Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.26K subscribers
2.55K photos
131 videos
2 files
1.65K links
Download Telegram
„He shoots, he scores! Янка!” ❤️ Чарговы сезон NHL стартуе сёння за акіянам! І сёння ж, 29 верасня, дзень нараджэння першага ўраджэнца Беларусі, які меў гонар выходзіць на лёд найлепшай хакейнай лігі планеты!

John Miszuk (Ян Мішук) згуляў на пляцоўках Канады і ЗША больш 450 гульняў (з іх 237 у NHL) у колерах, між іншага, Philadelphia Flyers, Chicago Black Hawks, Minnesota North Stars і Detroit Red Wings. Яго хакейная кар’ера доўжылася з 1961 да 1979 года. 7 галоў і 39 галявых перадач Джона Мішука – годная статыстыка для сілавога абаронцы!

Мішук нарадзіўся 29 верасня 1940 года ў беларускіх Налібаках. У часе Другой сусветнай вайны нацысты вывезлі Мішукоў на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У Беларусь сям’я ўжо не вярнулася, перабралася ў канадскі Гамільтон. Там хакей і стаў жыццёвай справай ураджэнца Беларусі.

Джон Мішук памёр у Канадзе ў 2025 годзе. У 2019 годзе ён здолеў наведаць Беларусь і Налібакі. На радзіме Мішук пабываў упершыню за 76 год.

Падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️
🏆8🔥7👍2
Чым скончылася сакрэтная аперацыя ЦРУ ў Беларусі і што стала з закінутымі агентамі

«Зеркало» апублікавала заключную частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра аперацыю AEQUOR, якую ЦРУ праводзіла ў Беларусі ў 1950-я гады на аснове супрацы з беларускімі эміграцыйнымі структурамі.

У 1955 годзе сувязь з групай Цімафея Острыкава абарвалася. Пазней стала вядома, што агенты трапілі ў рукі савецкіх спецслужбаў: двое атрымалі працяглыя тэрміны зняволення, адзін быў памілаваны, а Міхаіл Кальніцкі загінуў.

У фінальнай частцы — пра тое, як Рада БНР атрымала дзясяткі тысяч долараў з заробкаў і страхавых выплат агентам, чаму адносіны беларускіх эміграцыйных дзеячаў з ЦРУ пагаршаліся і як у 1961 годзе аперацыю AEQUOR канчаткова закрылі.

А ў 1992 годзе гісторыя атрымала нечаканы працяг: адзін з удзельнікаў аперацыі прыйшоў у амбасаду ЗША ў Мінску і запатрабаваў грошы, абяцаныя яму ЦРУ яшчэ за сорак гадоў да гэтага.

👉 Чытаць заключную частку цыкла
👍5❤‍🔥4
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Ён навучыў беларусаў вывучаць Беларусь

Двойчы яго арыштоўвалі савецкія ўлады, а ўрэшце – расстралялі.

135 гадоў таму нарадзіўся Аркадзь Смоліч – навуковец, географ і аўтар першай сістэмнай «Геаграфіі Беларусі».
❤12💔10🙏1
«Дажынкі»: народная традыцыя ці свята, арганізаванае дзяржавай?

Гісторык і сябра БІПГ Цімафей Акудовіч у эфіры «Обычного утра» распавёў пра паходжанне «Дажынак», іх трансфармацыю ў сучаснай Беларусі і пра тое, чаму адна традыцыя можа выглядаць зусім па-рознаму.

Гістарычна «Дажынкі» адзначалі заканчэнне сельскагаспадарчых прац. Але ўжо ў XIX стагоддзі часткай свята была сустрэча сялян з панам — своеасаблівы кантакт «ніжэйшых» з «вышэйшымі». На думку Акудовіча, гэта магло паспрыяць таму, што ў сучаснай Беларусі «Дажынкі» сталі важнай дзяржаўнай падзеяй.

