Forwarded from Historyja
60 гадоў таму на эміграцыі ў Лондане памёр Сяргей Пясецкі - народжаны ў Ляхавічах беларуска-польскі пісьменнік, які стаў вядомы сваімі творамі, між іншых пра міжваенных кантрабандыстаў ("Каханак Вялікай Мядзведзіцы") ці сатырай на саветаў ("Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі"). Варта згадаць цікавы факт, што Пясецкі быў у беларускім антыбальшавіцкім руху "Зялёны Дуб". Ужо ў час Другой сусветнай вайны служыў у Арміі Краёвай.
❤20👍10😢2
У эфіры праграмы «Азаронак. Напрямую» дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства «Веды» кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін выказаўся пра «шкоднасць міфа аб Каліноўскім».
Гігін заўважае, «калі мы пачытаем «Мужыцкую праўду», загады яго жонду — гэта ж загады, якія супярэчаць духу беларускай нацыі». На погляд прапагандыста, яны «распальваюць нянавісць да рускіх, праваслаўных».

Наша Ніва
Гігін: Міф аб Каліноўскім шкодны — яго ідэі супярэчаць духу беларускай нацыі
«У Савецкім Саюзе не гаварылі ўсю праўду пра Каліноўскага», — сцвярджае прапагандыст
🤮32🤬12🤡12😁3💩3
Якую ролю постаць Кастуся Каліноўскага адыграла ў гісторыі савецкай і сучаснай Беларусі? Чаму саветы то змагаліся з міфам пра знакамітага паўстанца, то зноў актуалізоўвалі яго? Чаму Каліноўскі - гэта культурніцкі код беларусаў? Чаму зараз прапаганда спрабуе выкрэсліць імя аўтара "Мужыцкай праўды" з гісторыі краіны? Аб гэтым у каментары гісторыка, даследчыка постаці Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863-64 гг. Васіля Герасімчыка.
YouTube
Васіль Герасімчык: Прапаганда не выкрэсліць міф пра Каліноўскага з гісторыі Беларусі
У эфіры праграмы "Азаронак. Напрямую" дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства "Веды" кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін заявіў пра "шкоднасць міфа аб Каліноўскім". Маўляў, загады паўстанцкага…
👍17❤8👏2🤔1
Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калоніі за інтэрв’ю незалежнаму СМІ. Пра вырак паведаміла менская пракуратура.
Гісторыка абаінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Паводле вэрсіі пракуратуры, 26 студзеня 2022 году ў Польшчы Мельнікаў нібыта «ў мэтах ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку папулярызацыі мэдыярэсурсаў экстрэмісцкай накіраванасці, уцягваньня ў экстрэмісцкую дзейнасць большай колькасці грамадзян, распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў», даў інтэрвію «Еўрарадыё», чым спрыяў экстрэмісцкай дзейнасці.
Узгаданае інтэрв’ю сярод іншага тычылася працы гісторыка за мяжой, правядзення ім навуковай выставы ў Варшаве, ролі гісторыі ў грамадстве.
На момант публікацыі інтэрв’ю «Еўрарадыё» не было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне аб гэтым прынята МУС толькі 20 ліпеня 2022 года.
Паведамляецца, што на судзе гісторык прызнаў віну.
Мельнікава затрымалі зімой 2024 году. У жніўні тры ягоныя кнігі былі ўнесеныя ў так званы «экстрэмісцкі» спіс.

🤬36😢4🔥1🤔1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
У Чэхіі знайшлі новыя фрагменты Бібліі Францыска Скарыны. Гэтыя аркушы былі ў вокладцы невядомай кнігі, піша беларускі даследчык Сяргей Кнырэвіч.
Ён адзначае, што згаданыя фрагменты пражскай кнігі Быцця "не былі нідзе ў скарыназнаўчай літаратуры апісаны".
Ён адзначае, што згаданыя фрагменты пражскай кнігі Быцця "не былі нідзе ў скарыназнаўчай літаратуры апісаны".
❤37👍2🔥2
25 гадоў таму ў Мінску зніклі палітык і экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар, а таксама бізнесмен Анатоль Красоўскі. Расказваем, што змаглі высветліць за гэты час журналісты аб вінаватых у выкраданні апанентаў Лукашэнкі
😢17🤬7👍1
17 верасня 1939 г. Чырвоная армія пачала так званы вызвольны паход на тэрыторую Польшчы. Разам з гітлераўскай Германіяй Савецкі Саюз знішчыў незалежную польскую дзяржаву. Тэрыторыя Другой Рэчы Паспалітай была падзеленая паводле ўзгодненага яшчэ 23 жніўня 1939 г. сакрэтнага пратаколу да Пакта Молатава-Рыбентропа.
14 лістапада 1939 году прэзідыум Вярхоўнага савета БССР уключыў Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пасля Рыжскага міру 1921 г. Беларусь і беларускі народ нарэшце аб'ядналіся.
Як і чаму беларусы ўсходніх польскіх крэсаў сустракалі савецкае войска як сваё? Што прынесла ім гэтае ўз'яднанне? Чаму 17 верасня уваходзіла ў каляндар дзяржаўных святаў БССР, але заставалася выключна палітычнай датай? Пра гэта распавядае прафесар, гісторык Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук Аляксандр Смалянчук.

