Відэарэпартаж 8-га каналу пра тое, як у Беларусі праходзіла адзначэньне 480-х угодкаў Бітвы пад Воршай ва ўмовах міліцэйскіх забаронаў і барацьбы.
8 верасьня 1994 г.
Месцы: Менск, Крапівеньскае поле
8 верасьня 1994 г.
Месцы: Менск, Крапівеньскае поле
YouTube
480 год Бітве пад Воршай / 8 верасьня 1994 / Менск
"Гісторыя паўтараецца". Відэарэпартаж 8-га каналу пра тое, як у Беларусі праходзіла адзначэньне 480-х угодкаў Бітвы пад Воршай ва ўмовах міліцэйскіх забаронаў і барацьбы.
8 верасьня 1994 г.
Асобы: Зянон Пазьняк
Месцы: Менск, Крапівеньскае поле
Дзень беларускай…
8 верасьня 1994 г.
Асобы: Зянон Пазьняк
Месцы: Менск, Крапівеньскае поле
Дзень беларускай…
❤26👍8🔥1
Forwarded from Наша Ніва
23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?
Лукашэнка тады быў ва ўладзе ўжо сем гадоў, ад яго стаміліся, і з’явіўся рэальны шанец яго замяніць.
Як апазіцыя выбірала адзінага кандыдата, як прайшло галасаванне і наколькі эфектыўнымі аказаліся пратэсты, згадвае @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/350914
Без VPN — па гэтай спасылцы.

😢14👍4
Мультымедыйны атракцыён, які маскіруе праблемы гісторыі краіны і нацыі?
Аляксей Братачкін, гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, аб новым праекце Нацыянальнага гістарычнага музея:
"Стварэнне новага гістарычнага музея абмяркоўвалася ўжо дастаткова даўно. Самая важная праблема – адсутнасць свабоднай і публічнай дыскусіі аб канцэпцыі музея і аб тым, якую менавіта гісторыю прадстаўляе там. З апісання фрагментаў канцэпцыі новага музея ў афіцыйных СМІ можна зрабіць наступныя высновы:
Асноўны акцэнт зроблены на гісторыі інстытутаў улады ("дзяржаўнасці"), якая вызначаецца як "тысячагадовая". З аднаго боку, бачны прагрэс у параўнанні з 1994 годам, калі акцэнт рабіўся на савецкім перыядзе дзяржаўнасці як базавым, з другога боку, уся гэтая гісторыя ўлады, хутчэй за ўсё, не будзе змяшчаць крытычнай оптыкі або пытанняў аб тым, напрыклад, ці можна прымяняць тэрмін. «каланіялізм» у адносінах да структур улады, якія ўзніклі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ці ў іншыя перыяды. І таксама ўзнікае пытанне, а ці будзе ў музеі паказана "грамадства", а не толькі ўлада, і наколькі вобраз гэтага грамадства будзе абстрактным ці ўсё ж будзе адсылаць да няпростай сацыяльнай гісторыі Беларусі таго ж XX стагоддзя".
Гаворка ідзе пра «нацыянальны гістарычны музей», аднак вельмі цікава даведацца, як вызначаецца «нацыя» і як менавіта будуць паказваць працэс канструявання нацыі ў кантэксце Беларусі. Хто будзе ўключаны ў нацыю, а хто выключаны? Да гэтага часу, напрыклад, гісторыя Халакосту і беларускіх габрэяў вельмі фрагментарна прадстаўлена ў дзяржмузеях, як і жаночая гісторыя, ці гісторыя іншых гуртоў.
Заўсёды цікавае пытанне палітычнай цэнзуры. Са школьных падручнікаў, напрыклад, практычна знікла бурная гісторыя канца 1980-х - першай паловы 1990-х. Палітычныя партыі і імёны актывістаў таго перыяду ўжо не згадваюцца, а "сапраўдная" незалежнасць звязваецца з прыходам да ўлады Лукашэнкі. У музеі таксама абяцаюць прадставіць сучасную гісторыю Беларусі. З чыйго пункта гледжання?
