Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
816 links
Download Telegram
Як распазнаць гістарычныя фэйкавыя навіны? Вебінар для адукатараў і выкладчыкаў

Доктар навук Дагмара Москва (Польская акадэмія навук) падзеліцца думкамі пра прапаганду, якая выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны, і пра тое, як гэтыя гістарычныя наратывы працягваюць ужываюцца для маніпулявання сёння, каб уплываць на грамадскую думку і фарміраваць калектыўную памяць.
Гэты вэбінар таксама дасць практычныя парады, як можна эфектыўна выкарыстоўваць плакаты, фатаграфіі ды іншыя першакрыніцы ў працэсе вывучэння тэматыкі прапаганды і гістарычнай дэзінфармацыі. Будзе прадстаўлены гатовы да выкарыстання адукацыйны набор, распрацаваны, каб дапамагчы ў працы ў класе з тэмамі дэзінфармацыі і канфлікта памяці.

Дата: 3 снежня 2024
Час: 16.00-17.30 CET
Zoom (Мова: ангельская)

Вебінар адбываецца ў межах праекта Hi-story Lessons: Teaching and Learning about 20th-century European History:
https://hi-storylessons.eu/2024/11/how-to-spot-historical-fake-news-case-studies-from-the-second-world-war/
👍7😁4
Амерыканскія даследчыкі: Беларусь пачатку 1990-х – адзіны гістарычны прыклад, які не адпавядае гіпотэзе Фрыдрыха Хаека

Знакаміты эканаміст і філосаф Фрыдрых Хаек сцвярджаў, што палітычная свабода не можа існаваць без прыватнай уласнасці і кантролю над сродкамі вытворчасці. Даследчыкі з некалькіх універсітэтаў ЗША вырашылі праверыць яго гіпотэзу, прапаналізаваўшы дадзеныя з 1789 году.

У выніку толькі Беларусь пачатку 1990-х стала прыкладам краіны, у якой палітычная свабода часова захоўвалася, нягледзячы на жорсткі дзяржаўны эканамічны кантроль.
6🕊2🤨2👍1🔥1
Літоўскі Корпус
Як вядома, разам з польскім войскам пад кіраўніцтвам Вялікага князя Канстанціна быў літоўскі корпус. Грэнадзёрскія палкі і гвардзейскія палкі гэтага корпуса разам з польскімі гвардзейскімі палкамі ўваходзілі ў склад рэзервовага корпуса войскаў Вялікага княства. Літоўскія палкі мелі арганізацыю, абмундыраванне і штандары сярэднія паміж расейскімі і польскімі. Штандары і прапары мелі расейскіх арлоў, аднак на грудзях тых арлоў на шчыце быў не герб маскоўскі (св. Георгій), але літоўская Пагоня.

Спачатку колеры сцяга (1818) былі расейскімі, але затым у 1827-1828 гадах быў уведзены амарантовы (цёмна-чырвоны) колер.

Колер прапараў 1819 г. быў, як і ў Польшчы, белым, а з 1827 г. не толькі гэтыя прапары мелі польскія колеры - белы і амарантовый, але і ўзор іх быў не расейскім, а польскім, і толькі арлы былі расейска-літоўскімі.
———
Нататка ў часопісе "Wiadomości Wojskowe : tygodnik illustrowany wojskowy". 11 лістапада 1917 г., нумар 31-32.

Часопіс выдаваўся ў Менску-Літоўскім, калі там фармаваўся Першы Польскі корпус пад кіраўніцтвам расейскага генерала польскага паходжання Юзэфа Доўбар-Мусніцкага. У корпус уваходзілі вайскоўцы расейскай арміі польскага паходжання, у тым ліку ўраджэнцы Беларусі.
6👍4👎1🔥1
Forwarded from Historyja
"Пайшлі мінскія фіны на фінскія міны"

30 лістапада 1939 года Савецкі Саюз напаў на Фінляндыю. Гэты канфлікт вядомы як talvisota – Зімовая/Зімняя вайна, у выніку якога фіны страцілі частку тэрыторыі, але змаглі абараніцца ад савецкіх акупантаў. Пазней савецкая прапагандай амаль увогуле не ўспамінала пра гэтую вайну, таму што гэта была вялікая параза камуністаў ды яшчэ адбылася ў першыя гады Другой сусветнай вайны, а з часам быў прыдуманы ідэалагічны канструкт «великая отечественная».

