Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
806 links
Download Telegram
Forwarded from Historyja
22 верасня 1939 года ў Берасці адбыўся супольны нацысцкага-савецкі парад
🖕20🤬8👍4🔥2😁2
Аляксей Ластоўскі: З палякаў спрабуюць стварыць ворагаў
“Госць Рацыі” — акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Гутарым з ім пра сутнасць так званага свята Народнага адзінства, а таксама пра тое, што сапраўды значыць 17 верасня 1939 году для беларусаў.
👍13🔥4😁2
Forwarded from Historyja
25 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай няволі, гісторык літаратуры, пісьменнік, праваабаронца, палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022). Сярод шматлікіх узнагарод атрымаў медаль 100 гадоў БНР.

Бяляцкі паходзіць з багатай сям'і з усходняга Палесся, якая ў выніку савецкай калектывізацыі збяднела і была вымушана шукаць новае месца жыцця.

Алесь ужо ў 1980-я гг. браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, у тым ліку належаў да канспірацыйнай партыі "Незалежнасць", якая хацела выхаду Беларусі з СССР і вяртання незалежнасці. Быў адным з заснавальнікаў "Мартыралог Беларусі" і сябрам аргкамітэту Беларускі народны фронт "Адраджэньне" і суарганізатарам "Беларускай каталіцкай грамады". Пазней стаў дырэктарам Літаратурнага музею Максіма Багдановіча. З 1996 года сакратар управы партыі БНФ. Менавіта ён у 1991 годзе прынёс беларускі сцяг, які залунаў над Менгарсаветам. У 1996 годзе заснаваў "Вясну".
33❤‍🔥10😢3👍2
Forwarded from Historyja
У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і “добранамераных”.

Адпаведны праект загада падрыхтаваў генпракурор Расіі Ігар Красноў, перадаюць расійскія медыя. Паводле праекта, пракуратура будзе «на пастаяннай аснове» выяўляць і адмяняць рэабілітацыю тых людзей, якія ў савецкія часы змагаліся са зброяй у руках супраць бальшавікоў, былі абвінавачаны ў нацыяналізме, дапамагалі нацыстам ці проста лічыліся здраднікамі ў шырокім сэнсе.

Крыніца

Даведка: Расія - пераемніца СССР. У Расіі далей моцны культ менавіта савеччыны, які ўзмацняецца.
🤬21🤡21
Рыхтуецца да выхаду кніга па гісторыі аршанскага ножнага шпурляку

Журналіст і ўраджэнец Оршы Арцём Сізінцаў падрыхтаваў да выдання ўнікальную кнігу «"На "Старт" і ў "Тэмпе" Ножны шпурляк на Аршаншчыне». Аўтар распавядае пра 100-гадовую гісторую аршанскага футболу. Арцём Сізінцаў пачаў пісаць кнігу яшчэ ў 2011 годзе: карпатліва збіраў звесткі ў архівах і бібліятэках, размаўляў з гульцамі, заўзятарамі, журналістамі... У выніку атрымалася незвычайная кніга, праз прызму якой праглядаецца спартовая гісторыя ўсёй Беларусі.

Апроч фактаў, лічбаў і табліцаў, у кнізе шмат цікавых, а часам і смешных гісторыяў. Чытачы тут знойдуць фотаздымкі, якіх няма нідзе больш, і звесткі, якія не дадумаўся сабраць ніхто больш.

Тэрмін “ножны шпурляк” быў упершыню ўжыты мовазнаўцам Янкам Станкевічам у яго “Беларуска-расейскім (Вялікалітоўска-расейскім) слоўніку”.

Аўтар паставіў сабе за мэту таксама даследаваць і папулярызоўваць старую забытую і новую незаўважаную яшчэ ўласнабеларускую спартовую тэрміналогію.

Кніга выйдзе ў выдавецтве "Скарына". Размову з Арцёмам Сізінцавым можна паглядзець тут. Падтрымаць выхад кнігі можна па спасылцы.
👍195👏2😁1
Ратаваліся і ад немцаў, і ад партызан: вайна вачыма беларусаў

Як беларускія вясковыя жыхары насамрэч успрымалі падзеі Другой сусветнай вайны? Ці ведалі яны пра бітвы за Сталінград і Маскву? Чаму партызан памяталі не толькі як герояў, але і як "рабаўнікоў"? Што прымушала людзей прасіць савецкую ўладу памілаваць паліцаяў і калабарантаў? Латышы, фіны і французы - хто ўваходзіў у нямецкае войска і хто з іх быў самым жорсткім? Ці дапамагалі беларусы габрэям і што адбывалася з маёмасцю расстраляных? Як беларусы ставіліся да польскай Арміі Краёвай і ці можна давяраць успамінам людзей як гістарычнай крыніцы? У новым выпуску “Непростай Гісторыі” – размова з доктарам гістарычных навук Уладзімірам Лобачам пра складаныя і супярэчлівыя ўспаміны нашай гісторыі, якія могуць перавярнуць ваша ўяўленне пра Другую сусветную вайну.
👍176👌1
Анжаліка Аношка: «Варта было б адкрыць архівы пра Другую сусветную вайну — там будзе шмат сюрпрызаў для нас»

У рамках спецпраекта Вытокі «Салідарнасць» аналізуе нацыянальны характар ​​і спрабуе знайсці адказы на пытанні аб тым, хто такія беларусы, чым мы адрозніваемся ад іншых, і які лёс чакае нашу нацыю. Сённяшняя суразмоўніца — дырэктар публічнай установы "Формула чалавечнасці", сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Анжаліка Аношка.
👍13💯75
7 кастрычніка 1939 г. у вёсцы Парэчча на Піншчыне мясцовыя мужыкі забілі Рамана Скірмунта - прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча. У 1918 годзе Скірмунт ўзначальваў урад Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ён зрабіў Пагоню гербам БНР.

