Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
816 links
Download Telegram
Forwarded from Historyja
Пратэсты супраць нелегітымнага рэферэндуму 1996 года. Менск, лістапад 1996 года.
17🔥4👎1
Чым займаўся стольнік? Ці сапраўды мечнік насіў меч, а падчашы - падліваў князю віно ў чашу? Хто такія лоўчыя, канюшыя, гараднічыя, скарбнікі… ? Як змянялася бюракратыя ВКЛ? Ці можна было купіць булаву гетмана? Дзе рэальная ўлада, а дзе - прыемны бонус да тытула? "Будзьма" разбірае пасады ўраднікаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
👍115
Магілёўскае цунамі ў 1942 годзе — самая буйная тэхнагенная катастрофа на тэрыторыі Беларусі. Гісторык Аляксей Бацюкоў падрыхтаваў фотаальбом-даследаванне пра тыя падзеі. Budzma.org пагутарыла з аўтарам пра будучую кнігу, пра тое, чаму здарылася цунамі і які след пакінула ў афіцыйных дакументах і ўспамінах магілёўцаў.
😢16👍5
26 лістапада 1930 года ў Воршы нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. Ён стаў сапраўдным сімвалам беларускай нацыянальнай свядомасці і мастаком, які праз свае творы раскрываў драматычныя старонкі беларускай гісторыі.

Творы Караткевіча, такія як "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", і асабліва "Каласы пад сярпом тваім", сталі літаратурнымі маніфестамі, якія заклікалі беларусаў да захавання сваёй ідэнтычнасці і гонару за гістарычную спадчыну. Яго раман "Каласы пад сярпом тваім" апісвае падзеі напярэдадні паўстання 1863 года (пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага), паказваючы барацьбу беларускага народа за свабоду і справядлівасць. Гэты твор стаў крыніцай натхнення для многіх пакаленняў, таму яго выдаленне са школьнай праграмы выклікала шырокае абмеркаванне ў грамадстве.

Замена раману на "Чорны замак Альшанскі", хаця і з'яўляецца заменай аднаго выбітнага твора на іншы, можа ўспрымацца як спроба пазбегнуць асвятлення рэвалюцыйнай тэматыкі і нацыянальна-вызваленчых ідэяў, якія былі такімі блізкімі Караткевічу.

Караткевіч меў рэдкі талент — праз мастацкае слова ён перадаваў гісторыю і душу народа, робячы яе жывой і важнай. Менавіта дзякуючы яго творам многія людзі пачыналі ўсведамляць сябе як частку вялікай беларускай культурнай традыцыі. Ён сапраўды стаў тым, хто "рабіў беларусаў сапраўднымі беларусамі".
27👍10👏2
27 лістапада 1920 года на Случчыне пачалося першае нацыянальнае ўзброенае паўстанне за незалежную Беларусь - Слуцкі збройны чын. Праект “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” распавядае, як беларусы месяц адкрыта змагаліся з усемагутнай Чырвонай арміяй са зброяй у руках. Чым так адрозніваўся Слуцк сто год таму, як на заклік змагацца з бальшавікамі адгукнулася ў тры разы больш людзей, чым было зброі, і пры чым тут кітайцы.
21👍8
Слуцкі збройны чын 1920 года, вядомы як Слуцкае паўстанне, з'яўляецца адной з найважнейшых старонак у гісторыі барацьбы беларусаў за незалежнасць. Гэта падзея сімвалізуе патрыятызм і гатоўнасць беларускага народа змагацца за сваю свабоду, хоць і скончылася трагічна для многіх яе ўдзельнікаў.

Паўстанне пачалося ў лістападзе 1920 года, калі беларускія войскі, арганізаваныя з мясцовых жыхароў, афіцэраў і жаўнераў, выступілі супраць савецкай улады ў абарану незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паўстанцы дзейнічалі пад лозунгам «За Беларусь!», спадзеючыся на міжнародную падтрымку, у тым ліку ад польскіх улад, якія займалі частку тэрыторыі Беларусі. Аднак польска-савецкае пагадненне, заключанае пасля Рыжскага міру 1921 года, пакінула паўстанцаў без падтрымкі.

У канцы снежня 1920 года, пад ціскам савецкіх войскаў, больш за 1500 удзельнікаў чыну былі вымушаныя перайсці польска-савецкую мяжу. Польскія ўлады раззброілі іх, частка змагалася вярнуцца дадому, але многія былі інтэрнаваныя.

