Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
815 links
Download Telegram
Уначы з 28 на 29 лістапада 1961 года ў Гародне на загад камуністычных уладаў быў знішчаны адзін з самых старэйшых храмаў Беларусі - фарны касцёл Вітаўта ці Фара Вітаўта.

Яго гісторыя пачынаецца ў 14 ст. Святыня, у той час яшчэ драўляная, упершыню згаданая ў грамаце вялікага князя Вітаўтаўта у 1389 г. Фара шмат гадоў была цэнтрам духоўнага жыцця горада. У 1584 годзе кароль Стэфан Баторы пісаў езуітам: што гэта самы вялікі і найлепшы ў Вялікім княжэстве Літоўскім храм. Менавіта на загад Баторыя драўляны сабор перабудаваны ў каменны.

Касцёл шматкроць перабудоўваўся, мяняў стылі: рэнесанс, барока, старарасейскі, гатыка. Перажыў ён і канфесійную трансфармацыю: належаў каталікам, праваслаўным, зноў каталікам. Ацалеў і падчас дзвюх разбуральных вайнаў - Першай і Другой сусветнай.

Аднак у пачатку 1960-х сабор як і шэраг іншых святыняў стаўся ахвярай рэпрэсіўнай палітыкі савецкіх уладаў супраць рэлігіі і гістарычнай спадчыны Беларусі. 8 сакавіка 1961 года гарадзенскі выканкам прыняў спецыяльную пастанову №213 аб зносе будынку касцелу на плошчы Савецкай як аварыйнага.

Хаця месца, дзе стаяў касцёл, цяпер пазначана, рэальных планаў па аднаўленні святыні няма. Гэтая страта застаецца сімвалам разбурэння культурнай спадчыны Беларусі.
🤬27😢12💔3👍1🤯1😱1
Форум гістарычных даследванняў Беларусі рады запрасіць вас на анлайн-дыскусію на тэму «Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці”, якая адбудзецца 9 снежня а 14й гадзіне (Менскі час). Разам з Томасам Вайлерам, Нінай Велер, Аляксандрам Фрыдманам, Францыскай Экселер абмяркуем пытанні:
 
Якую ролю адыгралі тагачасная ваенная літаратура і дакументальная проза ў крытычным асэнсаванні падзей Другой сусветнай вайны? Якія новыя перспектывы на выжыванне ў вайне адкрыліся ва ўспамінах сведак? Як нацысцкія злачынствы разглядаліся ў нямецкай і беларускай гістарыяграфіі і юстыцыі? Як Другая сусветная вайна эксплуатуецца ў ідэалогіі аўтарытарнай Беларусі сёння?

Мадэраваць дыскусію будзе гісторык Адам Керпель-Фроніюс. Уступнае слова прагучыць ад сябра нашай дарадчай групы Віктара Шадурскага. Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сінхронным перакладам.
Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы
👍142
‼️Шаноўныя падпісчыкі, УВАГА!!! ‼️

Рашэннем суда Партызанскага раёну Менску ад 28 лістапада 2024 года тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. ‼️

Калі вы ў Беларусі ці для вас гэта небяспечна, раім адпісацца ад нашага канала. Беражыце сябе!!!‼️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬3811👏5🤯3😢1
Як распазнаць гістарычныя фэйкавыя навіны? Вебінар для адукатараў і выкладчыкаў

Доктар навук Дагмара Москва (Польская акадэмія навук) падзеліцца думкамі пра прапаганду, якая выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны, і пра тое, як гэтыя гістарычныя наратывы працягваюць ужываюцца для маніпулявання сёння, каб уплываць на грамадскую думку і фарміраваць калектыўную памяць.
Гэты вэбінар таксама дасць практычныя парады, як можна эфектыўна выкарыстоўваць плакаты, фатаграфіі ды іншыя першакрыніцы ў працэсе вывучэння тэматыкі прапаганды і гістарычнай дэзінфармацыі. Будзе прадстаўлены гатовы да выкарыстання адукацыйны набор, распрацаваны, каб дапамагчы ў працы ў класе з тэмамі дэзінфармацыі і канфлікта памяці.

Дата: 3 снежня 2024
Час: 16.00-17.30 CET
Zoom (Мова: ангельская)

Вебінар адбываецца ў межах праекта Hi-story Lessons: Teaching and Learning about 20th-century European History:
https://hi-storylessons.eu/2024/11/how-to-spot-historical-fake-news-case-studies-from-the-second-world-war/
👍7😁4
Амерыканскія даследчыкі: Беларусь пачатку 1990-х – адзіны гістарычны прыклад, які не адпавядае гіпотэзе Фрыдрыха Хаека

Знакаміты эканаміст і філосаф Фрыдрых Хаек сцвярджаў, што палітычная свабода не можа існаваць без прыватнай уласнасці і кантролю над сродкамі вытворчасці. Даследчыкі з некалькіх універсітэтаў ЗША вырашылі праверыць яго гіпотэзу, прапаналізаваўшы дадзеныя з 1789 году.