"На „зімнюю вайну“ зь Фінляндыяй трапіла больш за 100 тысяч жыхароў Беларусі. Зь іх амаль 10 тысяч загінулі і зьніклі бязь вестак. Гэты канфлікт пакінуў вялікі сьлед у памяці беларусаў. Нават мне малому ў нашай вёсцы даводзілася чуць успаміны па „зімнюю вайну“, пра адмарожаныя ногі і рукі, пра фінскіх зязюль-снайпэраў, ад якіх не было паратунку. То бок вайсковыя страты былі значна большыя, чым абвяшчалася», — перакананы Канстанцін Скуратовіч".
😢19🔥8👍2
“Крутыя беларускі” - серыя з цыкла “Пра гэта вам не раскажуць у школе” распавядае пра лёсы трох яскравых жанчын, якія адыгралі значную ролю у гісторыі і навуцы Беларусі. "Увага - пасля прагляду магчымы некантраляваны ўздым гонару за нашых жанчын!", - папярэджваюць стваральнікі відэа.
🔥14👍84👏2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Расстрелять как бешеных собак" - з такіх заклікаў у СССР пачынаўся "Вялікі тэрор" 1937-1938 гадоў, які забраў жыцці сотняў тысячаў людзей. Камуністычныя рэпрэсіі кіраваныя з Масквы амаль не сціхалі ў Беларусі ад усталявання бальшавіцкай улады да пачатку 1950-х. За гэты час у БССР паводле крымінальных артыкулаў судовымі і пазасудовымі органамі рэпрэсавана - саслана ў лагеры і расстраляна - каля 235,5 тыс. чалавек (паводле афіцыйнай заявы КДБ у 2017 г.). Яшчэ прыкладна 300 тыс. чалавек былі сасланыя і дэпартаваныя па адміністратыўных справах.Такім чынам, ад камуністычных рэпрэсій пацяпрела звыш 530 тыс. жыхароў Беларусі. Гэта болей сённяшняга насельніцтва Гомеля (501 тыс. на 1.01.2024).

Не зважаючы на гэта сучасныя прапагандысты адраджаюць сталінскія традыцыі і зноў заклікаюць да расстрэлаў. Гэтым разам яны заявілі, што гатовыя расстраляць Мікіту Мелказёрава за тое, што ў сваім відэа брогер назваў кіраўніка БССР Панцеляймона Панамарэнку "куском лайна". Мелказёраў прыгадаў, што савецкі правадыр ненавідзеў беларускую мову, прасіў Сталіна расстраляць паболей беларусаў і стаяў за цкаваннем Янкі Купалы.

Прапагандыстам варта памятаць, шмат з тых, хто ў сталінскія часы крычаў "Никакой пощады врагам!", потым пісалі: "Товарищ Сталин, произошла чудовищная ошибка..." і нярэдка самі траплялі ў сырую зямлю з нквдэшнай куляй у патыліцы.
🤬23💯13🔥2👍1
85 год вядомаму ў свеце беларускаму матэматыку Уладзіміру Платонаву

Учора споўнілася 85 год Уладзіміру Пятровічу Платонаву. Ураджэнец вёскі Стайкі Аршанскага раёна (фотаздымак зроблены ў 1973-м) вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў.

Доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік НАНБ, АН СССР, Расійскай, Хенаньскай, Індыйскай акадэмій навук.