Савецкі перыяд абяцаюць паказаць як перыяд "дасягненняў", створаных "беларусам-працаўніком". У школьных падручніках ужо дастаткова даўно савецкі перыяд спрабуюць апісваць у тэрмінах "нармальнасці" і такой паўсядзённай героікі людзей, якія перажывалі вайну, рэпрэсіі і іншыя трансфармацыі, але пры гэтым ідуць наперад. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х савецкі перыяд якраз апісваўся часта праз оптыку дзяржаўнага гвалту, зараз робяць выгляд, што дзяржаўны гвалт таксама быў «нармальным».
Цікава таксама, якой будзе роля наведвальнікаў у новым музеі? Ці будуць яны выступаць у якасці тых, хто, зайшоўшы ў музей, выйдзе адтуль з гатовым мэсыджам і будучы накачанымі пэўным палітычным і ідэалагічным кантэнтам, ці экскурсія і праца музея мяркуюць наяўнасць крытычнага і мультыперспектыўнага падыходу да ўласнай гісторыі? У выніку ўзнікае такое пытанне. Ці будзе новы музей месцам для дыялогу пра гісторыю ці мультымедыйным атракцыёнам, які маскуе праблемы гісторыі краіны і нацыі?
Прачытаць матэрыял цалкам

REFORM.news (ранее REFORM.by)
«Усё пройдзе — пройдзе і гэта». Гісторыкі і даследчыкі — пра праект у які раз новага Нацыянальнага гістарычнага музея
Прэзентацыя на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі новага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея сталася для Reform.news падзеяй, якую мы не здолелі прапусціць проста так. Анансаванае чыноўнікамі будаўніцтва новай музейнай установы на 2025 год на месцы парка…
👍11❤4🔥2😁1
«З мэтай уцягвання ў згубную дзейнасць». Стала вядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гісторыка Ігара Мельнікава
Наша Ніва
«З мэтай уцягвання ў згубную дзейнасць». Стала вядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гісторыка Ігара Мельнікава
Судовы працэс над гісторыкам пачаўся ў Мінгарсудзе. Ігару Мельнікаву закідаюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
🤬19😱3🔥1😁1
Як у Беларусі ўсталёўваўся культ асобы? І ў чым яго падабенства і адрозненне ад класічных прыкладаў?
Пра гэта размова з гісторыкам, сябрам Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандрам Пашкевічам
Пра гэта размова з гісторыкам, сябрам Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандрам Пашкевічам
Салідарнасць
Гісторык Пашкевіч: «У адрозненне ад Брэжнева, Лукашэнка – фігура больш злавесная» - Салiдарнасць
👍11
КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Што гэта такое, якія былі мэты арганізацыі, чаму пра іх амаль нічога не чуваць? Ці паспяхова яны змагаліся з «польскімі панамі» за нацыянальную свабоду? Або наадварот рухаліся да СССР і Масквы? Пра ўсё гэта ў новым выпуску «Гістфака» раскажуць Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
YouTube
Як КАМУНІСТЫ змагаліся з ПАЛЯКАМІ | Гістфак №8
КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Што гэта такое, якія былі мэты арганізацыі, чаму пра іх амаль нічога не чуваць? Ці паспяхова яны змагаліся з «польскімі панамі» за нацыянальную свабоду? Або наадварот рухаліся да СССР і Масквы? Пра ўсё гэта ў…
👍12🔥4🤔2
Forwarded from Historyja
60 гадоў таму на эміграцыі ў Лондане памёр Сяргей Пясецкі - народжаны ў Ляхавічах беларуска-польскі пісьменнік, які стаў вядомы сваімі творамі, між іншых пра міжваенных кантрабандыстаў ("Каханак Вялікай Мядзведзіцы") ці сатырай на саветаў ("Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі"). Варта згадаць цікавы факт, што Пясецкі быў у беларускім антыбальшавіцкім руху "Зялёны Дуб". Ужо ў час Другой сусветнай вайны служыў у Арміі Краёвай.
❤20👍10😢2
У эфіры праграмы «Азаронак. Напрямую» дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства «Веды» кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін выказаўся пра «шкоднасць міфа аб Каліноўскім».
Гігін заўважае, «калі мы пачытаем «Мужыцкую праўду», загады яго жонду — гэта ж загады, якія супярэчаць духу беларускай нацыі». На погляд прапагандыста, яны «распальваюць нянавісць да рускіх, праваслаўных».

