Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
813 links
Download Telegram
У канцы 1940-х гадоў школьнікі ў Заходняй Беларусі друкавалі ўлёткі з надпісам «Сьмерць Сталіну» і агітацыяй не плаціць падаткі. Плянавалі ўзарваць прапагандысцкую тыпаграфію. Кіраўніка моладзевага падпольля расстралялі ў лесе, рэшту саслалі ў лягеры. Гэта трэцяя публікацыя Свабоды з цыклю «Пратэсты пры таталітарызьме».
15💔4🔥3🫡1
Самая ўплывовая жанчына Беларусі
Сёння дзень смерці жанчыны, якая фактычна кіравала краінай пры фармальных кіраўніках мужчынах
У сёняшнім краязнаўчым роліку размова пра Вялікую Князёўну і Каралеву Бону Сфорца. Жанчына, якая рэальна кіаравала Рэччу Паспалітай пры фармальным караляванні свайго мужа і сына. Жанчына якая ўзбагаціла краіну, а потым сама ж яе абрабавала.
👍126🤯2😁1
Сябры ініцыятывы «Хайсы-віцебскія Курапаты» высвятляюць асобу расстралянай жанчыны, якая пакінула для нашчадкаў толькі сваё імя 🔻🔻🔻

🔸"Рита". Гэтае імя было надрапана на ручцы зубной шчоткі, якую знайшлі на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. Даследчыкам практычна ўдалося высветліць прозвішча адной з безыменных ахвяраў сталінскага тэрору.

Амаль дэтэктыўная гісторыя ➡️ https://tinyurl.com/67vea3p4
💔16😢11👍1
Forwarded from Пятый пункт
Справка о несудимости, выданная будущему президенту Израиля Ицкаку Бен-Цви (Исааку Шимшелевичу). Несмотря на то, что Бен-Цви был уроженцем украинской Полтавы, по закону Российской Империи, он считался мещанином местечка Любча, Новогрудского уезда Минской губернии.
6👍5🔥3
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Талон на получение мяса и хлеба. 1930 год
👍10🔥5😁3
#рэчыбсср
Прадуктовая картка (лісток) на хлеб на снежань 1931 года.
Крыніца: ay.by
👍12😢3🤣1
Адкуль і калі з’явілася беларуская лацінка? Чаму на ёй пісалі Багушэвіч і Каліноўскі? Чаму ў Расійскай імперыі ды СССР змагаліся з лацінскім шрыфтам? Купала, Колас, “Наша Ніва” — чаму яны пісалі і так і гэтак? А што ў БССР? Ці быў час, калі жыроўкі на святло і даведкі выдавалі лацінкай? Праўда і міфы пра беларускую лацінку — у відэа з Кацярынай Ваданосавай.
17👍5🔥3
Forwarded from Historyja
21 лістапада 2013 пачаўся Еўрамайдан/Майдан, які ператварыўся ў рэвалюцыю Годнасці. Падзея, якая моцна паўплывала на нашу частку Еўропы і шматлікіх змусіла пераасэнсаваць многія рэчы, у тым ліку гісторыю, а разам з тым светапогляд.

Падзея, якая чарговы раз напомніла, што будучы суседам Расіі, якая вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны, за свабоду і незалежнасць трэба плаціць вялікую цану. Хаця ў розных хапала свядомых разумных людзей, якія папярэджвалі.
💔13🔥5👍2
Forwarded from Historyja
Расія ратавала Лукашэнку яшчэ да Пуціна - гэта відавочны факт для свядомай часткі грамадства, але многія пра гэта не ведаюць, або забылі.

У 1996 годзе супраць нелегітымнага рэферэндуму па змене Канстытуцыі выступіў парламент і 17 лістапада пачалася працэдура імпічменту. Нават прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір сышоў у адстаўку. Акрамя таго Канстытуцыйны Суд прызнаў неадпаведнасць прапаноў з пункту гледжання Канстытуцыі.

Але 21 лістапада ў Менск прыляцеў прэм'ер-міністра Расіі Віктар Чарнамырдзін, а разам з ім спікер Савета Федэрацыі Ягор Строеў і спікер Дзярждумы Генадзь Селязнёў. Пасля доўгіх перамоў розных бакоў 22 лістапада 1996 года адбылося падпісанне пагаднення і 24 лістапада рэферэндум адбыўся, а лукашэнкаўцы ашукалі наіўную частку апазіцыі, якая паверыла ў "мірную" дамову.

Тагачасны сакратар управы Сойму БНФ Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў тады: "Рашэньні, прынятыя сёньня ўначы, не былі вялікай нечаканасьцю. На вялікі жаль, ужо дзьвесьце гадоў намі кіруюць з Масквы. І натуральна, зараз маскоўскія гаспадары былі зацікаўленыя ў тым, каб захаваць тут рэжым Лукашэнкі".

Фота: Віктар Чарнамырдзін і Аляксандр Лукашэнка. Менск, 22 лістапада 1996 года.
😢7🤮6👍4👎1🤬1
Менск менш русіфікаваны ў параўнанні з рэгіёнамі, аднак у беларускай сталіцы абсалютны правал у помніках, звязаных з гісторыяй да ХІХ стагоддзя. Да такой высновы прыйшли аўтары даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Мастыка і Андрэй Казакевіч.
👍8😢6💯2😁1
Доктар гісторыі, прафесар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Ўладзімір Лобач у 2021-м быў звольнены з працы і прайшоў праз турму.

Цяпер ён жыве і працуе ў Польшчы. "Радыё Свабода" пагаварыла з ім пра аўтаэтнаграфію, антрапалёгію акупацыі, калябарацыю, маскі гуманізму і лясны беларускі рай.
👍1712