Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.35K photos
95 videos
2 files
811 links
Download Telegram
Forwarded from Historyja
23 кастрычніка 1956 года ў паняволенай саветамі Венгрыі ўскалыхнула Венгерскае паўстанне, вядомае таксама як рэвалюцыя. Мэты былі наступныя: вызваленне ад камуністычнага таталітарызму, які трымаўся на савецкіх штыках. У краіне адсутнічала свабода, а эканамічная сітуацыя была цяжкай.

"Talpra magyar, hí a haza, minden ruszki menjen haza"

У выніку саветы перамаглі, тысячы венграў былі забітыя, дзясяткі тысяч раненыя, а каля 200 тыс. эмігравала. Аднак уздым мацней кансалідаваў нацыю, а дзень 23 X – гэта сёння Нацыянальны дзень. Акрамя таго некаторыя "карысныя ідыёты" на Захадзе расплюшчылі вочы ў дачыненні камунізму. Хоць мінула шмат гадоў, але ўжо ў незалежнай Венгрыі некаторыя злачынцы былі пакараныя.
👍7💔61
ЦЭНТР БЕЛАРУСКІХ І РЭГІЯНАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ЕГУ ЗАПРАШАЕ!
29 кастрычніка ў ЕГУ у 303 аўдыторыі а 18.30 пройдзе прэзентацыя кнігі гісторыка, прафэсара Варшаўскага ўніверсітэта, доктара габілітаванага Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў Польскім Войску (1919 – 1947)”.
Гэтая кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе арыгінальных крыніц з архіваў Беларусі, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Нямеччыны, Польшчы і іншых краінаў.
Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае баявое братэрства абодвух народаў. Распавядаецца ў кнізе пра іх лёс і пасля вайны.
Мадэратар – дацэнт Сцяпан Захаркевіч, выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў.
Прэзентацыя будзе трансліравацца анлайн.
Спасылка на форму рэгістрацыі
👍20
Беларускім даследчыкам даступныя для вывучэння дакументы рэпрэсаваных з архіву КДБ. Прынамсі 951 справа. Тэчкі трапілі ў Варшаву ў Archiwum akt nowych на пачатку 90-х, але пакуль мала вядомыя беларускім навукоўцам. Што гэта за дакументы, і што карыснага ў іх можна знайсці, распавядае даследчык сталінскіх рэпрэсій, дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Ігар Станкевіч.

На здымках:
- вокладка справы рэпрэсаванага Эдуара Клімовіча (5 гадоў лагераў);

- здымак студэнта 3-га курса Літфака Гілярыя Краеўскага, асуджанага да 8 гадоў лагераў па групавой справе;

- выпіска з пратакола №173 паседжання Асобай Тройкі НКВД БССР ад 13 лістапада 1938 г. аб асуджэнні 7 чалавек. Аднаго - Леаніда Курака прыгаварылі да расстрэлу, астатніх - да 10 гадоў лагераў. Іх імёны адсутнічаюць у адкрытых базах рэпрэсаваных.
💔22🔥9👍32
Forwarded from Historyja
25 кастрычніка 1920 года войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць бальшавікоў.
👍23🔥132👎1🤮1
Мінінфарм даручыў кніжным крамам “правесці рэвізію”. Шукаюць кнігі, якія “скажаюць гістарычную праўду, прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя стасункі” і г.д. Такія ў Беларусі прадавацца не павінны.

Таксама Мінінфарм хоча знайсці і зняць з продажу кнігі пра палавое выхаванне дзяцей, якія “могуць сказіць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”.

Чыноўнікі хочуць узяцца за культуру Беларусі і збудаваць жалезную заслону
🤬22🤡12🔥2
Расея Першую сусветную прайграла, а Украіна выйграла? Таямніцы Берасцейскага міру 1918 года

Рэжым заўсёды спрабаваў дыскрэдытаваць усё, што так ці інакш звязана з БНР. Адна з любімых маніпуляцый лукашыстаў - нібыта БНР была ўсяго толькі праектам кайзераўскай Германіі. У якасці доказу, ігнаруючы ўвесь гістарычны кантэкст і абставіны, згадваецца тэлеграма ад 25 красавіка 1918 года ад асобных дзеячаў БНР германскаму кайзеру Вільгельму II і падаецца як кансалідаваная пазіцыя ўсіх дзеячаў БНР.

Які ж быў гэты кантэкст і чаму бальшавікі задоўга да беларусаў пайшлі на паклон да немцаў у Брэст, дзе размясцілася стаўка нямецкіх войскаў?