Даследчык біяграфіі палітыка, аўтар кнігі "Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю", прафесар, гісторык Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук Аляксандр Смалянчук перакананы, што менавіта Скірмунт адным з першых агучыў ідэю незалежнасці БНР. Але хто ў 1939 г. мог стаяць за забойствам састарэлага і адыйшоўшага ад спраў дзеяча? Як мясцовыя жыхары ўспрынялі яго смерць? І чаму ў Парэччы адразу дзве магілы Раману Скірмунту і ягонаму сваяку? Каментуе Алесь Смалянчук.
12😢10
"Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю"

У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта. Кніга гісторыка Алеся Смалянчука знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларусі ў 1918 г. Ягонае жыццё і дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёза, які трагічна абарваўся ўвосень 1939 г. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць мінулае гістарычнай Літвы, Беларусі, Польшчы. Сцягнуць кнігу можна па тут.
22👍6🔥1
Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў

Яе аўтар - Павел Валатовіч. Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартыўныя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае. Выданне змяшчае багаты фотаматэрыял і фатаздымкі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з асабістай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Намедни» Леаніда Парфёнава.

Пакуль выйшаў першы том, які ахоплівае першыя 15 з 30 гадоў незалежнасці Беларусі. Выданне на расейскай мове і ў мяккай вокладцы. Аўтар абяцае, што да канца года з’явіцца беларуская версія ў цвёрдым пераплёце. Другі том пра падзеі 2006-2019 можа быць падрыхтаваны напрыканцы 2025 года.

8 кастрычніка кніга была прэзентавана ў Варшаве на беларускіх аўторках Witryny Domu Wschodniego. 12 кастрычніка яе прэзентацыя адбудзецца ў Вільні ў Беларускім доме а 17.00.
 
Павел Валатовіч, non-fiction пісьменнік, які пастаянна жыве ў Нью-Йорку, аўтар біяграфіі "Нейра Дзюбеля" "Огромная тень дождевого червя" і гайда па тусовачным Менску 90-х "От Паниковки до Шайбы".

Прачытаць размову з Паўлам Валатовічам.
👍31🔥4😁2👌1
🧐 Гістарычная палітыка і беларуская вайна памяці

🗣 Гістарычная палітыка фармуе гістарычную памяць грамадства — падмурак і найважнейшую частку нацыянальнай ідэалогіі. У Рэспубліцы Беларусь ад самых яе пачаткаў трывае змаганне паміж дзвюма адрознымі і месцамі процілеглымі плынямі гістарычнай палітыкі. З аднаго боку — афіцыёзная постсавецкая, з другога — грамадская нацыянальная.

Якая плынь пераможа ў гэтым змаганні? Разважае Канстанцін Семяновіч па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13👍1🤓1
Forwarded from Historyja
Сярэдняя Літва

Дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гарадзеншчыны, якое ўзнікла пасля "бунту Жалігоўскага" і было абвешчана 12 кастрычніка 1920 года. Гэты праект быў апошняй спробай Пілсудскага на здзейсненае федэралістычных планаў. Як бачна па назве, у канцэпцыі былі планы ўз'яднання з заходняй і ўсходняй часткай гістарычнай Літвы.

Грамадзянамі Сярэдняй Літвы павінны былі быць усе людзі, якія нарадзіліся на тагачаснай тэрыторыі дзяржавы ці жылі там не менш за 5 гадоў да 1914 года. У 1922 годзе адбыліся нават выбары ў сейм СЛ, якія былі байкаватваныя літоўцамі, жыдамі і часткай беларусаў. У гэтым самым годзе Сойм прагаласаваў за далучэнне да Польшчы. Заявы ад аўтаноміі рэгіёну зніклі.

Беларускі пераклад мапы ўзяты тут
16👍8🤔3
30 ГАДОЎ ПЕРШАЙ МАСАВАЙ АКЦЫІ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ

14 кастрыніка 1994 года ў Менску прайшла першая ў незалежнай Беларусі масавая акцыя студэнтаў пад лозунгамі “Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако” і "Малако і хлеб — студэнцкі абед". Так студэнты адзначылі 100 дзён праўлення нядаўна абранага прэзідэнта Лукашэнкі. Яны спрабавалі давесці яму і ўрадуі, што жыць на стыпендыю у 2-3 долары ў месяц немагчыма. Акцыя мела вялікі поспех. У БДУ стыпендыя неўзабаве вырасла амаль да 20 долараў. Саміх удзельнікаў акцыі ніхто не затрымліваў.

Сярод арганізатараў былі анархісты і прадстаўнікі Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. ЗБС паўстала напрыканцы 1980-х і займалася абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі, а таксама ўдзельнічала ў шэрагу палітычных кампаній.

Падзеям 1994-га, ролю ЗБС і студэнцкага руху прысвечана сустрэча, што адбудзецца 15-га кастрычніка ў Варшаве. У ёй возьмуць удзел адзін з арганізатараў акцыі, тагачасны старшыня ЗБС, кандыдат у прэзідэнты у 2010 г. Алесь Міхалевіч, а таксама аднзін з арганізатараў Маладога Фронту, выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць», а зараз кіраўнік “Руху за свабоду” Юрый Губарэвіч.
👍18🔥32👏2