У 1987 - 1992 г.г. – прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі. У якасці дэпутата Вярхоўнага Савета актыўна падтрымаў прызнанне нацыянальных сімвалаў дзяржаўнымі. У 1993 - 2001 г.г. – прафесар факультэта матэматыкі Універсітэта Ватэрлоо (Канада). Затым з'ехаў на працу ў Расію.
👍211
Вы, безумоўна, чулі пра вікінгаў - магутных і жорсткіх падарожнікаў на драккарах, якія захоплівалі новыя землі, уздоўж і ўпоперак перасякаючы акіян. Што яны шукалі на землях сучаснай Беларусі? Чым яны тут займаліся, як іх культура паўплывала на развіццё дзяржаўнасці і, нарэшце, куды яны зніклі ? Пра ўсё гэта раскажуць вядучая падкасту "Гістфак" Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч .
👍12👎1🤔1
Цягам некалькіх гадоў пісаў даносы на жыхароў Аршанскага раёна, на супрацоўнікаў аршанскіх мяса- і льнокамбінатаў, на выкладчыкаў мясцовага педагагічнага тэхнікума. Абвінавачваў у шкодніцве, выкрываў нацдэмаўскія ячэўкі і патрабаваў звальнення з працы нелаяльных да савецкай ўлады. Цяжка падлічыць, колькі чалавек ў выніку актыўнай дзейнасці сакратара Аршанскага райкаму кампартыі Рамана Ісакавіча Соскіна трапілі ў ГУЛАГ ці былі расстраляныя.

8 жніўня 1937 года ў апошнім даносе Соскін патрабаваў тэрмінова ачысціць раён ад 8000 "ворагаў" і ўзмацніць аршанскі НКВД, маўляў, слаба працуе. У наступны дзень сакратара выклікалі ў Менск. Як высветлілася, на за ўзнагародай, а каб арыштаваць. Соскіна кінулі ў Менскую турму НКВД. Яго выключылі з кампартыі і абвінавацілі ва "удзеле у контрэвалюцыйнай арганізацыі правых, правядзенні вярбоўкі ў контррэвалюцыйную арганізацыю, якая праводзіла шкодніцкую працу і дыверсійныя акты".

11 красавіка 1938 г. Выяздная сессія Войсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР прызнала былога партыйнага кіраўніка вінаватым адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу БССР і прыгаварыла да вышэйшай меры пакарання з кафіскацыяй маёмасці. Абскардзіць прысуд Соскін не мог. Тагачасны пракурор БССР Новік забараніў разглядаць скаргі асуджаных да расстрэлу.

Палымяны камуніст і ваяўнічы барацьбіт з "ворагамі народу" сам сканаў як "вораг" 29 чэрвеня 1938 года з нквдэшнай куляй у патыліцы недзе ў лесе пад Менскам, можй, і ў Курапатах.

Жонка партыйнага кіраўніка Юлія Соскіна-Цэмехман спачатку страціла працу, а 26 жніўня 1938-га нібыта за "актыўную дапамогу мужу ў правядзенні контррэвалюцыйнай працы (член дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі)" была арыштаваная і сасланая ў Казахстан. Трое дачок Соскіных апынуліся ў дзіцячым дамку, дзе іх выхоўвалі ў любові да правадыра ўсіх народаў.

Раман і Юлія Соскіна былі рэабілітаваныя напрыканцы 1950-х. Аднавіць ў партыі былога першага сакратара аршанскія камуністы наважыліся толькі ў 1990 годзе.

Са ссылкі Юлія Соскіна вярнулася у Менск, дзе памерла ў 1961 годзе. На яе магіле на Ўсходніх могілках дочкі ўсталявалі помнік з імём маці і бацькі. Побач з імём Рамана Соскіна надпіс з памылковым годам смерці "загінуў у 1937 г.".
🤬14👍8💩4👏21🔥1😁1🤯1😢1🎉1
Вернута яшчэ адно імя ахвяры камуністычнага тэрору

На сайце ay.by знайшоў пратакол ператрусу ў Аўсейчыка Васіля Іванавіча. Ператрус адбываўся 10 верасня 1937 году, у Менску на вуліцы Фабрычна-завадская, 28. Яго праводзіў супрацоўнік НКВД БССР Нікіценка. У якасці панятых прысутнічалі Сохар П. і Бабчонак Канстанцін Аляксеевіч.

У адкрытых базах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Аўсейчыка не адшукаў. Ягонае імя можа быць у базе неабгрунтавана рэпрэсаваных у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (налічвае 180 тысяч прозвішчаў). Але з 2018 года НАРБ пазапраўна схаваў яе ад грамадзянаў.

