Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.26K subscribers
2.52K photos
125 videos
2 files
1.63K links
Download Telegram
«Валадарцы» зьнялі частку абмежаваньняў на будаўнічыя работы: https://smarturl.click/qq2L7w

Міністэрства культуры скасавала сваё леташняе рашэньне аб ахоўных зонах вакол Пішчалаўскага замку і яшчэ двух будынкаў на вуліцы Валадарскага.

Гэтыя абмежаваньні, сярод іншага, забаранялі ўзьвядзеньне новых капітальных будынкаў, рэканструкцыю без захаваньня гістарычнага выгляду фасадаў, некаторыя добраўпарадкавальныя і земляныя работы без аховы археалягічных абʼектаў.

Былы СІЗА-1 хочуць ператварыць у шматфункцыянальны комплекс і ўключыць у турыстычныя маршруты Менску.
🤬7🤮4🤔2😨2😢1🖕1
Forwarded from Historyja
25 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі - беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай няволі, гісторык літаратуры, пісьменнік, праваабаронца, палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022). Сярод шматлікіх узнагарод атрымаў медаль 100 гадоў БНР.

Бяляцкі паходзіць з багатай сям'і з усходняга Палесся, якая ў выніку савецкай калектывізацыі збяднела і была вымушана шукаць новае месца жыцця.

Алесь ужо ў 1980-я гг. браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, у тым ліку належаў да канспірацыйнай партыі "Незалежнасць", якая хацела выхаду Беларусі з СССР і вяртання незалежнасці. Быў адным з заснавальнікаў "Мартыралог Беларусі" і сябрам аргкамітэту Беларускі народны фронт "Адраджэньне" і суарганізатарам "Беларускай каталіцкай грамады". Пазней стаў дырэктарам Літаратурнага музею Максіма Багдановіча. З 1996 года сакратар управы партыі БНФ. Менавіта ён у 1991 годзе прынёс беларускі сцяг, які залунаў над Менгарсаветам. У 1996 годзе заснаваў "Вясну".
❤13❤‍🔥3👍2👏2🎉1🙏1💔1
Forwarded from Белсат
👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў

Яе выявіла археалагічная экспедыцыя Інстытуту гісторыі НАН РБ. Стаянка, якой далі ўмоўную назву «Жлобін 5», была заселеная яшчэ ў перыяд фінальнага палеяліту ды мезаліту. Папярэдняе найстаражытнейшае «месца дыслакацыі» людзей у Жлобіне датавалася ўзростам 8-9 тысяч гадоў. Новая знаходка старэй на 1-2 тысячы гадоў.

Падчас раскопак знайшлі вялікую колькасць артэфактаў з розных гістарычных эпохаў, што сведчыць пра неаднаразовае засяленне гэтай дзялянкі. Найбольш познія са знойдзеных фрагментаў датуюцца перыядам Кіеўскай Русі – гэта фрагменты ганчарных вырабаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9🔥6👏1👀1
Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму

Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у 1870 г. пры планіроўцы чыгуначнай станцыі каля в. Жодзіна Барысаўскага павета рабочыя знайшлі і разабралі скарб залатых і сярэбраных манет (частка была датавана 1626 г.).

Праз тры тыдні ў «Віленскім весніку» выйшаў артыкул публіцыста Міхаіла Радзевіча. Ён адзначыў, што пасля адмены прыгоннага права сяляне сталі багацець і ў правінцыі ўзнікла меркаванне, што «сёння грошы толькі і ёсць, што ў мужыкоў». Але распарадзіцца сродкамі было для іх праблемай.

«Дзе беларус захоўвае грошы? Звычайна ў бутэльцы, заткнутай дзе-небудзь у куце хаты, у збожжавым хлебе, у свірне, у кавалках палатна, у саламяным даху. Дзе ж яму іх захоўваць? Ці не ў сельскім банку, ці ашчаднай якой-небудзь мясцовай касе, пра якія ў нас яшчэ і паміну няма?» У выніку грошы без дакументаў аддаваліся ў пазыку габрэям ці «у зямлю». Пры раптоўнай смерці гаспадара сям'я заставалася ні з чым, а ў зямлі з'яўляўся новы скарб.
🤔6🔥2👍1🤡1
Forwarded from Наша Ніва
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі

Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». Экспазіцыя раскажа пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе. 

