Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
800 links
Download Telegram
У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”.

Анонс ад выдавецтва:

Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё.

Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана!

Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам (vesnav@seznam.cz), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.
👍26
24 жніўня Украіна ў 33 раз адзначае Дзень незалежнасці. Гэтую дату як дзяржаўнае агульнанароднае свята нашыя суседзі святкуюць згодна з пастановай Вярхоўнай Рады Украіны «Аб Дні незалежнасці Украіны» ад 20 лютага 1992 года. Шчыра віншуем! Перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
38👍5🔥2
33 гады таму, 25 жніўня 1991 года Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай краінай: Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятая ў 1990-м, атрымала статус канстытуцыйнага закона. Коратка тлумачым, як гэта стала рэальнасцю.
37👍10🥰2🙏1
Forwarded from Historyja
25 жніўня 1991 года была прыпынена дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі (КПБ-КПСС).
👍3110🔥3
Хто такія беларусы? Чаму беларусы – не расейцы? Як беларусы і рускія адказвалі на гэтае пытанне ў ХІХ стагоддзі і ў пачатку ХХ стагоддзя? Як падобныя даследаванні дапамаглі беларускаму нацыянальнаму руху? Ці праўда, што Смаленск – беларускі? У эфіры каналу "Обычное утро" распавядае кандыдат сацыялагічных навут, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
👍138😁3
Для тых, хто успрымае друкаваную інфармацыю, раім тэкст кандыдата сацыялагічных навук, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага пра тое, адкуль растуць ногі ў міфу, што беларусы самыя чыстыя славяне.
👍14😁2🔥1
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае

Ён правёў за кратамі больш за паўгода.

https://nashaniva.com/350175

Без VPN — па гэтай спасылцы.
🤬15🙈7😢4
У раскопках на Менцы чарговая сенсацыя: знайшлі могілкі XI стагоддзя

Пахаванні ўнутры гарадскіх умацаванняў у раннехрысціянскі перыяд сведчаць пра тое, што тут былі пахаваныя людзі з высокім статусам у грамадстве. Падрабязней тут.
👍17🥰54😁4🤔2🥴1
#фотабсср
Унікальныя фотаздымкі аўтадарожнай інфраструктуры БССР 1930-х гадоў апублікаваныя ў зборніку "Белорусская архитектура ХХ - начала ХХI века" (Мінск, выд."Беларусь", 2020):
1. Клінкерная дарога Гомель-Рэчыца.
2. Выкладка на адкосе аўтадарогі.
3. Пункт адпачынку з рэзервуарам для вады.
4. Кіламетровы знак.
5. Знак абмежавання хуткасці.
🔥112👍2
Тэрыторыя Беларусі "пульсавала" ўвесь час яе існавання - то станавілася менш з-за раздзелаў і дагавораў, то разрасталася зноў, вяртаючы гістарычную цэласнасць. Дык як жа насамрэч выглядае мяжа нашай краіны? Ці той гэта «кляновы ліст», які мы абвыклі бачыць на картах і атласах? Якія гарады, якія знаходзяцца зараз за мяжой, калісьці былі цэнтрамі беларускіх раёнаў і абласцей? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць нашы вядучыя Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
👍12🔥4🤔1
Кнігі гісторыка Ігара Мельнікава ўключылі ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Такое рашэнне 23 жніўня прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Сам гісторык каля шасці месяцаў знаходзіцца за кратамі. Менскі гарадскі суд пачне разглядаць ягоную справу 10 верасня. Ігара Мельнікава абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Максімальнае пакаранне складае шэсць гадоў калоніі.

Перад затрыманнем гісторык казаў, што рыхтуе кнігу пад назвай "Пачаць ліквідацыю" пра "гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянтаў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў…" (на здымку).

"Экстрэмісцкімі" прызналі кнігі Ігара Мельнікава, "а таксама іх копіі альбо іншыя кніжныя выданні":

1. Нiчыпарук П.К., Мельнiкаў I.B. Адысея палешука / Павел Нічыпарук, Ігар Мельнікаў. — Мінск: "Альфа-кніга", 2017. — 328 с.;
2. Мельнікаў, I.B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919−1920 гадах / Ігар Мельнiкаў — Минск: "Альфа — кніга", 2018. — 224 с.;
3. Мельнiкаў, I.B. На "мяжы цывілізацый". Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / Ігар Мельнiкаў. — Мінск: "Альфа — кніга", 2020. — 352 с.
😡18😁6😢5🤔1🤡1
Гісторыка Ігара Мельнікава праваабаронцы прызналі палітвязнем.
😢15👍42❤‍🔥2😁2🤯2🤡2🏆1