Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.26K subscribers
2.48K photos
124 videos
2 files
1.59K links
Download Telegram
🏛 Палац Чартарыйскіх: гісторыя аднаго месца ў старым Берасці

Палац Чартарыйскіх — толькі адна з назваў месца, з якім звязаныя некалькі стагоддзяў гісторыі Берасця.

Верагодна, менавіта тут працавала друкарня, дзе ў 1563 годзе была надрукаваная знакамітая Берасцейская Біблія. Тут стаяла першая жылая мураваная камяніца горада, у 1596 годзе адбываўся антыўнійны сабор, а пазней будынак належаў Сапегам і Чартарыйскім, служыў мытняй і школай.

Самога палаца сёння ўжо няма, але пад зямлёй, магчыма, яшчэ захоўваюцца сляды старога Берасця.

🎥 У новым відэа праекта VisitBrest распавядаецца гісторыя гэтага месца — ад XVI стагоддзя да знікнення старога горада.
▶️ https://youtu.be/RHN2nAVt2UY
👍6
Хто стварыў бел-чырвона-белы сцяг? Гісторыя Клаўдзія Дуж-Душэўскага

«Зеркало» распавядае пра Клаўдзія Дуж-Душэўскага — архітэктара, грамадскага і палітычнага дзеяча, якому прыпісваецца стварэнне бел-чырвона-белага сцяга.

Як узнік ягоны праект беларускага нацыянальнага сцяга і калі БЧБ упершыню з’явіўся ў публічнай прасторы? Як сустрэча з Вацлавам Ластоўскім паўплывала на нацыянальнае самавызначэнне Дуж-Душэўскага? Якую ролю ён адыграў у дзейнасці БНР і беларускай дыпламатыі? І як склаўся ягоны лёс у Літве, дзе ён працаваў архітэктарам, перажыў нацысцкую і савецкую акупацыі і неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі?

👉 Чытаць артыкул «Зеркала»
10👍1🤔1
Ужо сёньня: дні нараджэньня паэтак Натальлі Арсеньневай і Ніны Мацяш

20 верасьня ў 1903 годзе нарадзілася паэтка Натальля Арсеньнева (на здымку), паэтка. Сярод яе вершаў — «Магутны Божа», які лічыцца духоўным гімнам беларусаў.

Праз 40 гадоў у той самы дзень нарадзілася іншая вядомая паэтка — Ніна Мацяш, беларуская пісьменьніца і перакладчыца. Аўтарка зборнікаў паэзіі, сярод якіх «Агонь» (1970), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990), і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, зьмяю і мядзьведзя» (1982).

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/Re1Wx
11👍1👏1🙏1
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Украінцы добра ведаюць са сваёй гісторыі, што такое пераслед за нацыянальную сімволіку, і таму сёння хочуць падтрымаць беларусаў»

У Кіеве адкрылі выставу, прымеркаваную да 35-й гадавіны вяртання бела-чырвонага-белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Паглядзіце, што там ёсць ☝️
👍85🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі

Навукоўцы і дайверы ўпершыню абследавалі дно ракі насупраць Віцебскіх замкаў і паднялі на паверхню нямала старажытных артэфактаў

https://nashaniva.com/404958

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404958
👍13🔥4👏1
🦣 🪷 На Брэстчыне знайшлі костку маладога маманта.

🪷 У Мікашэвічах Лунінецкага раёна мясцовы жыхар перадаў навукоўцам плечавую костку маладога маманта, якую каля 30 гадоў таму знайшлі падчас здабычы пяску на РУПП «Граніт».

Спецыялісты ўстанавілі, што гэта левая плечавая костка жывёлы. Яе ўзрост пакуль невядомы — цяпер праводзяцца неабходныя аналізы.