Аляксандр Смалянчук: 17 верасня 1939 года Другая сусветная вайна прыйшла ў Беларусь
17 верасня 1939 г. Чырвоная армія пачала так званы вызвольны паход на тэрыторую Польшчы. Разам з гітлераўскай Германіяй Савецкі Саюз знішчыў незалежную польскую дзяржаву. Тэрыторыя Другой Рэчы Паспалітай была падзеленая паводле ўзгодненага яшчэ 23 жніўня…
👍9🤬9😢4🔥1
У 2021 годзе Лукашэнка аб'явіў 17 верасня Днём народнага адзінства, а менавіта гэты дзень лічыцца днём аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі пасля падзелу Польшчы паміж СССР і гітлераўскай Германіяй. Ці праўда, што савецкая ўлада "падарыла" Беларусі дзяржаўнасць? У эфіры праграмы "Обычное утро" распавядае гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч.
YouTube
Алесь Пашкевіч: 17 верасня - не свята. Аб'яднанне Беларусі - пабочны эфект гульняў Сталіна
У 2021 годзе Лукашэнка аб'явіў 17 верасня Днём народнага адзінства, а менавіта гэты дзень лічыцца днём аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі пасля падзелу Польшчы паміж СССР і гітлераўскай Германіяй. Ці праўда, што савецкая ўлада "падарыла" Беларусі дзяржаўнасць?…
👍14❤2🤡2🔥1🤣1
17 верасня ў Беларусі праходзіць Дзень народнага адзінства — ідэалагічная падзея, якая павінна нагадаць беларусам аб уз’яднанні Заходняй і Усходняй часткі краіны ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.
Але ці варта лічыць гэтую падзею нацыянальным святам? Якую палітыку ў дачыненні да беларусаў праводзіла польскае і савецкае кіраўніцтва? Ці была Заходняя Беларусь дваццаць год акупаваная Польшчай? На гэтыя пытанні Еўрарадыё адказаў гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Павел Церашковіч.

Навіны Беларусі | euroradio.fm
Ці сапраўды беларусы ўз’ядналіся ў 1939 годзе? Погляд гісторыка
Усё не так проста — шмат што залежыць ад прыхільнасці да каштоўнасцяў Расіі, Польшчы ці незалежнай Беларусі.
👍13🔥2
17 верасня 1939 стала датай канца для існавання ідэі краёвасці ў нашым рэгіёне. Пасля падзелу Польшчы між Гітлерам і Сталіным, а таксама анэксіі краін Балтыі Савецкім Саюзам, ідэі еднасці былых зямель ВКЛ і іх незалежнасці або аўтаноміі сталі цалкам немагчымымі. Адначасна 17 верасня стала трагічнай і беспаваротнай кропкай у лёсе саміх краёўцаў. У прыватнасці, неўзабаве пасля прыходу саветаў у Заходнюю Беларусь, па загадзе камісара мясцовымі чырвонымі "актывістамі" быў забіты Раман Скірмунт, былы прэм'ер міністр БНР, вядомы прыхільнік краёвай думкі.
У новым выпуску "Няпростай гісторыі" размова пойдзе пра саму ідэалогію краёвасці і яе стваральнікаў і паслядоўнікаў, у тым ліку Рамане Скірмунце. Госць перадачы – сябра БІПГ, прафесар, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Як Беларусь змагалася за незалежнасць: масонскія ложы і адраджэнне ВКЛ
Што было б з Беларуссю без ідэі «краёўцаў»? Яны марылі пра аўтаномію літоўска-беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, але іх галоўным ворагам сталі зусім не рускія (а хто?). На іх моцна паўплывалі дзіцячыя кніжкі, а масонскія ложы ў Вільні падтрымлівалі…
❤13👍9👏2
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Факты пра ўз'яднанне Беларусі, якія ніколі не агучвае прапаганда.
Паглядзець таксама можна ў нашым інстаграме.
Паглядзець таксама можна ў нашым інстаграме.
👍19🔥1
Forwarded from Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.
❤47👍7👎1
Як насамрэч жылося пры паляках? Заходняя Беларусь 30-х
Часы Заходняй Беларусі выклікаюць шмат пытанняў і з'яўляюцца тэмай працяглых спрэчак. Хтосьці кажа пра беднасць і прыгнёт з боку Польшчы, хтосьці пра вялікі дастатак і багацце ўсяго, што можа спатрэбіцца для жыцця чалавека. Дык як жылі беларусы ў Заходняй Беларусі, колькі каштаваў ровар і як можна было звярнуцца па медычную дапамогу — пра гэта і многае іншае раскажуць нашы вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.

Як НАСАМРЭЧ жылося пры ПАЛЯКАХ? | Заходняя Беларусь 30-х | Гістфак №9
Часы Заходняй Беларусі выклікаюць шмат пытанняў і з'яўляюцца тэмай працяглых спрэчак. Нехта кажа пра беднату і прыгнёты з боку Польшчы, нехта пра вялікі дастатак і наяўнасць усяго, што можа спатрэбіцца для жыцця чалавека. Але як жа ж жылі беларусы ў Заходняй…
👍14
Як балты і славяне ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян і балтаў, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ў XIII стагоддзі ўзяліся хрысціянскія могілкі? Пра гэта і многае іншае, што нашы слухачы абмяркоўваюць у каментарах на YouTube, мы гаворым з Алегам Латышонкам, доктарам гістарычных навук, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта ў Польшчы.

Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі?
Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы…
Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы…
👍15🤡6🤔1
Forwarded from Historyja
22 верасня 1939 года ў Берасці адбыўся супольны нацысцкага-савецкі парад
🖕20🤬8👍4🔥2😁2