Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.26K subscribers
2.47K photos
123 videos
2 files
1.58K links
Download Telegram
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Андрэя Мрыя: https://smarturl.click/kqyROO

13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

Пра іншыя падзеі ў Беларусі, сьвеце і гісторыі 13 верасьня можна пачытаць на сайце Свабоды.
10👍3💔3👏1🙏1
Хатынь, а пасля — лазертаг: як гаварыць з дзецьмі пра траўматычную памяць?

Менская школа прапанавала вучням чацвёртага класа паездку ў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Аднак маці аднаго з дзяцей адмовілася ад экскурсіі, калі пабачыла поўную праграму: пасля наведвання мемарыяла школьнікаў чакалі лазертаг, квадрацыклы і іншыя забавы.

Гісторыя выклікала дыскусію пра тое, як працаваць з траўматычнай гістарычнай памяццю ў школьнай адукацыі. Ці дарэчна спалучаць наведванне месца масавага забойства з забаўляльнай праграмай? І як увогуле павінна выглядаць экскурсія ў месца памяці для дзяцей 9–10 гадоў?

У каментарах меркаванні падзяліліся: адны лічаць такое спалучэнне недапушчальным, іншыя нагадваюць, што дзеці натуральна хутка пераключаюцца пасля цяжкіх уражанняў.

👉 Падрабязней — у публікацыі «Зеркала»: https://news.zerkalo.io/life/136341.html?tg=3
🤔7💊2😨1🤪1
Калі эканоміка краіны аказалася неэфектыўнай, то ўлады пачалі шукаць вінаватых у гэтым. Імі сталі хто заўгодна, але не самі ўлады.

@euroradio згадвае, як у СССР змагаліся са “шкоднікамі” на прадпрыемствах.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-ulady-shukali-vinavatykh-u-neefektyunay-ekanomicy-krainy

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤬3😁2👍1💯1
Forwarded from Наша Ніва
120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты

«Наша доля» стала правобразам «Нашай Нівы».

https://nashaniva.com/404579

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404579
👍12👏1
🕵️ Дзясяткі радыёграм пад кантролем МДБ? Што сталася з групай дыверсантаў, якіх ЦРУ закінула ў Беларусь

«Зеркало» апублікавала трэцюю частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра AEQUOR – сакрэтную аперацыю ЦРУ ў Беларусі ў 1950-я.

У жніўні 1952 года ў Налібоцкую пушчу дэсантавалі чатырох беларусаў-эмігрантаў — Цімафея Вострыкава, Генадзя Касцюка, Міхаіла Кальніцкага і Міхаіла Арцюшэўскага. Іх задачай было наладзіць сувязь з антысавецкім падполлем або стварыць яго самім.

Група працягвала выходзіць на сувязь з ЦРУ, але ў амерыканцаў усё мацнелі падазрэнні, што радыёграмы могуць перадавацца ўжо пад кантролем савецкіх спецслужбаў. У студзені 1955 года, пасля 65-й радыёграмы, сувязь раптоўна абарвалася.

У артыкуле «Зеркала» — што адбывалася з групай у гэтыя гады, як савецкія спецслужбы маглі выкарыстаць агентаў у сваёй гульні і чаму ў ЦРУ ўрэшце палічылі місію праваленай.
👍7❤‍🔥2
Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так?

Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш.

Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе? На сенняшні дзень ён так і застаўся сельскагаспадарчым «прыдаткам» – тут няма ніводнага буйнога прамысловага прадпрыемства. Заробкі ў рэгіёне – на перадапошнім месцы ў Беларусі.

Пасаж пра тое, што з 1921 па 1939 гг тут зачыняліся беларускія школы – таксама не переканаўчы. Сёння на весь Шаркаўшчынскі раён засталося ўсяго 6 школ, самыя буйныя – 2 школы ў райцэнтры, дзе выкладанне вядзецца па-руску. Астатнія 4 школы – на паперы беларускамоўныя, але нават у такім фармаце гэта мізер, бо колькасць вучняў – усяго некалькі дзясяткаў. Напрыклад, у Германавіцкай – усяго 80 вучняў.

