Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
2.64K photos
132 videos
2 files
1.7K links
Download Telegram
«Зло чыняць ня монстры, а звычайныя людзі». 120 гадоў таму нарадзілася Ганна Арэнт

Ганна Арэнт — аўтарка адной з самых вядомых тэорый таталітарызму.

У 1960-х яна была на судзе над нацысцкім злачынцам Адольфам Айхманам, пасьля якога напісала культавую кнігу «Банальнасьць зла».

«Каб чыніць зло, ня трэба быць дэгенэратам, чалавекам бяз этыкі і маралі. Зло чыняць самыя звычайныя людзі, якія прымаюць за норму пэўны парадак і правілы ў грамадзтве. Мы можам прыняць і трымацца самых абсурдных правілаў, нават калі яны наскрозь паталягічныя. І мы будзем кіравацца імі ў сваім жыцьці, пакуль не пачнём задаваць сабе пытаньні пра іх сутнасьць».


Пра іншыя гістарычныя падзеі 14 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
👍14❤4👏1🙏1
Першы студэнцкі масавы пратэст у незалежнай Беларусі

14 кастрыніка 1994 года
ў Менску прайшла масавая акцыя студэнтаў пад лозунгамі “Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако” і "Малако і хлеб — студэнцкі абед". Так студэнты адзначылі 100 дзён праўлення нядаўна абранага прэзідэнта Лукашэнкі. Яны спрабавалі давесці яму і ўраду, што жыць на стыпендыю у 2-3 долары ў месяц немагчыма. Акцыя мела вялікі поспех. У БДУ стыпендыя неўзабаве вырасла амаль да 20 долараў, пры сярэдніх заробках у 60 долараў. Саміх удзельнікаў акцыі тады ніхто не затрымліваў.

Сярод арганізатараў акцыі былі анархісты і прадстаўнікі Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. ЗБС паўстала напрыканцы 1980-х, яно займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі, а таксама ўдзельнічала ў шэрагу палітычных кампаній. Для многіх маладзёнаў арганізацыя як і студэнцкі рух сталі школай грамадзянскага актывізму і трамплінам у палітыку.
👍11🔥5❤2👏1
📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

У савецкія часы ў двары царквы ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна дзеці расклалі вогнішча і збіраліся кінуць у яго стосы старых пажаўцелых дакументаў. Паперы прыцягнулі ўвагу мясцовай жыхаркі, настаўніцы Парэцкай школы Антаніны Сідарук, якая вырашыла аднесці гэтыя старыя дакументы дадому. Пазней высветлілася, што сярод іх апынуліся спісы жыхароў 13 вёсак, а таксама рабочых знакамітай суконнай фабрыкі Скірмунтаў.

🗣 Пра тое, як некалькі стосаў паперы з вясковага вогнішча ператварыліся ў каштоўную крыніцу па гісторыі Піншчыны, расказвае Мікалай Заяц.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14👍6👏1
«Валадарка», Камароўскі лес і яшчэ 12 мясьцінаў. Актывісты склалі «Мапу сьмяротных пакараньняў» для Менску → https://smarturl.click/8yvYaV

Актывісты моладзевай арганізацыі «Рада» распрацавалі сайт зь пералікам менскіх мясьцінаў, зьвязаных са сьмяротным пакараньнем.

«Так, ёсьць вядомая турма і Вярхоўны суд, але ёсьць сучасны парк, кінатэатар, школа. Здаецца, прычым тут гэтыя аб’екты? Але сувязь ёсьць», — расказала Свабодзе актывістка Беларускага нацыянальнага моладзевага савету «Рада» Юля Ралко.
😢10👍6💔4🕊1
«Беларускі след»: як беларускія партызаны змагаліся за Вільню ў 1922 годзе

У пачатку 1920-х гадоў Мерач стаў адным з цэнтраў беларускага партызанскага руху. Пры падтрымцы Літвы беларускія атрады рыхтаваліся да ўзброенай барацьбы супраць польскіх уладаў, у тым ліку за Віленскі край.