Знаходку выставілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍93🔥2👏1
🌉 🏰Археолагі шукаюць сляды старажытнага моста ў Крэўскім замку

Археолагі пачалі новы этап даследаванняў у Крэўскім замку. Цяпер яны больш падрабязна вывучаюць тэрыторыю каля старажытных сцен. Пра гэта паведамляе Інстытут гісторыі НАН Беларусі, піша выданне Tochka.by

Экспедыцыя працуе пад кіраўніцтвам Алега Дэрновіча разам са спецыялістамі «Белрэстаўрацыі». Даследаванні дапамогуць дакладней аднавіць страчаны выгляд старажытнага збудавання.

Што хочуць знайсці

Адна з галоўных задач гэтага сезона — знайсці сляды замкавага моста і вызначыць, дзе праходзілі равы.

Гэта неабходна для рэстаўрацыі Крэўскага замка. Праект прадугледжвае аднаўленне двух мастоў, а таксама равоў з абодвух бакоў.

Даследчыкі ўжо вызначылі параметры аднаго з равоў. Высветлілася, што ён падыходзіў да сцен замка на адлегласць 4–4,5 метра.

Што яшчэ выявілі

Спецыялісты таксама высветлілі, як у мінулым вада паступала ў замкавы вадаём. Шэраг камянёў пад гатычнай аркай дазволіў вызначыць узровень, на якім вада праходзіла праз збудаванне.

Сам вадаём знаходзіўся на дзядзінцы і напаўняўся вадой з вадаёмаў вакол замка.

За сценамі замка археолагі выявілі сметнік часоў Першай сусветнай вайны. Сярод знаходак — некалькі бутэлек таго часу. На некаторых з іх захавалася клеймо фабрыкі Хартвіга Канторовіча, якая знаходзілася ў Познані.

Што далей

Наступным этапам стане разбор завалу ў Княжацкай вежы. Гэтыя работы дапамогуць сабраць дадзеныя, неабходныя для падрыхтоўкі праекта яе рэканструкцыі.

Навукоўцы ўжо ведаюць, што пад заваламі могуць знаходзіцца невядомыя архітэктурныя канструкцыі і фрагменты замкавых фрэсак. Цяпер спецыялістам трэба дабрацца да іх і падрабязна даследаваць.

Фота: Институт истории НАН Беларуси ў Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍93👏2
Ад Кантакузаўкі да «Вэндсдэй»: як гомельская вёска аказалася звязаная з румынскім замкам

Назва Кантакузаўка ў Гомельскім раёне гучыць так, быццам яе выпадкова занесла сюды з Балканаў. І ў пэўным сэнсе так яно і ёсць. За назвай невялікай вёскі хаваецца след вялікага арыстакратычнага роду Кантакузіна — таго самага, чый замак у Румыніі пасля стаў прататыпам акадэміі Невермор у серыяле «Вэндсдэй», піша «Штодзень».

Праўда, сувязь тут не містычная і не прамая: Кантакузаўка не мае прамога дачынення да здымак Netflix. Але праз род Паскевічаў яна выходзіць на тую ж дынастычную сетку, што злучала Гомель, Санкт-Пецярбург, Балканы і Карпаты.

➡️Падрабязней па спасылцы. 🔵Тут без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍3🔥1
У «Берасці» ўшанавалі памяць археолага Пятра Лысенкі

У Археалагічным музеі «Берасце» адкрылі памятную дошку Пятру Лысенку — археолагу, даследаванні якога дазволілі вызначыць месцазнаходжанне старажытнага Берасця. Падзею прымеркавалі да 95-годдзя з дня нараджэння навукоўца.

Менавіта пад кіраўніцтвам Лысенкі ў 1969–1981 гадах тут праводзіліся маштабныя раскопкі. Археолагі выявілі больш за 220 драўляных пабудоў XI–XIII стагоддзяў, вулічныя маставыя, частаколы і тысячы прадметаў матэрыяльнай культуры. У 1982 годзе на месцы раскопак адкрыўся музей «Берасце».

Адначасова ў музеі адкрылася выстава «Першаадкрывальнік», прысвечаная жыццю і экспедыцыям Пятра Лысенкі. Сярод экспанатаў — фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы археолага, яго матацыкл, а таксама ўнікальныя археалагічныя знаходкі.

📅 Выстава будзе працаваць да 1 кастрычніка.
👍7🤡1