Яшчэ адзін «козыр» мясцовых прапагандыстаў: тут, маўляў, за захаванне беларускага духу змагаўся мастак, навуковец і педагог Язэп Драздовіч. Але пра яго нялёгкае жыццё менавіта пры савецкай уладзе мы нядаўна згадвалі.

Што ў гэтым артыкуле можа адгукнуцца сучаснаму чытачу, дык гэта сказ «Местные жители были людьми второго сорта на собственной родине, а за любое проявление национального самосознания можно было оказаться в концлагере”. Але асацыяцыі ён выклікае зусім не з “панскай Польшчай”...
😢6👍4🤬4😁1🤯1🌭1
📚 Вялікі мовазнавец Беларусі
 
📌 14 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Льва Шакуна (1926-1996) – аднаго з заснавальнiкаў гiстарычнага, сучаснага і параўнальна-тыпалагiчнага мовазнаўства ў Беларусi.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/vjaliki-movaznavec-belarusi/
14🥰2
🤑«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР?

Калі б Шамякін ці Быкаў у 1970-х гадах жылі на Захадзе, то былі б мільянерамі. Чаму? Бо працавалі б з камерцыйнымі выдавецтвамі і кінастудыямі. А што было ў БССР? Супольна з адукацыйным хабам «Нацыя Лідараў» расказваем, як выглядала фінансавае жыццё пісьменнікаў і наколькі адрознівалася ад жыцця «звычайных савецкіх людзей»?

Пра капіталы топавых савецкіх пісьменнікаў у СССР хадзілі легенды. Пра Шолахава, напрыклад, узгадваюць адразу дзве гісторыі. Першая тычыцца прыватнага верталёта. Другая — піяніна. Шолахаў не ўмеў граць на інструменце, а выкарыстоўваў яго як «сейф» для гатоўкі. Грошы нібыта пералічвала яго памочніца, якая рэгулярна «дурыла» класіка... 

Пісьменнікі БССР, безумоўна, адносіліся да інтэлектуальнай эліты (некаторыя і да фінансавай). Але іх жыццё было куды больш сціплым, чым у расійскіх калег. Што ж яны мелі ды — на што выдаткоўвалі ганарары?


✏️Працяг па спасылцы. 🔵Тут без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍62
Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня паэта Юлія Таўбіна, расстралянага ў маладосьціhttps://smarturl.click/6ybmZ5

Беларускі паэт Юлій Таўбін — аўтар трох вершаваных зборнікаў і шасьці паэмаў, шэрагу перакладаў, якога аўтары называюць «забытым беларускім геніем» і «адной з самых недаацэненых постацей айчыннай літаратуры 20-х і 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя».

Бальшавікі арыштавалі Таўбіна ў 22 гады, расстралялі ў 26. Яго фармальна рэабілітавалі ў 1950-х, але ягоную творчасьць надоўга забылі.

🎸 Лявон Вольскі напісаў песьню на верш Таўбіна

📄 Падрабязьней пра Таўбіна — у вялікім артыкуле Свабоды.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 верасьня чытайце на сайце Свабоды
💔75
📌 У Візіт-цэнтры Сейма Літвы 18 верасня пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

🔻 Яе адкрые Спікер Сейма Юозас Олекас, а сярод выступоўцаў будуць літоўскія і беларускія палітыкі, навукоўцы і грамадскія дзеячы.

https://racyja.com/by/kultura/u-litve-adbudzecca-kanferencyja-prysvecanaja-150-hoddzju-cetki/
👍63👏1
Ад Статута ВКЛ да стрэлу ў патыліцу: гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі

На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны гісторыі смяротнага пакарання на беларускіх землях — ад Вялікага Княства Літоўскага да сучаснасці.

У выпуску расказваюць, за што каралі смерцю паводле Статута ВКЛ 1588 года, якое месца ў гарадскім жыцці займаў кат і як змянялася стаўленне дзяржавы да «выключнай меры» ў часы Расійскай імперыі.

