Forwarded from Historyja
25 жніўня 1991 года была прыпынена дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі (КПБ-КПСС).
👍31❤10🔥3
Хто такія беларусы? Чаму беларусы – не расейцы? Як беларусы і рускія адказвалі на гэтае пытанне ў ХІХ стагоддзі і ў пачатку ХХ стагоддзя? Як падобныя даследаванні дапамаглі беларускаму нацыянальнаму руху? Ці праўда, што Смаленск – беларускі? У эфіры каналу "Обычное утро" распавядае кандыдат сацыялагічных навут, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
YouTube
Аляксей Ластоўскі: Як паўстаў міф пра беларусаў як найчысцейшы тып славянскага племені
Хто такія беларусы? Чаму беларусы – не расейцы? Як беларусы і рускія адказвалі на гэтае пытанне ў ХІХ стагоддзі і ў пачатку ХХ стагоддзя? Як падобныя даследаванні дапамаглі беларускаму нацыянальнаму руху? Ці праўда, што Смаленск – беларускі? У эфіры каналу…
👍13❤8😁3
Для тых, хто успрымае друкаваную інфармацыю, раім тэкст кандыдата сацыялагічных навук, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага пра тое, адкуль растуць ногі ў міфу, што беларусы самыя чыстыя славяне.
Наша Ніва
«Больш чыстыя». Адкуль бярэ пачатак міф пра беларусаў як найчысцейшы тып славянскага племені
У сацыяльных сетках ці ў прыватнай размове пасля лазні, калі заходзіць гаворка пра паходжанне беларусаў, нярэдка можна пачуць, што беларусы, маўляў, самыя чыстыя славяне
👍14😁2🔥1
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае
Ён правёў за кратамі больш за паўгода.
https://nashaniva.com/350175
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ён правёў за кратамі больш за паўгода.
https://nashaniva.com/350175
Без VPN — па гэтай спасылцы.
🤬15🙈7😢4
У раскопках на Менцы чарговая сенсацыя: знайшлі могілкі XI стагоддзя
Пахаванні ўнутры гарадскіх умацаванняў у раннехрысціянскі перыяд сведчаць пра тое, што тут былі пахаваныя людзі з высокім статусам у грамадстве. Падрабязней тут.

👍17🥰5❤4😁4🤔2🥴1
Forwarded from Беларускі піонэр
#фотабсср
Унікальныя фотаздымкі аўтадарожнай інфраструктуры БССР 1930-х гадоў апублікаваныя ў зборніку "Белорусская архитектура ХХ - начала ХХI века" (Мінск, выд."Беларусь", 2020):
1. Клінкерная дарога Гомель-Рэчыца.
2. Выкладка на адкосе аўтадарогі.
3. Пункт адпачынку з рэзервуарам для вады.
4. Кіламетровы знак.
5. Знак абмежавання хуткасці.

🔥11❤2👍2
Тэрыторыя Беларусі "пульсавала" ўвесь час яе існавання - то станавілася менш з-за раздзелаў і дагавораў, то разрасталася зноў, вяртаючы гістарычную цэласнасць. Дык як жа насамрэч выглядае мяжа нашай краіны? Ці той гэта «кляновы ліст», які мы абвыклі бачыць на картах і атласах? Якія гарады, якія знаходзяцца зараз за мяжой, калісьці былі цэнтрамі беларускіх раёнаў і абласцей? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць нашы вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
YouTube
ТЫ НЕ ВЕДАЕШ сапраўдных межаў БЕЛАРУСІ | Гістфак №6
Тэрыторыя Беларусі «пульсавала» ўвесь час яе існавання — то рабілася меншай праз падзелы і дамовы, то разрасталася зноў, вяртаючы гістарычную цэласць.
Але ж як насамрэч выглядае мяжа нашай краіны? Ці гэта той «кляновы ліст», які мы прывыклі бачыць на картах…