Для тых, хто вярнуўся на радзіму, рэпрэсіі сталі непазбежнымі. Спачатку савецкія ўлады чакалі, пакуль усе ўдзельнікі вернуцца. Але ўжо праз некалькі месяцаў (у 1921 годзе і пазней) пачаліся арышты, суды і масавыя высылкі ўдзельнікаў паўстання і іх сем’яў у аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза: Караганду, Салаўкі, на Калыму. Многія з тых, хто трапіў у гэтыя лагеры, загінулі ад цяжкіх умоў і катаванняў.

Паводле дакладной запіскі начальніка Слуцкага АКРА НКВД БССР Траканава ад 22 чэрвеня 1938 года, рэпрэсіі былі шырокамаштабнымі і працягваліся шмат гадоў пасля паўстання. Дакументы таго часу сведчаць, што ўлады бачылі ў былых удзельніках збройнага чыну і іх нашчадках патэнцыйную пагрозу савецкай уладзе. Вось вытрымкі з запіскі Тараканава:

"ЦАЛКАМ САКРЭТНА
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі, пачынаючы з 1918 г., гор. Слуцк і прылеглыя да яго сельсаветы сталі пунктам контррэвалюцыйнага нацфашысцкага элемента і прывілеяваных праслоек, ператварыўшыся ў контррэвалюцыйнае гняздо беларускага нацруху, кіраўнікі якога збеглі пасля і да гэтага часу пражываюць за мяжой (Астроўскі, Пракулевіч, Жаўрыд і інш.).

У 1920 г. гэтымі ж асобамі на Случчыне было падрыхтавана контррэвалюцыйнае паўстанне, але як няўдалае прымусіла верхаводаў сысці ў Польшчу, адкуль нацдэмаўскі рух не спыняецца да гэтага часу.

У перыяд польска-нямецкай акупацыі 1920-1921 гг. Слуцк і прылеглыя да яго вёскі і раёны з'яўляліся фактычна плацдармам ваенных дзеянняў і тэрыторыяй апэравання палітычных банд Балаховіча, Караткевіча і інш.

Шляхецка-кулацкая торгашеская частка насельніцтва горада і раёнаў падчас ваенных дзеянняў, у большасці сваёй, далучылася да актыўнага белагвардзейскага руху, дэзертуючы з шэрагаў Чырвонай Арміі, аказваючы ўсялякую дапамогу белапалякам, пастаўляючы арганізавана асноўныя кадры аперавалі ў раёне бандам.

Вялікая колькасць людзей з был. кулакоў і інш. к-р элементаў асела ў Польшчы і да апошняга часу ў большасці сваёй з'яўляюцца агентурай польразведорганаў.

За мінулы 1937 і апошнія месяцы 1938 г.па Слуцкім раёне выкрыта і ліквідавана шэраг паўстанцкіх арганізацый і груп, польскіх рэзідэнтур, а таксама царкоўна-сектанцкіх фарміраванняў. Рэпрэсавана за гэты ж перыяд часу па Слуцкім р-ну больш за 650 чал.

Нягледзячы на тое, што за названы вышэй перыяд быў нанесены вялікі ўдар па к-р (контррэвалюцыйнаму) шпіёнскаму дыверсійна-паўстанцкаму элементу, аднак, Слуцкі раён і на сённяшні дзень мае вялікую насычанасць шпіёнскім дыверсійна-паўстанцкім к-р элементам, у прыватнасці як у горадзе, так і ў сельсаветах раёна пражывае больш за 800 сямействаў рэпрэсаваных ворагаў народа, апошнія праводзяць актыўную антысавецкую працу супраць праводзімых мерапрыемстваў партыі і Сав. урад. На тэрыторыі раёна таксама маецца больш за 200 чал.удзельнікаў банды Балаховіча і арміі "Беларускай рады"".

Апублікавана "Улада і грамадства: БССР у 1929-1939 гады". с. 454-457
👍20😢86
Улётка-запрашэнне случчан на мітынг, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну. Дата: 26 лістапада 2000 года. Месца: Слуцк, гарадскі стадыён. Пазначана, што выраблена 20 тыс. улётак, разнесена 10 тыс.

