Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.36K photos
95 videos
2 files
822 links
Download Telegram
Forwarded from Спадчына
Можа каму будзе цікава: на сайце Віленскай універсітэцкай бібліятэкі апублікавана крутая калекцыя фотаздымкаў беларусаў, зробленых беларускім археолагам і краязнаўцам Міхаілам Кусцінскім каля 1866 года ў Полацкім і Лепельскіх паветах. Таксама ёсць некалькі фотаздымкі археалагічных старажытнасцей з Лепельшчыны.

Не бачу, каб сёння да гэтых фота была нейкая ўвага. А вось Смоліч у 1919 годзе публікаваў здымкі Кусцінскага, праўда, не падаючы аўтарства.
👍31🔥4
Якія рэчы бралі з сабою людзі, якіх нацысты дэпартавалі з Вены ў Малы Трасцянец?

У артыкуле прафесаркі гістарычнай археалогіі Венскага ўніверсітэта Claudia Theune нагадваецца, што з мая па кастрычнік 1942 года каля 10 тысяч чалавек былі дэпартаваныя з Вены цягнікамі ў Малы Трасцянец і забітыя там пры масавых расстрэлах.

Пры будаўніцтве мемарыяла ў 2017-2018 гадах супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі знойдзеныя рэчы, якія належалі ахвярам і маюць выразную сувязь з Венай ці Аўстрыяй (пра гэта сведчаць надпісы).

Частка рэчаў адпавядала тым інструкцыям, якія даваліся пры дэпартацыі (посуд), а частка была індывідуальным выбарам людзей. Гэта такія прадметы як расчоскі, акуляры, флаконы для духаў, скрыначкі з крэмам, кішэнныя нажы, грошы і ключы ад маёмасці, якая засталася на радзіме. Знойдзеныя ў Малым Трасцянцы рэчы былі перададзеныя ў Дом гісторыі Аўстрыі. На фотаздымку – скрыначка для крэму для скуры Nivea, вырабленая на прадпрыемстве ў Вене.
😢16❤‍🔥1
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускага акадэмічнага супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульнае еўрапейскае адукацыйнае прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.
Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.
Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галін гуманітарных, навуковай дзейнасцi.
Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.
Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы?
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года.
Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.
👍6🔥1
Forwarded from Historyja
Плошча, 19 снежня 2010 года.
❤‍🔥22👍6💔31
Forwarded from Historyja
20 снежня 1994 года дэпутат да БНФ Сяргей Антончык выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання з дакладам аб карупцыі ў атачэнні прэзідэнта Лукашэнкі. Новы кіраўнік дзяржавы загадаў начальніку ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Фядуту, каб даклад не з'явіўся ў газетах.

Аднак Фядута ў знак пратэсту загадаў, каб дзяржаўныя газеты дэманстрацыйна выйшлі з белымі плямамі. Хутка Фядуту звольнілі, а ў дачыненні Антончыка была распачатая крымінальная справа. Ужо ў 1995 годзе абраны народам прэзідэнт забараніў друкаваць у Беларускім доме друку беларускія незалежныя газеты, а новым галоўным рэдактарам выдання "Советская Белоруссия" стаў Павел Якубовіч.
👍9🤬7🤮1🫡1
Катавалі, забівалі, фальсіфікавалі дакументы, груба парушалі сацыялістычную законнасць, прысвойвалі маёмасць рэпрэсаваных. Чыімі спадкаемцамі лічыць сябе сучасны КДБ Беларусі?
20 снежня КДБ адзначае Дзень супрацоўнікаў органанаў дзяраўнай бяспекі. У гэты дзень у 1917 г. была створана Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам - карны орган савецкай улады, пазней перайменаваны ў ОГПУ-НКВД-МГБ-КГБ.

Узгадаем, да якіх злачынстваў датычныя папярэднікі з НКВД:

З дакладной вайсковага пракурора войскаў НКВД Сакалоўна на імя сакратара ЦК КПБ БССР Панамарэнкі ад 28.04.1939

...за перыяд са снежня 1938 г. арыштавана за найгрубейшыя парушэнні законнасці па НКВД БССР 35 работнікаў.

... Да цяперашняга часу справы аб гэтых асобах знаходзяцца ў следстве - 8, у судзе - 7, асуджаныя - 20. Да асуджаных Ваенным Трыбуналам прыменены меры крымінальнага пакарання: Вышэйшая мера пакарання (расстрэл) - 5, 10 гадоў - 9, 5-7 гадоў - 6.

....Склад злачынстваў гэтых асоб заключаецца ў вынясенні незаконных прыгавораў, стварэнні правакацыйных спраў, незаконных арыштах.

.... У вытворчасці асабліваўпаўнаважанага НКВД БССР знаходзяцца для расследавання дзясяткі заяў і скарг аб гэтых скрыўленнях. Вось некаторыя прыклады ўжо расследаваных скаргаў і заяў, па якіх вінаватыя яшчэ не прыцягнуты да адказнасці.

1. ФРАНЦКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч - б. супрацоўнік Гомельскага гараддзела, пры допытах восенню 1937 г. забіў 2-х зняволеных - КРУКОЎСКАГА і БЕЛЬМАН. ФРАНЦКЕВІЧ працуе ў Следчасці Магілёўскага аблупраўлення.

2. Пам(очнік) оперупаўнаважанага Хойніцкага раённага аддзялення - ЧУПІЛІН Міхаіл Мікалаевіч. На працягу 1938 г. складаў ілжывыя пратаколы допытаў і вочных ставак. Завочна склаў пратакол допыту ТЫТАРУНІСА, абвінавачваючы яго ва ўдзеле ў шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі. ... Ілжывыя пратаколы допытаў сведкаў ПРАКАЦЕНКА, СТОМА, ЕРАФЕЕВА.

3. Нач. Полацкага гараддзела ДАБРАСЭРДАЎ і супрацоўнікі - ЗЕЛЬДЫН і НІКІЦІН - арганізавалі пры арыштным памяшканні НКВД так названую “парылку”, неабгрунтавана рабілі арышты і рабілі падробкі ў пратаколах допыту.

4. Начальнік Глускага РА НКВД СЯМЕНЕНКА Міхаіл Еўстратовіч. У Райкам КП(б) паведамляў ілжывыя звесткі аб камуністах, настойваючы на ​​выключэнні іх з партыі. Выключана больш за 50 чал. затым адноўленых. Па такіх жа фальсіфікаваных матэрыялах рабіў арышты, прымушаючы пісаць ілжывыя даведкі аб сац. становішчы і паводзінах гр-н старшыні Антонаўскага с/с БАРАНАВА. Вымушаў у арыштаваных паказанні.

5. Следчы следчасці НКВД БССР ЛЕБЯДЗЕЎ пры допыце арыштаванага па неабгрунтаваных матэрыялах члена ВКП(б) АЛЕЙНІКАВА прычыніў яму калецтва (зламаў рабро).

6. Нач. Асвейскага РА НКВД Краснікаў падпісаў ілжывую даведку аб к/р дзейнасці ДЗЯМІДАВА, які быў арыштаваны, пад мерамі фізічнага ўздзеяння з боку супрацоўніка ЗЕЛЬДЗІНА Залмона даў відавочна выдуманыя паказанні пра сябе і расстраляны.

З даведкі на аднаго з люцейшых катаў НКВД БССР Самуіла Шліфенсана ад 26.11.1938
...Асабіста ШЛІФЕНСАН і па яго ўказаннях таксама і былы Начальнік 3-га Аддзялення ДАВІДЗЕНКА стварылі ў Магілёўскай турме 2 асаблівыя так званыя «рэжымныя» камеры, з якіх былі выкінуты тапчаны і нары і былі створаны вельмі цяжкія ўмовы, значна праўзыходныя звычайны карцэр.

З дакладной сакратару Гомельскага Абкама КП(б)Б тав. Жыжанкову г. Гомель, канец 1938 г.
У Гомельскім УНКВД БССР сядзяць ворагі ШЛІФЕНСОН, РАВІНСКІ, СУРОЎ. ...Гэтыя людзі арыштаваных дапытвалі так, што ўсе арыштаваныя прызнаваліся: для гэтага іх білі, здзекаваліся з іх, уладкавалі адмысловую камеру “парылку”, дзе ў неверагоднай задусе і спякоце людзі маглі толькі стаяць, людзі страчвалі прытомнасць і таму прызнаваліся. Цалкам зразумела, прызнаваліся і тыя, хто памылкова быў арыштаваны.
🤬17🔥2👍1🤮1
З аглядальнай даведкі па архіўна-следчай справе No 394 на ГЕПШТЭЙНА Аляксандра Міхайлавіча, 1908 года нараджэння, ураджэнца гор. Адэсы, былога начальніка 3 аддзела УДБ НКВД БССР і СЕРЫШАВА Васіля Міхайлавіча, 1902 года нараджэння, ураджэнца гор. Іркуцка, былоша нам. начальніка таго ж аддзела. Складзена следчым КДБ Кірылавым 1 лістапада 1955 г.
...
У перыяд 1937-1938г.г. па ўказанні ГЕПШТЭЙНА І СЕРЫШАВА ў масавым парадку адбываліся арышты савецкіх грамадзян, як па нацыянальным, так і па іншых прыкметах без дастатковых да гэтага падстаў, значная колькасць якіх хавалася ад кіраўніцтва НКВД СССР. Замест вынясення пастаноў аб узбуджэнні крымінальнага пераследу, як сістэма, складаліся даведкі на арышт незалежна ад наяўнасці кампраматэрыялаў на арыштаваных.

…(ГЕПШТЭЙНАМ) наўмысна фальсіфікаваліся накіраваныя на разгляд НКВД СССР /да 47% /т.зв. альбомныя даведкі, якія служылі адзіным дакументам, па якіх выконваліся рашэнні па справах.