Разабрацца ў таямніцах дыпламатыі нам дапамаглі даследнікі з трох краін:
- Дарота Міхалюк, прафесар гісторыі, супрацоўніца Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, Польшча;
- Томаш Блашчак, доктар гістарычных навук, выкладчык Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне, Літва;
- Андрэй Рукас, кандыдат гістарычных навук, Кіеў, Украіна

Аўтар і вядучая - Анастасія Ільіна, гісторык, кандыдат гуманітарных навук
👍153
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.

Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год).

Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.
😢22🙏9🤬8💔3👍1
🎥 З´явіўся новы дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі «Лес»

📌 Рэжысёрка фільма, Госця Рацыі, Марыя Булавінская распавядае пра яго стварэнне.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/maryja-bulavinskaja-pra-dakumentalny-film-les/
👍14😢1
Forwarded from Historyja
31 кастрычніка 1905 года каля Віленскага вакзала ў Менску на загад губернатара Паўла Курлова быў расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя, загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя.
🤬25😢8🔥1
Кніга «Senojo Vilniaus skoniai» — «Смакі старой Вільні» — стала самым прадаваным навукова-папулярным выданнем Віленскага ўніверсітэта за 2023 год. Уганаравана адмысловай прэміяй 22 кастрычніка на паседжанні Сенату ўніверсітэта. Адзін з яе аўтараў — Алесь Белы, беларускі гісторык, адзін з найлепшых знаўцаў традыцыйнай кухні, аўтар яшчэ аднаго нядаўняга кніжнага хіта «Самы Цымус». Budzma.org пагаварыла з ім пра тое, як ішла праца над кнігай, ці не было канфліктаў паміж даследчыкамі і спробаў дзяліць нацыянальныя кухні і чаму для беларусаў асабліва цяпер надзвычай важна працаваць у міжнародных творчых калектывах.
👍256🤡4
Forwarded from Наша Ніва
З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

У прапагандысцкім рэпартажы на дзяржаўным тэлебачанні яна разабрала выдуманую ёю самой канспіралагічную тэорыю пра «пятую Катынь» у Беларусі, за якой быццам бы стаіць Польшча.

https://nashaniva.com/354535

Без VPN — па гэтай спасылцы
🤬30🤡9💩7👎2🔥1
📌 Дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве, даследчык сталінскіх рэпрэсій у БССР Ігар Станкевіч склаў мапу рэпрэсаваных і расстраляных з Воршы і вёсак Аршанскага раёна.

🔻 Мы пагаварылі з Госцем Рацыі пра гэтую мапу.

https://racyja.com/by/hramadstva/ihar-stankevic-na-maej-mape-paznacy-veski-zycharou-z-jakich-rasstrelivali-u-vorsy/
👍195🔥3
Forwarded from Спадчына
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахавання забітых у 1930-я гады.

Надзейных сведчанняў пра выкананне расстрэлаў у Лошыцы няма, хоць яр стаў традыцыйным месцам мітынгаў на Дзяды.

#Мінск #помнікі #знішчэнне
🤬27😢6🔥1
Украіна ўваходзіла ў склад ВКЛ да 1569 года, пакуль яе не завяло Польскае каралеўства. Так з'явілася Люблінская унія і Рэч Паспалітая. Як "вялікая дзяржава" Вялікае Княства Літоўскае зменшылася на 40% і стала толькі Беларусь і Літва? Гісторыя ад "Вусы Скарыны". Вядучы гістарычнай праграмы - Цімафей Акудовіч. Глядзіце ў новым выпуску праграмы па гісторыі Беларусі "Вусы Скарыны":
👍196😁1
Forwarded from Historyja
5 лістапада 1794 года наступіла капітуляцыя Варшавы, што было адным з апошніх актаў паўстання Касцюшкі супраць расійскіх акупантаў. Сталася так, таму што дзень раней 4 лістапада ў (пад)варшаўскай Празе адбылася Пражская разня. Расейцы пад камандаваннем Суворава пачалі помсціць забойствамі мірнага насельніцтва, у выніку чаго загінула ад 5-6 да нават 20 тыс. Тагачасны амбасадар Вялікабрытаніі ў Варшаве William Gardiner назваў забойства мірных жыхароў агідным, непатрэбным варварствам. Пазней генерал пісаў да сваёй царыцы Кацярыны II "Ура! Варшава наша!", якая ў гонар гэтай падзеі ўстанавіла крыж "За взятие Праги". У абароне Прагі прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку Якуб Ясінскі, які загінуў у дзень разні.
😢20🤬11