Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.26K subscribers
2.47K photos
123 videos
2 files
1.59K links
Download Telegram
Вы дакладна памятаеце імя гэтага класіка са школы, і хутчэй за ўсё ён вас тады нічым не зацікавіў — заўсёдная праблема школьнай праграмы. Насамрэч жа ён быў не толькі надзвычай таленавітым паэтам, чые вершы, вытанчаныя і простыя адначасова, могуць адгукнуцца кожнаму, але і выбітнай асобай.

Ён бачыў вайну і быў супраць яе, пісаў пра яе не так, як хацела прапаганда, а шчыра і балюча — як і яго сябар Васіль Быкаў, які мог бы не здабыць сваёй вядомасці без героя гэтага артыкула. Эмацыйны і праўдалюбівы, ён сам нярэдка сутыкаўся з цэнзурай, але не пераставаў адстойваць тое, у што верыў.

Сёння ў праекце "Пазакласнае чытанне" знаёмім вас з сапраўдным Піменам Панчанкам.

Артыкул таксама можна прачытаць па-руску.

https://zerkalo-14jun.space/news/cellar/135265.html?tg=3&requestedLang=bel

👉 Не работает ссылка? Попробуйте эту, из Беларуси — с VPN.

📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS
13👍6
Forwarded from Наша Ніва
Выключны выпадак: рака Проня падмыла бераг з курганамі, і знайшоўся рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў

Пасудзіну, якіх ніколі раней не сустракаў, заўважыў на дне ракі жыхар Жлобіна Мікалай Малаткоў. 

https://nashaniva.com/404628

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404628
8👍7🔥4
Юры Грыбоўскі: Верасень 1939 назаўсёды змяніў жыццё многіх беларусаў

Верасень 1939 года стаў пераломным для тысяч беларусаў. Многія з іх служылі ў польскім войску, трапілі ў нямецкі або савецкі палон, загінулі, а іх сем’і дзесяцігоддзямі не ведалі, што з імі сталася.

Гісторык Юры Грыбоўскі, які амаль 30 гадоў даследуе ўдзел беларусаў у польскім войску, распавёў Беларускай службе Польскага радыё пра працу з архіўнымі крыніцамі і ўспамінамі ўдзельнікаў вайны, а таксама пра выпадкі, калі дзякуючы даследаванням нашчадкі праз шмат гадоў даведваліся пра лёс сваіх родных.

Сярод беларусаў, якія бралі ўдзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года, былі мастак Пётра Сергіевіч, паэт Міхась Васілёк і пісьменнік Янка Брыль, які ў складзе батальёна марскіх стральцоў абараняў Гэльскі паўвостраў.

*На фота злева направа — салдаты Войска Польскага: паляк Уладзімеж Кучыньскі, беларус Янка Брыль, украінец Сымон Нагірны. Гдыня, 1939 г. Архіў Юрыя Грыбоўскага.
9👍6
Forwarded from Новы Час
Колькі каштуе палітвязень? Як ГДР гандлявала свабодай падчас халоднай вайны

У ГДР палітвязням фактычна прызначалі цану. Інжынер, лекар ці навуковец мог «каштаваць» да 200 тысяч заходненямецкіх марак. А разлічвацца Заходняя Германія магла не толькі грашыма, але і кавай, нафтай, меддзю ды ўгнаеннямі.

За амаль тры дзесяцігоддзі так на Захад выкупілі 33 755 палітычных зняволеных.

Як ГДР ператварыла палітвязняў у крыніцу грошай і дэфіцытных тавараў — і як на гэта пайшла Заходняя Германія?

Больш падрабязна

Без VPN
👍7🙈3
Газета «Витебские вести» стварыла «відэастрашылку» пра «гаротнае жыццё пры панскай Польшчы», але падвёў ШІ

У рэдакцыі стварылі відэаролік, каб «паказаць», як у 1935 годзе праходзіў «звычайны дзень селяніна» у Заходняй Беларусі, як «па вечарах з зайздрасцю глядзеў на другі бераг рэчкі, бо там – савецкая Беларусь». У гэтым «шэдэўры» выкарыстаны ўсе штампы сучаснай прапаганды, як  эканамічныя - галод, праца да змогі «на пана», забіранне апошняй каровы «за падаткі», так і ідэалагічныя. Іх варта разабраць асобна – проста каб яшчэ раз пераканацца, што беларуская прапаганда хлусіць.