Як захоп Вільні войскамі генерала Жалігоўскага і стварэнне Сярэдняй Літвы паўплывалі на беларускі нацыянальны рух? Якую ролю ў гэтых падзеях адыгралі Рада БНР і Вацлаў Ластоўскі? Кім быў Вячаслаў Разумовіч, вядомы як атаман Хмара, і чым скончылася дзейнасць беларускіх партызанаў?

Пра гэтыя малавядомыя старонкі беларускай гісторыі распавядае Павел Мажэйка ў новым выпуску праграмы «Беларускі след».

🎓 Навуковы каментар да гістарычных падзей дае Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

▶️ https://www.youtube.com/watch?v=CkiK5c5GHaM&list=PLbjL6lm_JPxA
👍7🔥5🤷‍♂1💯1💔1
🔻 Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, які нарадзіўся пад Івацэвічамі. Пасля ягонай смерці 15 кастрычніка 1817 года беларускія сваякі забралі ўсе зберажэнні генерала - да апошняга цэнта, прысабечылі яшчэ і працэнты. Хоць у сваім тастамэнце наш герой многіх народаў цалкам адназначна распарадзіўся гэтымі грашыма.

І што цікава: у барацьбу за грошы Касцюшкі аказаліся ўцягнутыя нават расейская амбасада ў Вашынгтоне і знакаміты амерыканскі прэзідэнт.

🚩 Падрабязнасці сумнай маёмаснай грызні тут: https://karonavitauta.org/kascyuska-adda-grosy-na-svabodu-amerykanskix-rabo

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
😢6❤4👍3🔥1💔1
📖 «Літаратурныя зацемкі»: Сяргей Дубавец пра ўспаміны Яна Булгака і свет шляхецкай Беларусі

У новым выпуску падкаста «Літаратурныя зацемкі» пісьменнік і публіцыст Сяргей Дубавец звяртаецца да кнігі ўспамінаў «Край дзіцячых гадоў» Яна Булгака — класіка беларускай і польскай фатаграфіі, 150-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета.

Успаміны Булгака пераносяць чытача ў свет шляхецкай Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. У цэнтры аповеду — маёнтак Асташын на Наваградчыне, сямейныя традыцыі, побыт і культурнае асяроддзе эпохі, якая паступова адыходзіла ў мінулае.

Асобную ўвагу Дубавец надае моўнаму жыццю тагачаснай шляхты. Беларуская мова гучала не толькі сярод сялян і прыслугі, але і ў шляхецкіх сем’ях, дзе яе ўжывалі побач з польскай. Булгак згадвае, што ягоны бацька любіў беларускую гаворку як родную і ахвотна карыстаўся ёю ў сямейных размовах.

🎧 Выпуск можна паслухаць або прачытаць у тэкставай версіі з цытатамі з кнігі
❤10👍3👏1🙏1
Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, звязаныя з радзімай Тадэвуша Касцюшкі – Косавам і Мерачоўшчынай

Сёння – 15 кастрычніка – адзначаецца 209 гадавіна з дня ягонай смерці.

У будучыні фотаздымкі будуць перададзеныя ў Музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.

«Слова «вяртанне» мае літаральны сэнс, — кажа кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч. — Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя ў Беларусі, захавалі сведчанні пра яе часовае польскае мінулае і цяпер вяртаюцца ў месца свайго ўзнікнення. Паколькі аўтар двух здымкаў Юзаф Шыманчык нарадзіўся і жыў у Косаве, а іх уладальнік Чэслаў Гаке працаваў там у 1930-я гады, то мы вяртаем яшчэ і частку спадчыны людзей, чые лёсы былі звязаныя з Беларуссю».

Чытаць на сайце або без VPN.
👍15❤4😁4👏3🙏1