Дзякуючы іншым крыніцам удалося ўстанавіць лёс гэтага чалавека.

Васіль Аўсейчык нарадзіўся ў 1894 годзе ў вёсцы Рожкі, цяпер Гарадзенская вобласць. Яго арыштавалі 10 верасня 1937 года ў межах так званай "Польскай аперацыі". 6 снежня 1937 г. Камісія НКВД і Пракуратуры СССР у складзе наркома Яжова і пракурора Вышынскага асудзіла Васіля Аўсейчыка па артыкуле 68 Крымінальнага кодэкса БССР (шпіянаж) да расстрэлу (пратакол №478). Прыгавор выкананы 29 снежня 1937 года, верагодна, у Менску.

Пасля Указа прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 16.01.1989 справа Аўсейчыка была спыненая праз адсутнасць складу злачынства.

Зараз імя Васіля Аўсейчака дададзена ў базы ахвяраў сталінскага тэрору.
😢216👍2💔2
💬 Вывучаем Беларусь з усіх бакоў

Гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі разважае пра калектыўную ідэнтычнасць беларусаў.

https://racyja.com/by/hramadstva/prafesar-varsauskaha-universitetu-vyvucaem-belarus-z-usich-bakou/
10👍7🔥1🤡1
5 снежня 1936 года VIII Усесаюзны надзвычайны з’езд Саветаў ухваліў новую Канстытуцыю СССР, вядомую як "Сталінская". Яе называлі адным з самых дэмакратычных дзяржаўных законаў свайго часу. Але, як паказала гісторыя, гэта быў амбівалентны дакумент: фармальна дэклараваны як крок наперад у забеспячэнні правоў савецкіх грамадзян, ён адначасова замацаваў дыктатуру камуністычнай партыі.

Для распрацоўкі Асноўнага закону былі створаны 12 камісій. Пасля публікацыі праекта дакумент шырока абмяркоўваўся ў Саюзе. Дыскусіі доўжыліся амаль шэсць месяцаў, на фабрыках, заводах, калгасах і будоўлях праводзіліся дзясяткі тысяч сходаў. Паводле афіцыйных дадзеных, было ўнесена амаль 1,5 млн паправак і прапаноў.

Канстытуцыя СССР 1936 года адмяняла дыскрымінацыю па класавай прыкмеце і гарантавала: недатыкальнасць асобы; свабоду слова, друку, сходаў і веравызнання; права на медыцынскае абслугоўванне і пенсію ў старасці. Менавіта за гэтыя гарантыі Канстытуцыю называлі "Канстытуцыяй пераможнага сацыялізму". Аднак, нягледзячы на гэтыя прынцыпы, на практыцы яна ўмацавала аднапартыйную сістэму і абсалютную ўладу Сталіна.

Прыняцце Канстытуцыі мела некалькі мэтаў:
Унутраная палітыка. Стварыць уражанне пераходу ад рэвалюцыйнага тэрору да "прававой дзяржавы", што павінна было змякчыць абмежаванні для грамадзянаў.
Міжнародны аспект. Прадэманстраваць свету, што СССР развіваецца ў дэмакратычным кірунку і стварае правы для сваіх грамадзян.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта было накіравана на перапыненне хвалі рэпрэсій 1935 года, але іншыя бачаць у гэтым падрыхтоўку да Вялікага тэрору 1937–1938 гадоў, які паглыне сотні тысячаў людзей, у тым ліку стваральнікаў закону.

Крытыкі ўлады падкрэслівалі ілжывы характар Канстытуцыі, якая існавала толькі на паперы.
Нягледзячы на афіцыйную рыторыку пра дэмакратычнасць, Сталінская Канстытуцыя засталася інструментам для ўмацавання рэжыму і пераследу іншадумцаў. Новы Асноўны закон праіснаваў да 1977 года, калі быў заменены "брэжнеўскай" версіяй.

На здымку: Настаўніца чытае калгаснікам арцелі "Камсамолец Гомельшчыны" праект Канстытуцыі СССР ("Звязда", 05.07.1936)
😐7👍4💯4🤬3🤮2