17 верасня 1939 стала датай канца для існавання ідэі краёвасці ў нашым рэгіёне. Пасля падзелу Польшчы між Гітлерам і Сталіным, а таксама анэксіі краін Балтыі Савецкім Саюзам, ідэі еднасці былых зямель ВКЛ і іх незалежнасці або аўтаноміі сталі цалкам немагчымымі. Адначасна 17 верасня стала трагічнай і беспаваротнай кропкай у лёсе саміх краёўцаў. У прыватнасці, неўзабаве пасля прыходу саветаў у Заходнюю Беларусь, па загадзе камісара мясцовымі чырвонымі "актывістамі" быў забіты Раман Скірмунт, былы прэм'ер міністр БНР, вядомы прыхільнік краёвай думкі.
У новым выпуску "Няпростай гісторыі" размова пойдзе пра саму ідэалогію краёвасці і яе стваральнікаў і паслядоўнікаў, у тым ліку Рамане Скірмунце. Госць перадачы – сябра БІПГ, прафесар, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

YouTube
Як Беларусь змагалася за незалежнасць: масонскія ложы і адраджэнне ВКЛ
Што было б з Беларуссю без ідэі «краёўцаў»? Яны марылі пра аўтаномію літоўска-беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, але іх галоўным ворагам сталі зусім не рускія (а хто?). На іх моцна паўплывалі дзіцячыя кніжкі, а масонскія ложы ў Вільні падтрымлівалі…
❤13👍9👏2
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Факты пра ўз'яднанне Беларусі, якія ніколі не агучвае прапаганда.
Паглядзець таксама можна ў нашым інстаграме.

👍19🔥1
Forwarded from Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.
❤47👍7👎1
Як насамрэч жылося пры паляках? Заходняя Беларусь 30-х
Часы Заходняй Беларусі выклікаюць шмат пытанняў і з'яўляюцца тэмай працяглых спрэчак. Хтосьці кажа пра беднасць і прыгнёт з боку Польшчы, хтосьці пра вялікі дастатак і багацце ўсяго, што можа спатрэбіцца для жыцця чалавека. Дык як жылі беларусы ў Заходняй Беларусі, колькі каштаваў ровар і як можна было звярнуцца па медычную дапамогу — пра гэта і многае іншае раскажуць нашы вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.

Як НАСАМРЭЧ жылося пры ПАЛЯКАХ? | Заходняя Беларусь 30-х | Гістфак №9
Часы Заходняй Беларусі выклікаюць шмат пытанняў і з'яўляюцца тэмай працяглых спрэчак. Нехта кажа пра беднату і прыгнёты з боку Польшчы, нехта пра вялікі дастатак і наяўнасць усяго, што можа спатрэбіцца для жыцця чалавека. Але як жа ж жылі беларусы ў Заходняй…
👍14
Як балты і славяне ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян і балтаў, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ў XIII стагоддзі ўзяліся хрысціянскія могілкі? Пра гэта і многае іншае, што нашы слухачы абмяркоўваюць у каментарах на YouTube, мы гаворым з Алегам Латышонкам, доктарам гістарычных навук, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта ў Польшчы.

Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі?
Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы…

👍15🤡6🤔1
Forwarded from Historyja
22 верасня 1939 года ў Берасці адбыўся супольны нацысцкага-савецкі парад
🖕20🤬8👍4🔥2😁2
Ці быў Наваградак першай сталіцай ВКЛ. 10 фактаў пра старажытны горад, які адзначыў 980 год
Салідарнасць
Ці быў Наваградак першай сталіцай ВКЛ. 10 фактаў пра старажытны горад, які адзначыў 980 год - Салiдарнасць
❤15😁1
Аляксей Ластоўскі: З палякаў спрабуюць стварыць ворагаў
“Госць Рацыі” — акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Гутарым з ім пра сутнасць так званага свята Народнага адзінства, а таксама пра тое, што сапраўды значыць 17 верасня 1939 году для беларусаў.

Рацыя
Аляксей Ластоўскі: З палякаў спрабуюць стварыць ворагаў
"Госць Рацыі" — акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
👍13🔥4😁2
Forwarded from Historyja
25 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай няволі, гісторык літаратуры, пісьменнік, праваабаронца, палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022). Сярод шматлікіх узнагарод атрымаў медаль 100 гадоў БНР.
Бяляцкі паходзіць з багатай сям'і з усходняга Палесся, якая ў выніку савецкай калектывізацыі збяднела і была вымушана шукаць новае месца жыцця.
Алесь ужо ў 1980-я гг. браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, у тым ліку належаў да канспірацыйнай партыі "Незалежнасць", якая хацела выхаду Беларусі з СССР і вяртання незалежнасці. Быў адным з заснавальнікаў "Мартыралог Беларусі" і сябрам аргкамітэту Беларускі народны фронт "Адраджэньне" і суарганізатарам "Беларускай каталіцкай грамады". Пазней стаў дырэктарам Літаратурнага музею Максіма Багдановіча. З 1996 года сакратар управы партыі БНФ. Менавіта ён у 1991 годзе прынёс беларускі сцяг, які залунаў над Менгарсаветам. У 1996 годзе заснаваў "Вясну".

❤33❤🔥10😢3👍2
Forwarded from Historyja
У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і “добранамераных”.
Адпаведны праект загада падрыхтаваў генпракурор Расіі Ігар Красноў, перадаюць расійскія медыя. Паводле праекта, пракуратура будзе «на пастаяннай аснове» выяўляць і адмяняць рэабілітацыю тых людзей, якія ў савецкія часы змагаліся са зброяй у руках супраць бальшавікоў, былі абвінавачаны ў нацыяналізме, дапамагалі нацыстам ці проста лічыліся здраднікамі ў шырокім сэнсе.
Крыніца
Даведка: Расія - пераемніца СССР. У Расіі далей моцны культ менавіта савеччыны, які ўзмацняецца.

🤬21🤡2❤1