Чым беларускія «Дажынкі» адрозніваюцца ад падобных свят у Польшчы? Чаму справа не ў саламяных фігурах, кірмашах ці папулярнай музыцы, а ў тым, хто і для каго арганізуе свята? І ці могуць традыцыйныя вясковыя святы захавацца, калі вясковая супольнасць змяншаецца? Акудовіч мяркуе, што яны могуць атрымаць новы сэнс — стаць для гарадскіх людзей спосабам вяртання да прыроды і традыцыі.

▶️ Глядзець размову з Акудовічам
👍7🤔3👏1💯1
⛪ У Смаргонскім раёне аднавілі гістарычную капліцу — аўтэнтычнае аблічча страчана

У вёсцы Расла Жодзішкаўскага сельсавета завяршылі аднаўленне гістарычнай капліцы XIX стагоддзя, разбуранай у выніку ДТЗ. Паводле ацэнкі Telegram-канала «Спадчына», яе новае аблічча амаль не адпавядае аўтэнтычнаму.

Што не так? Чытайце на Hrodna.life.⁠
🐻
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/09/29/kaplica-adnavili/?utm_source=tg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢6🤬3😐2
Што піша брытанскі гісторык пра Беларусь у новай гісторыі Літвы

Летась выйшла кніга брытанскага гісторыка Рычарда Батэрвіка, якая расказвае пра гісторыю Літвы англамоўнай аўдыторыі. У анатацыі да выдання адзначаецца: «У XIV ст. апошняя ў Еўропе язычніцкая дынастыя кіравала велізарнай імперыяй, якая распасціралася ад лясоў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора да стэпаў на поўнач ад Чорнага мора», «ВКЛ на працягу 400 гадоў стрымлівала прэтэнзіі Масквы на панаванне над усёй Руссю, у прыватнасці над Беларуссю і Украінай». Адзначаецца, што краіна «некалі была значна большай, чым сёння» і ў ёй жылі розныя народы — у тым ліку беларусы.

З рэцэнзій на кнігу вынікае, што Батэрвік імкнецца паказаць, як змяняліся паняцці «Літва» і «літоўцы».

Выданне ў жанры папулярнай гісторыі завяршаецца асабістым аповедам аўтара пра паездку ў 2024 г. у Дзевянішкаўскі выступ, кавалак Літвы, амаль цалкам акружаны Беларуссю. Гісторык заклікае задумацца, як так атрымалася, што на тэрыторыі некалі адзінай дзяржавы паўстала ўмацаваная мяжа.
👍8🙈4🤮2🤔1💩1
100 гадоў даследаванняў Банцараўшчыны — гарадзішча, якое дало назву археалагічнай культуры

Як узгадвае канал «Спадчына», сто гадоў таму пад Мінскам пачалося навуковае вывучэнне гарадзішча Банцараўшчына. У 1925 годзе тут заклалі разведвальны шурф Мікалай Улашчык і Сяргей Шутаў, а ўжо ў 1926-м пачаліся раскопкі Інбелкульта пад кіраўніцтвам Сяргея Дубінскага.

Даследаванні паказалі, што месца было заселена ад III ст. да н. э. да VIII ст. н. э. Менавіта знаходкі VI—VIII стагоддзяў сталі асновай для вылучэння банцараўскай археалагічнай культуры, названай паводле гэтага помніка.

Значная частка даваенных калекцый і дакументацыі была страчана падчас Другой сусветнай вайны, а з сярэдзіны ХХ стагоддзя тэрыторыю гарадзішча пачалі забудоўваць лецішчамі.

Тым не менш даследаванні працягваюцца. У 2025–2026 гадах археолагі знайшлі элементы старажытнай абарончай сістэмы і рэдкія для Цэнтральнай Беларусі бронзавыя артэфакты. Ёсць і сляды, якія могуць сведчыць пра яшчэ больш ранняе паселішча — часоў ранняга неаліту.
👍11🔥4❤2👏1
30 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 гадоў.

