Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
Forwarded from Спадчына
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахавання забітых у 1930-я гады.

Надзейных сведчанняў пра выкананне расстрэлаў у Лошыцы няма, хоць яр стаў традыцыйным месцам мітынгаў на Дзяды.

#Мінск #помнікі #знішчэнне
🤬27😢6🔥1
Украіна ўваходзіла ў склад ВКЛ да 1569 года, пакуль яе не завяло Польскае каралеўства. Так з'явілася Люблінская унія і Рэч Паспалітая. Як "вялікая дзяржава" Вялікае Княства Літоўскае зменшылася на 40% і стала толькі Беларусь і Літва? Гісторыя ад "Вусы Скарыны". Вядучы гістарычнай праграмы - Цімафей Акудовіч. Глядзіце ў новым выпуску праграмы па гісторыі Беларусі "Вусы Скарыны":
👍196😁1
Forwarded from Historyja
5 лістапада 1794 года наступіла капітуляцыя Варшавы, што было адным з апошніх актаў паўстання Касцюшкі супраць расійскіх акупантаў. Сталася так, таму што дзень раней 4 лістапада ў (пад)варшаўскай Празе адбылася Пражская разня. Расейцы пад камандаваннем Суворава пачалі помсціць забойствамі мірнага насельніцтва, у выніку чаго загінула ад 5-6 да нават 20 тыс. Тагачасны амбасадар Вялікабрытаніі ў Варшаве William Gardiner назваў забойства мірных жыхароў агідным, непатрэбным варварствам. Пазней генерал пісаў да сваёй царыцы Кацярыны II "Ура! Варшава наша!", якая ў гонар гэтай падзеі ўстанавіла крыж "За взятие Праги". У абароне Прагі прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку Якуб Ясінскі, які загінуў у дзень разні.
😢20🤬11
Як Лукашэнка вярнуў беларусам 7 лістапада – дзень рэвалюцыі, які «нельга палітызаваць»
«Салідарнасць» нагадвае кароткую гісторыю адзначэння савецкага свята, якое пачало губляць папулярнасць яшчэ ў часы СССР.
😁9💩8👍3
Аршанскае Евангелле.
9 лістапада 1812 года было знойдзена так званае Аршанскае Евангелле.
Адзін з самых каштоўных пісьмовых помнікаў сярэднявечча знойдзены ў Оршы ўнікальным чынам - пад час рабаўніцтва. Нават манахі не ведалі, што маюць такую кнігу.

У сёняшнім краязнаўчым роліку распавядаем таямнічую гісторыю Аршанскага Евангелля: як яго знайшлі, адкуль яно ўзялося і дзе цяпер знаходзіцца.
👍20🔥41
Forwarded from Historyja
10 лістапада 1918 года ў Вяліжы і ваколіцах пачалося (Вяліскае) антысавецкае паўстанне.

Паўстанне ўспыхнула ў сувязі ў бальшавіцкай мабілізацыяй. Адказам на супраціў насельніцтва былі рэпрэсіі з боку камуністаў, у тым ліку расстрэлы. Прыблізна тыдзень вялікая частка былой Віцебскай губерні была была ахоплена паўстаннямі, якія ахапілі таксама частку Смаленшчыны і былой Магілёўскай губерні.
👍174🔥4
У гэты дзень, 11 лістапада 1918-га, скончылася Першая сусветная вайна. Яна абарвала жыцці мільёнаў чалавек і прынесла шмат пакутаў нашым землям.

Але пра яе вельмі мала гавораць: памяць пра вайну "схавалася ў цені" Другой сусветнай.

@euroradio публікуе некалькі архіўных кадраў: уцекачы ў Баранавічах, быт салдатаў на тэрыторыі Беларусі, нямецкія войскі ў Мінску, наступствы газавай атакі пад Крэва і знішчаная Смаргонь.
😢13💔62
14/11 17.00 GMT+1
SCIENCE AT RISK сумесна з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі ладзіць публічную дыскусію пра магчымыя сцэнары працы з памяццю пра дыктатуру ў Беларусі праз разгляд рэлевантных кейсаў у шырокім геаграфічным абасягу – ад Паўднёвай Амерыкі да Цэнтральнай Еўропы. Мы пагаворым пра тое, а) як грамадствы прыходзяць да прымірэння б) што гэтаму перашкаджае і садзейнічае в) якія варыянты могуць спрацаваць у Беларусі.