У выніку толькі Беларусь пачатку 1990-х стала прыкладам краіны, у якой палітычная свабода часова захоўвалася, нягледзячы на жорсткі дзяржаўны эканамічны кантроль.
6🕊2🤨2👍1🔥1
Літоўскі Корпус
Як вядома, разам з польскім войскам пад кіраўніцтвам Вялікага князя Канстанціна быў літоўскі корпус. Грэнадзёрскія палкі і гвардзейскія палкі гэтага корпуса разам з польскімі гвардзейскімі палкамі ўваходзілі ў склад рэзервовага корпуса войскаў Вялікага княства. Літоўскія палкі мелі арганізацыю, абмундыраванне і штандары сярэднія паміж расейскімі і польскімі. Штандары і прапары мелі расейскіх арлоў, аднак на грудзях тых арлоў на шчыце быў не герб маскоўскі (св. Георгій), але літоўская Пагоня.

Спачатку колеры сцяга (1818) былі расейскімі, але затым у 1827-1828 гадах быў уведзены амарантовы (цёмна-чырвоны) колер.

Колер прапараў 1819 г. быў, як і ў Польшчы, белым, а з 1827 г. не толькі гэтыя прапары мелі польскія колеры - белы і амарантовый, але і ўзор іх быў не расейскім, а польскім, і толькі арлы былі расейска-літоўскімі.
———
Нататка ў часопісе "Wiadomości Wojskowe : tygodnik illustrowany wojskowy". 11 лістапада 1917 г., нумар 31-32.

Часопіс выдаваўся ў Менску-Літоўскім, калі там фармаваўся Першы Польскі корпус пад кіраўніцтвам расейскага генерала польскага паходжання Юзэфа Доўбар-Мусніцкага. У корпус уваходзілі вайскоўцы расейскай арміі польскага паходжання, у тым ліку ўраджэнцы Беларусі.
6👍4👎1🔥1
Forwarded from Historyja
"Пайшлі мінскія фіны на фінскія міны"

30 лістапада 1939 года Савецкі Саюз напаў на Фінляндыю. Гэты канфлікт вядомы як talvisota – Зімовая/Зімняя вайна, у выніку якога фіны страцілі частку тэрыторыі, але змаглі абараніцца ад савецкіх акупантаў. Пазней савецкая прапагандай амаль увогуле не ўспамінала пра гэтую вайну, таму што гэта была вялікая параза камуністаў ды яшчэ адбылася ў першыя гады Другой сусветнай вайны, а з часам быў прыдуманы ідэалагічны канструкт «великая отечественная».

"На „зімнюю вайну“ зь Фінляндыяй трапіла больш за 100 тысяч жыхароў Беларусі. Зь іх амаль 10 тысяч загінулі і зьніклі бязь вестак. Гэты канфлікт пакінуў вялікі сьлед у памяці беларусаў. Нават мне малому ў нашай вёсцы даводзілася чуць успаміны па „зімнюю вайну“, пра адмарожаныя ногі і рукі, пра фінскіх зязюль-снайпэраў, ад якіх не было паратунку. То бок вайсковыя страты былі значна большыя, чым абвяшчалася», — перакананы Канстанцін Скуратовіч".
😢19🔥8👍2
“Крутыя беларускі” - серыя з цыкла “Пра гэта вам не раскажуць у школе” распавядае пра лёсы трох яскравых жанчын, якія адыгралі значную ролю у гісторыі і навуцы Беларусі. "Увага - пасля прагляду магчымы некантраляваны ўздым гонару за нашых жанчын!", - папярэджваюць стваральнікі відэа.
🔥14👍84👏2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Расстрелять как бешеных собак" - з такіх заклікаў у СССР пачынаўся "Вялікі тэрор" 1937-1938 гадоў, які забраў жыцці сотняў тысячаў людзей. Камуністычныя рэпрэсіі кіраваныя з Масквы амаль не сціхалі ў Беларусі ад усталявання бальшавіцкай улады да пачатку 1950-х. За гэты час у БССР паводле крымінальных артыкулаў судовымі і пазасудовымі органамі рэпрэсавана - саслана ў лагеры і расстраляна - каля 235,5 тыс. чалавек (паводле афіцыйнай заявы КДБ у 2017 г.). Яшчэ прыкладна 300 тыс. чалавек былі сасланыя і дэпартаваныя па адміністратыўных справах.Такім чынам, ад камуністычных рэпрэсій пацяпрела звыш 530 тыс. жыхароў Беларусі. Гэта болей сённяшняга насельніцтва Гомеля (501 тыс. на 1.01.2024).