Са збораў Беларускага архіву.
24🔥6👍2
Васіль Русак -  У лістападзе 1920 г. старшыня з’езду Случчыны. Прымаў удзел у Слуцкім паўстанні як камандзір Другога Грозаўскага палку. Пасля жыў у Польшчы, Літве. Стаў грамадзянінам Чэхаславаччыны. 2 чэрвеня 1945 арыштаваны ў Празе савецкіай контрвыведкай за «антысавецкую дзейнасьць у эміграцыі», 2 чэрвеня 1946 Ваенным трыбуналам войскаў МУС Беларускае вайсковае акругі асуджаны на 10 гадоў лягераў. Памёр у лягеры 23 жніўня 1954 году.
😭155🫡5👍3🤬1
Forwarded from Historyja
Манумент ,,Беларускім Змагарам за Вольную Беларусь’’ ў Саўт-Рывер усталяваны ў 1974 годзе.
31👍11🔥1🥰1
Хто такія беларусы паводле генетычных даследаванняў? Ці ёсць у іх балцкі субстрат? Адкуль і калі славяне дашлі ў Беларусь? І ці прыходзілі яны ўвогуле адкуль-небудзь? Пра гэта і многае іншае вядоўца"Гісторыя на Свабодзе" Сяргей Абламейка размаўляе з Алегам Латышонкам, доктарам гістарычных навук, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта ў Польшчы.
👍103😁3🥰1
Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

У распараджэнне расследвальнікаў @buroBY трапілі копіі аналітычных запісак за 2022—2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў
🤬32🤮7
«Беларусь з гістарычнай перспектывы: у пошуках слядоў на нямецкім eBay»

У суботу, 30.11., а 13:00 па еўрапейскім часе ў межах Fem*FotoWeekend «Вобразы памяці: асабістыя фотаархівы як культурны супраціў» адбудзецца імпрэза-абмеркаванне фотаархіва і варкшоп па вырабе калажоў

Падчас імпрэзы беларуская сацыялагіня Алена Агарэлышава падзеліцца сваім незвычайным, рупліва сабраным фотаархівам, які складаецца з прапанаваных на eBay здымкаў, першапачаткова зробленых нямецкімі салдатамі ў Беларусі падчас Першай і Другой сусветных войнаў.

Пасля дыскусіі ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць стварыць калажы з рэпрадукцый фотаздымкаў Беларусі (1941–2020), спрабуючы такім чынам аднавіць уласныя ўспаміны і ўявіць дом і страту з асабістай перспектывы.

Аўтарка і мадэратарка варкшопа: Алена Агарэлышава

Мовы: беларуская, украінская, ангельская

Каб далучыцца да імпрэзы, запоўніце анкету
👍16👏1
Уначы з 28 на 29 лістапада 1961 года ў Гародне на загад камуністычных уладаў быў знішчаны адзін з самых старэйшых храмаў Беларусі - фарны касцёл Вітаўта ці Фара Вітаўта.

Яго гісторыя пачынаецца ў 14 ст. Святыня, у той час яшчэ драўляная, упершыню згаданая ў грамаце вялікага князя Вітаўтаўта у 1389 г. Фара шмат гадоў была цэнтрам духоўнага жыцця горада. У 1584 годзе кароль Стэфан Баторы пісаў езуітам: што гэта самы вялікі і найлепшы ў Вялікім княжэстве Літоўскім храм. Менавіта на загад Баторыя драўляны сабор перабудаваны ў каменны.

Касцёл шматкроць перабудоўваўся, мяняў стылі: рэнесанс, барока, старарасейскі, гатыка. Перажыў ён і канфесійную трансфармацыю: належаў каталікам, праваслаўным, зноў каталікам. Ацалеў і падчас дзвюх разбуральных вайнаў - Першай і Другой сусветнай.

Аднак у пачатку 1960-х сабор як і шэраг іншых святыняў стаўся ахвярай рэпрэсіўнай палітыкі савецкіх уладаў супраць рэлігіі і гістарычнай спадчыны Беларусі. 8 сакавіка 1961 года гарадзенскі выканкам прыняў спецыяльную пастанову №213 аб зносе будынку касцелу на плошчы Савецкай як аварыйнага.

Хаця месца, дзе стаяў касцёл, цяпер пазначана, рэальных планаў па аднаўленні святыні няма. Гэтая страта застаецца сімвалам разбурэння культурнай спадчыны Беларусі.
🤬27😢12💔3👍1🤯1😱1