Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.36K photos
95 videos
2 files
820 links
Download Telegram
Анлайн-дыскусія "Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці"

Шаноўныя каляжанкі і шаноўныя калегі, далучайцеся да нашай дыскусіі "Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці" 9 снежня 2024 а 14-й гадзіне па менскім часе, будзем вельмі рады!

У 1975 годзе ў Менску выйшла кніга «Я з вогненнай вёскі...» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка з аповедамі сведак, з якіх складаецца маштабная карціна пакут і жахлівых злачынстваў, учыненых пад нямецкай акупацыяй. Кніга адыграла важную ролю ў савецкай культуры памяці, была перакладзеная на розныя мовы і паўплывала на дакументальную прозу – у тым ліку беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

У лістападзе 2024 г. Томас Вайлер зрабіў першы пераклад кнігі на нямецкую мову. З гэтай нагоды інтэрнэт-партал dekoder.org стварыў серыю матэрыялаў, якая падкрэслівае гістарычнае і літаратурнае значэнне кнігі.

У рамках дыскусіі мы абмяркуем беларускую палітыку памяці пачынаючы з 1970-х гадоў, а таксама стварэнне і рэцэпцыю кнігі. Як гэты праект мог быць рэалізаваны ва ўмовах свайго часу? Якую ролю адыгралі тагачасная ваенная літаратура і дакументальная проза ў крытычным асэнсаванні падзей Другой сусветнай вайны? Якія новыя перспектывы на выжыванне ў вайне адкрыліся ва ўспамінах сведак? Як нацысцкія злачынствы разглядаліся ў нямецкай і беларускай гістарыяграфіі і юстыцыі? Як Другая сусветная вайна эксплуатуецца ў ідэалогіі аўтарытарнай Беларусі сёння?

Уступнае слова:
Віктар Шадурскі, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі, Універсітэт Уроцлава
Эксперткі і эксперты:
Томас Вайлер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін
Ніна Велер, Цэнтр літаратурных і культурных даследаванняў Асацыяцыі Лейбніца
Аляксандр Фрыдман, Унівесітэт ім. Гейнэ, Дзюсельдорф
Францыска Экселер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін

Мадэрацыя:
Адам Керпель-Фроніюс, Фундацыя Мемарыял ахвярам Халакосту, Берлін
Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сінхронным перакладам.

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы.
👍93
У выдавецтве Brill выйшла новая манаграфія, прысвечаная аналізу мапы Полацкага княства 1580 года. На англійскай мове. PDF у вольным доступе.
👍18🔥3
Forwarded from ByProsvet
🤓 7 снежня 1921 г. у Радашкавічах Браніслаў Тарашкевіч стварыў першую суполку Таварыства беларускай школы. Сябры ТБШ адкрывалі бібліятэкі, выдавалі кнігі, спрыялі творчым ініцыятывам. Дзейнасць забаранялі двойчы: у 1936 г. улады Польшчы і ў 2021 г. улады Беларусі. «Давайце лічыць гэта прызнаннем», – прапанавала Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні ТБШ.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12🥰63
Што вядома пра гомельскіх стараст Красінскіх і іх ўплыў на развіццё Гомельшчыны?

Змаганне за спадчыну, інтрыгі, здрады і міжканфесійная канкурэнцыя – на аснове гэтых артыкулаў калісьці здымуць захапляльны серыял. Гэтай публiкацыяй у выданні "Мова Гомель" пачынаецца вялiкi эксклюзiўны матэрыял з пяцi частак пра невядомыя старонкі гiсторыi Гомельшчыны, звязаныя арыстакратычным родам Красiнскiх. Цыкл артыкулаў падрыхтаваны на аснове архіўных крыніц, якія раней не публікаваліся.

Захапляльны цыкл матэрыялаў пра шляхецкі род, гісторыя якога паўплывала на развіццё Гомельшчыны, падрыхтаваў гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў на старонцы «Мова Гомель» у Фэйсбук.
🔥12👍5🤡2🎉1
Анлайн круглы стол: "Выкарыстанне вуснагістарычных інтэрвію ў экспазіцыях музеяў і інтэрнэт-праектах Усходняй Еўропы па тэме савецкіх рэпрэсій".