Асобная частка прысвечаная савецкай сістэме таемных расстрэлаў, судовым памылкам і «Віцебскай справе», а таксама практыкам, якія захаваліся ў сучаснай Беларусі: сакрэтнасці даты выканання прысуду, нявыдачы целаў сваякам і ўтрыманню асуджаных у «калідоры смерці».

Аўтары таксама разважаюць, як смяротнае пакаранне ператварылася з элемента прававой сістэмы ў інструмент дзяржаўнага застрашэння.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/o7-ylhTU4GI
👍5😢2
Forwarded from Наша Ніва
Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі

Даследаванні праводзяцца перад пачаткам маштабнай рэстаўрацыі храма.

https://nashaniva.com/404699

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404699
👍9🤔4
Вы дакладна памятаеце імя гэтага класіка са школы, і хутчэй за ўсё ён вас тады нічым не зацікавіў — заўсёдная праблема школьнай праграмы. Насамрэч жа ён быў не толькі надзвычай таленавітым паэтам, чые вершы, вытанчаныя і простыя адначасова, могуць адгукнуцца кожнаму, але і выбітнай асобай.

Ён бачыў вайну і быў супраць яе, пісаў пра яе не так, як хацела прапаганда, а шчыра і балюча — як і яго сябар Васіль Быкаў, які мог бы не здабыць сваёй вядомасці без героя гэтага артыкула. Эмацыйны і праўдалюбівы, ён сам нярэдка сутыкаўся з цэнзурай, але не пераставаў адстойваць тое, у што верыў.

Сёння ў праекце "Пазакласнае чытанне" знаёмім вас з сапраўдным Піменам Панчанкам.

Артыкул таксама можна прачытаць па-руску.

https://zerkalo-14jun.space/news/cellar/135265.html?tg=3&requestedLang=bel

👉 Не работает ссылка? Попробуйте эту, из Беларуси — с VPN.

📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS
13👍5
Forwarded from Наша Ніва
Выключны выпадак: рака Проня падмыла бераг з курганамі, і знайшоўся рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў

Пасудзіну, якіх ніколі раней не сустракаў, заўважыў на дне ракі жыхар Жлобіна Мікалай Малаткоў. 

https://nashaniva.com/404628

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404628
7👍6🔥4
Юры Грыбоўскі: Верасень 1939 назаўсёды змяніў жыццё многіх беларусаў

Верасень 1939 года стаў пераломным для тысяч беларусаў. Многія з іх служылі ў польскім войску, трапілі ў нямецкі або савецкі палон, загінулі, а іх сем’і дзесяцігоддзямі не ведалі, што з імі сталася.

Гісторык Юры Грыбоўскі, які амаль 30 гадоў даследуе ўдзел беларусаў у польскім войску, распавёў Беларускай службе Польскага радыё пра працу з архіўнымі крыніцамі і ўспамінамі ўдзельнікаў вайны, а таксама пра выпадкі, калі дзякуючы даследаванням нашчадкі праз шмат гадоў даведваліся пра лёс сваіх родных.

Сярод беларусаў, якія бралі ўдзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года, былі мастак Пётра Сергіевіч, паэт Міхась Васілёк і пісьменнік Янка Брыль, які ў складзе батальёна марскіх стральцоў абараняў Гэльскі паўвостраў.

*На фота злева направа — салдаты Войска Польскага: паляк Уладзімеж Кучыньскі, беларус Янка Брыль, украінец Сымон Нагірны. Гдыня, 1939 г. Архіў Юрыя Грыбоўскага.
9👍5
Forwarded from Новы Час
Колькі каштуе палітвязень? Як ГДР гандлявала свабодай падчас халоднай вайны

У ГДР палітвязням фактычна прызначалі цану. Інжынер, лекар ці навуковец мог «каштаваць» да 200 тысяч заходненямецкіх марак. А разлічвацца Заходняя Германія магла не толькі грашыма, але і кавай, нафтай, меддзю ды ўгнаеннямі.

За амаль тры дзесяцігоддзі так на Захад выкупілі 33 755 палітычных зняволеных.