👍12🔥4🤔1
Кнігі гісторыка Ігара Мельнікава ўключылі ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Такое рашэнне 23 жніўня прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.
Сам гісторык каля шасці месяцаў знаходзіцца за кратамі. Менскі гарадскі суд пачне разглядаць ягоную справу 10 верасня. Ігара Мельнікава абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Максімальнае пакаранне складае шэсць гадоў калоніі.
Перад затрыманнем гісторык казаў, што рыхтуе кнігу пад назвай "Пачаць ліквідацыю" пра "гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянтаў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў…" (на здымку).
"Экстрэмісцкімі" прызналі кнігі Ігара Мельнікава, "а таксама іх копіі альбо іншыя кніжныя выданні":
1. Нiчыпарук П.К., Мельнiкаў I.B. Адысея палешука / Павел Нічыпарук, Ігар Мельнікаў. — Мінск: "Альфа-кніга", 2017. — 328 с.;
2. Мельнікаў, I.B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919−1920 гадах / Ігар Мельнiкаў — Минск: "Альфа — кніга", 2018. — 224 с.;
3. Мельнiкаў, I.B. На "мяжы цывілізацый". Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / Ігар Мельнiкаў. — Мінск: "Альфа — кніга", 2020. — 352 с.

😡18😁6😢5🤔1🤡1
Да 85-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны
Фрагменты артыкула гісторыка Ігара Кузняцова
Год 1939-й змрочнай, эпахальнай вяхой стаіць у гісторыі чалавецтва-тады, 85 гадоў таму, нацызм не без дапамогі камунізму развязаў другую сусветную вайну. Дагэтуль свет адчувае яе наступствы, дагэтуль людзі задаюцца пытаннем: "Як гэта здарылася?" Небывалы па сваіх разбуральных маштабах ваенны канфлікт успыхнуў не раптам, а быў вынікам, кульмінацыяй папярэдніх працэсаў.
Злавесную ролю ў лёсе Польшчы, ды і ўсяго свету, адыграў савецка-германскі пакт аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 года. Гітлер, падбадзёраны дасягнутым поспехам, устанавіў дату нападу на Польшчу - 26 жніўня, нягледзячы нават на тое, што Германія не магла завяршыць ваенныя падрыхтоўкі да гэтага тэрміну. 25 жніўня ён адклаў пачатак баявых дзеянняў.
31 жніўня Гітлер падпісаў сакрэтную дырэктыву N 1 "Па вядзенні вайны", у якой паведамлялася: "Напад на Польшчу павінен быць ажыццёўлены ў адпаведнасці з планам "Вайс", з тымі зменамі для войска, якія былі занесеныя... Заданні і аператыўныя мэты застаюцца без змены. Пачатак нападу - 1 верасня 1939 гады. Час нападу - 2.45 раніцы ".
31 жніўня ў 22 гадзіны 30 хвілін па сярэднееўрапейскім часе нямецкія войскі ўварваліся з Усходняй Прусіі ў Гданьск.
1 верасня 1939 года ў 4 гадзіны 45 хвілін раніцы нямецкія войскі перайшлі польскую мяжу, а праз гадзіну іх самалёты бамбардавалі Варшаву і знішчылі на аэрадромах больш за палову польскіх самалётаў. Ні ўльтыматуму, ні аб'явы вайны.
Сілы былі няроўнымі. Нацысцкая Германія кінула супраць Польшчы 1,6 млн. салдат - 62 дывізіі, з іх 7 танкавых, 4 лёгкія і 4 матарызаваныя, каля 2800 танкаў і 2 паветраныя флоты з 2000 самалётамі. Польскае войска выставіла супраць нямецкіх войскаў каля 1 млн. чалавек - усяго 31 кадравую і 6 рэзервовых пяхотных дывізій, 11 кавалерыйскіх брыгад і каля 870 танкаў (разам з танкеткамі), 771 самалёт састарэлай канструкцыі.
Хоць паўсюль часткі вермахту пад камандаваннем Рундштэдта, фон Бока, Клюге, Кюхлера і Рэйхенау атрымалі перамогі, яны дасягаліся дарагім коштам. Ужо 3 верасня амбасадар Нямеччыны ў Маскве Шуленбург звярнуўся да Молатава з просьбай аб тым, каб Чырвоная Армія як мага хутчэй увайшла ва ўсходнія вобласці Польшчы. У тыя самыя ўсходнія вобласці, якія аддаваліся Савецкаму Саюзу па сакрэтным пратаколе да дамовы ад 23 жніўня 1939 года.
Савецкае кіраўніцтва чакала, хаця рашэнне аб уводзе войскаў у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну было ўжо прынята. Да таго ж і абстаноўка ў Польшчы была даволі супярэчлівай. Нягледзячы на прагнозы, баявыя дзеянні там мелі ўпарты характар. У Маскве чакалі падзення Варшавы.
Цалкам артыкул можна прачытаць па спасылцы