Па ўказанні ГЕПШТЭЙНА І СЕРЫШАВА, якія кіравалі следчай працай, апаратам 3 аддзела УГБ і асабіста імі, як правіла, ужываліся меры фізічнага ўздзеяння, у шэрагу выпадкаў садысцкія, у выніку чаго мелі месца факты смерці арыштаваных на допытах, а таксама здабываліся ад арыштаваных выдуманыя і правакацыйныя паказанні на сябе і іншых асоб, якія на падставе гэтых "паказанняў" пасля падвяргаліся арышту.

Супрацоўнікам, якія праводзілі следства па справах, ГЕПШТЭЙНАМ даваліся ўказанні шляхам прымянення мер фізічнага ўздзеяння дамагацца "прызнацельных" паказанняў ад аднаго да трох арыштаваных у суткі.

Як устаноўлена папярэднім і судовым следствам па справе ГЕПШТЭЙНА І СЯРЫШЭВА масавыя збіванні арыштаваных мелі месца на працягу верасня 1937 - мая 1938 года.

У працэсе следства па гэтай справе ўстаноўлена, што ў контррэвалюцыйных мэтах па дамоўленасці з Берманам (кіраўнік НКВД БССР 1937-38) у Менскай турме быў арганізаваны т.зв. адмысловы рэжымны карцэр, дзе пакідаліся асуджаныя да ВМП (вышэйная мера пакарання) з мэтай іх допыту ў якасці сведкаў, прычым іх паказанні здабываліся шляхам ужывання да апошніх фізічных мер уздзеяння.

Як бачна з далучанага да справы спісу, пасля асуджэння да ВМП у "асобным корпусе" былі пакінуты: АЛЯКСАНДРОВІЧ М.І., БУХАВЕЦ В.С., ГАРТМАН Ф.І., КРЫМСКАЯ А.М., ЛЕАНЕЎСКАЯ -ШАПІРА М.А., МАСЛОЎСКІ Н.П., ПОРТНЫ М.У., РУБІНШТЭЙН Д.М., ТАРАШКЕВІЧ Б.А., УЗЕФОВІЧ-ОРЫШКЕВІЧ С.І. і іншыя, усяго 270 чалавек.

З наяўнага ў справе акта абследавання паказанняў, атрыманых ад асуджаных да ВМН і змешчаных у "асобным корпусе", 38 чалавек далі "паказанні" на 3439 грамадзян.

Дакумент публікуецца ўпершыню. AAN 2/2478/0/2/128 s. 81-86
🤬9🔥6😢2
Калі "Вялікі тэрор" 1937-38 года пайшоў на спад, шэраг найбольш лютых катаў НКВД былі арыштаваныя, абвіначаныя ў контрэвалюцыйнай дзейнасці і шпіянажы, а таксама ў парушэнні сацыялістычнай законнасці падчас следстваў. Апынуўшыся па той бок турэмных кратаў, энкавэдэшнікі пісалі начальству так званыя "слёзніцы", дзе ўсю адказнасць перакладалі на ворагаў, пракраўшыхся ў кіраўніцва НКВД.

"Мне пра загад № 00762 нічога вядома не было, у гэтай частцы ўсе мае перажыванні і партыйная адказнасць толькі выключна з-за ворагаў народа, якія прабраліся ў нашы органы", - пісаў пасля арышту ў лютым 1939 г. Панамарэнку Сталіну і Берыі былы начальнік аршанскага НКВД Мікалай Шчураў.

14 сакавіка 1939 г. на імя Панамарэнкі была скіраваная нататка "Аб грубым парушэнні рэвалюцыйнай законнасці начальнікам аршанскага гарадзела Шчуравым Н.Р.".
...
"Шчураў Н.Р., 1907 г. нараджэння, чл. ВКП(б) з 1928 г., будучы на ​​кіруючай рабоце ў органах НКВД на працягу 1937—1938 гг. груба парушаў рэв(алюцыйную). законнасць, дапускаў катаванні і выключны садызм падчас допыту арыштаваных, прымушаў такім чынам, даваць выдуманыя паказанні.

Шчураў, будучы начальнікам Аршанскага Гараддзела НКУС незаконна прывёў у выкананне прысуду над 14-цю асуджанымі, насуперак загаду НКВД СССР №00762 ад 26.11.1938 г. (забараніў расстрэлы вязняў), аформіўшы прысуды аб выкананні мінулымі датамі.

Акрамя таго, працуючы начальнікам 3-га аддзялення Магілёўскага УНКВД, стварыў у камеры агентуру, якой даваў варожыя ўстаноўкі збіваць арыштаваных, ствараючы агентам камернікам прывілеі… У выніку варожай працы агентуры агентамі-камернікамі было забіта 8 чалавек".

Шчураў быў звольнены з НКВД і асуджаны на 5 гадоў лагераў. Аднак гэты тэрмін былы садыст НКВД не адбыў да канца. Вядома, што ён удзельнічаў у Другой сусветнай і нават атрымаў шэраг узнагарод.
🤬11👍6🔥3💩1🤡1