Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
“Ціхія адраджэнцы”: Васіль Супрун
🔺Археолаг, краязнавец, паэт Васіль Супрун (1926-2007) разам з равеснікамі ў 1946 годзе стварыў патрыятычную антысталінскую арганізацыю “Чайка”
🔺Яе ўдзельнікі жылі ў Слоніме, Баранавічах, Наваградку, Пінску і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. За гэта ён быў пакараны 25 гадамі зняволення.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/cichija-adradzency-vasil-suprun/

👍13❤8
100 год беларускаму кіно
17 снежня 1924 года ўрад БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ўласнай кінавытворчасці і стварэнні для гэтага спецыяльнага ўпраўлення «Белдзяржкіно».
Праект “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” распавядае пра 10 стужак, якія могуць перакуліць уяўленне пра беларускае кіно.

YouTube
100 год беларускаму кіно. Распавядаем пра фільмы з залатой скарбонкі айчыннага кіно
Вітаем у чарговай серыі “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе”. А вы ведалі, што ў беларускага кіно ў гэтым годзе круглы юбілей? СТО ГОД спаўняецца!
Распавядаем пра 10 стужак, якія могуць перакуліць вашае ўяўленне пра наш кінематограф (або канчаткова заблытаць).…

👍15
"Прастытутка", "Каліноўскі", "Бураціна" ды іншыя. Кінакрытык Максім Жбанкоў у праекце "100 год белкіно" падрабязна распавядае пра гісторыю станаўлення нацыянальнай кінавытворчасці ў розныя перыяды.
YouTube
Стагоддзе беларускага кіно. Экспрэс-версія | #стогодкіно
Сто год беларускага кіно за 1 хвіліну? Лёгка!
Глядзіце, як гэта зрабіў рэжысёр і аўтар ідэі праекта "Сто год беларускага кіно" Арцём Лобач @ArtsiomLobach
.
.
.
Ад 1920-х да 2010-х — усе дзесяць выпускаў тут: https://youtube.com/playlist?list=PLn91hA55M…

❤10
Партрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка гісторыі для 11-га класа, а самі падручнікі па гісторыі перапісвалі за Лукашэнкам ажно сем разоў.
Паўстанне 1863-1864 гадоў апісваецца асцярожна-нейтральна, выразна прасоўваецца антыпольскасць, пракурорскі дапаможнік «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» не грэбуе яўнымі фальсіфікацыямі. Якія яшчэ змены адбыліся ў беларускіх падручніках па гісторыі і наколькі яны крытычныя? Пра гэта распавёў Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падчас прэзентацыі даследавання «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі».

🤬24🤡6🤮2👍1
Forwarded from Беларускі піонэр
#афішыбсср
Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавяльможнасць" і "Кастусь Каліноўскі".

🔥17❤🔥3🍌2
Forwarded from Спадчына
Можа каму будзе цікава: на сайце Віленскай універсітэцкай бібліятэкі апублікавана крутая калекцыя фотаздымкаў беларусаў, зробленых беларускім археолагам і краязнаўцам Міхаілам Кусцінскім каля 1866 года ў Полацкім і Лепельскіх паветах. Таксама ёсць некалькі фотаздымкі археалагічных старажытнасцей з Лепельшчыны.
Не бачу, каб сёння да гэтых фота была нейкая ўвага. А вось Смоліч у 1919 годзе публікаваў здымкі Кусцінскага, праўда, не падаючы аўтарства.

👍31🔥4
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Якія рэчы бралі з сабою людзі, якіх нацысты дэпартавалі з Вены ў Малы Трасцянец?
У артыкуле прафесаркі гістарычнай археалогіі Венскага ўніверсітэта Claudia Theune нагадваецца, што з мая па кастрычнік 1942 года каля 10 тысяч чалавек былі дэпартаваныя з Вены цягнікамі ў Малы Трасцянец і забітыя там пры масавых расстрэлах.
Пры будаўніцтве мемарыяла ў 2017-2018 гадах супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі знойдзеныя рэчы, якія належалі ахвярам і маюць выразную сувязь з Венай ці Аўстрыяй (пра гэта сведчаць надпісы).
Частка рэчаў адпавядала тым інструкцыям, якія даваліся пры дэпартацыі (посуд), а частка была індывідуальным выбарам людзей. Гэта такія прадметы як расчоскі, акуляры, флаконы для духаў, скрыначкі з крэмам, кішэнныя нажы, грошы і ключы ад маёмасці, якая засталася на радзіме. Знойдзеныя ў Малым Трасцянцы рэчы былі перададзеныя ў Дом гісторыі Аўстрыі. На фотаздымку – скрыначка для крэму для скуры Nivea, вырабленая на прадпрыемстве ў Вене.

😢16❤🔥1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускага акадэмічнага супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульнае еўрапейскае адукацыйнае прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.
Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.
Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галін гуманітарных, навуковай дзейнасцi.
Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.
Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы?
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года.
Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.

CPVA
Academic research project grants in the framework of EU4Belarus: Support for advanced learning and training (SALT III) programme…
Webinar on EU4Belarus SALT III Academic Research Project Grants Important documents View important documents Informative video Presentation Questions and Answers 1-47_03-14 Objective The global objective of this call for proposals is to support Belarusian…
👍6🔥1