Гілевіч – дэпутат беларускага Вярхоўнага Савету ў 1980–90-я гады, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.

Ніл Гілевіч быў ініцыятарам і суаўтарам Закона аб мовах 1990 году, які замацаваў беларускую мову як адзіную дзяржаўную яшчэ да распаду СССР.

Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі Ніл Гілевіч актыўна выступаў з крытыкай ягонай моўнай і культурнай палітыкі, у прыватнасьці супраць рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.

Дзяржаўныя структуры і выданьні ігнаравалі ягоныя юбілеі, у 2006 годзе «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
❤17👍2👏1🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда

Аўтар павільёна ў Аляксандраўскім скверы спраектаваў дзясяткі чыгуначных вакзалаў ва ўсёй Беларусі. А стаў завочна вядомым толькі дзякуючы мінскай байцы пра архітэктара, пакрыўджанага на заможнага заказчыка.

https://nashaniva.com/405690

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405690
👍3🤔1🤯1
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😱 Прыехалі ў Закапаны, але замест гор пайшлі на могілкі

І на тое ёсць вельмі беларуская прычына. Закапаны – гэта не толькі горы, лыжы і адпачынак. Тут ёсць важны кавалак нашай гісторыі: больш за сто гадоў таму лёс прывёў сюды аднаго з выбітных беларусаў, які стаяў ля вытокаў нацыянальнага адраджэння.

Пра каго гаворка і як Закапаны звязаны з беларускай гісторыяй, разбіраемся ў нашым відэа.

👨‍🦰 А даведацца больш можна ў нашай праграме «Сармацкі вус» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
👍8❤6
Forwarded from Наша Ніва
Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім

Вынікі апошніх даследаванняў палескіх святынь паказваюць, што масіўныя каменныя манументы, хоць таксама паходзяць з тэрыторыі сучаснай Украіны, на стагоддзі маладзейшыя за дату, якую ім прыпісвала легенда.

https://nashaniva.com/405760

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405760
👍9❤2
Ужо сёньня: 80 гадоў таму Нюрнбэрскі трыбунал абвясьціў прысуды кіраўнікам нацысцкай Нямеччыны → https://smarturl.click/nq1odW

1 кастрычніка 1946 году ў Нюрнбэргу завяршыўся судовы працэс над кіраўнікамі нацысцкай Нямеччыны.

З 22 падсудных 19 прызналі вінаватымі ў злачынствах супраць міру і чалавечнасьці, а таксама іншых ваенных злачынствах. 12 асудзілі на сьмяротнае пакараньне, трох — на пажыцьцёвае зьняволеньне, чатырох — на тэрміны ад 10 да 20 гадоў.

Трыбунал прызнаў злачыннымі СС, гестапа і іншыя структуры нацысцкага рэжыму.

На фота — Герман Герынг, былы міністар авіяцыі і кіраўнік вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны. Яго асудзілі на павешаньне, але напярэдадні выкананьня прысуду ён скончыў жыцьцё самагубствам.
👍5👏1
🏠 Музей малой радзімы ў Студзіводах адначыць 40-годдзе

💥 Імпрэза адбудзецца ў гэтую нядзелю, 4 кастрычніка.

Праграму можна паглядзець на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sumezza/muzej-maloj-radzimy-u-studzivodach-adnacyc-40-hoddze/
❤6👍2🔥2
🪦Канцэптуальны помнік жаўнеру Першай Сусветнай вайны ў Вугоршчыне

Помнік змадэляваны як сямейны фотаздымак з адсутным бацькам.