У відэароліку сцвярджаецца, што «за беларускае слова – штраф або нагайка», а яшчэ «зачынілі школу для тваіх дзяцей». На неадпаведнасць такіх сцвярджэнняў мы звярталі ўвагу раней, бо пры «панскай Польшчы» дзейнічалі беларускія школы (у адрозненне ад цяперашняга часу» і выходзілі газеты на роднай мове.

Але віцебскія прапагандысты пайшлі далей, з дапамогай шучнага інтэлекту стварыўшы «дакумент», які нібыта выдаваўся мясцовым жыхарам – «тутэйшым». Дакумент «напісаны» відавочна не па-польску, і гэта не дзіўна: такіх дакументаў проста ніколі не існавала.  У пашпартах ці пасведчаннях асобы (па-польску -  dowód osobisty, а не тая тарабаршчына, якую паказваюць аўтары відэароліка) пазначалася не нацыянальнасць, а грамадзянства, і ў тыя часы яно было відавочна польскім.

І пра тое, ці паглядалі “з зайздрасцю” на БССР жыхары той самай “панскай Польшчы”, лепей пачытаць арыгінальныя ўспаміны або аб’ектыўныя гістарычныя даследаванні. А не верыць на слова прапагандыстам, якія нават ШІ выкарыстоўваюць “на троечку”.
😁9🤬3👍2
👍135 гадоў аднаму з галоўных ініцыятараў палітыкі беларусізацыі ў БССР і ўраджэнцу Гродзеншчыны — Антону Баліцкаму

Антон Баліцкі нарадзіўся 16 верасня 1891 года ў вёсцы Балічы (цяпер 🦬 Гродзенскі раён).

🦬 У 1910 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго працаваў настаўнікам. У 1917 годзе актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным руху, дапамагаў ствараць беларускія школы ў Адэсе і стаў сакратаром консульства Беларускай Народнай Рэспублікі ў гэтым горадзе.

У красавіку 1918 года Антон Баліцкі прыехаў у Кіеў, дзе працавала дэлегацыя Народнага Сакратарыята БНР. З 1921 года жыў у Мінску. У кастрычніку таго ж года стаў намеснікам народнага камісара, а ў 1926—1929 гадах узначальваў Народны камісарыят асветы БССР.

Баліцкі быў адным з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі, удзельнічаў у распрацоўцы сістэмы вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Быў правадзейным сябрам Інбелкульта, старшынёй секцыі беларускай мовы і літаратуры.

У 1930 годзе, падчас кампаніі барацьбы з «нацыянал-дэмакратызмам», Баліцкага арыштавалі па абвінавачанні ў «антысавецкай дзейнасці» і прысудзілі да 10 гадоў лагераў па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пры паўторным разглядзе справы ў 1937 годзе яго асудзілі да смяротнага пакарання.

🔫 Антона Баліцкага расстралялі 31 кастрычніка 1937 года ў мінскай унутранай турме НКУС.

Рэабілітавалі Баліцкага ў 1958 годзе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11💔6👍3🕊1
📌 Аляксей Ластоўскі: У грамадстве захавалася ўласная гістарычная памяць пра той перыяд

🔻 У 87-ю гадавіну падзеяў 17 верасня 1939 года ў Беларусі працягваецца прапагандысцкая кампанія вакол «Дня народнага адзінства», аднак у грамадстве захавалася ўласная гістарычная памяць пра той перыяд, на якую не здольная цалкам уплываць дзяржаўная ідэалогія.

https://racyja.com/by/hramadstva/u-hramadstve-zachavalasja-ulasnaja-histarycnaja-pamjac-pra-toj-peryjad/
👍8💯4
Смалянчук: 17 верасня 1939-га — уз’яднанне, якое хутка ператварылася ў трагедыю

У эфіры Беларускай службы Польскага радыё гісторык Алесь Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, разважае пра значэнне 17 верасня 1939 г. для Беларусі і наступствы Рыжскага міру.

Паводле гісторыка, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР фармальна аб’яднала беларускія землі і перакрэсліла падзел, усталяваны Рыжскім мірам. Аднак адбылося гэта без удзелу і ўліку волі саміх беларусаў — у выніку дамоўленасцяў паміж СССР і нацысцкай Германіяй. Вельмі хутка савецкая ўлада прынесла ў Заходнюю Беларусь рэпрэсіі і знішчэнне нацыянальных інстытуцый.

Смалянчук таксама звяртаецца да малавядомых абставін Рыжскіх перамоваў: паводле вядомых сёння дакументаў, у 1920 г. савецкі бок быў гатовы саступіць Польшчы значна большую частку Беларусі, аднак польская дэлегацыя ад гэтага адмовілася.