Гігін: Міф аб Каліноўскім шкодны — яго ідэі супярэчаць духу беларускай нацыі
«У Савецкім Саюзе не гаварылі ўсю праўду пра Каліноўскага», — сцвярджае прапагандыст
🤮32🤬12🤡12😁3💩3
Якую ролю постаць Кастуся Каліноўскага адыграла ў гісторыі савецкай і сучаснай Беларусі? Чаму саветы то змагаліся з міфам пра знакамітага паўстанца, то зноў актуалізоўвалі яго? Чаму Каліноўскі - гэта культурніцкі код беларусаў? Чаму зараз прапаганда спрабуе выкрэсліць імя аўтара "Мужыцкай праўды" з гісторыі краіны? Аб гэтым у каментары гісторыка, даследчыка постаці Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863-64 гг. Васіля Герасімчыка.
YouTube
Васіль Герасімчык: Прапаганда не выкрэсліць міф пра Каліноўскага з гісторыі Беларусі
У эфіры праграмы "Азаронак. Напрямую" дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства "Веды" кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін заявіў пра "шкоднасць міфа аб Каліноўскім". Маўляў, загады паўстанцкага…
👍17❤8👏2🤔1
Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калоніі за інтэрв’ю незалежнаму СМІ. Пра вырак паведаміла менская пракуратура.
Гісторыка абаінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Паводле вэрсіі пракуратуры, 26 студзеня 2022 году ў Польшчы Мельнікаў нібыта «ў мэтах ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку папулярызацыі мэдыярэсурсаў экстрэмісцкай накіраванасці, уцягваньня ў экстрэмісцкую дзейнасць большай колькасці грамадзян, распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў», даў інтэрвію «Еўрарадыё», чым спрыяў экстрэмісцкай дзейнасці.
Узгаданае інтэрв’ю сярод іншага тычылася працы гісторыка за мяжой, правядзення ім навуковай выставы ў Варшаве, ролі гісторыі ў грамадстве.
На момант публікацыі інтэрв’ю «Еўрарадыё» не было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне аб гэтым прынята МУС толькі 20 ліпеня 2022 года.
Паведамляецца, што на судзе гісторык прызнаў віну.
Мельнікава затрымалі зімой 2024 году. У жніўні тры ягоныя кнігі былі ўнесеныя ў так званы «экстрэмісцкі» спіс.

🤬36😢4🔥1🤔1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
У Чэхіі знайшлі новыя фрагменты Бібліі Францыска Скарыны. Гэтыя аркушы былі ў вокладцы невядомай кнігі, піша беларускі даследчык Сяргей Кнырэвіч.
Ён адзначае, што згаданыя фрагменты пражскай кнігі Быцця "не былі нідзе ў скарыназнаўчай літаратуры апісаны".
Ён адзначае, што згаданыя фрагменты пражскай кнігі Быцця "не былі нідзе ў скарыназнаўчай літаратуры апісаны".
❤37👍2🔥2
25 гадоў таму ў Мінску зніклі палітык і экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар, а таксама бізнесмен Анатоль Красоўскі. Расказваем, што змаглі высветліць за гэты час журналісты аб вінаватых у выкраданні апанентаў Лукашэнкі
😢17🤬7👍1
17 верасня 1939 г. Чырвоная армія пачала так званы вызвольны паход на тэрыторую Польшчы. Разам з гітлераўскай Германіяй Савецкі Саюз знішчыў незалежную польскую дзяржаву. Тэрыторыя Другой Рэчы Паспалітай была падзеленая паводле ўзгодненага яшчэ 23 жніўня 1939 г. сакрэтнага пратаколу да Пакта Молатава-Рыбентропа.
14 лістапада 1939 году прэзідыум Вярхоўнага савета БССР уключыў Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пасля Рыжскага міру 1921 г. Беларусь і беларускі народ нарэшце аб'ядналіся.
