Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
805 links
Download Telegram
17 верасня 1939 г. Чырвоная армія пачала так званы вызвольны паход на тэрыторую Польшчы. Разам з гітлераўскай Германіяй Савецкі Саюз знішчыў незалежную польскую дзяржаву. Тэрыторыя Другой Рэчы Паспалітай была падзеленая паводле ўзгодненага яшчэ 23 жніўня 1939 г. сакрэтнага пратаколу да Пакта Молатава-Рыбентропа.

14 лістапада 1939 году прэзідыум Вярхоўнага савета БССР уключыў Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пасля Рыжскага міру 1921 г. Беларусь і беларускі народ нарэшце аб'ядналіся.

Як і чаму беларусы ўсходніх польскіх крэсаў сустракалі савецкае войска як сваё? Што прынесла ім гэтае ўз'яднанне? Чаму 17 верасня уваходзіла ў каляндар дзяржаўных святаў БССР, але заставалася выключна палітычнай датай? Пра гэта распавядае прафесар, гісторык Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук Аляксандр Смалянчук.
👍9🤬9😢4🔥1
У 2021 годзе Лукашэнка аб'явіў 17 верасня Днём народнага адзінства, а менавіта гэты дзень лічыцца днём аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі пасля падзелу Польшчы паміж СССР і гітлераўскай Германіяй. Ці праўда, што савецкая ўлада "падарыла" Беларусі дзяржаўнасць? У эфіры праграмы "Обычное утро" распавядае гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч.
👍142🤡2🔥1🤣1
17 верасня ў Беларусі праходзіць Дзень народнага адзінства — ідэалагічная падзея, якая павінна нагадаць беларусам аб уз’яднанні Заходняй і Усходняй часткі краіны ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.

Але ці варта лічыць гэтую падзею нацыянальным святам? Якую палітыку ў дачыненні да беларусаў праводзіла польскае і савецкае кіраўніцтва? Ці была Заходняя Беларусь дваццаць год акупаваная Польшчай? На гэтыя пытанні Еўрарадыё адказаў гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Павел Церашковіч.
👍13🔥2
17 верасня 1939 стала датай канца для існавання ідэі краёвасці ў нашым рэгіёне. Пасля падзелу Польшчы між Гітлерам і Сталіным, а таксама анэксіі краін Балтыі Савецкім Саюзам, ідэі еднасці былых зямель ВКЛ і іх незалежнасці або аўтаноміі сталі цалкам немагчымымі. Адначасна 17 верасня стала трагічнай і беспаваротнай кропкай у лёсе саміх краёўцаў. У прыватнасці, неўзабаве пасля прыходу саветаў у Заходнюю Беларусь, па загадзе камісара мясцовымі чырвонымі "актывістамі" быў забіты Раман Скірмунт, былы прэм'ер міністр БНР, вядомы прыхільнік краёвай думкі.
У новым выпуску "Няпростай гісторыі" размова пойдзе пра саму ідэалогію краёвасці і яе стваральнікаў і паслядоўнікаў, у тым ліку Рамане Скірмунце. Госць перадачы – сябра БІПГ, прафесар, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
13👍9👏2
Факты пра ўз'яднанне Беларусі, якія ніколі не агучвае прапаганда.

Паглядзець таксама можна ў нашым інстаграме.
👍19🔥1
Forwarded from Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.
47👍7👎1
Як насамрэч жылося пры паляках? Заходняя Беларусь 30-х

Часы Заходняй Беларусі выклікаюць шмат пытанняў і з'яўляюцца тэмай працяглых спрэчак. Хтосьці кажа пра беднасць і прыгнёт з боку Польшчы, хтосьці пра вялікі дастатак і багацце ўсяго, што можа спатрэбіцца для жыцця чалавека. Дык як жылі беларусы ў Заходняй Беларусі, колькі каштаваў ровар і як можна было звярнуцца па медычную дапамогу — пра гэта і многае іншае раскажуць нашы вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
👍14
Як балты і славяне ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім

Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян і балтаў, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ў XIII стагоддзі ўзяліся хрысціянскія могілкі? Пра гэта і многае іншае, што нашы слухачы абмяркоўваюць у каментарах на YouTube, мы гаворым з Алегам Латышонкам, доктарам гістарычных навук, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта ў Польшчы.
👍15🤡6🤔1
Forwarded from Historyja
22 верасня 1939 года ў Берасці адбыўся супольны нацысцкага-савецкі парад
🖕20🤬8👍4🔥2😁2