Пра становішча беларусаў у міжваеннай Польшчы і БССР, і чым сітуацыя пасля 1939-га нагадвае тое, што адбылося пасля 2020-га — у вялікай размове
👍111
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Такое касцюмаванае шоу паказалі ў Бярозе да дня "Адзінства". Але варта проста нагадаць факт: у асноўны перыяд існавання лагера ў Бярозе-Картузскай — ад 1934 да канца жніўня 1939 — жанчын там не ўтрымлівалі. Упершыню іх пачалі накіроўваць туды ў першыя дні верасня 1939-га, пасля нападу Германіі на Польшчу, якому папярэднічаў пакт з СССР. Гэта была новая практыка ваенных інтэрнаванняў, у прыватнасці, прадстаўнікі нямецкай меншасці, часам цэлыя сем’і, а таксама іншыя асобы, якіх улады лічылі небяспечнымі ва ўмовах вайны. Іх утрымлівалі ў досыць цяжкіх умовах, але нядоўга: пры набліжэнні фронту ахова і адміністрацыя сышлі, і вязні пакінулі лагер.

Тут варта нагадаць, што пасля пачатку савецка-германскай вайны ў СССР рэзка ўзмацніліся дэпартацыі і рэпрэсіі паводле нацыянальнасці, напрыклад немцаў і фінаў; ужо 22 чэрвеня 1941 г. НКВД пачаў расстрэльваць вязняў турмаў заходніх абласцей, у тым ліку людзей без судовага прысуду; кажучы пра рэпрэсіі супраць жанчын, трэба згадаць АЛЖИР — лагер жонак здраднікаў Радзімы.
🤬13🤡7👍2
ШІ-прапаганда перад Днём адзінства ці Як Лукашэнка стаў нашчадкам «панскай Польшчы»: https://smarturl.click/mqwqBz

Улады пачалі расказваць беларусам у Threads, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У пастах «пра этнацыд на беларускіх землях» яны выйшлі самі на сябе.

Тое, што палякі рабілі 100 год таму беларусам, улады Беларусі самі сёньня робяць свайму ж народу.
😁6🤬6
🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё сваё жыццё дзякуе беларусам.

17 верасня 1939 года Ежы Пуцілоўскаму не было і трынаццаці год. Сям'я жыла ў Беластоку, трымала пякарню, пабудавала два дамы. Бацьку перад вайной мабілізавалі ў польскае войска. У верасні 1939 года горад спачатку акупавалі немцы, але праз некалькі дзён сышлі, і з усходу з'явілася савецкае войска. Усё згодна з таемнымі пратаколамі пакта Сталіна з Гітлерам.

Казалі нам: У вас няма ніякай культуры! Бацька спытаў, чаму так лічаць. Бо ў вас на вуліцах няма гадзіннікаў!
Бацька адказвае: нам не патрэбныя гадзіннікі на вуліцах, бо ў нас яны на руках.
А дзе вашыя вошабойкі? Бацька кажа, што ў нас людзі не маюць вошай, што чыста, таму і няма патрэбы ў вошабойках.

🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/cyrvonaya-armiya-varvalasya-zaxodnyuyu-belarus-i-polscu-palyak-dzyakue-belarusam

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
👍5🔥2
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😐 «Вельмі хутка ўсе зразумелі, што савецкая ўлада – гэта ўлада чэкістаў»

Беларуская прапаганда сцвярджае, што 17 верасня 1939 года адбылося аб'яднанне беларускага народу. А што ўзгадваюць відавочцы?

Глядзіце ў нашым відэа!

👆 А паслухаць больш гісторыяў можна ў нашым фільме «Як нас вызвалялі ў верасні 1939 года» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC».
👍3💯1
17 верасьня 1912 нарадзіўся Максім Танк, народны паэт Беларусі.

Ён калісьці сядзеў на "Валадарцы" — у 1932 годзе яго арыштавалі пасля нелегальнага пераходу савецка-польскай мяжы.

“У камеры быў адзін, падсадзілі правакатара — даў яму ў вуха. Пасля Танка вызвалілі і адправілі назад у Заходнюю Беларусь. Пашанцавала, што рана пайшоў. Праз пару год такіх проста расстрэльвалі".


20 нечаканых фактаў пра Максіма Танка: https://smarturl.click/4kLvY
15👍1
Forwarded from Белсат
👆 У гэтым горадзе вучыўся Скарына, а Багушэвіч выдаваў свае кнігі

І не, гэта не ў Беларусі, гэта – у Кракаве. Гэты польскі горад яднае з нашай гісторыяй больш, чым можа здавацца.

Даследуем беларускія месцы Кракава ў нашай праграме «Сармацкі вус».

