныя першыя групы навучэнцаў, то на 1927/28 год ужо 36 школ першай ступені «пачалі беларусізавацца».

Аднак у рэальнасці беларусізацыя адбывалася фармальна. Яна не атрымала належнай падтрымкі мясцовых уладаў, якія не ўспрымалі задачу як прыярытэтную і не адчувалі запыту з боку жыхароў. У самым пачатку 1930-х гадоў у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях ад правядзення беларусізацыі адмовіліся.
😢135👍1😁1😐1
Forwarded from Наша Ніва
У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы

Армейскі стаж 26 гадоў.

https://nashaniva.com/358291

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
😡19💩12😁1
Forwarded from Historyja
Ноччу 30 на 31 снежня 1917 года бальшавікі разагналі Першы Усебеларускі З'езд.
🤬23🤯2👎1🔥1
Forwarded from Historyja
"31 снежня 1992 года ўвесь асабовы склад беларускага войска ўпершыню прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу і ягонай дзяржаве. На той час гэта была вялікая перамога, бо была і задума, каб вайскоўцы прысягалі СНД" - піша Зміцер Гурневіч.
👍38🔥1
Канешне, вы глядзелі фільм "Карнавальная ночь", магчыма, нават, і фільм "Дайте жалобную книгу". Хутчэй за ўсё вы чулі савецкі і расейскі нефармальны гімн танкавых войскаў "Тры танкісты". Аўтар гэтых гітоў - Барыс Ласкін, які нарадзіўся ў Воршы. Запрашаем паглядзець ролік пра Барыса Ласкіна і ягоныя творы.

Лайкі, каментары, рэпосты вельмі вітаюцца, калі для вас гэта бяспечна.
👍172🤔2🥴2🎉1
Сябры, з надыйшоўшым! Жадаем усім міру, сканчэння тэрору і вольнай Беларусі! Дзякуй, што вы з намі! Жыве Беларусь!!! 🤍❤️❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
62👍5