Як і чаму беларусы ўсходніх польскіх крэсаў сустракалі савецкае войска як сваё? Што прынесла ім гэтае ўз'яднанне? Чаму 17 верасня уваходзіла ў каляндар дзяржаўных святаў БССР, але заставалася выключна палітычнай датай? Пра гэта распавядае прафесар, гісторык Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук Аляксандр Смалянчук.

Аляксандр Смалянчук: 17 верасня 1939 года Другая сусветная вайна прыйшла ў Беларусь
17 верасня 1939 г. Чырвоная армія пачала так званы вызвольны паход на тэрыторую Польшчы. Разам з гітлераўскай Германіяй Савецкі Саюз знішчыў незалежную польскую дзяржаву. Тэрыторыя Другой Рэчы Паспалітай была падзеленая паводле ўзгодненага яшчэ 23 жніўня…
👍9🤬9😢4🔥1
У 2021 годзе Лукашэнка аб'явіў 17 верасня Днём народнага адзінства, а менавіта гэты дзень лічыцца днём аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі пасля падзелу Польшчы паміж СССР і гітлераўскай Германіяй. Ці праўда, што савецкая ўлада "падарыла" Беларусі дзяржаўнасць? У эфіры праграмы "Обычное утро" распавядае гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч.
YouTube
Алесь Пашкевіч: 17 верасня - не свята. Аб'яднанне Беларусі - пабочны эфект гульняў Сталіна
У 2021 годзе Лукашэнка аб'явіў 17 верасня Днём народнага адзінства, а менавіта гэты дзень лічыцца днём аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі пасля падзелу Польшчы паміж СССР і гітлераўскай Германіяй. Ці праўда, што савецкая ўлада "падарыла" Беларусі дзяржаўнасць?…
👍14❤2🤡2🔥1🤣1
17 верасня ў Беларусі праходзіць Дзень народнага адзінства — ідэалагічная падзея, якая павінна нагадаць беларусам аб уз’яднанні Заходняй і Усходняй часткі краіны ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.
Але ці варта лічыць гэтую падзею нацыянальным святам? Якую палітыку ў дачыненні да беларусаў праводзіла польскае і савецкае кіраўніцтва? Ці была Заходняя Беларусь дваццаць год акупаваная Польшчай? На гэтыя пытанні Еўрарадыё адказаў гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Павел Церашковіч.

Навіны Беларусі | euroradio.fm
Ці сапраўды беларусы ўз’ядналіся ў 1939 годзе? Погляд гісторыка
Усё не так проста — шмат што залежыць ад прыхільнасці да каштоўнасцяў Расіі, Польшчы ці незалежнай Беларусі.
👍13🔥2
17 верасня 1939 стала датай канца для існавання ідэі краёвасці ў нашым рэгіёне. Пасля падзелу Польшчы між Гітлерам і Сталіным, а таксама анэксіі краін Балтыі Савецкім Саюзам, ідэі еднасці былых зямель ВКЛ і іх незалежнасці або аўтаноміі сталі цалкам немагчымымі. Адначасна 17 верасня стала трагічнай і беспаваротнай кропкай у лёсе саміх краёўцаў. У прыватнасці, неўзабаве пасля прыходу саветаў у Заходнюю Беларусь, па загадзе камісара мясцовымі чырвонымі "актывістамі" быў забіты Раман Скірмунт, былы прэм'ер міністр БНР, вядомы прыхільнік краёвай думкі.
У новым выпуску "Няпростай гісторыі" размова пойдзе пра саму ідэалогію краёвасці і яе стваральнікаў і паслядоўнікаў, у тым ліку Рамане Скірмунце. Госць перадачы – сябра БІПГ, прафесар, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Як Беларусь змагалася за незалежнасць: масонскія ложы і адраджэнне ВКЛ
Што было б з Беларуссю без ідэі «краёўцаў»? Яны марылі пра аўтаномію літоўска-беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, але іх галоўным ворагам сталі зусім не рускія (а хто?). На іх моцна паўплывалі дзіцячыя кніжкі, а масонскія ложы ў Вільні падтрымлівалі…
❤13👍9👏2
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Факты пра ўз'яднанне Беларусі, якія ніколі не агучвае прапаганда.
Паглядзець таксама можна ў нашым інстаграме.
Паглядзець таксама можна ў нашым інстаграме.
👍19🔥1