🔥8👍3🤬3😢2
Прэм'ера. Як «эскадроны смерці» ў 90-х запалохалі Беларусь на дзесяцігоддзі
У Беларусі пра «эскадроны смерці» загаварылі ў пачатку 2000-х, калі выйшлі на свет сувязі бліжэйшага атачэння Аляксандра Лукашэнкі да знікненняў вядомых беларусаў.
Сярод ахвяраў “эскадрону” самы малады – журналіст Зьміцер Завадзкі. Яму было 27.
Паміж знікненнямі апанентаў прэзідэнта ў 99-м і Завадскага ў ліпені 2000-га мінуў год. Няўжо за гэты час улада, сілавыя органы і грамадства не маглі прадухіліць злачынства? Пра гэта - у новым міні-фільме «Салідарнасці».

Как “эскадроны смерти” в 90-х запугали Беларусь.
В Беларуси о “эскадронах смерти” заговорили в начале 2000-х, когда вышли на свет связи ближайшего окружения президента Александра Лукашенко к исчезновениям известных беларусов.
Среди жертв “эскадрона” самый молодой – журналист Дмитрий Завадский. Ему было…

🤬12🔥3🤔2👍1
Тэма «генацыда беларускага народа» закансервавалася, а дзяржпрапаганда менш эксплуатуе гісторыю ў параўнанні з гарачымі 2021–2022 гадамі. БАЖ пагутарыў з акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім, які падрыхтаваў маніторынг гістарычнай палітыкі ў Беларусі за май-ліпень 2024 года.
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Парадоксы гісторыі ў прэсе: ананімнасць і кадравы голад
Тэма «генацыда беларускага народа» закансервавалася, а дзяржпрапаганда менш эксплуатуе гісторыю ў параўнанні з гарачымі 2021–2022 гадамі.
👍16❤2😁1🤔1
"На маю думку, пытанне захавання беларускай нацыі цяпер ўсё ж такі другаснае. Сацыялагічныя апытанні сведчаць што, беларусы прызвычаіліся жыць у самастойнай, хаця шмат і ў чым дысфункцыйнай дзяржаве.
Беларусы з яе таксама нікуды не падзенуцца. Прынцыповым тут застаецца пытанне, што пасля Лукашэнкі будзе ўкладацца ў паняцце «беларуская нацыя", - доктар гісторыі Павел Абламскі ў межах спецпраекта Вытокі «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці адказы на пытанні, хто такія беларусы, чым мы адрозніваемся ад іншых і што нас чакае наперадзе.

Салідарнасць
Абламскі: «Прынцыповым застаецца пытанне, што пасля Лукашэнкі будзе ўкладацца ў паняцце «беларуская нацыя» - Салiдарнасць
👍8🤔3🔥2👎1😐1
Лукашэнку сёлета споўнілася 70 гадоў. Сталы ўзрост, праблемы са здароўем, моцна падарваны імідж пасля выбараў 2020 года і масавых рэпрэсій, прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца, вымушаюць беларускага лідэра больш актыўна выкарыстоўваць культ асобы. Чым небяспечны курс на стварэнне гэтага культу ў эфіры "Радыё свабода" разважаюць гісторык і палітолаг Роза Турарбекава, а таксама гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч.
YouTube
Чым небясьпечны культ Лукашэнкі
Сёлета Лукашэнку споўнілася 70 гадоў. Сталы ўзрост, праблемы са здароўем, моцна падарваны імідж пасьля выбараў 2020 году і масавых рэпрэсій, будучыя прэзыдэнцкія выбары прымушаюць беларускага лідэра больш актыўна выкарыстоўваць культ асобы.
#радыёсвабода…
#радыёсвабода…
🤮6🤡6👍5🤣2