👉🏻А мне падумалася пра іншае: са старых фотаздымкаў у нас часта людзей сапраўды "выціналі" пасля прыходу бальшавікоў. Пасля 1917-га і 1939-га. Каб органы не зацікавіла фота чалавека ў пагонах... Фотаальбомы, як сёння тэлефоны, цікавілі чэкістаў у першую чаргу.
💔10👍5❤3👎1💯1
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава «Песня пра зубра»

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя творы, вырабы са шкла, рэдкія кнігі і іншыя рарытэты з выявай зубра. Сярод экспанатаў — кніга Георгія Карцова «Белавежская пушча» 1903 года, у якой дадзены гістарычны агляд Белавежскай пушчы ад старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя, апісанне прыроды, жывёльнага свету (у тым ліку зуброў) і арганізацыі царскіх паляванняў.

Чытаць на сайце або без VPN.
❤6👍4👏1
🔴 «Горача прашу далікатна даваць парады тым, хто ведае меней, не адпужваць і не лупцаваць»

«Калі мы вынайдзем рухавік, які працуе на энергіі бульбасрачаў, — мы каланізуем космас! Кажу вам, энергіі хопіць на даследаванні чаго заўгодна. Толькі баюся, што па дарозе да прарыву мы ладна так перасварымся».

🗣 Марыя Грыц разважае пра тое, чаму дарослыя людзі кідаюцца ў абразы, ці навучымся мы калі-небудзь цывілізаванай дыскусіі, і што паказала гісторыя з Крыжам Сафіі (Дагмар).

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4❤2🥴1
☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі

1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень кавы. Да гэтай даты рэдацыя мы яшчэ раней падрыхтавалі гісторыю напояў, якія грэюць і бадзёраць нас напрацягу стагоддзяў.

Сучасная кававая культура пачала актыўна развівацца ў Гродне і Беларусі з 2010-х гадоў. Але першым кавярням і ініцыятывам было на што абаперціся — традыцыя піць каву і гарбату у нашым рэгіёне існуе даволі даўно.

Чытайце матэрыял да Міжнароднага дня кавы на Hrodna.life:
☕️
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/ad-elitnaga-da-dastupnaga-koratka-pra-gistoryiyu-kavyi-garbatyi-u-grodne-belarusi/?utm_source=tg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7
✨ 5 невядомых жаночых імёнаў у беларускай гісторыі

Калі сказаць пра беларускія імёны ў культуры, хто першай прыйдзе вам на думку? Можа быць, Ларыса Геніюш? Цётка? Паўліна Мядзёлка? Уршуля Радзівіл?

🗣 Яна Вольская распавядае пра імёны тых беларусак, якія не зазналі вялікай папулярнасьці і не здабылі шырокай вядомасьці, але якія працавалі і стваралі дзеля беларускай культуры, часта былі самабытнымі і арыгінальнымі пісьменьніцамі, паэткамі і грамадзкімі дзяячкамі.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5❤3
Як беларусізавалі чыноўнікаў у 1920-я

Аляксандр Горны піша ў «Вестнику МГИРО» пра прыклад Віцебскай акругі, дзе пасля далучэння да БССР у 1924 г. значная частка чыноўнікаў недастаткова валодала беларускай літаратурнай мовай (у гарадах значную ролю адыгрывалі руская і габрэйская мовы). Курсы для іх мелі не толькі моўную, але і ідэалагічна-культурную функцыю: вывучаліся гісторыя, геаграфія, этнаграфія. Слухачамі былі дзяржаўныя служачыя, партыйныя і прафсаюзныя работнікі.

Вынікі курсаў істотна адрозніваліся ў розных раёнах, поўнага авалодання беларускай мовай дасягнуць не ўдавалася. Напрыклад, у Віцебскім раёне пасля навучання толькі 13 з 48 слухачоў (27%) былі прызнаныя здольнымі самастойна працаваць па-беларуску. У Суражскім раёне — 10 з 29 (34%), а ў Чашніцкім — 19 з 26 (74%).

Такім чынам, вынікі беларусізацыі істотна адрозніваліся паміж буйнымі гарадамі і рэгіянальнымі цэнтрамі: у правінцыйных і сельскіх асяродках яна знаходзіла больш падтрымкі.
👍4❤2❤‍🔥1