https://nashaniva.com/403419

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403419
👍8👏1
Расказваем, як 50 гадоў таму Камітэт абароны рабочых праклаў шлях да легендарнай «Салідарнасці»

Адкрытасць Камітэту абароны рабочых была рызыкоўным рашэннем, але разлік актывістаўся аказаўся слушным. Камуністы не змаглі здушыць хвалі грамадскай салідарнасці.

https://www.polskieradio.pl/396/8175/Artykul/3735292
👍7
2008 год у Беларусі: АЭС, выбух у Мінску, «жывы шчыт» і БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

У новым выпуску другога сезона #IMBY — пра падзеі 2008 года.
Беларускія ўлады прымаюць рашэнне будаваць АЭС, міліцыя выкарыстоўвае людзей як «жывы шчыт» падчас пагоні за нецвярозым кіроўцам, а ў ноч на 4 ліпеня падчас святочнага канцэрта ў цэнтры Мінска адбываецца выбух, у выніку якога дзясяткі людзей атрымліваюць раненні.

Гэта ж год, калі Аляксандр Лукашэнка вызваляе з калоніі свайго былога канкурэнта на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандра Казуліна і ўпершыню публічна паказвае малодшага сына Мікалая.

А яшчэ — адзін з самых яркіх гадоў у гісторыі беларускага спорту: БАТЭ выходзіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, Андрэй Арамнаў ставіць сусветныя рэкорды на Алімпіядзе ў Пекіне, браты Касціцыны гуляюць у НХЛ, а мінскае «Дынама» дэбютуе ў КХЛ.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/LJrTXXhSBho
👍6🔥2😐1
«Страшна глядзець на фота, дзе сядзяць прыгожыя, заможныя людзі, а потым чытаць іх дзённікі пра цяжкае жыццё»

«Салідарнасць» у межах праекта «Карані» распавяла гісторыю мінчанкі Яўгеніі, якая даследуе ўласны радавод і праз лёсы продкаў адкрывае для сябе гісторыю Беларусі.

У сямейнай памяці захаваліся гісторыі, пра якія дзесяцігоддзямі маўчалі. Падчас вайны прадзед і прабабуля Яўгеніі пабаяліся схаваць дзяцей суседзяў-яўрэяў. Адначасова брат прадзеда, які пасля вайны сядзеў як паліцай, як высветлілася шмат гадоў пазней, выратаваў нямала яўрэйскіх дзяцей.

Іншая галіна сям’і вядзе ў ЗША: заможныя продкі, якія мелі зямлю і каменны палац на 17 пакояў, у пачатку ХХ стагоддзя эмігравалі за акіян. Дзед Яўгеніі служыў у польскім войску, але ўсё жыццё хаваў дакументы пра службу.

Старыя лісты, пашпарты, завяшчанні і сямейныя фота паказваюць гісторыю краіны праз жыццё канкрэтных людзей — з войнамі, эміграцыяй, раскулачваннем, страхам і сямейнымі таямніцамі.

🔗 Чытаць цалкам на «Салідарнасці»
👍10😢1💔1
🎼 «Род князёў Агінскіх: музыка, палітыка, паўстаньні ды каханьні»

У нядзелю, 27 верасня, у Вільні адбудзецца аўтарская экскурсія, прымеркаваная да дня народзінаў Міхала Клеафаса Агінскага — чалавека, якога найчасьцей памятаюць як кампазытара, хоць сам ён бачыў сябе перадусім палітыкам, дыпляматам, паўстанцам і мэцэнатам.

Удзельнікам прапануюць паглядзець на гісторыю самога Міхала Клеафаса, а таксама шырэй — на род Агінскіх, зь яго неверагоднымі біяграфіямі, сямейнымі сувязямі, таямніцамі, раманамі і культурнай спадчынай. Падчас экскурсіі можна будзе знайсьці ў Вільні памяткі, зьвязаныя з гэтым княжацкім родам, і пачуць пра яго найбольш выбітных прадстаўнікоў.

🕒 Пачатак — а 15:00
📝 Рэгістрацыя — праз Google-форму або ў Telegram: @liusterkavilnia
💛 Удзел — за данат экскурсаводцы
👍8👏1
📌 25 верасня ў Вільні ў Музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў адбылася канферэнцыя «Культурная спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора літоўска-беларускага дыялогу».

