Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
804 links
Download Telegram
Як у Беларусі ўсталёўваўся культ асобы? І ў чым яго падабенства і адрозненне ад класічных прыкладаў?

Пра гэта размова з гісторыкам, сябрам Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандрам Пашкевічам
👍11
КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Што гэта такое, якія былі мэты арганізацыі, чаму пра іх амаль нічога не чуваць? Ці паспяхова яны змагаліся з «польскімі панамі» за нацыянальную свабоду? Або наадварот рухаліся да СССР і Масквы? Пра ўсё гэта ў новым выпуску «Гістфака» раскажуць Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
👍12🔥4🤔2
Forwarded from Historyja
60 гадоў таму на эміграцыі ў Лондане памёр Сяргей Пясецкі - народжаны ў Ляхавічах беларуска-польскі пісьменнік, які стаў вядомы сваімі творамі, між іншых пра міжваенных кантрабандыстаў ("Каханак Вялікай Мядзведзіцы") ці сатырай на саветаў ("Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі"). Варта згадаць цікавы факт, што Пясецкі быў у беларускім антыбальшавіцкім руху "Зялёны Дуб". Ужо ў час Другой сусветнай вайны служыў у Арміі Краёвай.
20👍10😢2
У эфіры праграмы «Азаронак. Напрямую» дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства «Веды» кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін выказаўся пра «шкоднасць міфа аб Каліноўскім».

Гігін заўважае, «калі мы пачытаем «Мужыцкую праўду», загады яго жонду — гэта ж загады, якія супярэчаць духу беларускай нацыі». На погляд прапагандыста, яны «распальваюць нянавісць да рускіх, праваслаўных».
🤮32🤬12🤡12😁3💩3
Якую ролю постаць Кастуся Каліноўскага адыграла ў гісторыі савецкай і сучаснай Беларусі? Чаму саветы то змагаліся з міфам пра знакамітага паўстанца, то зноў актуалізоўвалі яго? Чаму Каліноўскі - гэта культурніцкі код беларусаў? Чаму зараз прапаганда спрабуе выкрэсліць імя аўтара "Мужыцкай праўды" з гісторыі краіны? Аб гэтым у каментары гісторыка, даследчыка постаці Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863-64 гг. Васіля Герасімчыка.
👍178👏2🤔1
Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калоніі за інтэрв’ю незалежнаму СМІ. Пра вырак паведаміла менская пракуратура.

Гісторыка абаінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Паводле вэрсіі пракуратуры, 26 студзеня 2022 году ў Польшчы Мельнікаў нібыта «ў мэтах ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку папулярызацыі мэдыярэсурсаў экстрэмісцкай накіраванасці, уцягваньня ў экстрэмісцкую дзейнасць большай колькасці грамадзян, распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў», даў інтэрвію «Еўрарадыё», чым спрыяў экстрэмісцкай дзейнасці.

Узгаданае інтэрв’ю сярод іншага тычылася працы гісторыка за мяжой, правядзення ім навуковай выставы ў Варшаве, ролі гісторыі ў грамадстве.

На момант публікацыі інтэрв’ю «Еўрарадыё» не было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне аб гэтым прынята МУС толькі 20 ліпеня 2022 года.

Паведамляецца, што на судзе гісторык прызнаў віну.

Мельнікава затрымалі зімой 2024 году. У жніўні тры ягоныя кнігі былі ўнесеныя ў так званы «экстрэмісцкі» спіс.
🤬36😢4🔥1🤔1
У Чэхіі знайшлі новыя фрагменты Бібліі Францыска Скарыны. Гэтыя аркушы былі ў вокладцы невядомай кнігі, піша беларускі даследчык Сяргей Кнырэвіч.

Ён адзначае, што згаданыя фрагменты пражскай кнігі Быцця "не былі нідзе ў скарыназнаўчай літаратуры апісаны".
37👍2🔥2
25 гадоў таму ў Мінску зніклі палітык і экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар, а таксама бізнесмен Анатоль Красоўскі. Расказваем, што змаглі высветліць за гэты час журналісты аб вінаватых у выкраданні апанентаў Лукашэнкі
😢17🤬7👍1
17 верасня 1939 г. Чырвоная армія пачала так званы вызвольны паход на тэрыторую Польшчы. Разам з гітлераўскай Германіяй Савецкі Саюз знішчыў незалежную польскую дзяржаву. Тэрыторыя Другой Рэчы Паспалітай была падзеленая паводле ўзгодненага яшчэ 23 жніўня 1939 г. сакрэтнага пратаколу да Пакта Молатава-Рыбентропа.

14 лістапада 1939 году прэзідыум Вярхоўнага савета БССР уключыў Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пасля Рыжскага міру 1921 г. Беларусь і беларускі народ нарэшце аб'ядналіся.

Як і чаму беларусы ўсходніх польскіх крэсаў сустракалі савецкае войска як сваё? Што прынесла ім гэтае ўз'яднанне? Чаму 17 верасня уваходзіла ў каляндар дзяржаўных святаў БССР, але заставалася выключна палітычнай датай? Пра гэта распавядае прафесар, гісторык Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук Аляксандр Смалянчук.
👍9🤬9😢4🔥1
У 2021 годзе Лукашэнка аб'явіў 17 верасня Днём народнага адзінства, а менавіта гэты дзень лічыцца днём аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі пасля падзелу Польшчы паміж СССР і гітлераўскай Германіяй. Ці праўда, што савецкая ўлада "падарыла" Беларусі дзяржаўнасць? У эфіры праграмы "Обычное утро" распавядае гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч.
👍142🤡2🔥1🤣1
17 верасня ў Беларусі праходзіць Дзень народнага адзінства — ідэалагічная падзея, якая павінна нагадаць беларусам аб уз’яднанні Заходняй і Усходняй часткі краіны ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.

Але ці варта лічыць гэтую падзею нацыянальным святам? Якую палітыку ў дачыненні да беларусаў праводзіла польскае і савецкае кіраўніцтва? Ці была Заходняя Беларусь дваццаць год акупаваная Польшчай? На гэтыя пытанні Еўрарадыё адказаў гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Павел Церашковіч.
👍13🔥2
17 верасня 1939 стала датай канца для існавання ідэі краёвасці ў нашым рэгіёне. Пасля падзелу Польшчы між Гітлерам і Сталіным, а таксама анэксіі краін Балтыі Савецкім Саюзам, ідэі еднасці былых зямель ВКЛ і іх незалежнасці або аўтаноміі сталі цалкам немагчымымі. Адначасна 17 верасня стала трагічнай і беспаваротнай кропкай у лёсе саміх краёўцаў. У прыватнасці, неўзабаве пасля прыходу саветаў у Заходнюю Беларусь, па загадзе камісара мясцовымі чырвонымі "актывістамі" быў забіты Раман Скірмунт, былы прэм'ер міністр БНР, вядомы прыхільнік краёвай думкі.
У новым выпуску "Няпростай гісторыі" размова пойдзе пра саму ідэалогію краёвасці і яе стваральнікаў і паслядоўнікаў, у тым ліку Рамане Скірмунце. Госць перадачы – сябра БІПГ, прафесар, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
13👍9👏2
Факты пра ўз'яднанне Беларусі, якія ніколі не агучвае прапаганда.

Паглядзець таксама можна ў нашым інстаграме.
👍19🔥1
Forwarded from Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.
47👍7👎1