Як ГДР ператварыла палітвязняў у крыніцу грошай і дэфіцытных тавараў — і як на гэта пайшла Заходняя Германія?

Больш падрабязна

Без VPN
👍6🙈3
Газета «Витебские вести» стварыла «відэастрашылку» пра «гаротнае жыццё пры панскай Польшчы», але падвёў ШІ

У рэдакцыі стварылі відэаролік, каб «паказаць», як у 1935 годзе праходзіў «звычайны дзень селяніна» у Заходняй Беларусі, як «па вечарах з зайздрасцю глядзеў на другі бераг рэчкі, бо там – савецкая Беларусь». У гэтым «шэдэўры» выкарыстаны ўсе штампы сучаснай прапаганды, як  эканамічныя - галод, праца да змогі «на пана», забіранне апошняй каровы «за падаткі», так і ідэалагічныя. Іх варта разабраць асобна – проста каб яшчэ раз пераканацца, што беларуская прапаганда хлусіць.

У відэароліку сцвярджаецца, што «за беларускае слова – штраф або нагайка», а яшчэ «зачынілі школу для тваіх дзяцей». На неадпаведнасць такіх сцвярджэнняў мы звярталі ўвагу раней, бо пры «панскай Польшчы» дзейнічалі беларускія школы (у адрозненне ад цяперашняга часу» і выходзілі газеты на роднай мове.

Але віцебскія прапагандысты пайшлі далей, з дапамогай шучнага інтэлекту стварыўшы «дакумент», які нібыта выдаваўся мясцовым жыхарам – «тутэйшым». Дакумент «напісаны» відавочна не па-польску, і гэта не дзіўна: такіх дакументаў проста ніколі не існавала.  У пашпартах ці пасведчаннях асобы (па-польску -  dowód osobisty, а не тая тарабаршчына, якую паказваюць аўтары відэароліка) пазначалася не нацыянальнасць, а грамадзянства, і ў тыя часы яно было відавочна польскім.

І пра тое, ці паглядалі “з зайздрасцю” на БССР жыхары той самай “панскай Польшчы”, лепей пачытаць арыгінальныя ўспаміны або аб’ектыўныя гістарычныя даследаванні. А не верыць на слова прапагандыстам, якія нават ШІ выкарыстоўваюць “на троечку”.
😁9🤬3👍1
👍135 гадоў аднаму з галоўных ініцыятараў палітыкі беларусізацыі ў БССР і ўраджэнцу Гродзеншчыны — Антону Баліцкаму

Антон Баліцкі нарадзіўся 16 верасня 1891 года ў вёсцы Балічы (цяпер 🦬 Гродзенскі раён).

🦬 У 1910 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго працаваў настаўнікам. У 1917 годзе актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным руху, дапамагаў ствараць беларускія школы ў Адэсе і стаў сакратаром консульства Беларускай Народнай Рэспублікі ў гэтым горадзе.

У красавіку 1918 года Антон Баліцкі прыехаў у Кіеў, дзе працавала дэлегацыя Народнага Сакратарыята БНР. З 1921 года жыў у Мінску. У кастрычніку таго ж года стаў намеснікам народнага камісара, а ў 1926—1929 гадах узначальваў Народны камісарыят асветы БССР.

Баліцкі быў адным з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі, удзельнічаў у распрацоўцы сістэмы вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Быў правадзейным сябрам Інбелкульта, старшынёй секцыі беларускай мовы і літаратуры.

У 1930 годзе, падчас кампаніі барацьбы з «нацыянал-дэмакратызмам», Баліцкага арыштавалі па абвінавачанні ў «антысавецкай дзейнасці» і прысудзілі да 10 гадоў лагераў па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пры паўторным разглядзе справы ў 1937 годзе яго асудзілі да смяротнага пакарання.

🔫 Антона Баліцкага расстралялі 31 кастрычніка 1937 года ў мінскай унутранай турме НКУС.

Рэабілітавалі Баліцкага ў 1958 годзе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10💔6👍2🕊1