🔻 У ёй узялі ўдзел літоўскія і беларускія даследчыкі і літаратары, якія разглядалі ў сваіх выступах ролю Цёткі ў беларускім і літоўскім нацыянальным адраджэнні, яе літаратурную і грамадскую дзейнасць, а таксама значэнне творчасці пісьменніцы для сучаснай беларускай культуры.

https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-adznacyli-150-hoddze-alaizy-paskevic/
👍8
Forwarded from Historyja
Беларус Іван Бушыла вярнуўся пасля Другой сусветнай вайны ў сваю родную вёску ў Заходнім Палессі. Нічога такога, калі б не тое, што ў 1947 годзе выпадкова ўвязаўся ў спрэчку і панадаваў маёру НКУС (НКВД). Хутка пасля інцыдэнту Бушыла зразумеў, што за такое саветы могуць яго расстраляць або саслаць у лагер, так што палешук сышоў у лес, дзе прасядзеў да... 1989 г. Больш тут.
🔥6😢3❤1🤯1
Forwarded from Наша Ніва
Ініцыятыва Maldzis набыла слоўнік Насовіча

Гэта першы ў гісторыі поўны навуковы слоўнік беларускай мовы.

https://nashaniva.com/405465

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405465
👍12🔥6👏1
Forwarded from Белсат
⛪️ Мінкультуры адмовілася лічыць знаходжанне ўнікальных цэркваў у спісе ЮНЭСКО падставай для надання ім найвышэйшай ахоўнай катэгорыі

Намінацыя «Культавае драўлянае дойлідства Палесся XVII–XVIII стст.» знаходзіцца ў Папярэднім спісе ЮНЭСКО яшчэ з 2004 года, аднак за 20 гадоў дзяржава так і не падала поўнае намінацыйнае дасье і не змяніла статус помнікаў:

«Фактычна Мінкульт афіцыйна распісаўся ў тым, што абараняць драўлянае дойлідства ад далейшых царкоўных «еўрарамонтаў» не ўваходзіць у яго планы. Прысутнасць беларускіх цэркваў на сайце ЮНЕСКА застанецца 20-гадовай піяр-дэкларацыяй, пакуль самі помнікі будуць працягваць фізічна разбурацца».

– піша тэлеграм канал «Спадчына».

На зварот «Спадчыны» чыноўнікі адказалі, што ўключэнне аб’екта ў Папярэдні спіс ЮНЭСКО не накладае на дзяржаву абавязкаў па яго далейшай распрацоўцы і ахове. Пры гэтым законы прадугледжваюць найвышэйшую катэгорыю «0» для каштоўнасцяў, якія ўключаныя або прапанаваныя ў Спіс сусветнай спадчыны.
🤬11❤1😨1🤪1
🇵🇱🇵🇱 Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам. Яго расстралянага савецкія вайскоўцы ў 1939-м

У 🐄 Сапоцкіне 🦬 Гродзенскага раёна актывісты Саюза палякаў у Беларусі праводзяць аднаўленчыя працы на магіле брыгаднага генерала Войска Польскага Юзафа Альшыны-Вільчынскага. Пра гэта паведаміла старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс у сваім Facebook.

22 верасня 1939 года каля Сапоцкіна савецкія танкісты затрымалі аўтамабіль, у якім ехалі генерал, яго жонка і ад’ютант. Альшыну-Вільчынскага і ад’ютанта расстралялі, а жонку генерала адпусцілі.

Генерала пахавалі ў Сапоцкіне.

Юзаф Альшына-Вільчынскі нарадзіўся ў 1890 годзе. Ён служыў у Польскіх легіёнах, удзельнічаў у войнах з ЗУНР і Савецкай Расіяй. З 1938 года камандаваў Трэцім корпусным округам у Гродне, а ў 1939-м — аператыўнай групай «Гродна».


Фота: Andżelika Borys у Facebook
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10👎2🤔2🙏1💔1🤷1
❗️У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага моста
 
На тэрыторыі дзядзінца выяўлены дзве лініі каменнай муроўкі, на якія абапіраліся драўляныя канструкцыі моста ад так званай Малой брамы, праз замкавы стаў, да пагорку на дзядзінцы.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-kreuskim-zamku-vyjauleny-padmurki-zamkavaha-mosta/
👍6🔥5👏1