📅 Дата: 9 снежня 2024 года

🕕 Час пачатку:

18:00 (Варшава)
19:00 (Вільня)
20:00 (Менск)

Арганізатары:
Беларускі інстытут публічнай гісторыі і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Запрошаныя эксперты - вядомыя адмыслоўцы ў галіне вуснай гісторыі і музеязнаўства:

Алесь Смалянчук
Ірына Кашталян
Аляксей Ластоўскі
Андрэй Мастыка
Святлана Курс (Катынскі музей, Варшава) ды інш.

Як далучыцца?
📌 Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца: Рэгістрацыя ў Zoom

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце пацверджанне з спасылкай для ўваходу ў канферэнцыю.

‼️ Увага: Для забеспячэння вашай бяспекі:

Не выкарыстоўвайце свае сапраўдныя імёны ў Zoom, калі ёсць рызыкі.
Выкарыстоўвайце псеўданімы.
Не ўключайце відэа і мікрафон без неабходнасці.‼️

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да важнай дыскусіі!
👍10😁1
Forwarded from Historyja
8 снежня 1991 года ў Белавежскай пушчы было падпісана "Белавежскае пагадненне", якое паклала канец існаванню Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Беларусь ды іншыя краіны сталі зноў свабодныя і незалежныя.
20👍11🥰4😢1🙈1
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі пачынае конкурс на даследчыя стыпендыі ў Германіі! Даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі ў 2025 г. на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і патрабаванні
7👍4
Forwarded from Спадчына
Будынак Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна па вуліцы Сухая, 25 у Мінску знеслі падчыстую. Застаўся толькі падвал.

#Мінск #знішчэнне #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
🤬21😱2😢1
Аляксей Братачкін: «Наш досвед свабоды, хай прыгнечанай, няхай рэпрэсаванай, вельмі важны для будучыні»
Як аўтарытарызм каланізуе ўсё новыя прасторы?

Слова "беларус" не адразу з'явілася ва ўжытку як саманазва. Нават у пачатку ХХ стагоддзя часта людзі вызначалі сябе як «тутэйшыя», ажно да 1920-х гадоў ішоў працэс распаўсюджвання этноніма.

Магчыма, не ўсе і не адразу адчулі сябе беларусамі, але працэс быў запушчаны. І таксама ў Беларусі пражывалі тады ў вялікай колькасці яўрэі ды іншыя этнічныя групы.

Нават у савецкую эпоху мы можам назіраць зусім розныя варыяцыі ідэнтычнасці.

Працяг размовы з гісторыкам, навуковым супрацоўнікам кафедры публічнай гісторыі Фернуніверсітэта ў Хагене (Германія), сябрам Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксеям Братачкіным.
11😁2👍1🤡1
Беларускія архівы: «культура забароны» і «прэзумпцыя вінаватасці» ў дачыненні да карыстальнікаў

У нямецка-польскай серыі Geschichte im mitteleuropäischen Kontext выйшаў артыкул пра ўплыў палітычных зменаў на доступ да архіваў пасля Другой сусветнай. Адна з частак прысвечана Беларусі (сярод аўтараў артыкула – гісторык Сцяпан Захаркевіч з ЕГУ).

У тэксце адзначаецца: пачынаючы з сярэдзіны 1990-х да заканадаўчых норм сталі дадавацца мясцовыя пісаныя і няпісаныя правілы: беларускія архівы часам уводзілі нават большыя абмежаванні, чым прадугледжвала савецкае заканадаўства. Так, у Нацыянальным архіве працаваць з дакументамі студэнтам было дазволена толькі з 3-га курса.

Колькасць выдадзеных матэрыялаў і час карыстання таксама сталі меншымі, чым прадугледжвалася ў савецкіх нарматывах. Да гэтага дадаюцца шматлікія абгрунтаванні для адмовы ў выдачы дакументаў. Паўстала даволі ўстойлівая «культуры забароны», заснаваная на пэўнай «прэзумпцыі вінаватасці» ў дачыненні да патэнцыйных карыстальнікаў архіваў.
👍9🤬4😢1
Forwarded from ByProsvet
🤓 9 снежня 1891 г. у Менску нарадзіўся паэт Максім Багдановіч*. Аўтар верша «Пагоня». Адзіны прыжыццёвы зборнік – «Вянок». Арыгінал 1913 г. захоўваюць менскі музей творцы, Скарынаўская бібліятэка ў Лондане.

*«Выціскаючы беларускую мову з школы, мы [...] збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13👍2