Не зважаючы на гэта сучасныя прапагандысты адраджаюць сталінскія традыцыі і зноў заклікаюць да расстрэлаў. Гэтым разам яны заявілі, што гатовыя расстраляць Мікіту Мелказёрава за тое, што ў сваім відэа брогер назваў кіраўніка БССР Панцеляймона Панамарэнку "куском лайна". Мелказёраў прыгадаў, што савецкі правадыр ненавідзеў беларускую мову, прасіў Сталіна расстраляць паболей беларусаў і стаяў за цкаваннем Янкі Купалы.

Прапагандыстам варта памятаць, шмат з тых, хто ў сталінскія часы крычаў "Никакой пощады врагам!", потым пісалі: "Товарищ Сталин, произошла чудовищная ошибка..." і нярэдка самі траплялі ў сырую зямлю з нквдэшнай куляй у патыліцы.
🤬23💯13🔥2👍1
85 год вядомаму ў свеце беларускаму матэматыку Уладзіміру Платонаву

Учора споўнілася 85 год Уладзіміру Пятровічу Платонаву. Ураджэнец вёскі Стайкі Аршанскага раёна (фотаздымак зроблены ў 1973-м) вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў.

Доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік НАНБ, АН СССР, Расійскай, Хенаньскай, Індыйскай акадэмій навук.

У 1987 - 1992 г.г. – прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі. У якасці дэпутата Вярхоўнага Савета актыўна падтрымаў прызнанне нацыянальных сімвалаў дзяржаўнымі. У 1993 - 2001 г.г. – прафесар факультэта матэматыкі Універсітэта Ватэрлоо (Канада). Затым з'ехаў на працу ў Расію.
👍211
Вы, безумоўна, чулі пра вікінгаў - магутных і жорсткіх падарожнікаў на драккарах, якія захоплівалі новыя землі, уздоўж і ўпоперак перасякаючы акіян. Што яны шукалі на землях сучаснай Беларусі? Чым яны тут займаліся, як іх культура паўплывала на развіццё дзяржаўнасці і, нарэшце, куды яны зніклі ? Пра ўсё гэта раскажуць вядучая падкасту "Гістфак" Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч .
👍12👎1🤔1
Цягам некалькіх гадоў пісаў даносы на жыхароў Аршанскага раёна, на супрацоўнікаў аршанскіх мяса- і льнокамбінатаў, на выкладчыкаў мясцовага педагагічнага тэхнікума. Абвінавачваў у шкодніцве, выкрываў нацдэмаўскія ячэўкі і патрабаваў звальнення з працы нелаяльных да савецкай ўлады. Цяжка падлічыць, колькі чалавек ў выніку актыўнай дзейнасці сакратара Аршанскага райкаму кампартыі Рамана Ісакавіча Соскіна трапілі ў ГУЛАГ ці былі расстраляныя.

8 жніўня 1937 года ў апошнім даносе Соскін патрабаваў тэрмінова ачысціць раён ад 8000 "ворагаў" і ўзмацніць аршанскі НКВД, маўляў, слаба працуе. У наступны дзень сакратара выклікалі ў Менск. Як высветлілася, на за ўзнагародай, а каб арыштаваць. Соскіна кінулі ў Менскую турму НКВД. Яго выключылі з кампартыі і абвінавацілі ва "удзеле у контрэвалюцыйнай арганізацыі правых, правядзенні вярбоўкі ў контррэвалюцыйную арганізацыю, якая праводзіла шкодніцкую працу і дыверсійныя акты".

11 красавіка 1938 г. Выяздная сессія Войсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР прызнала былога партыйнага кіраўніка вінаватым адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу БССР і прыгаварыла да вышэйшай меры пакарання з кафіскацыяй маёмасці. Абскардзіць прысуд Соскін не мог. Тагачасны пракурор БССР Новік забараніў разглядаць скаргі асуджаных да расстрэлу.

Палымяны камуніст і ваяўнічы барацьбіт з "ворагамі народу" сам сканаў як "вораг" 29 чэрвеня 1938 года з нквдэшнай куляй у патыліцы недзе ў лесе пад Менскам, можй, і ў Курапатах.

Жонка партыйнага кіраўніка Юлія Соскіна-Цэмехман спачатку страціла працу, а 26 жніўня 1938-га нібыта за "актыўную дапамогу мужу ў правядзенні контррэвалюцыйнай працы (член дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі)" была арыштаваная і сасланая ў Казахстан. Трое дачок Соскіных апынуліся ў дзіцячым дамку, дзе іх выхоўвалі ў любові да правадыра ўсіх народаў.

Раман і Юлія Соскіна былі рэабілітаваныя напрыканцы 1950-х. Аднавіць ў партыі былога першага сакратара аршанскія камуністы наважыліся толькі ў 1990 годзе.

Са ссылкі Юлія Соскіна вярнулася у Менск, дзе памерла ў 1961 годзе. На яе магіле на Ўсходніх могілках дочкі ўсталявалі помнік з імём маці і бацькі. Побач з імём Рамана Соскіна надпіс з памылковым годам смерці "загінуў у 1937 г.".
🤬14👍8💩4👏21🔥1😁1🤯1😢1🎉1