👨‍🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
👍10
Аршанская пракуратура запрашае на экскурсіі - паглядзець раскапанае пахаванне з косткамі і чарапамі ⬇️

Такія экскурсіі памочнік пракурора Оршанскага раёна Сяргей Дзяржыцкі праводзіць у Смалянах – мястэчку ў 28 км ад Оршы. Агрогородок Смольяны, что в 28 км от Орши. Тут, у цяперашнім будынку аграрнага каледжа ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася адна з гарнізонных камендатур 286-й ахоўнай дывізіі вермахта.

Як сцвярджае пракуратура, у парку каля навучальнай установы паводле паказанняў сведак было знойдзена невядомае раней масавае пахаванне расстраляных мірных жыхароў – пераважна габрэяў, як кажуць мясцовыя старажылы. У жніўні тут праводзіў раскопкі 52-гі спецыяльны батальён, у агульнай магіле былі знойдзены парэшткі не менш як 20-ці чалавек.

Паглядзець на іх цяпер і запрашае пракуратура Аршанскага раёна. На экскурсіі прапануюць запісвацца па адным і цэлымі працоўнымі калектывамі. Экскурсантамі ўжо пабылі прадстаўнікі органаў улады, міліцыянты і дзеці – выхаванцы вайскова-патрыятычнага клуба “Зубр”.

Наколькі этычна ператвараць чалавечыя парэшткі ў аб’ект цікаўнасці выпадковых “экскурсантаў”? Пракуратура пра гэта не думае, і пра тое, ці будуць парэшткі перапахаваныя па-людску, не паведамляе.
🤬6😱3🥴1
Даследчык Аляксей Ластоўскі: Падчас постлукашэнкаўскай трансфармацыі Беларусі, пытанне дзяржаўных сімвалаў стане цэнтральным

Сацыёлаг і акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падкрэслівае: распад СССР быў агульнай тэндэнцыяй, аднак выгляд новай беларускай дзяржаўнасці не быў наканаваны.

https://www.polskieradio.pl/396/8175/Artykul/3730595
👍11
У адкрытым доступе польскай лічбавай бібліятэкі Polona з'явілася праграма тэатральнай пастаноўкі езуіцкай рэзідэнцыі Бабруйска, датаваная 1725 годам.

27-старонкавы дакумент на лацінскай мове, надрукаваны ў Віленскай друкарні езуітаў, уяўляе сабой падрабязнае лібрэта школьнага спектакля «Каралеўская акадэмія мудрацоў Аляксандра» (Academia Sapientum Regia Alexandri).

Пастаноўка была рэалізаваная навучэнцамі мясцовай школы пры Бабруйскай рэзідэнцыі езуітаў, таксама вядомай як Трызненская рэзідэнцыя (Residentia Triznana) — так яе называюць у п’есе ў гонар яе першага фундатара, бабруйскага старосты Пятра Трызны. На момант прэм'еры ў жніўні 1725 года пасаду суперыёра бабруйскіх езуітаў займаў Ян Дабжыцкі.

Сюжэт барочнай драмы, падзеленай на тры акты з інтэрлюдыямі і харавымі спевамі, разгортваецца вакол Аляксандра Македонскага і філосафа Арыстоцеля. Гісторыя ўключае класічныя элементы жанру: інтрыгі зайздроснікаў, падкінутыя лісты, фальшывыя каштоўнасці і абвінавачванні Арыстоцеля ў чорнай магіі. У фінале філосаф апраўдваецца, даказваючы, што карыстаўся выключна «натуральнай магіяй» — законамі фізікі, дэманструючы ўласцівасці магніта, які прыцягвае жалеза.

Фактычнай мэтай пастаноўкі быў палітычны лабізм. Спектакль быў прысвечаны канкрэтнаму гледачу — дэпутату Трыбунала ВКЛ Аляксандру Генрыху Міхалу Руцкаму. У трэцім акце антычны сюжэт пераходзіць у прамы панегірык: персанажы расшыфроўваюць ініцыялы Аляксандра Македонскага, атрымліваючы літары A. H. M., якія супадаюць з ініцыяламі дэпутата, і абвяшчаюць Руцкага «Аляксандрам нашага часу».

Тэкст таксама змяшчае адсылкі да ўніяцкага мітрапаліта Іосіфа Вельяміна-Руцкага і пералічвае гербы шэрагу шляхецкіх родаў ВКЛ: Корсакаў, Войнаў, Гіжыцкіх, Даўгірдаў.

Крыніца

#Бабруйск #езуіты #ВКЛ #барока #тэатр
👍104