Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
800 links
Download Telegram
Forwarded from Historyja
У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай» у выніку якой савецкія войскі разам з войскамі сацыялістычных дзяржаў-сатэлітаў уварваліся ў Чэхаславаччыну, каб задушыць дэмакратызацыю, змены вядомыя як Пражская вясна.

Ларыса Геніюш пісала: “Чэхі – як рана… Наш лёс цесна зьвязаны зь іх лёсам, толькі нам яшчэ горай, нас могуць вынішчыць. Сталася рэч жудасная. На маю думку, саветы ў сутычцы з Чэхаславаччынай, хутчэй, прайгралі гэтую брудную кампанію. Які ўстыд, які жах, а з другога боку – як жа паказалі сьвету сябе, свае мэтады! Кампрамісаў з сапраўднымі людзьмі ў іх ужо быць ня можа! Слухаем Чэхаславаччыну, слухаем цэлы сьвет. Як жа абураныя ўсе ў сьвеце! Бачыце – там таксама камуністы, але як жа іншыя людзі. На сэрцы ў нас рубцы і рубчыкі ад кіпцяў, ад мядзьведжых лап. Каб беларускага мы мелі Дубчэка – інакшай гутарка была б!”
💔31💯5
23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Рыбентроп і Молатаў падпісалі Дагавор аб ненападзе, вядомы як Пакт Молатава-Рыбентропа. Бакі дамовіліся цягам 10 год не нападаць адзін на аднаго.

Тады ж быў падпісаны сакрэтны пратакол. У ім Масква і Берлін дамаўляліся пра размежаванне сфераў ўплыву. Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Літва адыходзілі пад кантроль СССР. Пры гэтым перадача Віленскай вобласці Літве прызнавалася двума бакамі.

У выпадку пераўладкавання абласцей Польшчы Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна пераходзілі пад кантроль Масквы. Лёс самой Польшчы дзяржавы планавалі вырашыць "на працягу далейшага палітычнага развіцця" "у парадку дружалюбнай узаемнай згоды". Таксама Берлін прызнаваў за Крамлем інтарэс да Бесарабіі, якая была часткай Румыніі. Дагавор аб ненападзе 31 жніўня адначасова ратыфікавалі Вярхоўны Савет СССР і Рэйхстаг Германіі.

Дакумент з'явіўся пралогам да Другой сусветнай вайны. Ужо 1 верасня 1939 г. Германія, а 17 верасня СССР напалі на Польшчу. У выніку польская дзяржава знікла з мапы Еўропы, а Заходнія Беларусь і Захоняя Украіна былі далучаныя да БССР і УССР.

10 кастрычніка 1939 г. пад націскам сталінскага кіраўніцтва ўрад Літвы пагадзіўся на размяшчэнне савецкіх ваенных базаў на сваёй тэрыторыі, а ў якасці кампенсацыі атрымаў Вільню і Віленскую вобласць.

26 лістапада 1939 г. СССР распачаў вайну з Фінляндыяй, у якой загіне шмат беларусаў. А ўлетку 1940 г. савецкія войскі ўвайшлі ў Эстонію, Латвію і Бесарабію.

Наяўнасць сакрэтнага пратаколу да Пакту аб ненападзе ў СССР адмаўлялася да 1989 году. Арыгіналы дакументаў Расея ўпершыню апублікавала толькі ў 2019 годзе.
🤬19😱5👎3😭1
23 жніўня ў Еўропе адзначаюць Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Ён быў заснаваны Еўрапейскім парламентам у 2009 годзе. Датай святкавання абралі дзень падпісання Дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР, вядомай як Пакт Молтава-Рыбентропа, і сакрэтнага пратаколу да яго. Гэта адбылося 23 жніўня 1939 года. Дакумент падзяліў Еўропу на сферы ўплыву і падрыхтаваў грунт для пачатку Другой сусветнай вайны.

Як гэты дзень паўплываў на гісторыю Беларусі? Ці варта беларусам адзначаць Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму? Пра гэта разважае доктар палітычных навук, спецыяліст у беларускай палітычнай гісторыі Андрэй Казакевіч.
14👍8
Хто вельмі шмат дапамагаў гітлераўскай Нямеччыне і кляўся ёй у "трывалай дружбе"

Да 85-годдзя падпісання пакта Молатава-Рыбентропа "Салідарнасць" нагадвае - гэта быў Сталін.
🤬11🤮6👍5😡3😁1💩1
У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”.

Анонс ад выдавецтва:

Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё.

Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана!

Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам (vesnav@seznam.cz), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.
👍26
24 жніўня Украіна ў 33 раз адзначае Дзень незалежнасці. Гэтую дату як дзяржаўнае агульнанароднае свята нашыя суседзі святкуюць згодна з пастановай Вярхоўнай Рады Украіны «Аб Дні незалежнасці Украіны» ад 20 лютага 1992 года. Шчыра віншуем! Перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
38👍5🔥2
33 гады таму, 25 жніўня 1991 года Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай краінай: Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятая ў 1990-м, атрымала статус канстытуцыйнага закона. Коратка тлумачым, як гэта стала рэальнасцю.
37👍10🥰2🙏1
Forwarded from Historyja
25 жніўня 1991 года была прыпынена дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі (КПБ-КПСС).
👍3110🔥3
Хто такія беларусы? Чаму беларусы – не расейцы? Як беларусы і рускія адказвалі на гэтае пытанне ў ХІХ стагоддзі і ў пачатку ХХ стагоддзя? Як падобныя даследаванні дапамаглі беларускаму нацыянальнаму руху? Ці праўда, што Смаленск – беларускі? У эфіры каналу "Обычное утро" распавядае кандыдат сацыялагічных навут, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
👍138😁3
Для тых, хто успрымае друкаваную інфармацыю, раім тэкст кандыдата сацыялагічных навук, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага пра тое, адкуль растуць ногі ў міфу, што беларусы самыя чыстыя славяне.
👍14😁2🔥1
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае

Ён правёў за кратамі больш за паўгода.

https://nashaniva.com/350175

Без VPN — па гэтай спасылцы.
🤬15🙈7😢4