Спасылка на рэгістрацыю

Спасылка на Zoom будзе выслана перад пачаткам імпрэзы на пададзены пры рэгістрацыі адрас электроннай пошты.

Небывалы са сталінскіх часоў палітычны гвалт, які не спыняецца ў Беларусі з 2020 г., вядзе да фарміравання дзвюх калектыўных траўмаў - траўмы пераследу і траўмы выгнання. Пакуль гэта гісторыя далёкая ад завяршэння, аднак ужо зараз падаецца важным весці гаворку пра магчымыя варыянты постдыктатурнай работы з памяццю.
8👍4
Сёння - дзень памяці Рамана Бандарэнкі.

12 лістапада 2020 года трагічна загінуў герой "Плошчы перамен" Раман Бандарэнка.

Чатыры гады таму пасля збіцця лукашыстамі памёр беларускі герой, які выйшаў на абарону свайго двара, напісаўшы «Я выходжу»
😢24🙏8💔7
13 лістапада 1806 нарадзілася Эмілія Плятэр. Вядомая як “беларуская Жанна д’Арк”, яна удзельнічала ў паўстанні 1830/31. А акрамя таго вельмі цікавілася беларускім фальклорам.

Сёння ў гонар Плятэр называюць цэнтральныя вуліцы ў Польшчы. А ў Беларусі яе амаль не памятаюць.

Распавядаем пра гераічную дзяўчыну: https://euroradio.fm/belaruskaya-zhanna-dark-shto-varta-vedac-pra-emiliyu-plyater

Спасылка, якая працуе без VPN
18👍7
Чаму шляхта выбрала каралём вугорца — Баторыя? За што кароль Стэфан не любіў Гданьск? Што яму не спадабалася ў войску Рэчы Паспалітай і як апрануў конніцу ў браню? Дзе ўзяць грошы на порах? Адкуль пад Полацкам нямецкія наёмнікі? Як львавянін Вус стаў “Палатынскім”? Што Баторый еў на сняданак, як бавіў вольны час, ці сачыў за здароўем? Баторыя сапраўды атруцілі ці… ? Праўда і міфы пра Стэфана Вялікага - у відэа Будзьмы.
👍143🔥3
У супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі, Цэнтрам беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Інстытутам гістарычных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы імя Гердэра і Брэменскім універсітэтам кафедра публічнай гісторыі Ферн-універсітэта ў Хагене арганізуе Беларускі Калоквіум у 2024/2025 навучальным годзе. Гэты калоквіум мае на мэце стварыць платформу для навукоўцаў, якія засяроджваюцца на Беларусі, каб дзяліцца і абмяркоўваць свае даследаванні.
 
Запрашаем вас далучыцца да нас калёквіуме з удзелам прафесара Універсітэта святога Галлена Антона Лявіцкага. У прэзентацыі ён прадставіць сваю нядаўна выдадзеную кнігу «Перабудова, інтэлігенцыя і нараджэнне беларускага папулізма, 1988–1997».

Калёквіум адбудзецца ў панядзелак, 18 лістапада, у 18:00 праз Zoom. Мова ангельская.

ZOOM
👍16👎1
Можа знікнуць у любы момант. Магіла знакамітага беларуса ў Рыме – пад пагрозай

Беларуская супольнасць спрабуе ўратаваць парэшткі ксяндза Пятра Татарыновіча.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Магіла заснавальніка Беларускай службы Ватыканскага радыё, ксяндза Пятра Татарыновіча, якога называлі апосталам рэлігійнага адраджэння Беларусі, знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У лістападзе – месяцы, які прысвечаны малітве за памерлых і клопату аб іх магілах, мы вырашылі ўзняць гэта пытанне з мэтай зрабіць усё магчымае для годнага захавання парэштак вядомага святара.

Ксяндза Пятра пахавалі ў Рыме ў 1978 годзе. Знаходзіцца ягоная магіла там і цяпер, аднак не ў ранейшым месцы, а ля крэматорыя – на тэрыторыі часовых пахаванняў, адкуль таксама можа неўзабаве знікнуць.

Распавядаем, што вядома пра сітуацыю, і як пытанне спрабуюць вырашыць энтузіясты. Чытайце на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
💔14😱2👍1🤡1